«Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску»

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Іду за мас­та­ком
Што за­ўсё­ды скла­да­на ў дру­гі раз? Утры­маць па­зі­цыі. І на­ват ка­жуць, маў­ляў, дру­гі раз ця­жэй за пер­шы. «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску — 2015» быў ча­ка­ны: па­сля ле­таш­ня­га дэ­бю­ту за­ста­ло­ся доб­рае ўра­жан­не і жа­дан­не за­раз уба­чыць і па­чуць да­клад­на ўсё.

Так, 23 экс­па­зі­цыі, 11 пля­цо­вак, уклю­ча­ючы не­прад­ка­за­ль­ны ангар «ЦЭ­Ха», май­стар-кла­сы і твор­чыя сус­трэ­чы. Як за­ўж­ды, аха­піць «усё» не атры­ма­ла­ся…

Фа­таг­ра­фія з гіс­то­ры­яй ці гіс­то­рыя з фа­таг­ра­фі­яй

У той час, як за­ход­нія ку­ра­та­ры дзі­вяц­ца, што гіс­та­рыч­ныя тэ­мы ў нас пры­сут­ні­ча­юць у су­час­ных пра­гра­мах (у іх, трэ­ба раз­умець, яны не сін­тэ­зу­юцца з акту­аль­ны­мі тэн­дэн­цы­ямі), мы пры­ма­ем гэ­та як на­леж­нае. І са­мыя моц­ныя пра­екты ў нас рэ­трас­пек­тыў­ныя: Ва­сі­ль­еў, Са­ла­вей­чык, Аўгус­цiс, Вiт­ка­цы.

Уз­ні­кае пы­тан­не: да­ні­на тра­ды­цыі — гэ­та на­заў­жды? Ка­лі гіс­та­рыч­ных ве­даў і пе­ра­емнас­ці ня­ма — лю­дзі ні­бы не­­пісь­­мен­ныя. Ка­лі ёсць — над­аку­чае імгнен­на і зда­ецца, што мі­ну­лае ў нас, як звы­чай­на, на­пе­ра­дзе. Яшчэ мо­жа быць та­кое вы­йсце: пра­вер­ка ча­сам, дыс­тан­цыя, якая вы­свеч­вае якасць. Вы­яўляе но­вае, зна­хо­дзіць іншыя ка­на­та­цыі. У на­шым вы­пад­ку асаб­лі­ва ці­ка­выя аўта­ры: у фа­таг­ра­фіі, як і па­ўсюль, пер­со­на мас­та­ка — са­мае га­лоў­нае. Так, фа­таг­ра­фія, у ад­роз­нен­не ад мно­гіх іншых ві­даў мас­тац­тва, тры­мае кан­такт з аб’­ектыў­най рэ­аль­нас­цю ды на гэ­тым кан­так­це, улас­на, і пра­цуе. Але ўсё астат­няе мо­жа быць ці не, а вось асо­бу ні­якая «стра­тэ­гія пра­екта» не за­ме­ніць.

Вы­ста­вы «Слу­жыць фа­таг­ра­фii», «Па­ча­так і ка­нец эпо­хi», «Фа­таг­ра­фii» якраз та­кія.

Ад­на з леп­шых у «ЦЭ­Ху» — экс­па­зі­цыя-зва­рот Андрэя Лян­ке­ві­ча да Юрыя Ва­сі­ль­ева, зва­рот да ча­ла­ве­ка, фа­то­г­ра­фа, арга­ні­за­та­ра, ад­на­го з са­мых па­ва­жа­ных чаль­­цоў твор­чай су­по­ль­нас­ці яшчэ са­вец­кай і ўжо не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Лян­ке­віч ро­біць з ка­лек­цыі ад­біт­каў 1970—1990-х экс­па­зі­цыю су­час­на­га мас­тац­тва, да­даў­шы ў яе дып­ло­мы, пры­зы, сцэ­нар тэ­ле­пе­ра­да­чы «Фо­то­па­но­ра­ма», якую Юрый Сяр­ге­евіч вёў 4 га­ды, афі­шу «Фа­та­гра­­фі­кі» 1981 го­да, фо­та­апа­рат, він­ша­ва­ль­ную тэ­ле­гра­му Ста­ніс­ла­ва Шуш­ке­ві­ча «аб пры­сва­енні зван­ня за­слу­жа­на­га ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры». Усё гэ­та скла­дае та­кі грун­тоў­ны і надзей­ны кан­тэкст яго твор­час­ці, што іншай кан­цэп­цыі ўжо і не трэ­ба. Пра­сто­ра са­ма ста­но­віц­ца тро­хі «рэ­тра» і са­ма па­ве­дам­ляе ўсё, што трэ­ба. На­ват ка­лі вы ка­тэ­га­рыч­на не ў за­хап­лен­ні ад са­вец­ка­га мі­ну­ла­га.

Ста­ніс­лаў Iгна­цы Вiт­ке­вiч-Віт­ка­цы — адзін з най­бо­льш не­арды­нар­ных мас­та­коў, сап­раў­дны аван­гар­дыст, што апя­рэ­дзіў раз­віц­цё не то­ль­кі псі­ха­ла­гіч­на­га парт­рэ­та, але і ві­зу­аль­най мо­вы фа­таг­ра­фіі. Ён фі­зіч­на ад­чу­ваў бу­ду­чую гла­ба­ль­ную ка­тас­тро­фу, аб­сур­днасць жыц­ця, прад­ба­чыў дэ­кан­струк­цыю ў сус­вет­ным мас­тац­тве, са­ма­раз­бу­рэн­не ў твор­час­ці. Дра­ма­тург, мас­так і фі­ло­саф, які шмат га­доў фа­таг­ра­фа­ваў ся­бе. Пры­чым вы не ад­ра­зу зра­зу­ме­еце, што ў экс­па­зі­цыі Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва — адзін і той жа ча­ла­век. Вя­до­ма то­ль­кі не­ка­ль­кі фа­таг­ра­фій вы­біт­на­га пі­яніс­та Арту­ра Ру­бін­штэй­на і антра­по­ла­га Бра­ні­сла­ва Ма­лі­ноў­ска­га, але Віт­ка­цы зды­маў іх не та­му, што тыя бы­лі зна­ка­мі­тыя, а та­му, што бы­лі яго сяб­ра­мі.

Не­ль­га не пры­знаць: кі­ру­нак са­ма­дас­ле­да­ван­ня мно­гіх та­ле­на­ві­тых лю­дзей пры­вёў да тра­ге­дыі і гі­бе­лі — так зда­ры­ла­ся і з Віт­ка­цы. Дзіў­на, што ён па­спеў так шмат, а яго фа­таг­ра­фіі бы­лі зроб­ле­ныя да экс­пе­ры­мен­таў Баўхаў­за і Род­чан­кі, але па­сля Пер­шай сус­вет­най вай­ны і Кас­т­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, жах якіх за­стаў­ся з ім на­заў­жды. Час, ка­лі са­цы­яль­ныя ка­так­ліз­мы раз­бу­ра­лі свет, зра­біў твор­часць Ста­ніс­ла­ва глы­бо­ка дэп­рэ­сіў­най і пра­зор­чай, а сам ён за­ста­ваў­ся ча­ла­ве­кам ба­ге­мы і гра­тэс­ку, ама­та­рам тэ­атру і пер­фор­ман­саў. «Фо­та­здым­кі» Віт­ка­цы (ку­ра­тар Ка­та­жы­на Са­га­тоў­ска) да­клад­на must see фес­ты­ва­лю, і з аду­ка­цый­най пун­кту гле­джан­ня — знач­ны ўклад Поль­ска­га інсты­ту­та ў Мін­ску.

Бе­лас­ток, Па­меж­жа, Ві­лен­скі край... Гэ­тую тэ­му і сён­ня гіс­то­ры­кі ды му­зей­ныя спе­цы­яліс­ты аб­мяр­коў­ва­юць як акту­аль­ную. Агу­ль­насць гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, роз­нае пра­чы­тан­не, да­ку­мен­та­цыю і яе ад­сут­насць. Не па­глыб­ля­ючы­ся ў пе­ры­пе­тыі тых спрэ­чак, адзна­чым яшчэ адзін ве­ль­мі ха­рак­тэр­ны пра­ект: «Па­ча­так і ка­нец эпо­хi». Юзэф Са­ла­вей­чык — гэ­та ка­нец XIX ста­год­дзя, яго фа­та­гра­фіч­ны аль­бом з ві­да­мі Бе­лас­то­ка 1897 го­да (29 кад­раў) быў уру­ча­ны імпе­ра­та­ру Мі­ка­лаю II пад­час ві­зі­ту ў го­рад. Ву­лі­цы, бу­дын­кі, фаб­ры­кі і па­ркі го­ра­да атры­ма­лі пер­шыя фа­таг­ра­фіч­ныя свед­чан­ні свай­го існа­ван­ня.

У ра­бот Ба­ляс­ла­ва Аўгус­цi­са зу­сім іншы лёс. То­ль­кі ў 
2004-м бы­лі зной­дзе­ныя не­га­ты­вы, і не­ка­ль­кі ты­сяч кад­раў ста­лі прад­ме­там вы­ву­чэн­ня Фон­да «Архе­ало­гія фа­та­г­ра­фіі» ў Вар­ша­ве (з якім мы ўжо зна­ёмыя па вы­ста­ве Зо­ф’і Ха­мян­тоў­скай) і іншых інсты­ту­цый. Як і Са­ла­вей­чык, Аўгус­ціс пра­ца­ваў у сту­дыі, але, акра­мя парт­рэ­таў, зды­маў жан­ра­выя сцэ­ны на ву­лі­цы, шу­каў но­выя для свай­го ча­су кам­па­зі­цыі і ра­кур­сы. Яго­ны Бе­лас­ток — го­рад між­ва­енных 1930-х. Ку­ра­та­ры Гжэ­гаж Да­мброў­скі і Анджэй Ля­хоў­скі су­мяс­ці­лі дзве гэ­тыя гіс­то­рыі, пер­са­на­ль­ныя і га­рад­скія, поль­скую і бе­ла­рус­кую.

«ЦЭХ» і са­цы­яль­ныя пра­екты

Са­мыя вя­лі­кія ча­кан­ні бы­лі скан­цэн­тра­ва­ны ў гэ­тай пра­сто­ры. І са­мы шмат­гуч­ны акорд так­са­ма быў тут: дзясятак экс­па­зі­цый у ангары «ЦЭХа» плюс прэ­мія «Пра­фо­та». Па тэр­мі­нах гле­да­чу гля­дзець іх бы­ло зруч­на — у мі­ну­лы раз з тым бы­ла пра­бле­ма, але ця­пер арга­ні­за­та­ры ўсё раз­лі­чы­лі пра­ві­ль­на.

Ад­нак глы­бо­кай по­лі­фа­ніі не атры­ма­ла­ся. Ура­жан­не, што пра­екты та­ко­га кштал­ту ма­юць на ўва­зе не­йкае клі­шэ: на пер­шым мес­цы — кан­цэп­цыя, на дру­гім — інтэр­прэ­та­цыя, пры­чым не за­ўсё­ды ары­гі­на­ль­ная.

Не­йкія се­рыі ака­за­лі­ся бо­льш ці­ка­вы­мі фа­таг­ра­фіч­на («У ка­лі­до­рах па­мя­цi» Да­нi­эля За­йфер­та i Iве­ты Вай­во­дэ, «Ка­му­нал­ка» Фран­су­азы Юг’е), але адзна­чыць я ха­чу «Аgro» Сяр­гея Лес­ке­ця.

Не­сум­нен­на, пра­ект з вя­лі­кім па­тэн­цы­ялам, але ў чым гэ­ты па­тэн­цы­ял? Фа­таг­ра­фіч­на вы­дат­ная тэ­ма, у якой мо­гуць быць і парт­рэ­ты, і пей­за­жы, і жан­ра­выя сцэ­ны, і на­цюр­мор­ты, і інтэ­р’е­ры. Ка­ла­жы і аб’­екты, ка­лі аўтар вы­ра­шыць вы­йсці за межы фа­таг­ра­фіі ў сфе­ру су­час­на­га мас­тац­тва.

Са­цы­яль­на, раз ужо аўтар аб­раў пра­цу ў тым кі­рун­ку, — шмат­пла­на­вы, шма­туз­роў­не­вы кан­тэкст. Ці­ка­ва бы­ло б пай­сці па шля­ху зна­каў і сім­ва­лаў агра­га­рад­коў, бо гэ­та мес­цы без ка­ра­нёў, у іх па­він­ны быць свае мар­кі­роў­кі, сіс­тэ­ма па­зна­ван­ня. Усё ў пра­екце ёсць, але як спро­ба, ні­бы асноў­ная ра­бо­та яшчэ на­пе­ра­дзе. Ду­маю, Сяр­гею трэ­ба аб­авяз­ко­ва вяр­нуц­ца да «Аgro» з бо­льш моц­ным во­пы­там, ча­ла­ве­чым і фа­таг­ра­фіч­ным. За­раз пра­ект ві­да­воч­на па­тра­буе да­пра­цоў­кі.

Арт-фа­таг­ра­фiя: пра­екты Му­зея су­час­на­га выяўленчага мас­тац­тва

Пра­екты му­зея сап­раў­ды ад­роз­ні­ва­лі­ся ад іншых, і гэ­та ўжо арт-фа­таг­ра­фiя. Акра­мя Віт­ка­цы, адзна­чым «Вi­дзе­жы» Гус­та­вы Са­гор­скі і «Fashion is my passion. Мод­ная індус­трыя 1970—90-х га­доў: бе­ла­рус­кi фар­мат».

У пер­шым вы­пад­ку аўтар звяр­та­ецца да та­го, што мо­жа быць аб’­ектам фа­таг­ра­фіі. Пан­тоф­ля, куст туі, ка­мень, слі­мак. Гэ­та сво­еа­саб­лі­вы по­гляд на ча­ла­ве­ка праз прад­мет, ускос­ную дэ­таль, тое, што не га­лоў­нае і ні­ко­лі га­лоў­ным не ста­не.

Але мас­так ба­чыць у прад­ме­це ад­люс­тра­ва­нае свят­ло ча­ла­ве­ка, яго­ныя ўчын­кі, эмо­цыі, падзеі. Ка­лі гле­да­чу гэ­ты код не зра­зу­ме­лы, за­ста­ецца атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад якас­най фа­таг­ра­фіі, ча­го ў аўта­ра да­клад­на не ад­бя­рэш.

«Fashion» па­бу­да­ва­ны на трох зна­ка­вых імё­нах: Вік­тар Ган­ча­рэн­ка (з архі­ваў фо­та­клу­ба «Мінск»), Ры­гор Ліў­шыц і Андрэй Шчу­кін. Фэшн-фа­таг­ра­фiя, то­ль­кі на­ра­дзіў­шы­ся, ужо імкну­ла­ся да арту. І вок­лад­кі мод­ных ча­со­пі­саў за­ўсё­ды лі­чы­лі­ся да­сяг­нен­ня­мі фа­тог­ра­фаў, уклю­ча­ючы Хе­ль­му­та Нью­та­на і Хор­ста П. Хор­ста. У гэ­тым сэн­се Вік­тар Ган­ча­рэн­ка быў сап­раў­дным экс­пе­ры­мен­та­та­рам, пер­шым у сва­ім ро­дзе. Не ве­даю, як яго­ны пра­рыў успры­ма­лі ў га­ды стаг­на­цыі, але за­раз ха­лод­ныя ма­дэ­лі Ган­ча­рэн­кі хут­чэй фэшн-фан­тас­ты­ка, у тэх­ні­цы ка­ла­жаў эпо­хі «Фо­таг­ра­фі­кі». І яго пра­цы рэ­дка мож­на ўба­чыць! Так што рэ­спект ку­ра­та­рам.

Ры­гор Ліў­шыц, на­пэў­на, леп­шы су­час­ны рэ­клам­ны фа­тог­раф і не прэ­тэн­дуе на мас­тац­кую «ацэн­ку» сва­іх ра­бот. Але яго вок­лад­кі 1990-х (бе­ла­рус­кі гля­нец «Зо­ло­тая орхи­дея», «Еврос­тиль»), фо­та­се­сіі і пе­ра­мо­гі на пра­фе­сій­ных кон­кур­сах і за­раз вы­гля­да­юць пе­ра­ка­наў­ча. А вось Андрэй Шчу­кін у су­аўтар­стве з Дзянісам Ня­­дзель­с­кім за­ўсё­ды актыў­на імкнуў­ся да арт-фа­таг­ра­фіі, ён вя­до­мы як аўтар, што звяз­вае ды­зайн (ча­сам цал­кам кан­крэт­ныя ка­лек­цыі) і мас­тац­кую фор­му. Шы­ро­кі гля­дач на­пэў­на ве­дае яго­ную се­рыю «Кі­нэс­тэ­ты­ка» на Мас­коў­скім бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва ў 2013 го­дзе. У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны і вок­лад­кі ча­со­пі­саў, і ўлас­на фа­таг­ра­фіі, і ві­дэа, і ды­зай­нер­скія кас­цю­мы з пры­ват­ных ка­лек­цый.

Ці­ка­выя ра­бо­чыя здым­кі ма­дэ­ляў сту­дыі «Та­ма­ра», су­мес­ныя пра­екты з ды­зай­не­рам Але­най Міт «Ля­леч­ныя хро­ні­кі» і «Уто­пія» да­да­юць яшчэ ад­ну фар­бу ў раз­умен­ні не сто­ль­кі твор­час­ці, ко­ль­кі аўта­ра. Ну, а Ган­на Самарская і Воль­­га Рыбчынская не бы­лі б са­мі­мі са­бой, ка­лі б упус­ці­лі маг­чы­масць па­ка­заць лай­тбокс са слай­да­мі і кан­троль­ную шка­лу колераў «Kodak» — і ўсё гэ­та з 1990-х. Зу­сім ня­даў­няе рэ­тра...

ЦСМ вер­ны стро­гай кан­цэп­ту­аль­нас­ці, або Па­эзія дэп­рэ­сіі для бе­то­ну з аркес­трам

Ня­мец­кі фа­тог­раф Ма­ну­эль Шро­дэр прад­ста­віў у Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў два пра­екты: «У апош­ні мо­мант» і «У ста­дыі бу­даў­ніц­тва». Яшчэ ад­на тэ­ма, у якой пра­ві­ль­ная кан­цэп­ту­алі­за­цыя, але тое, што мы ба­чым на фо­та­здым­ках, так прад­ка­за­ль­на, так зна­ёма. І па жыц­ці, і па мо­ве: свят­ло, ра­кур­сы, пер­спек­ты­ва. Без­жыц­цё­выя пра­сто­ры, па­збаў­ле­ныя да­ўняй ідэ­ала­гіч­най мі­сіі, але на спра­ве не­даг­ле­джа­ныя, не­прыб­ра­ныя. Воб­раз по­стса­вец­кай бед­нас­ці і за­ня­па­ду, так, ёсць, але ко­ль­кі та­ко­га мы ўжо ба­чы­лі. І на­ста­ль­гіі, вя­до­ма, ня­ма, мо ў гэ­тым звыш­за­да­ча аўта­ра. Та­ды яна вы­ка­на­на, але...

Як во­пыт­ны пед­агог і ку­ра­тар, Шро­дэр пра­вёў у Мін­с­ку трох­дзён­ны вар­кшоп «Па­ра­дак як са­цы­яль­ная фор­ма», што, без­умоў­на, бы­ло ці­ка­ва та­му, хто за­хап­ля­ецца ўрба­ніс­тыч­най фа­таг­ра­фі­яй. З улі­кам та­го фак­ту, што ў мі­ну­ла­год­няй пра­гра­ме ён па­ка­заў ві­дэа «Па­йсці па-англійс­ку» і ця­пер за­йма­ецца гэ­тым кі­рун­кам, ста­сун­кі са спа­да­ром Ма­ну­элем, вя­до­ма, ка­рыс­ныя.

P.S. ...Што нам ра­біць з гэ­тым «Ме­ся­цам...»? Як яго гля­дзець, каб атры­маць бо­льш цэ­ль­нае ўяў­лен­не, су­па­ста­віць роз­ныя кры­тэ­рыі ацэн­кі прац? Ве­даю фа­тог­ра­фаў, якія ад­да­юць пе­ра­ва­гу май­стар-кла­сам, а на вы­ста­вы за­зі­ра­юць ад вы­пад­ку да вы­пад­ку, — гэ­та так­са­ма ва­ры­янт. Ча­каць кож­ны раз сен­са­цый, та­кіх як Мар­цін Пар або Ры­ма­ль­дас Вік­шрай­ціс? Як на­огул вы­ме­раць ККД, ад­да­чу та­кіх буй­ных падзей для бе­ла­рус­кай фо­та­су­по­ль­нас­ці? Ця­пер мне зда­ецца, што стра­тэ­гія «Ме­ся­ца...» па­він­на яшчэ раз­ві­вац­ца. А гле­да­чы ў нас удзяч­ныя, яны пад­цяг­нуц­ца, ка­лі фес­ты­ва­лю бу­дзе што ска­заць.

Любоў ГАЎРЫЛЮК