Ала Баб­ко­ва

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

Кі­нак­ры­ты­ка як лад жыц­ця
Крыж — ве­ль­мі ёміс­ты сім­вал, яго кон­ту­ры азна­ча­юць скла­да­нае і ад­на­ча­со­ва про­стае злу­чэн­не ду­хоў­най вер­ты­ка­лі і жыц­цё­вай га­ры­зан­та­лі. Та­кім сім­ва­лам уяў­ля­ецца мне жыц­цё Алы Баб­ко­вай: про­стым і ў той жа час не­ве­ра­год­на моц­ным.

Ха­чу па­тлу­ма­чыць, што яе «га­ры­зан­та­ль­ны» век­тар да­сы­лае да шы­ро­кай ду­шы, умен­ня яднаць лю­дзей усіх па­ка­лен­няў, са­цы­яль­ных сас­лоў­яў, сфер кі­на­мас­тац­тва — не­за­леж­на­га і дзяр­жаў­на­га сек­та­раў. Ала Баб­ко­ва на роў­ных і з ад­но­ль­ка­вай па­ва­гай, як сап­раў­дны інтэ­лі­гент-«шас­ці­дзя­сят­нік», раз­маў­ля­ла з лю­дзь­мі роз­ных пра­фе­сій, па­ка­лен­няў, са­цы­яль­ных сфер. Між­во­лі ўспа­мі­на­ецца вя­до­мы вы­раз «ча­ла­век-свеч­ка». Та­кая асо­ба саг­ра­вае вя­лі­кую пра­сто­ру ва­кол ся­бе, за­па­ль­вае іскра­мі і грэе доў­гім, пра­цяг­лым цяп­лом сва­іх сяб­роў і ка­лег.

Для ўсіх бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў імя Алы Баб­ко­вай аса­цы­юец­ца з пан­яццем «сум­лен­не», яно гу­чыць як ка­мер­тон этыч­нас­ці і вы­со­ка­га пра­фе­сі­яна­ліз­му. Ёй бы­ла ўлас­ці­вая да­клад­ная гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя, якую не­маг­чы­ма зру­шыць у бок кам­пра­мі­су. Яна ўме­ла спра­чац­ца і аргу­мен­та­ва­на пя­рэ­чыць на­ват та­кім пры­зна­ным мэт­рам айчын­на­га кі­но, як Вік­тар Ту­раў. Ён, да­рэ­чы, па­сля ўскос­на пры­зна­ваў яе ра­цыю. У Чэ­ха­ва ёсць рад­кі пра тое, што за дзвя­ры­ма кож­на­га шчас­лі­ва­га ча­ла­ве­ка па­ві­нен ста­яць не­хта са зва­ноч­кам і пе­ры­ядыч­на на­гад­ваць, маў­ляў, не­ка­му ве­ль­мі па­трэб­на твая да­па­мо­га. І надзвы­чай важ­на чуць гэ­ты зва­но­чак. Ду­маю, Ала Баб­ко­ва для мно­гіх кі­не­ма­та­гра­фіс­таў і бы­ла гэ­тым ня­ўрым­слі­вым зва­ноч­кам, які на­гад­ваў аб пра­фе­сій­ным і ча­ла­ве­чым сум­лен­ні.

Імя «Ала» на­огул су­гуч­нае са сло­вам «алмаз», так шмат у ім гра­няў. На­шая Ала бы­ла вы­дат­ным архі­віс­там, у яко­га до­ма за­хоў­ва­ецца ве­лі­зар­ная ко­ль­касць па­пак з ма­тэ­ры­яла­мі па гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но. Усе бе­ла­рус­кія кі­нак­ры­ты­кі ве­да­лі, што Баб­ко­ва за­ўсё­ды мо­жа даць інфар­ма­цыю пра лю­бы айчын­ны фі­льм — да­та ства­рэн­ня, аўта­ры, уз­на­га­ро­ды і мно­гае іншае. Па ко­ль­кас­ці і якас­ці саб­ра­най інфар­ма­цыі пра кі­но, па глы­бі­ні яе ана­лі­ты­ка-пуб­лі­цыс­тыч­на­га асэн­са­ван­ня Ала Баб­ко­ва вы­кон­ва­ла фун­кцыі ма­бі­ль­на­га ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-да­след­ча­га інсты­ту­та.

Ця­пер ста­ла мод­на ла­яць кры­ты­каў як твор­чых асоб, якія не ад­бы­лі­ся. Ала Пят­роў­на бы­ла кі­нак­ры­ты­кам са­май вы­шэй­шай про­бы, як раз­умеў гэ­тую пра­фе­сію, да пры­кла­ду, Ві­са­ры­ён Бя­лін­скі. Ён не сто­ль­кі кры­ты­ка­ваў, ко­ль­кі ана­лі­за­ваў тво­ры, ста­но­вя­чы­ся на бок аўта­раў, раз­уме­ючы іх за­ду­мы і з вя­лі­кім спа­чу­ван­нем спра­бу­ючы ўдас­ка­на­ліць іх ра­бо­ты. Да­стат­ко­ва ўспом­ніць, як Баб­ко­ва аб­ара­ня­ла не­зас­лу­жа­на рас­кры­ты­ка­ва­ны фі­льм Вя­час­ла­ва Ні­кі­фа­ра­ва «Аб­очы­на» і вы­зна­чы­ла яго «фі­ль­мам бу­ду­чы­ні». І са­праў­ды, час па­ка­заў, што кар­ці­на прад­ба­чы­ла но­выя рэ­аліі на­ша­га жыц­ця. У кі­нак­ры­тыч­ным цэ­ху та­кі­мі ад­на­дум­ца­мі Баб­ко­вай бы­лі яе сяб­ры і ка­ле­гі Але­на Сці­шо­ва, Эль­га Лын­дзі­на, Ле­анід Па­ўлю­чык.

Пры моц­най во­лі Ала Баб­ко­ва ме­ла пяш­чот­ную і тра­пят­кую ду­шу. Да­стат­ко­ва бы­ло тра­піць на па­ся­джэн­ні на­шай гі­ль­дыі кі­наз­наў­цаў і кры­ты­каў, каб ад­чуць іх хат­няе цяп­ло. Ме­на­ві­та Ала бы­ла ду­шой і за­ва­да­та­рам гэ­тых вя­чо­рак, пра­во­дзі­ла вік­та­ры­ны і ла­та­рэі. Ма­гут­ны вы­бух ро­га­ту ска­ла­нуў бу­ды­нак Му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но, ка­лі, на­прык­лад, най­ста­рэй­шы кі­наз­наў­ца Ана­толь Кра­сін­скі вы­цяг­нуў у якас­ці пры­за доў­гі кры­вы агу­рок. Зна­ка­мі­тыя блі­ны a la Bobkovaўвай­шлі ў вір­ту­аль­ную ку­лі­нар­ную кні­гу Са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, у та­кой сту­пе­ні яны ўсім па­лю­бі­лі­ся, пры­чым з роз­ны­мі дадат­ка­мі — ад смя­та­ны да ка­бач­ко­вай або асят­ро­вай ікры. Гэ­ты­мі блі­на­мі яна час­та­ва­ла ка­лег, род­ных, су­се­дзяў, усіх гас­цей свай­го ўту­ль­на­га до­ма.

Ма­ючы за пля­чы­ма моц­ную ад­ука­цыю — жур­фак Мас­коў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, Ала Баб­ко­ва ста­ла пры­зна­ным лі­да­рам най­важ­ней­ша­га кі­рун­ку су­час­най айчын­най пуб­лі­цыс­ты­кі — кі­на­жур­на­ліс­ты­кі, а ка­лі ка­заць шы­рэй — экран­най жур­на­ліс­ты­кі, па­ко­ль­кі пі­са­ла не ад­но пра кі­не­ма­тог­раф, але і пра тэ­ле­ба­чан­не, сет­ка­выя арт-пра­екты і мно­гае іншае. Яе шмат­лі­кія арты­ку­лы ў пуб­лі­цыс­тыч­ных, на­ву­ко­вых, гра­мад­ска-інфар­ма­цый­ных збор­ні­ках і ча­со­пі­сах на тэ­ры­то­рыі мно­гіх кра­ін — Рас­іі, Укра­іны, Кір­гі­зіі — без­умоў­на за­слу­гоў­ва­юць вы­дан­ня асоб­най кні­гай, якая змо­жа даць цэ­лас­нае ўяў­лен­не пра ўні­ка­ль­ны і шчод­ры 
та­лент.

Анта­ні­на КАРПІЛАВА