Memory and Dream

№ 10 (391) 01.10.2015 - 31.10.2015 г

6-­е міжнароднае біенале ў Пекіне
На пекінскім біенале «BIAB»-2015 у Нацыянальным мас­тацкім музеі Кітая сярод тво­раў прадстаўнікоў з больш чым 90 краінаў свету экспа­наваліся працы трох нашых аўтараў. Біенале з’яўляецца ўплывовым міжна­цыянальным мерапрыемствам, сёлет­няя тэма — памяць і мара. Па словах куратара спадара Сі: «Біенале слу­жыць міжнароднай платформай для сучаснага жывапісу і скульптуры ў да­сягненні гармоніі адносін паміж Усхо­дам і Захадам».

На маю думку, тэма памяці і мары мо­жа зацікавіць многіх мастакоў. На­ блізіцца да ісціны магчыма толькі сабраўшы меркаванні, уяўленні і гіста­рычны досвед розных народаў у адну панараму. Такой панарамай і з’явілася пекінскае біенале.

Нацыянальная памяць — стрыжань кожнага народа. Гэта гісторыя, ведан­не свецкай культуры і народных тра­дыцый, вопыт пакаленняў. У шырокім разуменні гэта падмурак, на якім вы­ будоўваецца ўвесь калейдаскоп сучас­нага жыцця. Праз пазнанне і асэнса­ванне гісторыі мы і набываем памяць і досвед. Менавіта гэтыя дзве рэчы пе­ратвараюць і фармуюць нашыя мары. Тут можна гаварыць і пра прыватны вопыт, калі разглядаем аднаго чалаве­ка, тое ж тычацца асобных народаў і цывілізацый. Вымалёўваецца ланцу­жок, дзе досвед чалавецтва акрэслівае мары, а мары ёсць агульначалавечымі каштоўнасцямі.
У рамках біенале я прадставіла сваю жывапісную працу пад назвай «Па­межны стан». Гэта спроба інтуітыўна­га аналізу ўласнага ўнутранага стану ў кантэксце псіхалогіі, геаграфіі і геа­палітыкі; гэта пошук свайго месца, спроба пачуццёвай канкрэтызацыі мэты (мары), стварэнне ідэальнай, да­сканалай прасторы. Тэндэнцыя, якую можна заўважыць і ў маёй творчасці, і ў мастацтве вакол мяне, — рэальнасць ужо даўно перастала прайгравацца лі­таральна. Кожны аўтар стварае свой поўны рэфлексій свет. Гледачу ў сваю чаргу гэты падыход дае вялізнае поле для разважанняў, аналізу і высноў.

Што думаюць мае калегі пра свой удзел у «BIAB 2015»?

Алег Усціновіч: Кітайская культура сваімі найбагацейшымі традыцыямі паўплывала і на ўсходніх, і на заход­ніх суседзяў. Магу згадаць і свой аса­бісты досвед, калі яшчэ студэнтам я ў пошуках нейкіх практык, сугучных майму светаадчуванню, пазнаёміўся з філасофіяй дзэн — кітайскай Чань. У той час я займаўся керамікай у на­ шай Акадэміі, і гэтае старажытнае мастацтва працы з глінай вельмі адпа­ вядала ўсходняй традыцыі спасціжэн­ня і ўспрымання свету. Чань вучыць не падзяляць свет, а ўспрымаць яго адзі­ным цэлым. Такое разуменне робіць светаадчуванне нашмат больш гарма­ нічным, вучыць ставіцца аднолькава да любой праявы сусвету — ці гэта тра­ інка, насякомае, ці цэлая сонечная сістэма. Я лічу, што для мастака такая пазіцыя вельмі важная, яна дапамагае асэнсаваць чароўнасць простых рэчаў і мімалётнасць свету, у якім мы жывем. Усходнія традыцыі дазваляюць рас­ рыць гэтыя паняцці ў поўнай меры, пейзаж гэта, верш або музыка.

Максім Пятруль: Працуючы над творам «Контрбаланс» з 2009 года (аб’ект выкананы ў 2011-­м на скульптурным сімпозіуме ў Чанчуне і знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацка­га музея Беларусі), я зразумеў, што найбольш гарманічныя суадносіны паміж рознымі структурамі і аб’ёма­мі, паняццямі блізкімі і процілеглымі знаходзяцца ў контрбалансе адзін да аднаго па прынцыпе шэрагу лікаў Фі­баначы, калі адно значэнне супраць­ пастаўлена іншаму не ў сіметрычнас­ ці, а ў прапорцыі дадзенага шэрагу. Найболей гарманічныя ўзаемаадно­сіны паміж памяццю і мараю такса­ма будуць знаходзіцца ў прапорцыях контрбалансу — у прапорцыях лікаў шэрагу Фібаначы. У працы «Контрба­тэрфляй» я дэманструю залежнасць аднаго ад другога матэрыяльным, так­тыльным, пачуццёвым стаўленнем паміж дзвюма часткамі твора. Форма ўвасаблення скульптуры ў выглядзе застылага на шматгадовы ці шматвя­ковы перыяд аднадзённага матылька дае гледачу магчымасць самаправеркі на гарманічнае ўспрыманне сусвету. Той, хто знаходзіцца ў максімальна збалансаваным ментальна­фізічным стане, здольны адчуваць гармонію твора пяццю органамі пачуццяў, ма­ючы з аб’ектам адно візуальны кан­такт. Такім чынам, гарманічна скла­дзеная з дзвюх частак праца можа з’яўляцца ідэнтыфікатарам раўнавагі свядомасці і фізіялогіі гледача, правя­раць яго збалансаванасць паміж сном і рэальнасцю, паміж прыродным і ча­лавечым, паміж жалезным і цёплым, паміж памяццю і марай...

Кацярына СУМАРАВА