Сусветныя прэм’еры ўральскіх артыстаў

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

Гастролі Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі
Як і ча­ка­ла­ся, Свяр­длоў­скі тэ­атр муз­ка­ме­дыі зра­біў фу­рор у ася­род­дзі ста­ліч­ных ама­та­раў сцэ­ны, да­ка­заў­шы, што ся­род ана­ла­гіч­ных ка­лек­ты­ваў бы­ло­га Са­юза ён па-ра­ней­ша­му пер­шы ся­род пер­шых.

Жанр мю­зік­ла за­ста­ецца «моц­ным арэш­кам», але не ў Свяр­длоў­ску! Тут да па­доб­ных спек­так­ляў ста­вяц­ца з та­кім раз­ма­хам, што гэ­та ўраж­­вае на­ват за­ўзя­тых скеп­ты­каў. І не ста­рая доб­рая і дых­тоў­на зроб­ле­ная кла­січ­ная апе­рэ­та, якую мы так­­са­ма па­ба­чы­лі пад­час сё­лет­ніх гас­тро­лей ека­ця­рын­бур­жцаў у Мін­ску, а ме­на­ві­та мю­зікл з’яўля­ецца ві­зі­тоў­кай ка­лек­ты­ву.

Прад­ума­ным і да­клад­ным з пун­кту гле­джан­ня пі­яру бы­ло ра­шэн­не кі­раў­ніц­тва тэ­атра ад­крыць гас­тро­лі ў Мін­ску брэн­дам — мю­зік­лам Сяр­гея Дрэз­ні­на «Ка­ця­ры­на Вя­лі­кая. Му­зыч­ныя хро­ні­кі ча­соў імпе­рыі» ў па­ста­ноў­цы Ні­ны Чу­са­вай (Мас­ква). Вось дзе гран­ды­ёзнасць ва ўсім — ад ура­жа­ль­ных сцэ­наг­ра­фіі і кас­цю­маў, ка­ла­са­ль­ных ма­са­вых сцэн з удзе­лам хо­ру і ба­ле­та — да буй­ных-га­лоў­ных і ма­ле­нь­кіх-эпі­за­дыч­ных ро­ляў у вы­ка­нан­ні ледзь не ўся­го акцёр­ска­га скла­ду! Сме­лая дэк­ла­ра­цыя ў пра­грам­цы спек­так­ля — «сус­вет­ная прэм’ера ад­бы­ла­ся 15 мая 2008 го­да ў Ека­ця­рын­бур­гу» — па­цвяр­джае мо не сто­ль­кі экс­клю­зіў­насць па­ста­ноў­кі і амбіт­насць ства­ра­ль­ні­каў, а тое, якім ма­гут­ным арсе­на­лам твор­чых, тэх­ніч­ных і фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цей ва­ло­дае сён­ня тру­па тэ­атра. Ча­сам зда­ецца, што яны бяз­меж­ныя!

Па­зна­чэн­не «сус­вет­ная прэм’ера» (8 снеж­ня 2013 го­да) зна­хо­дзім і на пра­грам­цы дру­го­га ўзо­ру твор­ча­га тан­дэ­ма Дрэз­нін-Чу­са­ва — мю­зік­ле «Яма» па­вод­ле апо­вес­ці Аляк­сан­дра Куп­ры­на. Без пе­ра­бо­ль­шан­ня, ме­на­ві­та гэ­тая па­ста­ноў­ка ста­ла най­вя­лік­шым уз­ру­шэн­нем для мін­скіх тэ­атра­лаў. І ня­ма ні­чо­га бо­льш ба­на­ль­на­га, чым сцвяр­джаць, што «Яма» — спек­такль XXI ста­год­дзя. Яго трэ­ба ба­чыць! Тут аб­жы­ты кож­ны сан­ты­метр сцэ­ны, асэн­са­ва­на і апраў­да­на кож­ная се­кун­да. Акцё­ры існу­юць ва ўмо­вах звыш­ці­ка­вай шмат­мер­най сцэ­наг­ра­фіі і ўва­саб­ля­юць дра­ма­тыч­на на­пру­жа­ную му­зы­ку, каш­тоў­насць якой — ме­на­ві­та ў струк­тур­най арга­ні­за­цыі, дзя­ку­ючы ча­му яна ро­біц­ца асноў­ным дра­ма­тур­гіч­ным стрыж­нем.

Мю­зікл «Пун­со­выя вет­ра­зі» Мак­сі­ма Ду­на­еўска­га па­вод­ле апо­вес­ці Аляк­сан­дра Гры­на з’явіў­ся ў рэ­пер­ту­арнай афі­шы тэ­атра ў 2011 го­дзе. Яго па­ста­ноў­шчык — га­лоў­ны рэ­жы­сёр Свярд­лоў­скай муз­ка­ме­дыі Кі­рыл Стрэж­неў. Экс­клю­зіў: спе­цы­яль­на для прэм’еры ў Ека­ця­рын­бур­гу кам­па­зі­тар зра­біў но­вую рэ­дак­цыю тво­ра, які пер­ша­па­чат­ко­ва пры­зна­чаў­ся да дра­ма­тыч­на­га спек­так­ля, а ця­пер пе­ра­тва­рыў­ся ў паў­на­вар­тас­ны мю­зікл. І зноў мы ба­чым вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ную па­ста­ноў­ку, дзе, апроч якас­най ігры, спе­ваў і тан­цаў, аб­авяз­ко­ва ма­юцца су­час­ныя «на­ва­ро­ты» ў дэ­ка­ра­цы­ях і фір­мен­ная «пад­гуч­ка» так зва­ны­мі гар­ні­тур­ны­мі (за­вуш­ны­мі) мік­ра­фо­на­мі, які­мі за­бяс­пе­ча­ны як са­ліс­ты, так і ўсе без вы­клю­чэн­ня артыс­ты хо­ру (кан­цэп­цыя гу­ку — Сяр­гей Меш­ча­ра­коў). Ад­на­ча­со­ва так­тоў­на пад­гу­ча­ны і сам аркестр, пры гэ­тым агу­ль­ная гу­ка­вая ма­са не «ціс­не», усё вы­дат­на пра­цуе і, пра­бач­це, не­ча­ка­на не «вы­ру­ба­ецца»! Пра та­кі за­воб­лач­ны ўзро­вень тэх­ніч­най уз­бро­енас­ці тру­пе на­ша­га му­зыч­на­га тэ­атра мож­на то­ль­кі ма­рыць...

Ся­род бяс­спрэч­ных фа­ва­ры­таў у ка­лек­ты­ве Свяр­длоў­скай муз­ка­ме­дыі — ма­ла­дыя акцё­ры Ма­рыя Ві­нян­ко­ва (лаў­рэ­ат «За­ла­той мас­кі») і Ігар Ла­дзей­шчы­каў, яны вы­кон­ва­юць га­лоў­ныя ро­лі амаль ва ўсіх спек­так­лях су­час­ных аўта­раў і аб­авяз­ко­ва за­пом­няц­ца мін­скім гле­да­чам. Мае сім­па­тыі ад­да­дзе­ны га­лоў­на­му ды­ры­жо­ру тэ­атра Ба­ры­су Над­эль­ма­ну — тон­ка­му і чуй­на­му му­зы­кан­ту, які тры­мае вы­со­кую план­ку ака­дэ­міч­на­га мас­тац­тва ў лёг­кім для ўспры­няц­ця, але скла­да­ным для му­зыч­на-сцэ­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня жан­ры апе­рэ­ты і мю­зік­ла.

Вольга БРЫЛОН