Арт-адукацыя

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Трываласць звёнаў
Сён­ня сту­дэнт — за­ўтра твор­ца. Але які? Спраў­ны ра­мес­нік-тра­ды­цы­яна­ліст ці ня­ўрым­слі­вы экс­пе­ры­мен­та­тар, што імкнец­ца за­зір­нуць у за­ўтраш­ні дзень? Як на­ву­чаць сту­дэн­таў у імпэт­ны век ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій, каб твор­цы не ад­ры­ва­лі­ся ад зям­лі, ад мас­тац­кай шко­лы? Пра гэ­та ды іншае раз­ва­жа­юць пед­аго­гі айчын­ных мас­тац­кіх ВНУ. Бе­ла­рус­кая ака­дэ­мія му­зы­кі, якая ў 2012-м адзна­чы­ла 80-год­дзе, — ад­на са ста­рэй­шых ВНУ кра­іны.

Гэ­та цэнтр айчын­на­га вы­ка­на­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва, му­зы­каз­наў­ства і пед­аго­гі­кі. З гіс­то­ры­яй Ака­дэ­міі не­па­рыў­на звя­за­на ўся гіс­то­рыя му­зыч­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ХХ і ХХІ ста­год­дзяў.
У склад Ака­дэ­міі сён­ня ўва­хо­дзяць пяць фа­ку­ль­тэ­таў, двац­цаць дзве ка­фед­ры, опер­ная сту­дыя. Усе вя­до­мыя айчын­ныя кам­па­зі­та­ры і ва­ка­ліс­ты, пі­яніс­ты і струн­ні­кі, «духавікі» і «на­род­ні­кі» ўзга­да­ва­ныя ме­на­ві­та тут. Буй­ней­шыя спе­цы­яліс­ты ва ўсіх га­лі­нах му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва вы­кла­да­юць і дзе­ляц­ца сва­ім не­ацэн­ным во­пы­там ме­на­ві­та тут.

Пра на­быт­кі і пра­бле­мы вы­шэй­шай му­зыч­най ад­у­ка­цыі — гу­тар­ка з рэ­кта­рам Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, док­та­рам мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­рам 
Ка­ця­ры­най Ду­ла­вай.

Ка­ця­ры­на Мі­ка­ла­еўна, ве­даю, што ад­ра­зу па­сля на­шай раз­мо­вы вы на­кі­роў­ва­еце­ся ў Шат­лан­дыю. Вас вя­дуць ту­ды на­ву­ко­выя кло­па­ты або між­на­род­ны кон­курс?

— У Глаз­га ад­бу­дзец­ца што­га­до­вы кан­грэс Аса­цы­яцыі еўра­пей­скіх кан­сер­ва­то­рый і вы­шэй­шых школ му­зы­кі, які аб’­ядноў­вае бо­льш за 300 на­ву­ча­ль­ных уста­ноў з мно­гіх кра­ін Еўро­пы. У якас­ці за­про­ша­ных гас­цей пры­сут­ні­ча­юць так­са­ма прад­стаў­ні­кі аме­ры­кан­скіх, япон­скіх, кі­тай­скіх, аўстра­лій­скіх ВНУ. Член­ства ў та­кой арга­ні­за­цыі для нас па­чэс­нае. Важ­нае і для ста­ту­су, і для пры­цяг­нен­ня па­тэн­цы­яль­ных сту­дэн­таў. Я двой­чы прэ­зен­та­ва­ла на кан­грэ­сах на­шу Ака­дэ­мію му­зы­кі, за­ўжды вя­зу з са­бой шмат рэ­клам­най прад­укцыі.

Кож­ны год кан­грэ­сы ад­бы­ва­юцца ў роз­ных кра­інах і га­ра­дах. Бы­лі ў Бу­да­пеш­це, Вар­ша­ве, Пе­цяр­бур­гу. Што­раз прэ­зен­ту­юцца да­сяг­нен­ні пэў­най му­зыч­най уста­но­вы, пра­во­дзяц­ца кан­цэр­ты, ёсць маг­чы­масць кан­так­та­ваць са сту­дэн­та­мі, ба­чыць стан му­зыч­ных інстру­мен­таў і тэх­ніч­ную ўзбро­енасць. Кан­грэс доў­жыц­ца не­ка­ль­кі дзён, мо­ва кан­так­таў англій­ская. Звы­чай­на рэ­кта­ры аб­мяр­коў­ва­юць агу­ль­ныя пра­бле­мы су­час­най му­зыч­най ад­ука­цыі. У вы­ні­ку ад Аса­цы­яцыі мы атрым­лі­ва­ем інфар­ма­цыю аб най­ноў­шых тэн­дэн­цы­ях, важ­ней­шыя да­ку­мен­ты, якія рэ­гла­мен­ту­юць на­ву­чан­не.

Са­мае акту­аль­нае пы­тан­не — стан­дар­ты ме­не­джмен­ту якас­ці ад­ука­цыі. У Еўро­пе яна цал­кам па­бу­да­ва­на ў ад­па­вед­нас­ці з Ба­лон­скім пра­цэ­сам, які ў нас то­ль­кі па­чы­нае на­бі­раць аб­аро­ты. Па­ко­ль­кі там адзі­ная сіс­тэ­ма вы­шэй­шай му­зыч­най ад­ука­цыі, сту­дэнт мо­жа пе­ра­мяш­чац­ца з ад­ной ВНУ ў іншую.

У Еўро­пе, на жаль, ма­ла ве­да­юць пра во­пыт кра­ін СНД, пра тое, як у нас пед­аго­гі пра­цу­юць з юны­мі вы­ка­наў­ца­мі. Та­кой сіс­тэ­мы, якая не­ка­лі скла­ла­ся ў да­рэ­ва­лю­цый­най Рас­іі, а по­тым раз­ві­ва­ла­ся СССР, ні­дзе ня­ма.

На кан­грэ­сах вы­лу­ча­юцца бло­кі кра­ін бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза і кра­ін бы­ло­га са­цы­яліс­тыч­на­га ла­ге­ра. Яны бліз­кія нам па сіс­тэ­ме ад­ука­цыі. Пла­ную, што бу­дзем пра­хо­дзіць між­на­род­ную акрэ­ды­та­цыю асоб­ных спе­цы­яль­нас­цей у на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, каб пры­цяг­ваць за­меж­ных сту­дэн­таў на на­ву­чан­не. Па гэ­тай тэ­ме і бу­ду вы­сту­паць, каб даць уяў­лен­не пра ад­па­вед­насць на­ша­га на­ву­чан­ня сіс­тэ­ме пад­рых­тоў­кі пра­фе­сій­ных му­зы­кан­таў у іншых кра­інах. Ця­пер у нас пе­ра­ва­жа­юць сту­дэн­ты з Кі­тая, а еўра­пей­цаў па­куль ма­ла ці­ка­віць наш рэ­гі­ён.

Пры ўсіх «плю­сах» Ба­лон­ска­га пра­цэ­су, ён так­са­ма вар­ты кры­тыч­на­га стаў­лен­ня. Не ўпэў­не­на, што сіс­тэ­му, якая існуе ў кан­сер­ва­то­ры­ях За­ход­няй Еўро­пы, нам трэ­ба сле­па пе­ра­ймаць. На­прык­лад, за мя­жой ня­ма сіс­тэ­мы ран­няй пра­фе­сі­яна­лі­за­цыі. Ад­моў­ны бок мае і за­ход­не­еўра­пей­ская ма­бі­ль­насць: ві­ялан­чэ­ліст на­ву­чаў­ся ў ка­ле­джы 4 га­ды, да­лей па­сту­пае на гу­ка­рэ­жы­су­ру ў вы­шэй­шую ўста­но­ву, дзе ву­чыц­ца 2 га­ды. Мо­жа, гу­ка­рэ­жы­сёр ён бу­дзе і ня­кеп­скі, але на­ўрад ці вы­со­кап­ра­фе­сій­ны ві­ялан­чэ­ліст.

На мой по­гляд, у спра­ве вы­ха­ван­ня вы­ка­наў­цаў маг­чы­масць пе­ра­мяш­чац­ца па све­це не з’яўля­ецца вы­ра­ша­ль­най. На­быц­цё пра­фе­сій­ных на­вы­каў — усё-та­кі не ад­ука­цый­нае «пад­арож­жа» і не пра­цяг­лы ў ча­се май­стар-клас у роз­ных пед­аго­гаў. Так, нам трэ­ба са­чыць за стра­тэ­гі­ямі еўра­пей­скай му­зыч­най ад­ука­цыі, але важ­на не стра­ціць улас­ны на­за­па­ша­ны пед­ага­гіч­ны во­пыт.

У нас сту­дэнт, як пра­ві­ла, па­сту­пае ў клас да май­стра, пра­фе­са­ра. Тра­ды­цыі мя­няць пед­аго­га ня­ма. За кан­крэт­ным вы­клад­чы­кам ста­іць вы­ка­на­ль­ніц­кая шко­ла, да якой ма­ла­ды вы­ка­наў­ца мае го­нар да­лу­чыц­ца. Пе­ра­емнасць у на­ву­чан­ні, тры­ва­ласць звя­за­ных па­між са­бой звё­наў «шко­ла — ка­ледж — Ака­дэ­мія му­зы­кі» за­бяс­печ­ва­юць па­этап­насць за­сва­ення пры­сту­пак май­стэр­ства. Пяць га­доў на­ву­чан­ня ў Ака­дэ­міі — кла­січ­ная сіс­тэ­ма, якая скла­ла­ся яшчэ ў Са­вец­кім Са­юзе. Я лі­чу яе апты­ма­ль­най і ніх­то не пе­ра­ка­нае мя­не ў ад­ва­рот­ным. Арга­ні­за­та­ры Аса­цы­яцыі са­мі ка­жуць, што з па­ва­гай ста­вяц­ца да тра­ды­цый пад­рых­тоў­кі му­зы­кан­таў, якія скла­лі­ся ў бы­лым СССР.

Вы­нік на­шай пры­сут­нас­ці ў Аса­цы­яцыі еўра­пей­скіх кан­сер­ва­то­рый — да­мо­ва з Бу­да­пеш­цкай ака­дэ­мі­яй му­зы­кі імя Ліс­та, ад­ной з най­бо­льш аўта­ры­тэт­ных му­зыч­ных уста­ноў Еўро­пы. Ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з рэ­кта­рам Шан­хай­скай кан­сер­ва­то­рыі, з якім у Мін­ску так­са­ма бы­ла пад­пі­са­на пад­обная да­мо­ва. У пла­нах — да­мо­ва з На­цы­яна­ль­ным уні­вер­сі­тэ­там му­зы­кі Бу­ха­рэс­та, су­пра­цоў­ніц­тва з кан­сер­ва­то­ры­ямі кра­ін Бал­тыі.

З уба­ча­на­га ў роз­ных ста­лі­цах якія з’явы ўра­зі­лі? Што з гэ­та­га вы ха­це­лі б пе­ра­нес­ці на бе­ла­рус­кую гле­бу?

— Што вар­та пе­ра­ймаць у там­тэй­шым на­ву­ча­ль­ным пра­цэ­се? Раз­на­стай­насць ву­чэб­ных пра­грам, асаб­лі­ва ма­гіс­тар­скіх, у сфе­ры рэ­жы­су­ры, му­зыч­най псі­ха­ло­гіі. Вы­клі­кае за­хап­лен­не стан бу­дын­каў, у якіх на­ву­ча­юцца сту­дэн­ты.
І аснаш­ча­насць му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі — на ўзроў­ні. Мы ашчад­на ста­вім­ся да сва­ёй ма­ёмас­ці, але сён­ня бо­ль­шасць інстру­мен­таў зно­ша­на. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца пі­яні­на і ра­яляў, ка­лі мець на ўва­зе тэр­мін служ­бы. Мы так­са­ма куп­ля­ем но­выя інстру­мен­ты, але кроп­ка­ва. Пры іх на­быц­ці пе­ра­ва­жа­юць дзяр­жаў­ныя за­куп­кі. На­бы­лі кан­тра­бас, не­ка­ль­кі клар­не­таў, ту­бу, акар­дэ­оны, ба­яны. Раз­мо­ва ідзе пра інстру­мен­ты вы­са­ка­якас­ныя і, ад­па­вед­на, да­ра­гія. Ся­род на­шых са­мых каш­тоў­ных на­быт­каў — скрып­ка Гвар­нэ­ры. Ака­дэ­міі му­зы­кі ве­ль­мі па­трэб­ны кан­цэр­тны ра­яль «Steinway», які каш­туе ад 120 да 150 ты­сяч еўра. Су­ма сур’ёзная, але інстру­мент пад­обна­га кла­су мае іншы гук. На­яўнасць та­кіх інстру­мен­таў на­ра­джае ў вы­ка­наў­цаў ма­ты­ва­цыю ву­чыц­ца, вы­хоў­вае ку­ль­ту­ру інта­на­ван­ня, слых, густ. Вы­дат­ны інстру­мент — гэ­та 85 пра­цэн­таў та­го, што вы­ка­наў­ца ад­бу­дзец­ца. За­ліш­не ка­заць, што без якас­на­га інстру­мен­та­рыя не­маг­чы­ма сур’ёзнае прад­стаў­ніц­тва на сус­вет­ных кон­кур­сных і кан­цэр­тных пля­цоў­ках.

Бан­кі да­па­ма­га­юць нам у ажыц­цяў­лен­ні твор­чых пра­ектаў, гас­тро­ль­ных ван­дро­вак. Адзін з бан­каў да­па­мог на­быць каш­тоў­нае вы­дан­не — англа­моў­ны «Но­вы му­зыч­ны слоў­нік Гроў­ва» ў 29 та­мах. Ён каш­туе ка­ля 3 ты­сяч до­ла­раў.

За мя­жой актыў­на раз­ві­ва­юцца кі­рун­кі, звя­за­ныя са ста­ра­даў­няй і ульт­ра­су­час­най му­зы­кай. У Па­ры­жы, а так­са­ма да­цкім го­ра­дзе Орхус на­зі­ра­ла ла­ба­ра­то­рыі, што вы­раб­ля­юць ста­ра­даў­нія інстру­мен­ты. Там ад­чу­ва­ецца бум ці­ка­вас­ці да вы­ка­нан­ня тво­раў эпох ба­ро­ка і Ад­ра­джэн­ня на аўтэн­тыч­ных ці сты­лі­за­ва­ных інстру­мен­тах. Тое ж да­ты­чыць і су­час­най му­зы­кі. У еўра­пей­скіх кан­сер­ва­то­ры­ях ёсць каш­тоў­ная маг­чы­масць за­пі­саць урок і ад­ра­зу пра­слу­хаць і па­гля­дзець аўдыя- і ві­дэ­ама­тэ­ры­ял. Тое не асоб­ная сту­дыя, а звы­чай­ная аўды­то­рыя. Ва­біць аснаш­ча­насць аркес­траў, якасць пу­ль­таў, крэс­лаў, якой бы дро­бяз­зю гэ­та ні зда­ва­ла­ся.

Шчы­ра за­йздрош­чу на­яўнас­ці ла­ба­ра­то­рый, аснаш­ча­ных камп’юта­ра­мі і сін­тэ­за­та­ра­мі, дзе бу­ду­чыя кам­па­зі­та­ры, гу­ка­апе­ра­та­ры, гу­ка­рэ­жы­сё­ры мо­гуць экс­пе­ры­мен­та­ваць з гу­кам. Кошт та­кой ла­ба­ра­то­рыі ў Эстон­скай ака­дэ­міі му­зы­кі 100 ты­сяч до­ла­раў. Хут­чэй за ўсё на яе аб­ста­ля­ван­не «пад ключ» быў вы­дзе­ле­ны грант Еўра­са­юза. Ста­ла нор­май, ка­лі ў кан­сер­ва­то­рыі ёсць сту­дыя, якая мо­жа запісваць дыс­кі. У Та­лі­не нам пад­ара­ва­лі дыс­кі праз два дні па­сля на­ша­га кан­цэр­та.

На пра­ця­гу пя­ці апош­ніх га­доў вы — рэ­ктар Ака­дэ­міі му­зы­кі. Што за гэ­ты час істот­на змя­ні­ла­ся? У чым вы­яўля­юцца но­выя па­ве­вы ча­су?

— Еўра­пей­скі во­пыт, ска­жам так, па­ско­ран­на­га на­ву­чан­ня па­збаў­ляе нас мно­гіх важ­кіх аргу­мен­таў.

У на­ву­ча­ль­ным пра­цэ­се сён­ня важ­на за­ха­ваць тое, што ў нас ёсць, не тра­піў­шы не­абач­лі­ва ў вір апты­мі­за­цыі. Най­пер­шыя пры­яры­тэ­ты для нас — за­ха­ван­не інды­ві­ду­аль­ных за­нят­каў, па­трэб­ных аб’ёмаў ву­чэб­ных га­дзін, ад­экват­на­га стаў­лен­ня да ад­мет­нас­ці мас­тац­кай твор­час­ці. Ка­лі мець на ўва­зе му­зыч­ныя ВНУ бы­ло­га СССР, дык на рэ­йкі Ба­лон­ска­га пра­цэ­су пе­ра­йшлі Укра­іна, Гру­зія, Арме­нія, Ка­зах­стан. Як і мно­гія кан­сер­ва­то­рыі ў са­мой Рас­іі. Ба­лон­скі пра­цэс не па­ўплы­ваў то­ль­кі на Мас­коў­скую кан­сер­ва­то­рыю. Там ня­ма ба­ка­лаў­раў і ма­гіс­траў, кан­сер­ва­то­рыя тры­мае сіс­тэ­му спе­цы­ялі­тэ­та. Але Мас­коў­ская кан­сер­ва­то­рыя — брэнд, яна мо­жа са­бе та­кое да­зво­ліць. У той жа час Ака­дэ­мія імя Гне­сі­ных пра­цуе па дзвюх сіс­тэ­мах — спе­цы­я­лі­тэт і ба­ка­лаў­ры­ят плюс ма­гіс­тра­ту­ра.

Мы не мо­жам не ўліч­ваць пра­ві­лы і стан­дар­ты Ба­лон­ска­га пра­цэ­су, але на­ват ка­лі на­шы сту­дэн­ты бу­дуць ву­чыц­ца па іх, усё роў­на для атры­ман­ня вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі ім спат­рэ­біц­ца шэсць га­доў (ра­ней бы­лі тыя ж шэсць, якія скла­да­лі­ся з пя­ці га­доў асноў­на­га кур­са і ад­на­го го­да асіс­тэн­ту­ры-ста­жы­роў­кі). Ка­лі спе­цы­яль­насць на­бы­вае ча­ла­век з вы­шэй­шай ад­ука­цы­яй, на­ву­чан­не мо­жа быць ка­ра­цейшым (на­прык­лад, па спе­цы­яль­нас­ці «рэ­жы­су­ра му­зыч­на­га тэ­атра»). Ду­маю, мы здо­ле­ем за­ха­ваць спе­цы­фі­ку му­зыч­най ад­ука­цыі...

Гу­та­ры­ла Тац­ця­на Му­шын­ская.