Яшчэ ад­на му­зыч­ная ле­ген­да

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

Хто ж быў пер­шым кі­раў­ні­ком Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра БССР?
У 1980-я імя Эдзі Роз­не­ра бы­ло ў СССР пад не­га­лос­най за­ба­ро­най.

Му­зы­кант пер­шым ся­род прад­стаў­ні­коў «лёг­ка­га» жан­ру атры­маў у БССР зван­не за­слу­жа­на­га артыс­та рэ­спуб­лі­кі, ад­нак не згад­ваў­ся ў энцык­ла­пе­ды­ях. Але па­зней, ка­лі за­ба­ро­на на імя знік­ла, Эдзі Роз­не­ра скрозь па­ча­лі на­зы­ваць ча­ла­ве­кам, які ства­рыў Дзяр­жаў­ны джаз-аркестр БССР. Ёсць пад­ста­вы сцвяр­джаць, што гэ­ты факт не ад­па­вя­дае пра­ўдзе...

Па­сля вы­ву­чэн­ня ра­ней­шых пуб­лі­ка­цый на тэ­му гіс­то­рыі ства­рэн­ня аркес­тра, пра­гля­ду да­ку­мен­таў у архі­вах і аса­біс­тай сус­трэ­чы з ча­ла­ве­кам, які мог не­як па­тлу­ма­чыць фак­ты, я пры­йшоў да вы­сно­вы, што ў якас­ці арга­ні­за­та­раў аркес­тра, апра­ча, зра­зу­ме­ла, Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК БССР, маг­лі вы­сту­паць тры ча­ла­ве­кі. А ме­на­ві­та: кам­па­зі­тар Ежы Пе­цяр­сбур­скі, кам­па­зі­тар і пі­яніст Юрый (Ежы) Бя­ль­зац­кі і ўлас­на Эдзі Роз­нер. Раз­гле­дзім кож­ную вер­сію па­асоб­ку.

Ежы Пе­цяр­сбур­скі

Гэ­ты надзвы­чай па­пу­ляр­ны не то­ль­кі ў да­ва­еннай Поль­шчы кам­па­зі­тар («О, дон­на Кла­ра!», «Утом­лён­ное солнце»), як і мно­гія іншыя му­зы­кан­ты, па­сля на­па­ду Гер­ма­ніі на Поль­шчу апы­нуў­ся ў Бе­лас­то­ку, які ад­ышоў да БССР. Га­зе­та «Со­вет­ская Бе­ло­рус­сия» 30 снеж­ня 1939 го­да над­ру­ка­ва­ла не­вя­ліч­кую на­тат­ку пра тое, што ў Бе­лас­то­ку «ство­ра­ны рэ­спуб­лі­кан­скі джаз-аркестр у скла­дзе 25 ча­ла­век. У лі­ку ўдзе­ль­ні­каў джа­за — кам­па­зі­тар Над­эль, кам­па­зі­тар Пе­цяр­сбур­гскі (так у ары­гі­на­ле — Д.П.) і інш.» Да сло­ва, тут жа згад­ва­ецца і «ансамбль пес­ні і пляс­кі ў скла­дзе 60 ча­ла­век пад кі­раў­ніц­твам тав. Шыр­ма».

У сваю чар­гу «Звяз­да» 10 лю­та­га 1940 го­да пі­ша: «З му­зыч­ных уста­ноў най­бо­льш важ­ным з’яў­ля­ецца ства­рэн­не ў Бе­лас­то­ку аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі. У сас­та­ве фі­лар­мо­ніі — сім­фа­ніч­ны аркестр, ансамбль бе­ла­рус­кай пес­ні і пляс­кі, хор і джаз-аркестр».

Та­кім чы­нам, на­мі­на­ль­на Ежы Пе­цяр­сбур­скі, пі­яніст Тэ­атра мі­ні­яцюр у Бе­лас­то­ку, на­пэў­на мог быць пер­шым кі­раў­ні­ком аркес­тра. Але яко­га? Уво­сень 1939-га ў Бе­лас­то­ку апы­ну­ла­ся сто­ль­кі му­зы­кан­таў-уце­ка­чоў, што іх ха­па­ла не на адзін вя­лі­кі аркестр. А та­му, па­ра­ле­ль­на з вы­шэй зга­да­ным ка­лек­ты­вам, там па­ўстаў яшчэ адзін, ужо пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Бя­ль­зац­ка­га, сап­раў­дна­га аркес­тра­ва­га пра­кты­ка і знач­на бо­льш да­свед­ча­на­га ў джа­за­вай му­зы­цы ча­ла­ве­ка, чым Пе­цяр­сбур­скі. Ні­бы­та прад­стаў­ні­кі Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў БССР, пра­слу­хаў­шы ка­лек­ты­вы, пры­йшлі да вы­сно­вы, што бэнд Бя­ль­зац­ка­га ку­ды спраў­ней­шы. А та­му ме­на­ві­та яму і пра­па­на­ва­лі пе­ра­гле­дзець склад свай­го аркес­тра, а гэ­та зна­чыць — саб­раць і ўзна­ча­ліць Дзяр­жаў­ны джаз-аркестр БССР.

Адзін з удзе­ль­ні­каў ка­лек­ты­ву Ла­зар Мар­ке­віч у аўта­бі­ягра­фіі згад­вае на­ступ­нае: «У 1939 г. я пры­ехаў у Бе­лас­ток і па­чаў пра­ца­ваць спа­чат­ку ў Бе­ла­рус­кім Джа­зе, пе­ра­йме­на­ва­ным па­сля ў 1940 г. у Дзяр­жджаз Б.С.С.Р.».

Ежы Пе­цяр­сбур­скі, ка­лі раз­ва­жаць ла­гіч­на, за­стаў­ся та­ды без спра­вы і, як вы­ні­кае з пуб­лі­ка­цыі Мі­ха­іла Ва­ло­дзі­на ў май­скім ну­ма­ры «Мас­тац­тва», у лю­тым 1940-га апы­нуў­ся ў Мін­ску, дзе ў га­тэ­лі «Бе­ло­русь» са­чы­ніў са­мую, ба­дай, вя­до­мую сваю ме­ло­дыю, якая не­ўза­ба­ве пе­ра­тва­ры­ла­ся ў пес­ню «Си­ний пла­то­чек». Як сцвяр­джае Якаў Ба­сін, най­леп­шы ў Бе­ла­ру­сі да­след­чык твор­час­ці Эдзі Роз­не­ра, су­мес­ны з Ген­ры­кам Го­ль­дам ка­лек­тыў Пе­цяр­сбур­ска­га пра­ца­ваў і ў Мін­ску, вы­сту­па­ючы ў чэр­ве­ні 1940-га на лет­няй эстра­дзе кі­на­тэ­атра «Ра­дзі­ма». У гэ­ты ж год Ежы Пе­цяр­сбур­скі пе­ра­ехаў у Мас­кву, а ў 1949-м эміг­ра­ваў у Арген­ты­ну.

Та­кім чы­нам, ка­лі пад­агу­ль­ніць, Ежы Пе­цяр­сбур­скі то­ль­кі фар­ма­ль­на і лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кі тыд­няў быў пер­шым кі­раў­ні­ком та­го ка­лек­ты­ву, які не­ўза­ба­ве па­чаў на­зы­вац­ца Дзяр­жаў­ным джаз-аркес­трам БССР. Пра­ўду ка­жу­чы, сын кам­па­зі­та­ра сцвяр­джаў, што да ўтва­рэн­ня ўлас­на джа­за­ва­га дзяр­жар­кес­тра яго­ны ба­ць­ка да­чы­нен­няў не меў.

Юрый (Ежы) Бя­ль­зац­кі

Вы­пус­кнік Вы­шэй­шай му­зыч­най шко­лы імя Ша­пэ­на ў Вар­ша­ве, му­зы­кант з вя­лі­кім пра­ктыч­ным дос­ве­дам ме­на­ві­та аркес­тра­ва­га жан­ру, пі­яніст, ды­ры­жор, кам­па­зі­тар Юрый (сап­раўд­нае імя — Іа­ху­нон) Бя­ль­зац­кі, трэ­ба пры­знаць, сап­раў­ды быў ку­ды бо­льш пры­дат­ны на па­са­ду кі­раў­ні­ка вя­лі­ка­га аркес­тра.

І ў гіс­то­рыі Бя­ль­зац­ка­га ма­ецца свед­ка — яго­ная да­чка, спа­да­ры­ня Лю­цы­яна, якую я па­пра­сіў зга­даць да­ўняе, па­цвер­дзіць ці аб­вер­гнуць інфар­ма­цыю. Пра­ўда, не­абход­на зва­жаць на тое, што та­ды ёй бы­ло за­ма­ла га­доў, каб не­шта да­клад­на па­мя­таць. Ды ўсё ж...

— Не ма­гу ска­заць, ка­лі мы пры­еха­лі ў Мінск, не па­мя­таю. Брат на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску, але гэ­та быў ужо май 1941-га. Да­клад­на, што ба­ць­ка апы­нуў­ся ў Бе­лас­то­ку ра­ней за мя­не з ма­ці, бо ў нас атры­ма­ла­ся да­брац­ца да го­ра­да не­дзе ў са­мым кан­цы ве­рас­ня — па­чат­ку кас­трыч­ні­ка 1939-га. Да­клад­на і тое, што рэ­пе­ты­цыі аркес­тра па­ча­лі­ся ў Бе­лас­то­ку, але Эдзі Роз­не­ра там та­ды не бы­ло. І мне так зда­ецца, за­пра­шэн­не Роз­не­ра са Льво­ва бы­ло іні­цы­ява­нае ме­на­ві­та ма­ім ба­ць­кам. Але хто і ка­лі яго за­пра­сіў афі­цый­на, не ве­даю. Ды аб­са­лют­на ўпэў­не­на: ба­ць­ка і ха­цеў, каб ме­на­ві­та Роз­нер уз­на­ча­ліў ка­лек­тыў!

На ка­рысць рас­ка­за­на­га спа­да­ры­няй Лю­цы­янай га­во­раць на­ступ­ныя да­ку­мен­ты, хоць не­ль­га не адзна­чыць, што пэў­ная блы­та­ні­на ад­нос­на не­ка­то­рых дат у іх та­кі пры­сут­ні­чае.

Так, у спі­се су­пра­цоў­ні­каў Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра БССР п/к Э.Роз­не­ра на кам­пен­са­цыю за ня­вы­ка­рыс­та­ны ад­па­чы­нак за 1944 год у гра­фе «Да­та па­ступ­лен­ня» на­суп­раць про­звіш­ча Эдзі Роз­не­ра ста­іць 1-40 г. Гэ­та зна­чыць — сту­дзень 1940-га. Тое ж па­зна­ча­на і ў аса­біс­тых кар­тках Роз­не­ра і Бя­ль­зац­ка­га. У спі­сах су­пра­цоў­ні­каў аркес­тра на 1 снеж­ня 1944 го­да ў гра­фе «Да­та пры­зна­чэн­ня на па­са­ду ці па­ступ­лен­ня на пра­цу» на­суп­раць про­звіш­чаў Эдзі Роз­не­ра і яго­най жон­кі Рут Ка­мін­скай па­зна­ча­на да­та ІІ 1940. У іншым да­ку­мен­це ў гра­фе «Ка­лі пры­ехаў на тэ­ры­то­рыю СССР» на­суп­раць про­звіш­ча Бя­ль­зац­ка­га ста­іць да­та І/ХІІ 1939, Роз­не­ра — 13/Х 1939. Са­вец­кія па­шпар­ты яны атры­ма­лі ад­па­вед­на ў са­ка­ві­ку 1940 і 31/ХІІ 1940.

На­рэш­це, агу­ль­на­вя­до­мым з’яў­ля­ецца факт, што, ка­лі аркестр Бя­ль­зац­ка­га ўжо пра­во­дзіў рэ­пе­ты­цыі ў Бе­лас­то­ку, Эдзі Роз­нер са сва­ёй жон­кай і яе сва­яка­мі зна­хо­дзіў­ся ў Льво­ве, дзе па­вод­ле кан­трак­та пра­ца­ваў у на­чным клу­бе «Ба­га­тэль». У пер­шых ну­ма­рах «Мас­тац­тва» за 1993 год дру­ка­ва­лі­ся фраг­мен­ты ўспа­мі­наў Рут Ка­мін­скай «Я не ха­чу бо­льш быць ад­важ­най», вы­да­дзе­ных у Нью-Ёрку. У кні­зе ёсць пэў­ныя яўныя апіс­кі, але ад­нос­на львоў­ска­га пе­ры­яду Рут Ка­мін­ская пі­ша на­ступ­нае: «У кан­цы снеж­ня (1939-га — Д.П.)... зна­ёмы Эдзі му­зы­кант пры­ехаў з Бе­лас­то­ка са спа­кус­лі­вай для нас пра­па­но­вай: бе­ла­рус­кі на­ркам ку­ль­ту­ры меў шмат гро­шай для арга­ні­за­цыі вя­лі­ка­га джаз-аркес­тра. Па­тра­ба­ваў­ся то­ль­кі кі­раў­нік, та­ле­на­ві­ты, як Эдзі... Мы па­га­дзі­лі­ся, і ўся ся­м’я сус­трэ­ла но­вы, 1940 год у Льво­ве...»

Вар­та за­пом­ніць гэ­тую да­ту.

Эдзі Роз­нер

По­ўнае імя Роз­не­ра — Ад­ольф Эду­ард. У са­вец­кай рэ­ча­існас­ці пер­шым імем ён ка­рыс­тац­ца, зра­зу­ме­ла, не мог. На афі­шах поль­ска­га пе­ры­яду пі­са­лі яго ска­ро­ча­ную вер­сію Адзі, а ў джа­за­вых ко­лах ён меў мя­нуш­ку Джэк. Эдзі — гэ­та ска­ро­ча­ны ва­ры­янт дру­го­га імя Роз­не­ра.

Му­шу пры­знац­ца: у На­цы­яна­ль­ным архі­ве Бе­ла­ру­сі не ад­шу­ка­лі­ся ані рас­па­ра­джэн­не СНК БССР аб ства­рэн­ні Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра, ані якія-не­будзь за­га­ды Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК, што б маг­лі да­па­маг­чы да­клад­на вы­свет­ліць, ка­лі і ка­му ме­на­ві­та бы­ло да­ру­ча­на ўзна­ча­ліць ка­лек­тыў. А гэ­тыя да­ку­мен­ты не маг­лі не існа­ваць. Ма­быць, про­ста згу­бі­лі­ся ў ва­еннай ві­ху­ры. Зра­зу­ме­ла ад­но: аркестр ужо існа­ваў афі­цый­на, ка­лі Эдзі Роз­нер да яго да­лу­чыў­ся. Якім чы­нам? Тут зноў жа сус­тра­ка­емся з роз­ны­мі вер­сі­ямі. Так, Рут Ка­мін­ская згад­вае не­йка­га му­зы­кан­та, які пры­ехаў у Львоў і лі­та­ра­ль­на за­пра­сіў Роз­не­ра ўзна­ча­ліць бэнд. Вер­сія гэ­тая, зра­зу­ме­ла, не вы­трым­лі­вае кры­ты­кі: той му­зы­кант у леп­шым вы­пад­ку мог то­ль­кі пе­рад­аць чут­ку пра маг­чы­мае за­пра­шэн­не Роз­не­ра. Якаў Ба­сін згад­вае ліст з пра­па­но­вай пра­ца­ваць у аркес­тры, атры­ма­ны Роз­не­рам ад Бя­ль­зац­ка­га. Та­кое мож­на да­пус­ціць, але ліст той так­са­ма не мог мець афі­цый­на­га ста­ту­су. На­рэш­це, ёсць свед­чан­ні, быц­цам бы Ма­рыя Ша­пі­ра, та­га­час­ная на­мес­ніца стар­шы­ні Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў, па­вод­ле па­ра­ды Бя­ль­зац­ка­га па­пра­сі­ла Роз­не­ра да­лу­чыц­ца да аркес­тра. Гэ­та най­бо­льш ве­ра­год­на.

Маг­чы­ма, па­мы­ля­ецца Якаў Ба­сін, які ця­гам 1998 го­да над­ру­ка­ваў у ча­со­пі­се «Jazz-квад­рат» цыкл арты­ку­лаў, пры­све­ча­ных Роз­не­ру, на­пі­саў­шы, што ў кас­трыч­ні­ку 1939-га тру­бач пры­быў у Бе­лас­ток. Гэ­та аб­вяр­гае Рут Ка­мін­ская ў сва­іх успа­мі­нах. Пра­ўда, для сус­трэ­чы Но­ва­га го­да му­зы­кант мог вяр­нуц­ца ў Львоў з Бе­лас­то­ка. І па­мы­ля­ецца сайт harodnia.com, пі­шу­чы: «У го­ра­дзе апы­ну­лі­ся му­зы­кант Эдзі Роз­нер...»

Та­му са­май пра­ўда­па­доб­най вер­сі­яй з’яў­ля­ецца на­ступ­ная: ме­на­ві­та афі­цый­ныя струк­ту­ры (хут­чэй за ўсё — сап­раў­ды на про­сь­бу Бя­ль­зац­ка­га) да­сла­лі Роз­не­ру афі­цый­ную па­пе­ру з за­пра­шэн­нем у аркестр, най­перш у Бе­лас­ток уво­сень 1939-га, а па Но­вым го­дзе — ужо ў Мінск.

Бя­ль­зац­кі і Роз­нер бы­лі зна­ёмыя да­ў­но, пэў­ны час пра­ца­ва­лі ў ад­ным аркес­тры, якім кі­ра­ваў ме­на­ві­та пер­шы з му­зы­кан­таў. Тым не менш, апы­нуў­шы­ся ў пры­нцы­по­ва но­вых твор­чых, ка­лі хо­ча­це — ідэ­ала­гіч­ных аб­ста­ві­нах, Юрый Бя­ль­зац­кі раз­у­меў, што на­ва­ство­ра­на­му ка­лек­ты­ву па­тра­ба­ваў­ся артыст, які і бу­дзе яго­ным фір­мо­вым зна­кам. У скла­дзе аркес­тра бы­ло шмат па-сап­раў­дна­му пра­фе­сій­ных вы­ка­наў­цаў на роз­ных інстру­мен­тах, ад­нак не ха­па­ла яшчэ ад­на­го — гэ­тым раз­ам у ста­ту­се зор­кі, чыё імя пі­са­ла­ся б на афі­шах зда­лёк бач­ны­мі лі­та­ра­мі і без­умоў­на пры­цяг­ва­ла пуб­лі­ку. Ме­на­ві­та гэ­тыя аргу­мен­ты і прад­ыкта­ва­лі, ві­даць, Бя­ль­зац­ка­му вы­бар на ка­рысць Роз­не­ра. Хут­чэй за ўсё, ён за­га­дзя быў га­то­вы сас­ту­піць Эдзі ро­лю кі­раў­ні­ка: цяж­ка па­ве­рыць у тое, што Роз­нер не­йкім чы­нам мог бы «пад­ся­дзець» Бя­ль­зац­ка­га, бо той за­стаў­ся не на апош­ніх ро­лях у ка­лек­ты­ве. Хоць, ка­неш­не ж, Эдзі Роз­нер, гэт­кі Аляк­сандр Са­ла­ду­ха тых ча­соў, быў па на­ту­ры аб­са­лют­на пе­ра­ка­на­ны ва ўлас­най вы­ключ­нас­ці, што, зрэш­ты, збо­ль­ша­га ад­па­вя­да­ла пра­ўдзе. Та­кім чы­нам, дэ­бю­та­ваў аркестр кан­цэр­та­мі ў Мін­ску 18-21 кра­са­ві­ка 1940 го­да пад кі­раў­ніц­твам Эдзі Роз­не­ра і з Юры­ем Бя­ль­зац­кім на па­са­дах му­зыч­на­га кі­раў­ні­ка і ды­ры­жо­ра.

Да сло­ва: у архіў­ных да­ку­мен­тах ад 1 ве­рас­ня 1944 го­да збе­ра­га­ецца спіс са стаў­ка­мі ўдзе­ль­ні­каў ка­лек­ты­ву. Ён ві­да­воч­на ці­ка­вы і свед­чыць най­перш пра сап­раў­ды зор­ка­вы ста­тус Роз­не­ра. Мяр­куй­це са­мі: яго­ная стаў­ка скла­да­ла 9700 руб­лёў на ме­сяц, ды­рэк­та­ра ка­лек­ты­ву Да­ві­да Ру­бін­чы­ка (ба­ць­ка бу­ду­ча­га кі­на­рэ­жы­сё­ра Ва­ле­рыя Ру­бін­чы­ка) — 1100 руб­лёў, Юрыя Бя­ль­зац­ка­га — 2250 руб­лёў. Для па­ра­ў­нан­ня: інспек­тар аркес­тра меў стаў­ку 250 руб­лёў...

Зіг­мунд Ка­ра­сін­скі

І на гэ­тым усе мае рос­шу­кі пра­ктыч­на скон­чы­лі­ся б, каб не до­піс, атры­ма­ны з Мас­квы ад ка­ле­гі Во­ль­гі Пе­ту­хо­вай, якая спе­цы­ялі­зу­ецца ў тым лі­ку і на са­вец­кай да­ва­еннай му­зы­цы. З та­го, што яна мне па­ве­да­мі­ла, рап­там вы­плы­ла яшчэ ад­но імя: Зіг­мунд Ка­ра­сін­скі. Скры­пач-вір­ту­оз, кам­па­зі­тар, ён па­чаў збі­раць аркестр раз­ам з Юры­ем Бя­ль­зац­кім. Але, су­тык­нуў­шы­ся з са­вец­кай рэ­ча­існас­цю, вяр­нуў­ся ў зо­ну ня­мец­кай аку­па­цыі і праз усю вай­ну ха­ваў­ся ў ад­ной з вё­сак на по­ўдні Поль­шчы. У 1960-я эміг­ра­ваў у Еўро­пу і па­мёр у 1973-м у Да­ніі. Ста­ніс­лаў Лан­дау, спя­вак аркес­тра, у ме­му­арах «Бе­лая па­лі­цэй­ская ду­бін­ка», да­та­ва­ных 1957 го­дам, сцвяр­джае: ся­род кі­раў­ні­коў Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра БССР ра­ней за Эдзі Роз­не­ра бы­лі ме­на­ві­та Зіг­мунд Ка­ра­сін­скі і Юрый Бя­ль­зац­кі. Во­ль­га Пе­ту­хо­ва спа­сы­ла­ецца так­са­ма на ко­ліш­ня­га кан­фе­ран­сье аркес­т­-
ра Ка­зі­ме­жа Кру­коў­ска­га, які пі­саў, што пер­шыя рэ­пе­ты­цыі ка­лек­ты­ву па­ча­лі­ся ў Бе­лас­то­ку ўзім­ку 1939 го­да, «пры­ёмка» пра­гра­мы ад­бы­ла­ся ў Мін­ску ў пры­сут­нас­ці пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК КП(б)Б Пан­це­ляй­мо­на Пан­ама­рэн­кі, па­сля ча­го му­зы­кан­ты вы­пра­ві­лі­ся на гас­тро­лі па СССР. Бы­лы пі­яніст Мас­кан­цэр­та Эду­ард Ку­ме­лан, зна­ёмы з Роз­не­рам, згад­ваў сло­вы са­мо­га тру­ба­ча, які ка­заў, што ме­на­ві­та Зіг­мунд Ка­ра­сін­скі збі­раў аркестр...

Як вя­до­ма, гіс­то­рыя лю­біць да­клад­насць. І ка­лі зы­хо­дзіць з гэ­та­га, Эдзі Роз­не­ра не­ль­га на­зы­ваць ча­ла­ве­кам, які ства­рыў Дзяр­жаў­ны джаз-аркестр БССР. Му­зы­кант пры­йшоў у ка­лек­тыў, ка­лі той ужо існа­ваў, уз­на­ча­ліў яго і стаў сап­раў­днай зор­кай са­вец­кай эстра­ды 1940-х. Гэ­та зна­чыць, пэў­ныя ка­рэк­ці­роў­кі тэк­стаў пра твор­чы шлях Эдзі Роз­не­ра ў энцык­ла­пе­дыч­ных да­вед­ні­ках усё ж вар­та зра­біць...

Збо­ль­ша­га ўся гіс­то­рыя аркес­тра скон­чы­ла­ся 29 жніў­ня 1947 го­да. Ме­на­ві­та гэ­тым днём да­та­ва­ны за­гад Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК БССР аб лік­ві­да­цыі Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра БССР...

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара