Гео­ргій Скрып­ні­чэн­ка

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

Не­за­доў­га да смер­ці Гео­ргій Скрып­ні­чэн­ка (Жора — як на­зы­ва­лі яго бліз­кія) пе­ра­слаў мне ў Лон­дан свой аль­бом. Гэ­ты аль­бом — апа­фе­оз яго жыц­ця і твор­час­ці. Так атры­ма­ла­ся, што ў свой час мне да­вя­ло­ся пры­сут­ні­чаць пры ства­рэн­ні не­ка­то­рых ра­бот, там апуб­лі­ка­ва­ных. Цяж­кі фа­лі­янт з цу­доў­ным да­роў­ным над­пі­сам.

Не­ўза­ба­ве па­сля гэ­та­га я сус­трэў­ся са сва­яком. Ула­дзі­мір — вы­пус­кнік ад­на­го з мін­скіх інсты­ту­таў, па­спя­хо­вы біз­нэс­мэн у Ка­на­дзе, а са­мае ці­ка­вае — ка­лек­цы­янер су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Я тут жа зняў Жо­раў аль­бом з па­лі­цы. Гэ­та быў сюр­прыз: Ула­дзі­мір ні­ко­лі не чуў пра мас­та­ка Скрып­ні­чэн­ку. Зрэш­ты, і пра мя­не як пра твор­цу так­са­ма.

Пры­йшло­ся па­жар­та­ваць: мы, мас­та­кі пад­пол­ля (са­вец­ка­га андэг­раў­нду), маг­чы­ма, і да­жы­лі да сва­іх га­доў ад­но дзя­ку­ючы та­му, што існа­ва­лі гра­ніч­на не­прык­мет­на. Кан­спі­ра­цыя бы­ла на­шым ла­дам жыц­ця, ста­ла ры­сай ха­рак­та­ру, як вы­нік — на­ват бе­ла­рус­кія ка­лек­цы­яне­ры і сва­які нас не ве­да­юць.

Я па­зна­ёміў­ся з Жо­рам у кан­цы 1960-х. Час за­душ­лі­вай са­вец­кай про­стас­ці. Рэ­аль­насць бы­ла аб­сур­днай… Так зва­ны са­цы­яліс­тыч­ны рэ­аліз­м. На сцэ­нах — да­яркі і парт­ыза­ны. На вы­ста­вах — парт­ыза­ны і да­яркі. Сюр­рэ­алізм са­вец­ка­га жыц­ця, за­сна­ва­ны на ска­жо­ных пры­чын­на-вы­ні­ко­вых су­вя­зях, не­га­тыў­ных каш­тоў­нас­цях і се­лек­цыі. На ву­лі­цах гру­быя, не­пры­вет­лі­выя тва­ры. Пад­азро­насць.

І вось з’яў­ля­ецца Жо­ра. Сім­па­тыч­ны, вы­со­кі, эле­ган­тна-сты­ль­ны. З не­ве­ра­год­ным і па­ра­дак­са­ль­ным па­чуц­цём гу­ма­ру. Гра­тэск. Гу­ль­ня сло­ваў. Лю­бая вы­піў­ка з яго ўдзе­лам пе­ра­тва­ра­ла­ся ў рас­кош­ны ка­лей­дас­коп хох­маў. Лю­боў да сюр­рэ­аліз­му. Фі­ліг­ран­ная тэх­ні­ка жы­ва­пі­су. Лі­бі­да, ад­па­вед­нае твор­час­ці. У армян­скай мо­ве сло­ва «цы­ві­лі­за­цыя» азна­чае «га­рад­ская ад­ука­цыя». У той па­сля­ва­енны час у асо­бе сты­ляг, біт­ні­каў і ама­та­раў чы­тан­ня ад­ра­джаў­ся Го­рад. Жо­ра быў ка­та­лі­за­та­рам га­рад­ско­га жыц­ця ў Мін­ску. У яго бы­ло ча­му па­ву­чыц­ца. Асаб­лі­ва — та­та­ль­най ад­да­нас­ці Мас­тац­тву. У Жо­ра­вай май­стэр­ні маг­лі раз­ва­жаць на за­ба­ро­не­ныя ў той час тэ­мы. У яго я на­ву­чыў­ся ад­дзя­ляць мас­тац­тва ад хал­ту­ры…

Дзе­сь­ці ў Мас­кве пра­хо­дзі­лі «Бу­ль­до­зер­ная» і ква­тэр­ныя вы­ста­вы. Там бы­лі дып­ла­ма­ты, ка­лек­цы­яне­ры, за­меж­ныя жур­на­ліс­ты, скан­да­лы ва­кол мас­тац­тва, аб­лі­ча­ль­ныя арты­ку­лы. Твор­цаў рас­ійска­га ста­ліч­на­га андэ­граў­нду ве­да­лі. Ча­сам на­бы­ва­лі. Пра­цы вез­лі на За­хад. Сён­ня са­вец­кі андэграўнд у све­це прад­стаў­ле­ны ў асноў­ным ра­бо­та­мі мас­кві­чоў.

Ні­чо­га вы­шэй­пе­ра­лі­ча­на­га ў Мін­ску не бы­ло і бліз­ка. Толь­кі ад­чу­ва­ла­ся, што элі­та пра­цоў­на­га кла­са ў асо­бе тай­най па­лі­цыі пі­ль­на со­чыць за кож­ным маз­ком мас­та­ка і за кож­ным рад­ком па­эта.

Жо­ра быў вір­ту­озам мі­мік­рыі. Гэ­та­кі хло­пец зух. Хах­мач і ба­ла­гур. У кам­па­ні­ях мас­тац­тва ні­ко­лі су­р’ёз­на не аб­мяр­коў­ва­ла­ся. Ды і па­лі­ты­ка так­са­ма. Гэ­та бы­ло ня­пі­са­нае та­бу. Пра­ўда, адзін раз я ўба­чыў Жо­ру гнеў­ным — па­сля та­го, як я па ду­рас­ці па­хва­ліў Са­ве­ты за спрыт­нае ўвар­ван­не ў Чэ­хас­ла­ва­кію. Ён мя­не пры­са­ро­міў і ад­чы­таў, за што я яму ўдзяч­ны.

Не бы­ло з кім аб­мяр­коў­ваць пра­бле­мы су­час­на­га мас­тацт­ва ў той час. Бо­ль­шасць на­шых ка­лег цал­кам кам­фор­тна існа­ва­лі ў фар­ма­це са­вец­ка­га мас­тац­тва. Іншыя — ся­м’я Гаў­ры­на, Ва­ле­ра Баб­роў, Са­ша Пруд­нік. Ужо знач­на па­з­ней я да­ве­даў­ся, што дзей­ні­ча­лі роз­ныя не­фар­ма­ль­ныя гру­поў­кі, але мы про­ста не ве­да­лі адзін пра ад­на­го.

Вар­та зга­даць: Жо­ра слу­жыў мос­там па­між на­мі ды мас­коў­скі­мі і пі­цер­скі­мі пад­по­ль­ны­мі мас­та­ка­мі… Ад яго я па­чуў пра вы­ста­вач­ную за­лу на Ма­лой Гру­зін­скай, дзе ча­сам вы­стаў­ля­лі «пра­блем­нае мас­тац­тва». У ся­рэ­дзі­не 1970-х мы на­ве­да­лі ў Мас­кве май­стэр­ні Ула­дзі­мі­ра Янке­леў­ска­га, Аска­ра Ра­бі­на і Але­га Цал­ко­ва — вя­ду­чых дзея­чаў са­вец­ка­га андэграў­нду. Дзя­ку­ючы Жо­ра­вым кан­так­там не­як у пад­мас­коў­ным До­ме твор­час­ці мы бы­лі на ве­ча­ры­не ра­зам са спе­ва­ком Яўге­нам Ба­чу­ры­ным, акцё­ра­мі Лі­яй Ахе­джа­ка­вай, Аляк­сан­драм Кай­да­ноў­скім... Не­за­быў­на.

Сюр­рэ­аліз­му са­вец­ка­га жыц­ця Гео­ргій Скрып­ні­чэн­ка су­пра­ць­пас­та­віў ма­гіч­ны рэ­алізм свай­го мас­тац­тва. Мы, вя­до­ма, цу­доў­на ве­да­ем, што сюр­рэ­алізм як кі­ру­нак ад­быў­ся за­доў­га да на­ра­джэн­ня Скрып­ні­чэн­кі, але та­кія ка­тэ­го­рыі, як за­гад­ка­васць, фан­та­зія, та­ямні­ца і пры­га­жосць, — па­за­ча­са­выя. Па­лот­ны Жо­ры — гэ­так жа як і па­лот­ны ста­рых май­строў — вок­ны. І так­са­ма, як у ста­рых май­строў, скрозь тыя вок­ны мы ба­чым іншы свет, ча­сам ча­роў­ны, ча­сам тры­вож­ны. Свет уцё­каў у пры­га­жосць.

На­конт сты­лю. Пер­шае, што пры­хо­дзіць на роз­ум, — ма­лыя га­лан­дцы. Ду­маю, кож­ны мас­так, дый, зрэш­ты, кож­ны ча­ла­век на­ра­джа­ецца з пэў­най ге­не­тыч­най пра­гра­май. І рэ­алі­за­цыя гэ­тай пра­гра­мы — мэ­та жыц­ця. Мяр­ку­ючы па ко­ль­кас­ці і якас­ці ра­бот, апуб­лі­ка­ва­ных у аль­бо­ме, Скрып­ні­чэн­ка са сва­ёй за­да­чай спра­віў­ся. Быў доб­рым, бес­кан­флік­тным ча­ла­ве­кам. Цу­доў­ным мас­та­ком. Май­страм. Успа­мі­наць мож­на бяс­кон­ца. Да­рэ­чы, на англій­скіх па­ха­ван­нях вы­сту­поў­цы звы­чай­на згад­ва­юць смеш­ныя вы­пад­кі з жыц­ця ня­бож­чы­ка, і па­мін­кі пе­ра­тва­ра­юцца ў да­во­лі вя­сё­лае ме­рап­ры­емства. Аб смеш­ным з жыц­ця Скрып­ні­чэн­кі мож­на бы­ло б вы­даць асоб­ны аль­бом ці рас­па­вя­даць за ста­лом, у кам­па­ніі доб­рых на­по­яў і ста­рых сяб­роў.

На шчас­це, я з тых, хто цал­кам су­р’ёз­на ве­рыць у за­ма­гіль­­нае жыц­цё. Так што... Да не­паз­беж­най сус­трэ­чы, Жо­ра! Рых­туй за­стол­ле, рых­туй не­ктар і амбро­зію.

Валерый МАРТЫНЧЫК