Аспекты рэальнасці

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

V Рэ­спуб­лі­кан­скі фес­ты­валь на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі імя Він­цэн­та Ду­ні­на- Мар­цін­ке­ві­ча
«Ды­ялог скон­чыў­ся, бо мы ад­но ад­на­му не­ці­ка­выя», — на­пі­са­ла Ма­ры­на Да­вы­да­ва ў прад­мо­ве да кні­гі «Раз­мо­вы». Ці здо­ль­ны сучасны тэ­атр на свой унё­сак у па­слаб­лен­не на­пру­жа­нас­ці гра­мад­ства? Чыт­кі п’ес і вер­ба­цім ста­лі за­пат­ра­ба­ва­ны­мі ме­на­ві­та та­му, што акцэн­ту­юць ува­гу перадусім на ка­му­ні­ка­тыў­най падзеі, пе­ра­тва­ра­ючы на­ўпрос­та­вы ды­ялог з гле­да­чом у склад­нік мас­тац­кай пра­к­ты­кі тэ­атра. Варта адзначыць: айчын­ная тэ­атра­ль­ная пра­кты­ка яе пры­ня­ла і на­ват зра­бі­ла аб­авяз­ко­вай.

Пра­гра­май «off» V Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі ў Баб­руй­ску ста­лі пра­ект «Зе­фір» Цэн­тра экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры пад кі­раў­ніц­твам Тац­ця­ны Тра­яно­віч (ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры прад­ста­ві­лі но­выя бе­ла­рус­кія п’есы ў вы­гля­дзе тэ­атра­лі­за­ва­ных чы­так) і «Го­рад.doc», ство­ра­ны пры да­па­мо­зе тэх­ні­кі вер­ба­цім, Цэн­тра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі на ча­ле з Аляк­сан­драм Мар­чан­кам. «Ча­ла­ве­чак» Па­ўла Рас­оль­кі (рэ­жы­сёр­ка Юлія Аль­шэў­ская), «Лон­дан» Мак­сі­ма Да­сь­ко (рэ­жы­сёр­ка Але­на Сі­лу­ці­на), «Ху­рЪма» На­тал­лі Слаш­чо­вай (рэ­жы­сёр Антон Ма­ку­ха) і «За­пал­кі» Кан­стан­ці­на Сце­шы­ка (рэ­жы­сёр­ка Ва­лян­ці­на Ма­роз) ма­юць тры асаб­лі­вас­ці су­час­най п’есы: «я» (апо­вед вя­дзец­ца ад пер­шай асо­бы), «тут» і «ця­пер». Гэ­тае тро­ха­дзін­ства азна­чае вы­ні­ко­вы па­ва­рот дра­ма­тур­гіі, а за ёй і тэ­атра да рэ­ча­існас­ці, дзе ча­ла­ве­ку ве­ль­мі цяж­ка і страш­на і ад­куль ён уця­кае — у мі­ну­лае ці ў бу­ду­чы­ню. 
Сан­тэх­нік Ге­на (п’е­са «Лон­дан») з’ездзіў у Лон­дан. Упер­шы­ню. Уз­ру­ша­ны цы­ві­лі­за­цы­яй, ён рвец­ца... на­зад у Бе­ла­русь. Па­чуў­шы пес­ню Аляк­сан­дра Са­ла­ду­хі, не мо­жа стры­маць слё­зы. Каб то­ль­кі ўсё бы­ло як ёсць і каб без вай­ны, каб то­ль­кі не вы­хо­дзіць з зо­ны кам­фор­ту і не ба­чыць пра­ўды — Ге­на­вы жа­дан­ні да­клад­на ад­люс­троў­ва­юць айчын­ныя рэ­аліі.

Ге­рой п’е­сы «Ча­ла­ве­чак» спра­буе зма­гац­ца за свае пра­вы. Аб­са­лют­на за­кон­на ён не пад­па­рад­ку­ецца су­пра­цоў­ні­ку мі­лі­цыі, за што яго жор­стка збі­ва­юць. Мас­ме­дыя ад­ра­зу па­ве­дам­ля­юць, як аб­ясшко­дзі­лі злос­на­га зла­чын­цу.

Га­лоў­ны ге­рой «За­па­лак» шка­дуе, што жыц­цё скла­да­ецца не так, як ха­це­ла­ся б. Ад­на­го разу яго­ны спа­кой бес­па­ка­ра­на па­ру­шае агрэ­сіў­ная жан­чы­на. Дру­гі раз гэ­тая жан­чы­на б’е яго на­жом. Су­пра­цьс­та­яць са­ма­стой­на аль­бо звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу мі­лі­цыі ге­рой не ў ста­не.

У за­мкнё­ным ко­ле ня­прос­тых да­чы­нен­няў апы­на­ецца ге­ра­іня «Ху­рЪмы» Са­ша.
З ма­май, з муж­чы­на­мі, з са­мою са­бой. Ёй бра­куе ха­рак­та­ру не­шта вы­ра­шаць і змя­няць, і яна рэ­флек­суе, рэ­флек­суе...

То­ль­кі праз жыц­цё­выя рэ­аліі, праз рэ­ча­існасць, вы­ве­дзе­ную на сцэ­ну, бе­ла­рус­кае тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва пе­ра­адо­ль­вае за­мкнё­насць на са­мім са­бе. Пра­ект «Го­рад.doc», ство­ра­ны з да­па­мо­гай тэх­ні­кі вер­ба­цім про­ста пад­час фес­ты­ва­лю, якраз і меў на мэ­це вы­лу­чэн­не вос­трых аспек­таў існу­ючай рэ­аль­нас­ці. Аляк­сандр Мар­чан­ка, Сяр­гей Анца­ле­віч ды Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі з ка­ле­га­мі ўзя­лі інтэр­в’ю ў жы­ха­роў Баб­руй­ска і пе­ра­тва­ры­лі іх у сцэ­ніч­ных пер­са­на­жаў: сту­дэн­тку-пі­сь­мен­ні­цу, якая ма­рыць з’е­хаць у Еўро­пу, дзяў­чы­ну-ва­зоч­ні­цу, якая не мо­жа на­ла­дзіць на­р-
ма­ль­ных ста­сун­каў з муж­чы­нам, бяз­дом­ную цы­ган­ку з цэн­тра­ль­на­га па­рку, якая да­ска­на­ла ва­ло­дае май­стэр­ствам ма­ні­пу­ля­ван­ня... Воб­раз го­ра­да атры­маў­ся не над­та ваб­ны, і на­ўрад ці да­ку­мен­та­ль­ны спек­такль за­ста­нец­ца ў рэ­пер­ту­ары.

По­шу­кі дра­ма­тур­гаў у чым­сь­ці апя­рэ­дзі­лі пра­кты­каў сцэ­ны і ані­як не су­па­лі з па­тэн­цы­ялам гля­дац­ка­га ўспры­ман­ня. Але раз­мо­вы і аб­мер­ка­ван­ні, што су­пра­ва­джа­лі дра­ма­тур­гіч­ныя пра­екты, зра­бі­лі­ся важ­най час­ткай фес­ты­ва­лю, пе­рад­усім вы­лу­чыў­шы тэ­атр як сро­дак пе­ра­адо­ль­ван­ня ка­му­ні­ка­цый­най раз’ядна­нас­ці і ўма­ца­ван­ня на­шай гра­ма­дзян­скай су­по­ль­нас­ці.

Крысціна СМОЛЬСКАЯ