Ба­летная імпрэза ў Італіі

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

З кім сяб­руе Ра­бер­та Бо­ле?
Дзіў­ныя і не­спа­дзя­ва­ныя, ска­жу вам, ад­чу­ван­ні! Ка­лі ў шэсць ра­ні­цы ты яшчэ ў лет­нім Мін­ску, па­хмур­ным і да­жджлі­вым, амаль з во­се­ньс­кай тэм­пе­ра­ту­рай +18. А ў шэсць ве­ча­ра та­го ж дня — на по­ўна­чы Іта­ліі, у Ве­ро­не, раз­агрэ­тай шчод­рым со­нцам, з +36 у це­ню. І ў да­да­так не­ча­ка­на вы­свят­ля­ецца: про­ста сён­ня мож­на тра­піць на ха­рэ­агра­фіч­ную ве­ча­ры­ну «Roberto Bolle and Friends». Хі­ба не ўда­ча?!

Ра­бер­та Бо­ле — іта­ль­янскі тан­цоў­шчык, адзін з вя­ду­чых са­ліс­таў у зна­ка­мі­тым тэ­атры «Ла Ска­ла». Пра­ект — час­тка пра­гра­мы му­зыч­на­га фес­ты­ва­лю, які ла­дзіц­ца на «Арэ­на дзі Ве­ро­на», ад­ной з са­мых прэс­тыж­ных тэ­атра­ль­ных пля­цо­вак све­ту. Ці не пад­ару­нак лё­су?! І ўся­го за 23 еўра. Не­рэ­аль­на!

У Ве­ро­не мя­не за­ці­ка­ві­ла кож­ная артыстычная асо­ба, за­яўле­ная ў пра­гра­ме (ніх­то з іх у Мін­ску не тан­ца­ваў), уз­ро­вень, рэ­пер­ту­ар, так­са­ма ўра­жан­ні ад пля­цоў­кі, тое, як арга­ні­за­ва­ны пра­цэс. Мно­гае інтры­га­ва­ла.

«Арэ­на» зна­хо­дзіц­ца ў цэн­тры го­ра­да, на га­лоў­най плош­чы Ве­ро­ны — п’я­ца Бра. По­бач з амфі­тэ­атрам у той час мес­ці­лі­ся шмат­лі­кія фраг­мен­ты сцэ­наг­ра­фіі, па­трэб­ныя для на­ступ­ных па­ка­заў. Для «Аі­ды» — фраг­мен­ты ве­ліч­ных егі­пец­кіх пі­ра­мід, для «Тос­кі» — ве­лі­зар­ная ску­льп­ту­ра анё­ла, з вы­шы­ні якой ге­ра­іня кі­нец­ца ў без­дань. Агром­ніс­тыя двух­мет­ро­выя ру­жы, пры­ма­ца­ва­ныя на роз­ных пры­ступ­ках, упры­го­жаць сцэ­ну ў «Се­віль­­с­кім цы­ру­ль­ні­ку». Акра­мя гэ­тых на­зваў, у пра­гра­му фэс­ту сё­ле­та ўва­хо­дзі­лі «На­бу­ка», «Ра­мэа і Джу­ль­ета» Шар­ля Гу­но, кан­та­та «Кар­мі­на Бу­ра­на» Орфа, опер­на-ба­лет­нае га­ла, пры­све­ча­нае Кар­мэн. Ка­лі раз­гля­да­еш толь­кі фо­та ў бук­ле­тах фэс­ту, раз­уме­еш, што ўра­жан­не ад «Аіды» ці «Дон Жу­ана» тут — фан­тас­тыч­нае! Ад­чу­ван­не тэ­атра­ль­най умоў­нас­ці зні­кае — ёсць ма­шы­на ча­су, здат­ная пе­ра­нес­ці ця­бе ў іншую эпо­ху.

Опер­ны кан­цэрн

Экс­клю­зіў­насць пля­цоў­кі моц­на ўплы­вае на ўспры­ман­не. Асаб­лі­ва, ка­лі па­мя­таць: «Арэ­на дзі Ве­ро­на» ўзве­дзе­на на па­чат­ку на­шай эры. Яна трэ­цяя па па­ме­ры ся­род ана­ла­гіч­ных рым­скіх па­бу­доў, пер­шае мес­ца на­ле­жыць Ка­лі­зею. Арэ­на вы­дат­на за­ха­ва­ла­ся. На па­чат­ку на­ша­га ты­ся­ча­год­дзя ўвай­шла ў спіс по­мні­каў Сус­вет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Вы­ка­рыс­тоў­ваць яе ў якас­ці тэ­атра­ль­най і кан­цэр­тнай пля­цоў­кі па­ча­лі бо­льш за ста­год­дзе та­му. Му­зыч­ны фес­ты­валь ла­дзіў­ся тут ка­ля 70 раз­оў, а ў пэў­ны мо­мант зра­біў­ся што­га­до­вым. Тут адзна­ча­лі — ме­на­ві­та «Аі­дай» — ста­год­дзе Вер­дзі. На «Арэ­не» ад­быў­ся іта­ль­янскі дэ­бют Ма­рыі Ка­лас. Па сут­нас­ці, гэ­та са­мы вя­лі­кі опер­ны тэ­атр пад ад­кры­тым не­бам і са­мы маш­таб­ны опер­ны кан­цэрн, які за год пры­мае бо­льш за па­ўмі­ль­ёна гле­да­чоў.

Ве­лі­зар­ны аль­бом, пры­све­ча­ны фэс­ту, змяш­чае пе­ра­лік спек­так­ляў, па­стаў­ле­ных на «Арэ­не», па­чы­на­ючы ад 1913-га. На­за­ву топ-10 опер, якія ўва­саб­ля­лі­ся час­цей. Гэ­та па­каз­чык інта­рэ­су, за­пат­ра­ба­ва­нас­ці на­звы, рэ­за­нан­су тэ­мы і ідэі. Бяс­спрэч­ны лі­дар — «Аі­да», за­ду­ма­ная як ма­гут­нае ві­до­віш­ча. Не па­ве­ры­це: 55 раз­оў яна ста­ві­ла­ся ў Ве­ро­не! З 2000-х кож­ны се­зон — но­вая інтэр­прэ­та­цыя. Ка­лі звяр­нуць ува­гу на ко­ль­касць па­ка­заў, дык гэ­тая опе­ра Вер­дзі і тут пе­ра­маг­ла з ве­лі­зар­ным ад­ры­вам — ажно 632 прад­стаў­лен­ні. Дру­гі ра­док у спі­се — «Кар­мэн», 24 вер­сіі. «На­бу­ка» — 20, «Ту­ран­дот» — 18, «Тра­ві­ята» — 14. «Тос­ка» і «Ры­га­ле­та» — па 15 інтэр­прэ­та­цый. «Тру­ба­дур» — 13, «Ба­ге­ма» і «Сель­скі го­нар» — па 11. Пра­гра­ма фэс­ту на­ступ­на­га, 2016 го­да, ужо вя­до­мая. У яе ўвой­дуць «Кар­мэн», «Аі­да», «Тра­ві­ята», «Ту­ран­дот» і «Тру­ба­дур».

Пад­ушкі, ве­еры і свеч­кі

Га­ла па­чы­на­ецца ў 22 га­дзі­ны. Іна­чай і не маг­чы­ма, бо то­ль­кі раз­ам з пры­цем­ка­мі з’яў­ля­ецца не­йкая пра­ха­ло­да. На агром­ніс­тым ста­ды­ёне амаль 20 ты­сяч мес­цаў, вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ўся­го 15 ты­сяч, але чэр­гі на ўва­ход уз­ні­ка­юць за па­ўта­ры га­дзі­ны да па­чат­ку. Ёсць ве­лі­зар­ны парт­эр, ёсць у разы боль­шы амфі­тэ­атр з 44 яру­са­мі. У амфі­тэ­атры, дзе ата­ба­ры­ла­ся і я (мес­цы не ну­ма­ру­юцца), гле­да­чы ся­дзяць про­ста на пры­ступ­ках, на­грэ­тых за дзень. На плош­чы пе­рад «Арэ­най» прад­аюць… шмат­лі­кія пад­ушкі. Каб не му­ля­лі ка­мен­ныя схо­ды. Пры­ступ­кі кру­тыя, па­рэн­чаў ня­ма. То­ль­кі ад­но іх ко­ла — па кру­зе, блі­жэй да парт­эра. Та­му ўзні­кае ад­чу­ван­не не тры­ва­лас­ці, а, на­адва­рот, ня­пэў­нас­ці і не­аба­ро­не­нас­ці.

По­бач са сцэ­най — мес­ца для сім­фа­ніч­на­га аркес­тра (то­ль­кі не­ка­ль­кі ну­ма­роў бу­дуць ісці ў за­пі­се). Па­вер­хня сцэ­ны шэ­ра-чор­на­га ко­ле­ру. Два ве­лі­зар­ныя экра­ны — без іх не аб­ысці­ся, бо з ад­да­ле­на­га кан­ца амфі­тэ­атра ўсіх дэ­та­ляў тан­ца мож­на і не ўба­чыць. Так­са­ма чор­ныя вер­ты­ка­ль­ныя экра­ны вы­кон­ва­юць ро­лю ку­ліс.

Дзі­вос­нае ві­до­віш­ча, ка­лі ўвесь амфі­тэ­атр аб­мах­ва­ецца ве­ера­мі. Так ра­ту­юцца ад спё­кі і за­ду­хі. Уз­ні­кае ўра­жан­не, што на су­пра­ць­лег­лы ад мя­не бок арэ­ны се­ла ва­р’яц­кая ко­ль­касць роз­на­ка­ля­ро­вых ма­ты­лёў. Свят­ло па­сту­по­ва зні­кае. Жан­чы­на на сцэ­не трой­чы б’е ў ве­лі­зар­ны гонг. Тут зноў зда­ра­ецца не­ча­ка­нае. У кож­на­га гле­да­ча ў ру­цэ аказ­ва­ецца ма­ле­нь­кая свеч­ка. І гэ­тае мо­ра тра­пят­кіх, мі­гат­лі­вых аге­нь­чы­каў — цэ­лы ста­ды­ён! — дзей­ні­чае амаль міс­тыч­на. Цем­ра — і то­ль­кі свеч­кі. По­тым яны знік­нуць. Але ўспры­ма­юцца як ры­ту­ал, па­зна­ка па­чат­ку, эма­цый­най га­тоў­нас­ці да ўспры­ман­ня вы­со­ка­га мас­тац­тва.

За­ўжды ве­да­ла, што іта­ль­янцы — фа­на­ты опе­ры. Яны лю­бяць кла­січ­ную му­зы­ку, са­мі спя­ва­юць дзе і ка­лі маг­чы­ма. У да­да­так іта­ль­янская мо­ва як та­кая спры­яе ва­ка­лі­за­цыі. Та­му ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, а як іта­ль­янцы ста­вяц­ца да ха­рэ­агра­фіі? Мо кры­ху спа­кай­ней? Дзе там! За­ла ўзры­ва­ла­ся воп­лес­ка­мі, ча­сам лі­та­ра­ль­на раў­ла ад за­хап­лен­ня. Ішоў кла­січ­ны ну­мар (ку­ды ж без не­смя­рот­на­га «Дон Кі­хо­та»?!), апла­дзі­ра­ва­лі кож­на­му вір­ту­озна­му тру­ку, не­ча­ка­най пад­трым­цы, лан­цуж­ку ту­раў і скач­коў, кож­най ба­ле­ры­не, якая «кру­ці­ла» свае 32 фу­этэ (ся­род іх трап­ля­лі­ся двай­ныя і трай­ныя). Су­час­ныя мі­ні­яцю­ры, што за­ўжды вы­клі­ка­юць най­бо­ль­шы інта­рэс, апла­дыс­мен­та­мі не пе­ра­ры­ва­лі­ся. Бо па­тра­ба­ва­лі за­ся­ро­джа­нас­ці. Але, да го­на­ру іта­льянцаў і гас­цей «Арэ­ны», яны пра­ва­ка­ва­лі за­хап­лен­не не мен­шае, а ча­сам бо­ль­шае. Час ад ча­су ў за­ле, як свет­ля­кі, успых­ва­лі ма­бі­ль­ні­кі — зды­ма­лі! Ска­жу шчы­ра, та­кую ко­ль­касць шчас­лі­вых і ад­кры­тых мас­тац­тву лю­дзей я ба­чы­ла ўпер­шы­ню.

Кла­сі­кі і «пра­су­ну­тыя»

Ця­пер пра артыс­таў і пра­гра­му. Спа­чат­ку зда­ва­ла­ся, што яна не над­та вя­лі­кая, уся­го дзе­вяць фраг­мен­таў. У нас сто­ль­кі звы­чай­на змяш­ча­ецца ў ад­ным ад­дзя­лен­ні, на «Арэ­не» — у два. Пра­ўда, раз­гор­ну­тыя ну­ма­ры ча­сам на­гад­ва­лі ўрыў­кі з ба­ле­таў.

Га­лоў­нае ўра­жан­не — ад­чу­ван­не све­жас­ці і ад­крыц­ця. Бо ўсе вы­ка­наў­цы — зор­кі. Тэх­ніч­ныя, вір­ту­озныя — леп­шыя з леп­шых. Сам Ра­бер­та Бо­ле, апроч Мі­ла­на, прад­стаў­ляе яшчэ і Нью-Ёрк, Аме­ры­кан­скі ба­лет­ны тэ­атр. Ні­ка­ле­та Ма­ні — ка­ле­га Ра­бер­та ў «Ла Ска­ла». Іржы Бу­бе­ні­чак — з Дрэз­дэн­ска­га ба­ле­та. Яго­ны брат-бліз­нюк Ота — са сла­ву­тай гам­бур­гскай тру­пы. Мэ­цью Гол­дынг, Ме­лі­са Га­мі­ль­тан і Эрык Ундэр­вуд — гэ­та Ка­ра­леў­скі ба­лет Лон­да­на. Ма­рыя Ка­чат­ко­ва — з Сан-Фран­цыс­ка, Ган­на Цы­ган­ко­ва — з Амстэр­да­ма.

Ад­мет­насць пра­ектаў, пад­обных да «Roberto Bolle and Friends», і ў тым, што ня­ма ну­ма­роў «за­ця­га­ных», якія да­ўно над­аку­чы­лі, але ў нас ча­му­сь­ці кро­чаць з пра­гра­мы ў пра­гра­му. Шмат ха­рэ­агра­фіі зу­сім не­вя­до­май аль­бо ма­лавя­до­май.

Пры­сут­ні­ча­лі кла­сі­кі — кштал­ту Джо­на Най­ма­ера і Ке­не­та Мак­мі­ла­на. Але імё­ны іншых ба­лет­май­страў так­са­ма гуч­ныя, а са­мі яны ма­юць шлейф ра­ней­шых і най­ноў­шых не­ве­ра­год­ных твор­чых здзяй­снен­няў. Пра­гра­ма ад­кры­ва­ла­ся Па-дэ-дэ з ба­ле­та «Экс­ель­сі­ёр» на му­зы­ку Ра­му­аль­да Ма­рэн­ка і ў ха­рэ­агра­фіі Уга дэль Ара. Яго вы­кон­ва­лі га­лоў­ны ге­рой пра­гра­мы Ра­бер­та Бо­ле і Ні­ка­ле­та Ма­ні. На ўспры­ман­не асоб­на­га фраг­мен­та ўплы­вае і тая ака­ліч­насць, што сам спек­такль быў па­стаў­ле­ны ў Па­лер­ма, Мі­ла­не, Ры­ме, Не­апа­лі, Ве­ро­не і Ту­ры­не. Па­зней — у Па­ры­жы і Ры­ме. Хі­ба не аргу­мент, хі­ба не ці­ка­ва?! У плас­тыч­най мо­ве «Экс­ель­сі­ёра» ад­чу­ва­ла­ся вод­гул­ле «рэ­тра», вя­лі­ка­га ба­лет­на­га сты­лю і ад­на­ча­со­ва ра­ман­тыч­най сты­лі­за­цыі. Да­рэ­чы, у по­ўным ва­ры­янце спек­такль за­пі­са­ны на DVD і не­адной­чы вы­да­ваў­ся.

На­ступ­ны фраг­мент — Па-дэ-дэ на му­зы­ку Джэй­мса Мак­мі­ла­на — прад­стаў­ляў по­чырк і стыль Крыс­та­фе­ра Уіл­да­на. «Мас­тац­тва» ў ад­ным з сё­лет­ніх ну­ма­роў згад­ва­ла ба­лет «Алі­са ў кра­іне цу­даў», па­стаў­ле­ны ім на сцэ­не Ка­ра­леў­скай опе­ры Лон­да­на. Сён­ня Крыс­та­фер — адзін з най­бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ных ба­лет­май­страў све­ту. Ён га­лоў­ны за­про­ша­ны ха­рэ­ограф «New York City Ballet». Сус­вет­ная кры­ты­ка на­зы­вае яго твор­чым на­шчад­кам Джор­джа Ба­лан­чы­на. Та­кая ацэн­ка да­ра­го­га каш­туе! Ле­тась Уіл­дан атры­маў прэ­мію Ле­ані­да Мя­сі­на ў ка­тэ­го­рыі «ха­рэ­ограф го­да». Два га­ды та­му — прэ­мію імя Лоў­рэн­са Аліў­е за спек­такль «Aeternum» і прыз Між­на­род­най аса­цы­яцыі дзея­чаў ха­рэ­агра­фіі «Benois de la Danse» за па­ста­ноў­ку «Па­пя­луш­кі» ў Ні­дэр­лан­дскім ба­ле­це.

У ве­рон­скім га­ла Па-дэ-дэ, пры­ду­ма­нае Уіл­да­нам (яго тан­ца­ва­лі Ме­лі­са Га­мі­ль­тан і Эрык Ундэр­вуд з Лон­да­на), з яго су­час­най і вы­на­ход­лі­вай плас­ты­кай, скла­да­ны­мі пад­трым­ка­мі, пры­му­ша­ла зга­даць антыч­ную тэ­му «са­тыр і нім­фа». Але ад­на­ча­со­ва з вя­лі­кай эстэ­тыч­най аса­ло­дай усве­дам­ляць, у якой сту­пе­ні шмат­мер­ная плас­тыч­ная мо­ва Крыс­та­фе­ра Уіл­да­на, ко­ль­кі ў ёй фі­ла­соф­скай глы­бі­ні і кан­цэп­ту­аль­нас­ці.

Яшчэ ад­но аўта­ры­тэт­нае імя — ба­лет­май­стар Ха­сэ Мар­ці­нас, вя­до­мы па­ста­ноў­кай «Дзе­ці раю». Гуч­ная прэм’ера спек­так­ля, ство­ра­на­га па­вод­ле фі­ль­ма Мар­се­ля Кар­не, ад­бы­ла­ся тры га­ды та­му ў Па­ры­жы, у опе­ры Гар­нье. У ве­рон­скім пра­екце аўтар быў прад­стаў­ле­ны Сю­ітай на му­зы­ку Дэ­лі­ба, якую ўва­со­бі­лі Ган­на Цы­ган­ко­ва і Мэ­цью Гол­дынг. Лі­ры­ка-ка­ме­дый­ны ну­мар, зда­ва­ла­ся, услаў­ляў ра­ман­тыч­насць і ўра­чыс­тасць тан­ца. Праз вір­ту­ознасць вяр­чэн­няў, па­вет­ра­насць скач­коў, ка­рун­ка­васць дроб­най па­ль­ца­вай тэх­ні­кі. І тым апя­ваў бяз­меж­ныя маг­чы­мас­ці вы­шту­ка­ва­на­га ча­ла­ве­ча­га це­ла.

Ве­рон­скае га­ла зра­бі­ла­ся для мя­не ад­крыц­цём — ме­на­ві­та пры жы­вым па­ка­зе! — яшчэ ад­на­го імя ў су­час­най ха­рэ­агра­фіі. Бры­тан­ца Уэй­на Мак­Грэ­га­ра кры­ты­ка лі­чыць га­лоў­ным інтэ­лек­ту­алам у най­ноў­шым тан­цы. Ён — па­ста­янны ха­рэ­ограф Ка­ра­леў­ска­га ба­ле­та «Ко­вент-Гар­ден» і пер­шы, хто за­няў та­кую па­са­ду, пра­цу­ючы ў ма­дэр­не. Не­вы­пад­ко­ва ле­тась Пя­ты між­на­род­ны фес­ты­валь «Дя­ги­лев. P.S.» у Пе­цяр­бур­зе ад­кры­ваў­ся рас­ійскай прэм’ерай бры­тан­ска­га ба­ле­та «FAR» у яго па­ста­ноў­цы. Плас­тыч­ная кам­па­зі­цыя Мак­Грэ­га­ра «Qualia», ува­соб­ле­ная Ме­лі­сай Га­мі­ль­тан і Эры­кам Ундэр­ву­дам, — скла­да­ная па­бу­до­ва. Яе му­зыч­най асно­вай зра­біў­ся сін­тэз не­гры­цян­скіх пес­няс­пе­ваў і рок-рыт­маў. Па­чуц­цё­вы та­нец пе­рад­аваў на­пру­жа­насць ад­но­сін Яе і Яго, скла­да­ную ды­ялек­ты­ку ві­да­воч­на­га і пры­ха­ва­на­га, эра­тыч­нас­ці і тры­во­гі.

Кла­сік сус­вет­най ха­рэ­агра­фіі Джон Най­ма­ер быў прад­стаў­ле­ны ў пра­гра­ме то­ль­кі ад­ной, але до­сыць раз­гор­ну­тай мі­ні­яцю­рай — «Opus 100 — für Maurice». На сцэ­не два муж­чы­ны ў чор­ным. Му­зы­ка ідзе ў за­пі­се — гі­та­ра і го­лас. Пе­рад на­мі раз­гор­тва­ецца кар­ці­на ўза­ема­адно­сін ча­ла­ве­ка і яго­на­га двай­ні­ка, свя­до­мас­ці і пад­свя­до­мас­ці. А мо гэ­та пра­цэс па­кут­лі­ва­га раз­два­ення асо­бы? Ад­на­ча­со­ва «Opus 100…» успры­маў­ся і як вы­тан­ча­ная па­ро­дыя на па­фас­насць ба­лет­ных ду­этаў. Бо ў ім пры­сут­ні­ча­лі сцёб і лёг­кая на­смеш­ка над плас­тыч­ны­мі і сю­жэт­ны­мі штам­па­мі, улас­ці­вы­мі ха­рэ­агра­фіі. Між­во­лі ду­ма­ла­ся, што ў Бе­ла­ру­сі та­кі ну­мар успры­маў­ся б на­ту­ра­ль­на то­ль­кі ў меж­ах пра­екта кан­цэп­ту­аль­на­га, а зна­чыць, ад­ра­са­ва­на­га не­вя­лі­кай мас­тац­кай ту­соў­цы («Шы­ро­кі гля­дач гэ­та­га не зра­зу­мее!»). А ў Іта­ліі ён пры­дат­ны для «Арэ­ны», дзе 15 ты­сяч на­вед­ні­каў. Вось у чым роз­ні­ца!

У якас­ці плас­тыч­на­га дэ­сер­ту, га­рэз­на­га фі­на­ль­на­га кліч­ні­ка за­пом­ніў­ся імклі­вы, да­сціп­ны, вір­ту­озны «Canon in D Major» у ха­рэ­агра­фіі Іржы Бу­бе­ні­чы­ка. Вы­кон­ва­лі яго сам Іржы, зна­ка­мі­ты артыст, які актыў­на спра­буе ся­бе і ў якас­ці ба­лет­май­стра, яго­ны брат Ота і ўлас­на Ра­бер­та Бо­ле. «Canon…» пры­му­шаў успры­маць та­нец як ра­дасць і шчас­це. А сцэ­ну — як мес­ца раз­ня­во­ле­нас­ці це­ла і ду­шы. Пра­сто­ру са­ма­вы­яўлен­ня, дзе мож­на падзя­ліц­ца не­ве­ра­год­най энер­гі­яй, якую за­хоў­вае ў са­бе плас­ты­ка.

Шэк­спір жы­ве і пе­ра­ма­гае

І апош­ні штрых. Ад­ным з са­мых моц­ных ура­жан­няў ве­рон­скай імпрэ­зы зра­біў­ся для мя­не сла­ву­ты ду­эт з пра­коф’еўскай «Ра­мэа і Джу­ль­еты» ў ха­рэа­гра­фіі Ке­не­та Мак­мі­ла­на. Сап­раў­ды, грэх та­му, хто скла­даў пра­гра­му ха­рэ­агра­фіч­на­га шоу, не зга­даць ме­на­ві­та ў Ве­ро­не шэк­спі­раў­скіх ка­хан­каў! Ка­лі я ба­чы­ла гэ­ты ж ду­эт у Мін­ску, у меж­ах фэс­ту «Ула­дзі­мір Спі­ва­коў за­пра­шае», ён не над­та за­пом­ніў­ся. Ра­­мэа тан­цуе, Джу­ль­ета час­цей на­зі­рае… І гэ­та лі­чыц­ца кла­сі­кай?! Не­як на­ват смеш­на! На «Арэ­не» ўсё атры­ма­ла­ся іна­чай. Мо та­му што Ме­лі­се Га­­міль­­тан і Ра­бер­та Бо­ле сап­раў­ды ве­ль­мі імпа­на­ва­лі гэ­тыя парт­ыі. Яны здо­ле­лі на­поў­ніць та­нец ад­ухоў­ле­нас­цю, ра­ман­тыч­ны­мі па­чуц­ця­мі, трым­цен­нем сэр­ца. Мо іх на­тхняў дух го­ра­да. Але ж мо­цы вы­ступ­лен­ню да­да­ло і да­клад­нае вы­ка­рыс­тан­не асаб­лі­вас­цей сцэ­ны, быц­цам ство­ра­най для гэ­та­га ба­ле­та. «Арэ­на» па фор­ме на­гад­вае авал, эліпс. Ад­но з за­круг­лен­няў ад­да­дзе­на гле­да­чам, дру­гое — сва­бод­нае. У той час­тцы, дзе артыс­ты вы­хо­дзяць да пуб­лі­кі, ёсць вя­лі­кая пля­цоў­ка, уз­не­се­ная над плос­кас­цю сцэ­ны. Ме­­на­ві­та там і апы­нуў­ся бал­кон Джуль­е­ты-Га­­міль­тан. Ад­туль яна спус­ка­ла­ся ў сад да ка­ха­на­га, ту­ды па кру­тых пры­ступ­ках уз­ды­ма­ла­ся на­пры­кан­цы ад­ажыа. Але ўвесь ну­мар вы­кон­ваў­ся з та­кім эма­цый­ным на­па­лам, што стаў­ся сэн­са­вай ку­ль­мі­на­цы­яй пра­екта.

Уво­гу­ле пры­сут­насць спа­да­ра Уі­ль­яма і яго ге­ро­яў у Ве­ро­не ад­чу­ва­еш увесь час. По­бач з чы­гу­нач­ным вак­за­лам ука­за­ль­нік на іта­ль­янскай: «Ман­туя — 40». Го­рад, ку­ды быў сас­ла­ны Ра­мэа. І ад­куль імчаў на ка­ні, да­ве­даў­шы­ся пра смерць ка­ха­най. Дом, дзе жы­ла сям’я Ка­пу­ле­ці, на кар­тах па­зна­ча­ны як «Casa di Giulietta». Ця­пер гэ­та мес­ца па­лом­ніц­тва. Яно ў цэн­тры го­ра­да, не­да­лё­ка ад плош­чы Эрбэ. Плынь ту­рыс­таў ня­спын­ная — не пра­біц­ца! Сце­ны ўнут­ра­на­га дво­ры­ка рас­пі­са­ны так, што ня­ма во­ль­на­га мес­ца. Па­жа­дан­ні, за­мо­вы, якія, лі­чыц­ца, па­він­ны аб­авяз­ко­ва спраў­дзіц­ца.

Сам дво­рык уту­ль­ны. Як і ўслаў­ле­ны Шэк­спі­рам бал­кон, на якім ста­яла кра­су­ня. Тры па­вер­хі па­ко­яў сям’і Ка­пу­ле­ці мож­на агле­дзець уся­го за 6 еўра. Да­рэ­чы, па­коі не над­та вя­лі­кія па су­час­ных мер­ках, хоць столь і вы­со­кая. Вы­на­ход­лі­выя іта­ль­янцы ўме­ла вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ша­лё­нае і та­та­ль­нае за­хап­лен­не ту­рыс­таў шэк­спі­раў­скі­мі ка­хан­ка­мі. Якраз на­суп­раць вя­лі­кая су­ве­нір­ная кра­ма. А з бал­ко­на доб­ра пра­гля­да­ецца тэ­атра­ль­ная пля­цоў­ка, дзе ла­дзяц­ца ка­мер­ныя спек­так­лі. Афі­ша па­ве­дам­ля­ла пра адзін з іх — «Heart of J». На­зву мож­на пе­ра­клас­ці як «Сэр­ца Дж». Або ду­ша?.. Парт­рэ­ты ўдзе­ль­ні­каў раз­ве­ша­ны ў ад­ным з па­ко­яў. Так што Джу­ль­ета па-ра­ней­ша­му на­тхняе! І тых, хто тра­піў у яе род­ны го­рад упер­шы­ню, і артыс­таў на сцэ­не амфі­тэ­атра.

На мя­жы маг­чы­ма­га

Па­ба­чыў­шы рэ­акцыю іта­ль­янскіх гле­да­чоў (уя­віць, што ўвесь ста­ды­ён за­ня­ты ту­рыс­та­мі, ка­лі б і ха­це­ла, дык не змаг­ла), змя­ня­еш улас­ныя ўяў­лен­ні і раз­уме­еш мно­гія гла­ба­ль­ныя рэ­чы. Тое, што для нас зда­ецца экза­ль­та­ва­нас­цю, пра­змер­най эма­цый­нас­цю, — для іта­ль­янцаў рэ­акцыя на­ту­ра­ль­ная. Га­ра­чая, са­ма­адда­ная, па­фас­ная. Але ме­на­ві­та та­кіх якас­цей па­тра­буе пры­ро­да гэтага віду мастацтва. Аку­рат на­­пал эмо­цый, вас­тры­ня кан­флік­ту (на мя­жы маг­чы­ма­га!) улас­ці­вы іх на­цы­яна­ль­най опе­ры і яе са­мым за­пат­ра­ба­ва­ным у све­це тво­рам аўтар­ства Ра­с­іні, Вер­дзі, Пу­чы­ні, Мас­ка­ньі, Ле­ан­ка­ва­ла. Гэ­тыя якас­ці пры­ваб­лі­ва­юць фа­на­таў і ме­ла­ма­наў на пра­ця­гу ўжо мно­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў у роз­ных кра­інах. Не­ча­ка­на пры­хо­дзіш да вы­сно­вы: та­кія са­чы­нен­ні маг­лі на­ра­дзіц­ца ме­на­ві­та тут, на гэ­тай зям­лі, шчод­рай на со­нца і эмо­цыі.

Звяр­ну­ла ўва­гу на рэ­кла­му ў бук­ле­це, пры­све­ча­ным ве­рон­ска­му фес­ты­ва­лю. Леп­шыя га­тун­кі ві­на, да­ра­гія га­тэ­лі, «кру­тыя» мар­кі ма­шын і га­дзін­ні­каў... Опе­ра і на­вед­ван­не яе ўспры­ма­юцца як ме­рап­ры­емства ста­тус­нае, адзна­ка і атры­бут прэс­ты­жу.

Пад­час ве­рон­ска­га га­ла раз­ва­жа­ла: ці рэ­аль­на на ста­ды­ёне «Ды­на­ма» (на­прык­лад, па­сля яго ма­дэр­ні­за­цыі) або на «Мінск-арэ­не» ла­дзіць пад­обныя ві­до­віш­чы, за­пра­сіў­шы зо­рак з уся­го све­ту? Мо, і рэ­аль­на, але за­лу на­ўрад ці збя­рэм. І сва­іх фа­на­таў сто­ль­кі не бу­дзе, і ў ту­рыс­таў, якія да нас трап­ля­юць, ня­ма пад­обнай за­вя­дзён­кі. Ду­ма­ла і пра тое, ча­му фраг­мен­ты з па­ста­но­вак са­мых «пра­су­ну­тых» ха­рэ­огра­фаў све­ту мож­на па­ба­чыць, то­ль­кі вы­ехаў­шы за межы ўлас­най дзяр­жа­вы? Так, ёсць Інтэр­нэт і ві­дэа на YouTube, а ка­лі ўжы­вую?.. Шка­да, што мы і тут не па­пе­ра­дзе пла­не­ты ўсёй. Зра­зу­ме­ла, та­кіх са­ліс­таў, як на «Арэ­не дзі Ве­ро­на» ха­це­ла­ся б ві­таць і ў Мін­ску. А пад­обны фес­ты­валь па­ба­чыць цал­кам. Спа­дзя­юся, ка­лі-не­будзь мне зноў­ку па­шчас­ціць.­

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі