Аб’яднанне фатографаў у калектывы і звязаныя з гэтым магчымасці і абмежаванні. А па факце, праз шчырыя распове ды практыкуючых і ўжо паспяховых маладых фотааўтараў сустрэча стала добрай базай для фармавання 10 запаветаў маладога фотамастака: культурнаэканамічная сітуацыя суседніх краін i розная ступень уцягнутасці ў механізмы фота індустрыі задае прастору для плённага і крытычнага абмеркавання і выяўляе эфектыўныя, спецыфічныя і агульныя напрамкі працы фатографаў на глабальным рынку і ў полі мастацтва. Незалежна ад краіны і яе стаўлення да развіцця артфатаграфіі, ёсць з дзясятак пунктаў, выкананне каторых прапісана кожнаму, хто мае намер заявіць пра сябе як пра мастака фатаграфіі.
1. Вучыце замежную мову
Падаваць заяўкі на гранты, якія падтрымаюць персанальныя праекты, — ці не гэтага ўсе жадаюць і ці не да гэтага ўвесь час імкнуцца маладыя і ўжо знакамітыя мастакі? Па словах герояў сустрэчы, вывучаць англійскую мову фотамастакі па чалі тады, калі ўзнікла магчымасць паўдзельнічаць у замежных праграмах і атрымаць пэўную матэрыяльную падтрымку. Каб мець стасункі, трэба быць зразумелым. Не грэбуйце ведамі, навучайцеся не толькі мовам, але і здольнасці самастой на запаўняць фармуляры, складаць «сіві» ды падаваць партфоліа.
2. Не разлічвайце на структуру
Развіццё інстытуцыянальнай інфраструктуры фатаграфіі — адно вынік работы сталай і сур’ёзнай супольнасці прафесі
яналаў. Нармальны мастацкі працэс утрымлівае самыя розныя структурныя праявы: інстытуцыі і ініцыятывы ўсіх відаў, разлічаныя на адукацыю, развіццё, падтрымку мастакоў, пашырэнне аўдыторыі, стварэнне будучыні гэтай плыні і дасяг ненне канкрэтных планаў. На досведзе СанктПецярбургскага інфармацыйнага цэнтра «ФотаДэпартамент» удзельнікі круглага стала праілюстравалі відавочныя змены не толькі аднаго горада, але цэлай хвалі наступстваў, якія нарадзіла гэтая ініцыятыва. У Польшчы ёсць некалькі сур’ёзных інстытуцый і галерэй, што займаюцца фатаграфіяй і падтрымлі ваюць любыя пачынанні. Беларускія творцы з зайздрасцю паглядаюць у бок еўрапейскага суседа — школы, курсы, інсты туты, выставачная дзейнасць. Але, як усклікае сам Рафал Мілах: «Ці не бачыў я запал і агонь у вулічных ініцыятывах, што не маюць ніякай матэрыяльнай ці інстытуцыянальнай падтрымкі? У Кіеве, Адэсе, Мінску? Ці не ёсць гэта пачаткам, базай для ўтварэння трывалых стасункаў, падтрымкі, вызначаных пазіцый?» Працягвайце тое, што робіце, і структура выбудуецца вакол вас.
3. Паважайце сябе
Здараецца, аўтарскія праекты прапаноўваюцца да друку ці экспанавання, але ганарар за працу сумнасмешны або яго
зусім няма, што на пачатковых этапах суцяшальна, бо ўзамен малады творца атрымоўвае рэкламу, прэстыж, глянцавыя старонкі публікацыі. Сёння мы маем вялікія магчымасці ў плане распаўсюду сваёй дзейнасці: вы здольныя свабодна пра паноўваць сваю творчасць, праяўляць ініцыятыву і дасылаць партфоліа самым розным установам. Галоўнае — разумна скласці прапанову і вызначыццца з умовамі ды ўласнымі прынцыпамі.
4. Пашырайце аўдыторыю
Для добрага развіцця і напаўнення любой структуры павінна расці крытычная маса тых, хто цікавіцца з’явай. Тут рэч не толькі ў росце маладых кадраў, сталенні і прафесійным узросце, але і ў евангелізаванні справы фотаарту сярод мэтавай аўдыторыі. А гэта любы чалавек, здольны ўспрымаць і адчуваць. Нельга сказаць, што ў Беларусі адсутнічае такі глядач — у нас даволі неблагая напаўняльнасць любых ініцыятыў: майстаркласаў, курсаў, лекторыяў. Але часам уражанне, нібы
95% кніг друкуюцца і выдаюцца выключна для іншых фатографаў, а рынак расце адно за кошт мастацкага асяродку. І добра, калі нехта з хатніх возьме ў рукі куплены вамі альбом і пагартае старонкі. Магчыма, гэта максімум з таго, што вы робіце, каб напаўняць шэрагі патэнцыяльных спажыўцоў вашай дзейнасці вернымі прыхільнікамі. Але існуе безліч ва рыянтаў, як рабіць гэта паспяхова і цэнтравана — ад друку танных паштовак з выявамі твораў да арганізацыі ўнікальных вялізных праектаў, што на цэлы месяц займаюць усе магчымыя выставачныя пляцоўкі горада і становяцца штогадовай традыцыяй з мноствам суправаджальных мерапрыемстваў, падрыхтаванай камандай і дбайнай арганізацыяй.
5. Кааперыруйцеся
Першыя крокі самыя складаныя. Часам неабходная падтрымка больш свядомых ці папросту падзел важных для праекта
абавязкаў сярод такіх жа, як ты, — маладых і неспрактыкаваных. З аднаго боку, калі працуеш у калектыве — губляеш адна асобнае аўтарства, але атрымоўваеш досвед і задавальненне ад працэсу. З другога — мастацкае бачанне твайго паплечні ка можа моцна не супадаць з тваім і гэта таксама пляцоўка для разыходжанняў, але і крыніца цікавых ідэй ды школа для шырокага ўспрымання рэчаіснасці. Не ўсе ўмеюць ствараць калектыўна і часам галоўным дасягненнем становіцца той факт, што каманда не пазабівала адно аднаго ў працэсе працоўных спрэчак. Але ў той жа час перамога, якая становіцца здабыткам калектыву, памнажае колькасць радасці прапарцыянальна колькасці ўдзельнікаў. Супрацоўнічайце.
6. Навучайцеся і навучайце
Патрэбныя людзі, што б маглі ахвяраваць дзеля справы ўсім — часам, грашыма, сваім камфортам. Магчыма, гэта вы.
Існуе нямала прыкладаў, калі персанальная ініцыятыва, памножаная на канкрэтны план, станавілася базай для развіцця і пашырэння справы. Фонд «Аб’ектыўная рэальнасць» Лізы Фактар, анлайнкурсы для фатографаў, школа візуальных мастацтваў на Вінзаводзе — расійскія ўдзельнікі абмеркавання, не без гонару пералічвалі паспяховыя ўласныя праекты. Ці можам мы пахваліцца выніковай аўтарскай ініцыятывай, што мае патэнцыял стаць культавай? Магчыма, гэта якраз ваша ініцыятыва.
7. Зарабілі — зрабіце праект
Матэрыяльную падтрымку маюць тыя, чые задумы супадаюць з жаданнямі і мэтамі ўстановы, ад якой гэтую падтрымку
чакаюць (ці не будзе тое занадта дзіўна — перабудоўваць сваю дзейнасць, каб спадабацца мецэнату). А больш вольныя спосабы (гранты ды інстытуцыі) мы ўжо апісалі раней. Таму самым правераным і працоўным спосабам застаецца фор мула: хочаш зрабіць добра — зрабі гэта сам. Ладная частка нават знакамітых творцаў мае дадатковую прафесію ці заня так, каб аплачваць уласныя праекты. Працягвайце тое, што робіце, і ніколі не шкадуйце сродкаў, каб ваша справа расла і пашыралася.
8. Зацікаўлівайце
Галоўная задача мастака — зачапіць свайго гледача, знайсці яго сярод іншых і зразумець, што вы зразумелі адно аднаго.
Не ашчаджайце сродкаў і імпэту, стварайце ўмовы для таго, каб мастацтва працавала. Якасны і запамінальны здымак можа стаць пачаткам персанальнага даследавання, пошуку патрэбнай інфармацыі і пазіцыянальнага самавызначэння ў гэтым пытанні. Нярэдка кранальныя здымкі сусветных з’яваў і працэсаў робяцца мастком для адукавання і ўласнага выбару. Заставайцеся цікавай і запамінальнай асобай.
9. Не разлічвайце на канкрэтны вынік
Парадокс аўтарскага праекта ў тым, што меркаванне гледача зрэдку супадае з мастацкім. На прыкладзе серыі «Чакан
не» Яны Раманавай, паказанай не толькі ў рамках «Месяца фатаграфіі ў Мінску», але прэзентаванай на розных пляцоў ках і нават вірусных забаўляльных сайтах. Для аўтаркі было дзівам выявіць, што праект не пакінуў абыякавым нікога, але цікаўнасць выклікала не паднятая мастачкай стратэгія, а фактар банальнага перасуду — у якіх ложках ляжаць героі праекта, як яны выглядаюць і чаму ў іх такая бялізна. Нам нічога не застаецца, як верыць, што тысячы тых, хто крыты куюць не саму з’яву і не паднятую тэму, а вонкавыя падрабязнасці жыцця герояў, — адно частка агульнай аўдыторыі і, дзякуючы такому піяру, фотаздымкі ўбачылі тыя людзі, якіх кранула візуалізацыя чакання і яе канцэптуальная падача.
10. Эксперыментуйце
«Вось я лічу Рафала знакамітым аўтарам, — кажа Аксана Юшко, — але выйдзі зараз на вуліцу і спытай, хто ведае гэтае
імя. Ніхто!» Суполка знаёмых са справай аўтарскай фатаграфіі настолькі малая, што ніякія званні і рэгаліі не маюць важкасці ў свеце, дзе масавая культура заняла ўсе вольныя нішы. Магчымасць стаць бліжэй да спажыўца праз выданні ды публікацыі сутыкаецца з праблемай: узровень і складанасць прац фотамастака крыху (ці не крыху) больш за той фармат, на які разлічваюць канкрэтныя медыя і іх аўдыторыя. «Гэта, канешне, крута, але давай папрасцей», — можна пачуць у адказ на аўтарскія рэпартажныя здымкі. Няхай бар’ер зразумеласці не становіцца ў вас на дарозе, эксперыментуйце, не падпарадкоўвайцеся ўмовам. Стварайце свае правілы, будзьце сабой. І — поспехаў!