56-е Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

Бе­ла­рус­кі па­ві­ль­ён у кан­тэк­сце фэс­ту
Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле — буй­ней­шы і ста­рэй­шы фо­рум су­час­на­га мас­тац­тва. У дру­гой па­ло­ве ХХ ста­год­дзя ме­на­ві­та гэ­ты агляд «да­сяг­нен­няў най­ноў­ша­га арту» стаў пра­сто­рай ле­га­лі­за­цыі і апаз­нан­ня важ­ных мас­тац­кіх з’яў, фік­са­цы­яй іх у гіс­то­рыі. Так, бі­ена­ле бы­ло пля­цоў­кай для вы­каз­ван­ня твор­цаў-ма­дэр­ніс­таў, аван­гар­дыс­таў, прад­стаў­ні­коў суп­рэ­ма­тыз­му, аб­страк­тна­га экс­прэ­сі­яніз­му, поп-арту. Сён­ня гэ­та мес­ца, якое аб’­ядноў­вае роз­ныя інтэн­цыі: «кір­маш фа­на­бэ­рыі»; ка­мер­цый­ная пра­сто­ра для за­клю­чэн­ня роз­ных да­мо­ваў; ад­чу­ва­ль­ны да­тчык, што вы­зна­чае агу­ль­на­сус­вет­ныя тэн­дэн­цыі.

Свой фар­мат бі­ена­ле зда­бы­ло ў мо­мант за­сна­ван­ня — у кан­цы XIX ста­год­дзя — і да­гэ­туль пры­трым­лі­ва­ецца ры­ту­алі­за­ва­най кан­сер­ва­тыў­най пра­гра­мы. Мно­гія кры­ты­ку­юць та­кую ма­дэль арга­ні­за­цыі, спа­бор­ніц­тва не сто­ль­кі мас­та­коў­скіх, ко­ль­кі па­лі­тыч­ных, ка­мер­цый­ных і на­цы­яна­ль­ных/этніч­ных амбі­цый. Ад­нак кар­ды­на­ль­ных зме­наў не ад­бы­ва­ецца, і Ве­не­цыя, па­вод­ле вы­каз­ван­ня рас­ійскай ку­ра­тар­кі Во­ль­гі Свіб­ла­вай, «душ­ны ку­фэ­рак, у якім уся­го ха­пае — кі­чу, па­ўто­раў і шэ­дэў­раў».

Які ды­ягназ су­час­на­му мас­тац­тву ста­віць 56-е Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле 2015 го­да?

Ро­ля га­лоў­на­га ары­енці­ра ў ацэн­цы су­час­нас­ці ды вы­да­чы пра­гно­заў на бу­ду­чы­ню ўжо мно­гія га­ды ад­во­дзіц­ца асноў­на­му пра­екту ў Арсе­на­ле і Джар­дзі­ні. Сё­ле­та за­про­ша­ны ку­ра­тар Окві Энве­зар, ды­рэк­тар мюн­хен­ска­га До­ма мас­тац­тва, ку­ра­тар Ё­ха­нес­бур­гскай бі­ена­ле (1998), Documenta 11 у Ка­се­лі (2002) і іншых буй­ных іні­цы­ятыў, рэ­алі­зуе пры­ду­ма­ную ім тэ­му «Усе лёсы свету» («All the World’s Futures»). Для ся­бе ку­ра­тар га­лоў­на­га пра­екта бі­ена­ле па­зна­чыў фо­рум як «па­рла­мент фор­мы» і стра­тэ­гіч­на вы­лу­чыў не­ка­ль­кі маг­чы­мых кі­рун­каў пра­чы­тан­ня, ці «фі­льт­раў». Пер­шы — «Жы­ву­часць: на эпіч­ны пе­ры­яд», «інсцэ­ноў­ка вы­ста­вач­най пра­сто­ры як пра­цяг­лай, раз­гор­ну­тай і бес­пе­ра­пын­най жы­вой падзеі», па­вод­ле Энве­за­ра. Так ці інакш гэ­тая інтэн­цыя звя­за­на з та­паг­ра­фі­яй мес­ца і ма­дэ­лі пра­вя­дзен­ня са­мо­га бі­ена­ле. Дру­гі — «Сад бес­па­рад­ку» — ілюс­труе/ска­нуе маг­чы­мыя фар­ма­ты існа­ван­ня і ўза­ема­дзе­янні/інтэг­ра­цыі сіс­тэ­мы мас­тац­тва ў сіс­тэ­мы па­лі­ты­кі, ідэ­ало­гіі кан­флік­таў і інша­га. Трэ­ці фі­льтр, «Ка­пі­тал. Жы­вое чы­тан­не», стаў вы­ні­кам за­хап­лен­ня Энве­за­ра тво­рам трох фран­цуз­скіх фі­ло­са­фаў-тэ­арэ­ты­каў Луі Альцю­се­ра, Эць­ена Бі­лі­ба­ра і Жа­ка Ран­сье «Чы­таць “Ка­пі­тал”». Акту­алі­за­цыя ідэй кла­сі­ка мар­ксіс­цкай тэ­орыі, пе­ра­асэн­са­ван­не і ўка­ра­нен­не ў што­дзён­насць ажыц­цяў­ля­лі­ся праз па­ста­яннае чы­тан­не тэк­сту Мар­кса­ва­га «Ка­пі­та­лу».

«Му­зей уяў­лен­ня»

У ад­ным з інтэр­в’ю Окві Энве­зар па­ве­дам­ляе пра аса­біс­тую ідэн­тыч­насць, пра мен­та­ль­ны і гіс­та­рыч­ны ба­зіс як пра «му­зей уяў­лен­ня, дзе сто­ль­кі роз­ных спо­са­баў вы­раб­ніц­тва і жы­вых фак­тур твор­час­ці». Пра сваю ку­ра­тар­скую за­да­чу за­яўляе: «Я вы­ра­шаю пы­тан­не ўклю­чэн­ня пун­ктаў гле­джан­ня, не прад­стаў­ля­ных на бі­ена­ле дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Гэ­та зна­чыць, пун­ктаў гле­джан­ня, што на­ле­жаць мар­гі­на­ль­ным гру­пам, на­прык­лад афры­кан­цам, але не то­ль­кі ім. Дос­туп да све­ту, у якім я пра­цую, мяр­куе ве­дан­не не­йкіх ко­даў, а ко­ды, у сваю чар­гу, да­зва­ля­юць пра­ца­ваць у не­ка­ль­кіх скла­да­ных сет­ках ад­на­ча­со­ва». Так, у вы­ні­ку па­шы­рэн­ня хра­на­ла­гіч­на-рэ­трас­пек­тыў­на­га шэ­­ра­гу га­лоў­най вы­ста­вы Энве­зар злу­чыў раз’­ядна­ныя не то­ль­кі ў ча­се, але і ў ідэ­ало­гіі, мен­та­ль­нас­ці і ідэн­тыч­нас­ці тво­ры і іх аўта­раў. Саб­ра­ны ім «му­зей уяў­лен­ня» вы­бу­доў­ваў­ся за кошт пе­ра­хо­ду, экс­тра­па­ля­цыі ад­на­го мас­та­коў­ска­га вы­каз­ван­ня на іншае, аб’­ектаў ад­на­го па­ві­ль­ёна на іншы: фан­та­зіі То­ма­са Хірш­хор­на, тэ­атраль­­насць дра­пі­ро­вак Ка­та­ры­ны Гро­сэ, ка­мер­насць му­зе­ефі­ка­ва­ных пра­стор Ры­кар­да Брэя, Ма­рыі Па­па­дзі­міт­рыў, ке­ра­міч­ныя рэ­чы Мо­ні­кі Бан­ві­чы­ні і пры­гня­та­ль­ныя змроч­най ад­сыл­кай да гвал­ту і ка­та­ван­няў ва­енна­га рэ­жы­му ску­льп­ту­ры арген­цін­ца Ху­ана Кар­ла­са дзі Стэ­фа­на, дра­пі­роў­кі Ібра­гі­ма Ма­ха­ма, пе­ра­вер­ну­тыя по­ста­ці па­лот­наў Гео­рга Ба­зе­лі­ца... Пэў­ны ха­ос, змеш­ван­не, вон­ка­вая ад­арва­насць не­ка­то­рых тво­раў ад агу­ль­най мат­ры­цы ку­ра­тар­скай кан­цэп­цыі ві­да­воч­ныя. Маг­чы­ма, гэ­ты «на­вя­за­ны» ку­ра­та­рам бес­па­ра­дак аб­грун­та­ва­ны пе­рад­азі­роў­кай гу­ль­ні з рэ­трас­пек­цы­яй, гіс­то­ры­яй, архі­ва­мі. Ад­гэ­туль і пан­ую­чы апа­ка­ліптыч­ны на­строй артыс­тыч­ных вы­каз­ван­няў — адзна­ка не­ста­бі­ль­най су­час­нас­ці.

Пэў­ны «кры­зіс су­цэ­ль­на­га вы­каз­ван­ня» (Вік­тар Ме­зі­яна) адзна­ча­лі на Ве­не­цы­янскім фо­ру­ме не­адной­чы. Бо­льш та­го, ста­ві­ла­ся пы­тан­не пра мэ­та­згод­насць існа­ван­ня бі­ена­ле як мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Не­ка­то­рыя спе­цы­яліс­ты ка­жуць пра стра­ту Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле сва­ёй фун­кцыі фік­са­цыі бя­гу­ча­га ста­но­віш­ча рэ­чаў, вы­зна­чэн­ня асно­ват­вор­ных тэн­дэн­цый. Тым не менш мне ба­чыц­ца, што да­дзе­ная вы­ста­ва вы­яві­ла той зрух у ку­ра­тар­скай пра­кты­цы, які мы на­зі­ра­ем сён­ня. Змяш­чэн­не ро­ляў ку­ра­та­ра, мас­та­ка, мед­ыя­та­ра, гле­да­ча, антрэ­прэ­нё­ра... Бо ме­на­ві­та бі­ена­ле па­спры­ялі ўспры­ман­ню по­ста­ці ку­ра­та­ра ў агу­ль­нап­ры­ня­тым ця­пер фар­ма­це. Дзе­ся­ці­год­дзе та­му на­зад мы адзна­ча­лі пе­ра­ход ад ад­на­асоб­на­га да ка­лек­тыў­на­га, дыс­кур­сіў­на­га ку­ры­ра­ван­ню. Сён­ня мы мо­жам ка­заць пра не­акту­аль­насць тра­ды­цый­на­га раз­у­мен­ня ку­ра­тар­ства, пра ста­лае пе­ра­соў­ван­не ро­ляў: ку­ра­тар-мас­так, ку­ра­тар-гля­дач і г.д.

У да­дзе­ным вы­пад­ку пры­кла­дам та­ко­га ця­ку­ча­га/флю­ідна­га па­зна­чэн­ня фун­кцый аген­таў мас­тац­ка­га пра­цэ­су мо­жа стаць бе­ла­рус­кі пра­ект «Архіў свед­кі вай­ны».

Вы­ста­ва як пра­сто­ра вы­творчас­ці і зме­ны ро­ляў: ку­ра­тар, мас­так, мед­ыя­тар, гля­дач

Асно­ва пра­екта «Архіў свед­кі вай­ны» — ідэя ўцяг­ван­ня гле­да­ча ў ды­ялог (У чацвёртым ну­ма­ры «Мас­тац­тва» пі­са­лі пра кан­цэп­цыю «Архі­ва...» пад­ра­бяз­на). Па­срэд­ні­ка­мі та­ко­га ды­яло­гу на ста­дыі ад­пра­цоў­кі ма­дэ­лі, фар­ма­ту з’яўля­лі­ся ку­ра­та­ры. Бы­ла за­да­ча ства­рыць ка­му­ні­ка­цый­ную плат­фор­му пра­екта­ван­ня бу­ду­ча­га, не­існу­юча­га ста­но­віш­ча рэ­чаў, што ста­ла маг­чы­мым праз вы­зна­чэн­не вы­ста­вы як мес­ца вы­твор­час­ці інфар­ма­цыі. За­ман­лі­вая пер­спек­ты­ва, якая, ад­нак, па­гра­жае зру­шыць акцэнт у бес­пе­ра­пын­ную ка­та­ла­гі­за­цыю, архі­ва­ван­не ве­даў. Не­абход­на кроп­ка збор­кі, што зво­дзіць роз­ныя спо­са­бы ўспры­ман­ня інфар­ма­цыі і яе тран­сля­цыі. Та­му по­стаць меды­я­та­ра, які, зна­хо­дзя­чы­ся ўся­рэ­дзі­не па­ві­ль­ёна, на­ўпрост вы­бу­доў­вае ка­му­ні­ка­цыю з гле­да­чом, прад­укуе но­выя сэн­са­выя звяз­кі, на­бы­вае ры­сы інтэр­прэ­та­та­ра і кан­цэп­ту­алі­за­та­ра.

Рэ­алі­за­цыя пра­екта ў Ве­не­цыі ад­бы­ла­ся ў двух фар­ма­тах. Пер­шы — жы­вая ма­дэ­ра­цыя, ка­лі гля­дач пра­ца­ваў не­пас­рэд­на з но­сь­бі­та­мі інфар­ма­цыі — фа­таг­ра­фіч­ны­мі да­ку­мен­та­мі. На­ступ­ны фар­мат інтэг­ра­ваў у пра­сто­ру экс­па­зі­цыі скла­да­ны тэх­ніч­ны эле­мент — інфар­ма­цый­ную сіс­тэ­му з не­абход­нас­цю рэ­гіс­тра­цыі, якая пра­д­у­гле­джва­ла пра­цу з вір­ту­аль­ным ліч­ба­вым архіў­ным да­ку­мен­там, па­кі­да­ючы сваю гіс­то­рыю ў гла­ба­ль­най інтэ­рак­тыў­най сіс­тэ­ме. Лі­нія ўза­ема­дзе­яння бу­да­ва­ла­ся на архі­ве — ба­зе да­дзе­ных бе­ла­рус­кіх свед­чан­няў (свед­чан­ні — вы­нік вы­ста­вы ў Мін­ску ў 2014 го­дзе), архі­ве фо­та­да­ку­мен­таў, му­ль­ты­ме­дый­най інста­ля­цыі Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва. Важ­на адзна­чыць, што апош­ні эле­мент усклад­ніў і па­глы­біў рэ­акцыю гле­да­чоў. Пра­сто­ра для мед­ыта­цыі пе­ра­тва­ры­ла­ся ў скла­да­ны эма­цый­на-дра­ма­тыч­ны фі­на­ль­ны этап экс­па­зі­цыі.

Пра­ца «Архі­ва...» ў Ве­не­цыі па­ка­за­ла, на­ко­ль­кі пе­ра­ры­віс­ты ха­рак­тар мае раз­мер­ка­ван­не ро­ляў унут­ры яго. Так, пра­сто­ра пра­екта ста­но­віц­ца не толь­­кі ёміс­тас­цю для «іншых мес­цаў», ге­тэ­ра­то­пій — рэ­аль­ных пра­стор, якія ха­рак­та­ры­зу­юцца ад­мыс­ло­вы­мі ўза­ема­да­чы­нен­ня­мі па­між мес­цам і ча­сам, што прад­уку­юць ад­мыс­ло­выя рэ­жы­мы ця­лес­нас­ці і суб’­ектыў­нас­ці. Так­са­ма тут ад­бы­ва­ецца па­ста­янная фун­кцы­яна­ль­ная зме­на. Гля­дач, уве­дзе­ны ў на­за­па­ша­ныя архі­вам ве­ды, ста­но­віц­ца су-інтэр­прэ­та­та­рам не толь­­­кі змес­ту, але і фар­ма­ту пра­цы, ме­ха­ніз­му ўза­ема­дзе­яння з мед­ыя­та­рам. Мед­ыя­тар жа на­бы­вае фун­кцыю рэ­жы­сё­ра, які вы­зна­чае фо­кус і кі­ру­нак інтэр­прэ­та­цыі гле­да­ча.

Та­кім чы­нам, архіў фар­муе пра­сто­ры з роз­ны­мі фор­ма­мі пра­чы­тан­ня і інтэр­прэ­та­цыі: суб’­ектыў­ную, гіс­та­рыч­ную, ге­агра­фіч­ную, мен­та­ль­ную, эма­цый­ную і ві­зу­аль­ную. Гіс­та­рыч­ная спад­чы­на ста­но­віц­ца ба­зай для рас­шыф­роў­кі ўлас­ных на­ра­ты­ваў, ад­нак ары­ента­цыя су­час­на­га гле­да­ча на ві­зу­аль­насць у спа­жы­ван­ні інфар­ма­цыі, здо­ль­насць да не­праг­на­за­ва­на­га вы­зна­чэн­ня ся­бе ў пра­екце ка­рэк­туе і па-інша­му ідэн­ты­фі­куе пра­ект.

З аку­му­ля­цыі аса­біс­тых архі­ваў, на­стро­яў, прад­чу­ван­няў гле­да­чоў-удзель­­ні­каў пра­ект пе­ра­тва­ра­ецца ў скла­да­ную сіс­тэ­му рас­паз­нан­ня ідэн­тыч­нас­ці ча­ла­ве­ка су­час­нас­цю і ў су­час­нас­ці, фар­му­лёў­кі не­адназ­нач­на­га. Пра­сто­ра вы­ста­вы не то­ль­кі прад­укуе не­йкі пад­ыход і пры­ла­ды маў­лен­ня пра тэ­мы кан­флік­ту і вой­ны, ко­ль­кі вы­лу­чае з гла­ба­ль­на­га на­ра­ты­ву пры­ват­нае ба­чан­не сён­няш­няй сі­ту­ацыі, якое ад­мя­няе яе та­та­ль­ны ха­рак­тар. Мне імпа­нуе мер­ка­ван­не пра­фе­са­ра Кар­ла Шле­ге­ля, спе­цы­яліс­та па гіс­то­рыі і са­цы­яло­гіі ку­ль­ту­ры кра­ін Усход­няй і Цэн­тра­ль­най Еўро­пы: гіс­та­рыч­ныя ве­ды сён­ня кан­стру­ююц­ца праз множ­насць асоб­ных пры­ват­ных свед­чан­няў. Так, архіў уклю­чае аль­тэр­на­тыў­ны на­ра­тыў, звя­за­ны як з гіс­та­рыч­ны­мі падзе­ямі, так і з трак­тоў­кай су­час­нас­ці — не­йкі сім­ва­ліч­ны ка­пі­тал, атры­ма­ны пра­ектам у якас­ці ўнёс­ку кож­на­га з удзе­ль­ні­каў.

Кон­тра­вер­сій­ная по­стаць мас­та­ка

Яшчэ адзін су­пя­рэч­лі­вы эле­мент «Архі­ва...» — ня­ўлоў­ная, фан­том­ная пры­сут­насць мас­та­ка. Пра­ект не прад­стаў­ляе аўта­ра ў тра­ды­цый­ным раз­умен­ні, ад­нак пра­ца, на­прык­лад, Аляк­сея Шын­ка­рэн­кі з архі­ва­мі пры­ват­ных ка­лек­цы­яне­раў і му­зей­ны­мі ка­лек­цы­ямі, ад­бор і ты­пі­за­цыя фа­таг­ра­фіч­ных да­ку­мен­таў на эта­пе пад­рых­тоў­кі кан­тэн­ту якраз і свед­чыць пра артыс­тыч­ныя фун­кцыі. Тут пра­цэс і вы­нік ад­бо­ру з’яў­ля­ецца аль­тэр­на­тыў­ным спо­са­бам вы­твор­час­ці вы­каз­ван­ня. У дзі­гі­та­лі­за­ва­ным фар­ма­це, пры ўклю­чэн­ні інфар­ма­цый­най сіс­тэ­мы і да­лу­чэн­ні ві­дэ­аін­ста­ля­цыі Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва, якая пер­ша­па­чат­ко­ва ме­ла зу­сім іншае зна­чэн­не, ад­бы­ва­ецца зру­шэн­не кан­цэп­цыі экс­па­зі­цый­най пра­сто­ры ў бок ві­зу­аль­нас­ці. На пра­кты­цы, пад­час пра­цы па­ві­ль­ёна ад­бы­ла­ся ка­рэк­ці­роў­ка, якая вы­яві­ла бо­льш скла­да­ныя і глы­бо­кія ад­но­сі­ны ма­на­тон­на­га ві­дэа са змес­там фо­та­архі­ва і гля­дац­кую інтэр­прэ­та­цыю гэ­тых уз­ае­ма­су­вя­зей.

Так, мы мо­жам ка­заць пра пра­цэ­су­аль­насць «Архі­ва...» не то­ль­кі як пра ха­рак­та­рыс­ты­ку фар­ма­ту, але і як пра ге­не­ра­цыю ме­ха­ніз­му па­ста­яннай рэ­інтэр­прэ­та­цыі, рэ­кан­тэк­сту­алі­за­цыі і рэ­кан­цэп­ту­алі­за­цыі пра­екта.

«Архіў свед­кі вай­ны» з’яў­ля­ецца вы­ні­кам ра­бо­ты вя­лі­кай ко­ль­кас­ці лю­дзей. Пад­час ства­рэн­ня акту­аль­на­га ме­ха­ніз­ма і фар­ма­ту пра­екта са­ма ма­дэль уз­ае­ма­дзе­яння ўнут­ры ка­ман­ды ад­па­вя­дае ло­гі­цы яго фун­кцы­яна­ван­ня ў Ве­не­цыі. У да­дзе­ным вы­пад­ку гэ­та ідэя і прад­укт не то­ль­кі ку­ра­тар­скай гру­пы або мас­та­коў, але мнос­тва лю­дзей. У гэ­тым я ба­чу пры­чы­ну та­ко­га раз­мы­ван­ня ро­ляў, кам­пе­тэн­цый і фун­кцый унут­ры пра­екта. У час рас­пра­цоў­кі ка­му­ні­ка­цый­най струк­ту­ры і пры­лад быў вы­най­дзе­ны пры­нцып ра­бо­ты з інфар­ма­цы­яй, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў ма­ні­то­рын­гу вы­ні­каў «Архі­ва...». Так з’я­ві­лі­ся жы­выя ме­ха­ніз­мы ды­яло­гу, зно­сі­наў і інтэр­прэ­та­цыі.

P.S. Ка­ман­да пра­екта На­цы­яна­ль­на­га па­ві­ль­ёна Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на 56-м Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле: Аляк­сей Шын­ка­рэн­ка (ку­ра­тар, ана­лі­ты­ка, да­сле­да­ван­не), Воль­га Рыб­чын­ская (ку­ра­тар, ана­лі­ты­ка), Кан­стан­цін Се­лі­ха­наў (ві­дэ­аін­ста­ля­цыя «Лес»), Дзміт­рый Ка­роль (на­ву­ко­вы кан­су­ль­тант, ана­лі­ты­ка, экс­пер­ты­за), Да­р’я Амя­ль­ко­віч (мед­ыя­цыя, ана­лі­ты­ка), Іло­на Бя­ляц­кая (мед­ыя­цыя).

Вольга РЫБЧЫНСКАЯ