Неспадзяваным шляхам

№ 9 (390) 01.09.2015 - 01.01.2005 г

Сінтэз-тэатр «Мімоза»
Тэ­атр «Мі­мо­за» быў утво­ра­ны ў 2001 го­дзе пры ўста­но­ве ку­ль­­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва інва­лі­даў «Інва­цэнтр». Яго­ны пер­шы кі­раў­нік, мас­так Вік­тар Та­ню­ке­віч, вы­зна­чыў кі­ру­нак дзей­нас­ці ка­лек­ты­ву як «сін­тэз-тэ­атр», і ў сва­іх па­ста­ноў­ках спа­лу­чыў эле­мен­ты ля­леч­на­га, плас­тыч­на­га, па­этыч­на­га тэ­атра.

За­да­чы арт-тэ­ра­піі па­спя­хо­ва вы­ра­шы­лі­ся ў 2003 го­дзе — са з’яўлен­нем рэ­жы­сё­ра і са­цы­яль­на­га пед­аго­га Во­ль­гі Про­ха­ра­вай. Ад твор­чых ве­ча­рын, скла­дзе­ных з асоб­ных сцэ­нак і ну­ма­роў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, тэ­атр ру­шыў да па­ўна­вар­тас­ных спек­так­ляў з ад­мет­най рэ­жы­су­рай і вы­раз­най дра­ма­тур­гіч­най лі­ні­яй.

Пер­шай сур’ёзнай пра­цай «Мі­мо­зы» ста­ла са­цы­яль­на-фі­ла­соф­ская «Лаў­ка». У пэў­ным сэн­се пры­па­весць, гэ­тая па­ста­ноў­ка рас­па­вя­ла пра з’яўлен­не «со­неч­на­га за­йчы­ка» — анё­ла­па­доб­на­га пер­са­на­жа (Андрэй Суд­нік), які спус­ціў­ся з ня­бё­саў, каб уз­няць не­за­да­во­ле­ных жыц­цём лю­дзей над іх дро­бяз­ны­мі су­пя­рэч­нас­ця­мі.

Асаб­лі­вы рэ­жы­сёр­скі пад­ыход да асаб­лі­ва­га тэ­атра Во­ль­га Про­ха­ра­ва вы­пра­ца­ва­ла аку­рат пад­час ра­бо­ты над гэ­тым спек­так­лем. Ён па­ля­гае ў пад­бо­ры ро­ляў інды­ві­ду­аль­на, пад кож­на­га з вы­ка­наў­цаў. Якас­ці артыс­таў вы­зна­ча­юць ад­па­вед­ныя мас­тац­кія воб­ра­зы і ўплы­ва­юць на ха­рак­тар рэ­пер­ту­ару, а Во­ль­га кі­ру­ецца імкнен­нем па­ка­заць моц­ныя ба­кі і здо­ль­нас­ці ча­ла­ве­ка.

У доб­рым сэн­се на ста­наў­лен­не «Мі­мо­зы» па­ўплы­ваў аса­біс­ты дос­вед Во­ль­гі Про­ха­ра­вай: дзяў­чы­на па­бра­ла­ся шлю­бам з удзе­ль­ні­кам ка­лек­ты­ву — не­ві­душ­чым му­зы­кам Аляк­се­ем Крэ­ча­там, і з гэ­та­га ча­су ўсе па­ста­ноў­кі тэ­атра пра­цяў ма­тыў ка­хан­ня, што пе­ра­адо­ль­вае лю­быя пе­ра­шко­ды.

У 2009 го­дзе «Мі­мо­зе» да­вя­ло­ся пе­ра­жыць цяж­кае вы­пра­ба­ван­не — на бес­тэр­мі­но­вы ра­монт за­кры­лі па­мяш­кан­не тэ­атра «Інва­цэнтр», дзе зна­хо­дзі­лі­ся рэ­пе­ты­цый­ная ба­за і сцэ­на. Артыс­ты за­ста­лі­ся без да­ху ў лі­та­ра­ль­­-
ным сэн­се сло­ва, але за­ха­ва­лі ка­лек­тыў, здо­леў­шы пад­няц­ца на якас­на но­вы ўзро­вень. У 2011-м мі­мо­заў­цы ўва­со­бі­лі мю­зікл «Ды­хай са мной», які пра­йшоў­ся па вя­лі­кіх ста­ліч­ных пля­цоў­ках, а праз год тра­піў на між­на­род­ныя фес­ты­ва­лі ў Брэст і Ярас­лаўль. «Ды­хай са мной» на­гад­вае сла­ву­ты «Нотр-Дам дэ Па­ры», рас­па­вя­да­ючы пра ка­хан­не пры­го­жай дзяў­чы­ны Ла­гор­ды і га­нар­лі­ва­га юна­ка Фэ­ба. Праз гіс­то­рыю ка­хан­ня ўзды­ма­юцца та­кія зла­ба­дзён­ныя тэ­мы, як за­леж­насць ад на­рко­ты­каў і, шы­рэй, ча­ла­ве­чая апан­та­насць. Ад­ным з са­мых за­па­мі­на­ль­ных зра­біў­ся воб­раз цар­коў­на­га зва­на­ра Дро­га­на ў вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Раз­анца­ва: Дро­ган ахвя­руе сва­ёй ду­шой, каб вы­ра­та­ваць Фэ­ба. Ігру Аляк­сан­дра адзна­чыў дра­ма­тург Аляк­сей Ду­да­раў, ка­лі, дзе­ля­чы­ся ўра­жан­ня­мі ад пра­гля­ду, ка­заў пра надзвы­чай­ную моц ня­мых сцэн у спек­так­лі.

Пра­ктыч­ны дос­вед мі­мо­заў­цаў пад­ма­ца­ва­ны ўдзе­лам у фес­ты­ва­лі пер­фор­ман­су «Эндар­фін», у ка­ляд­ных імпрэ­зах Тэ­атра юна­га гле­да­ча, у су­пра­ва­джэн­ні кан­цэр­таў рок-му­зы­кі Аляк­сея Крэ­ча­та, у вы­сту­пах на пе­ша­ход­най ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса ў Мін­ску. Акра­мя та­го, на ба­зе тэ­атра дзей­ні­чае ка­ман­да інтэг­ра­ва­на­га КВЗ «Бат­лей­ка», якая прад­стаў­ля­ла Бе­ла­русь на спе­цы­ялі­за­ва­ных фес­ты­ва­лях у Мас­кве (2009), Ад­эсе (2010, 2011) і Кас­тра­ме (2012).

У тру­пе раз­ма­ітых та­лен­таў «Мі­мо­зы» — пра­фе­сій­ны ва­ка­ліст, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Аляк­сей Крэ­чат, ка­ба­рэ-спя­вач­ка Арын Мар­мы­лё­ва, артыст раз­моў­на­га жан­ру Андрэй Суд­нік... Ва ўсіх ўдзе­ль­ні­каў роз­ныя фор­мы і сту­пе­ні інва­лід­нас­ці: най­бо­льш цяж­кай мож­на лі­чыць ДЦП, у астат­ніх вы­пад­ках інва­лід­насць не ўро­джа­ная, а на­бы­тая (амаль усе на­ра­дзі­лі­ся зда­ро­вы­мі). Але за­ўваж­ных пра­яў хва­ро­баў ні ў ко­га ня­ма, усе артыс­ты ма­юць за­ха­ва­ны інтэ­лект — а гэ­та, як лі­чыць Во­ль­га Про­ха­ра­ва, най­важ­ная ўмо­ва, каб за­ймац­ца сцэ­ніч­най твор­час­цю.

Ад па­чат­ку ў па­ста­ноў­ках на­роў­ні з лю­дзь­мі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі бра­лі ўдзел і звы­чай­ныя вы­ка­наў­цы. З ця­гам ча­су мя­жа па­між імі сці­ра­ла­ся, а ка­лі ў тэ­атр пры­йшлі дзе­ці, знік­ла зу­сім: па­сля шэ­ра­гу спек­так­ляў на са­цы­яль­ныя тэ­мы тэ­атр «Мі­мо­за» звяр­нуў­ся да дзі­ця­ча­га рэ­пер­ту­ару, па­ста­віў­шы ка­ляд­ную каз­ку «Ча­роў­ныя за­пал­кі» па­вод­ле «Дзяў­чын­кі з за­пал­ка­мі» Хан­са Крыс­ці­яна Андэр­се­на. Ма­лая сі­ра­ці­на атрым­лі­вае не­звы­чай­ны ка­ляд­ны пад­ару­нак — ча­роў­ныя за­пал­кі, з які­мі мож­на ван­дра­ваць па каз­ках. Ад­на­ча­со­ва на пад­ару­нак па­лю­юць Каш­чэй і Кі­кі­ма­ра — іх па­вы­га­ня­лі з усіх ка­зак і яны за­ста­лі­ся без спра­вы. Асаб­лі­вай пры­ця­га­ль­нас­ці імпрэ­зе над­алі яркія му­зыч­ныя ну­ма­ры, ство­ра­ныя Аляк­се­ем Крэ­ча­там на ма­ты­вы вя­до­мых су­час­ных пе­сень.

Уз­яць пад ува­гу ма­лод­шую аўды­то­рыю пад­ка­заў пед­ага­гіч­ны дос­вед Во­ль­гі Про­ха­ра­вай, на­бы­ты ў Тэ­атры юна­га гле­да­ча і ва ўлас­най тэ­атра­ль­най сту­дыі. Вы­йсці да дзе­так бы­ло ве­ль­мі ры­зы­коў­ным ра­шэн­нем, але на­сам­рэч для дзя­цей бо­льш істот­на, каб на пад­мос­тках пан­ава­ла атмас­фе­ра шчы­рас­ці і да­бры­ні, та­му ма­ле­нь­кі гля­дач шчы­ра пры­няў «Мі­мо­зу» ў свой да­лі­кат­ны свет.

Жы­ха­ры му­зыч­на­га спек­так­ля «Ку­зю­рач­ка ў Кра­іне скла­да­най жа­мя­ры», прэм’ера яко­га ад­бы­ла­ся вяс­ной 2015 го­да, — Цвыр­кун, Жу­жу­лік, Ма­дам Ба­тэр­фляй, Ма­дэ­му­азэль Ку­зю­рач­ка, мі­лі­цы­янт Му­ра­вей Му­раў­евіч Му­раў­ёў, ды­рэк­тар­ка шко­лы Ма­ль­ві­на Мо­ль­дэн­штэйн. У па­ста­ноў­цы ўдзе­ль­ні­ча­юць шмат дзе­так, але цэн­тра­ль­ныя воб­ра­зы за­ма­ца­ва­ны за ста­лы­мі мі­мо­заў­ца­мі. Сва­ёй здо­ль­нас­цю да пе­ра­ўва­саб­лен­ня най­бо­льш ураж­вае Андрэй Суд­нік у ро­лі Ма­ль­ві­ны, шко­ль­най ды­рэк­тар­кі. Андрэя асаб­лі­ва вы­лу­ча­юць яскра­вае пра­моў­ніц­кае май­стэр­ства і дра­ма­тызм ства­рэн­ня воб­ра­заў. Су­пра­ць­лег­лас­цю Ма­ль­ві­ны вы­сту­пае Ма­дэ­му­азэль Ку­зю­рач­ка (Во­ль­га Про­ха­ра­ва), ма­ла­дая ле­ту­цен­ная на­стаў­ні­ца, што пры­язжае пра­ца­ваць у Кра­іну скла­да­най жа­мя­ры да дзя­цей-не­слу­хаў. Але на­стаў­ні­ца здо­ль­ная пе­ра­йна­чыць мясц­овы лад жыц­ця. Ку­зю­рач­ка да­во­дзіць: пра­бле­ма на­се­ль­ні­каў гэ­тай кра­іны ў тым, што яны са­мі ся­бе лі­чаць скла­да­ны­мі. Ка­лі ж яны па­ве­раць, што яны са­мыя леп­шыя, — усё зме­ніц­ца. І Кра­іна скла­да­най жа­мя­ры пе­ра­тво­рыц­ца ў ча­роў­ны Ва­сі­ль­ко­вы край!

Вя­до­ма, у цэн­тры ўва­гі спек­так­ля — тэ­ма скла­да­ных дзя­цей, вы­ра­ша­ная не­на­вяз­лі­вым гу­ль­нё­вым чы­нам. Актыў­ны тэм­па­рытм дзея­ння тры­ма­ецца на гу­ма­рыс­тыч­ных эпі­зо­дах, пе­се­нь­ках, тан­цах. Але са­мае «смач­нае» — пра­ва­ка­тыў­насць за­ду­мы. Най­бо­льш цяж­кай пра­бле­май ка­зач­най кра­іны вы­яўля­ецца... звы­шад­каз­ная і дыс­цып­лі­на­ва­ная Ма­ль­ві­на Мо­ль­дэн­штэйн, бо яна не пры­ахво­ці­ла дзят­ву да доб­рых спраў! Так «Мі­мо­за» сцвяр­джае, што пра­бле­му скла­да­ных дзя­цей ства­ры­лі да­рос­лыя, і вы­раз­на акрэс­лі­вае сваю гра­мад­скую па­зі­цыю — спры­яць та­ле­ран­тным ад­но­сі­нам між лю­дзь­мі, ня­гле­дзя­чы на лю­быя ча­ла­ве­чыя асаб­лі­вас­ці.

 

Алесь СУХАДОЛАЎ