Ва­ку­умная за­па­коў­ка

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

«Вы­мя­рэн­ні пус­тэ­чы» ў Га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «Ў»
У га­ле­рэі «Ў» ад­кры­ла­ся вы­ста­ва, якая да­сле­дуе стан ад­сут­нас­ці, кла­сі­фі­куе ўсе сі­но­ні­мы стэ­рыль­­нас­ці і ва­ку­уму па ка­тэ­го­ры­ях да­мі­нан­тнас­ці і ўплы­во­вас­ці на лю­бо­га ту­тэй­ша­га, пе­ра­асэн­соў­вае сі­ту­ацыі, у якіх ча­ла­век су­ты­ка­ецца з не­за­поў­не­нас­цю і пер­ма­нен­тным ад­чу­ван­нем, што не­ча­га не ха­пае.

Вы­ста­ва «Вы­мя­рэн­ні пус­тэ­чы» арга­ні­за­ва­ная ў меж­ах пра­екта «Арт-сац-лаб» мас­тац­кай ла­ба­ра­то­ры­яй «Ра­ды­ус» пры «Еўра­пей­скім ка­ле­джы Liberal Arts у Бе­ла­ру­сі» (ECLAB). Гэ­тая інсты­ту­цыя ад­кры­ла бе­ла­рус­кай арт-су­пол­цы но­выя імё­ны ды пра­яві­ла шмат­гран­ныя ба­кі твор­час­ці ўжо вя­до­мых дзея­чаў.

Ве­ра За­луц­кая, ку­ра­тар «Вы­мя­рэн­няў пус­тэ­чы», вы­зна­чае най­бо­льш хва­лю­ючую мэ­ту пра­екта — за­фік­са­ваць пад­свя­до­мае ці яўнае ад­чу­ван­не не­да­хо­пу, вы­бра­ны аб­сэн­тэ­ізм аль­бо не­ўсве­дам­ля­ль­ную спус­то­ша­насць. Тэ­ма на па­вер­хні, у роз­ных пра­явах яна ўзні­кае ў са­мых бу­дзён­ных рэ­чах. Што пры­му­шае прад­ука­ваць арты­ку­лы пра свет з па­ра­ле­ль­най рэ­аль­нас­ці: «Якім быў бы го­рад, каб...», «Ча­го не ха­пае сён­няш­ня­му Мін­ску?», «Што б вам ха­це­ла­ся ба­чыць у кра­іне?» і г.д. Со­тні ка­мен­та­роў пад імі — сап­раў­дны ге­не­ра­тар ідэй, не фан­тас­тыч­ных аль­бо жар­таў­лі­вых, а рэ­аль­ных, лёг­ка ажыц­цяў­ля­ль­ных, на­ват не­абход­ных для сва­бод­на­га па­чу­ван­ня год­ным удзе­ль­ні­кам жыц­ця ва ўсіх яго сфе­рах.

Агу­ча­ная пра­бле­ма навідавоку, але ча­сам за­моў­чва­ецца, — ні­чо­га ня­ма, а та­му арты­ку­ля­ваць бес­сэн­соў­на. Мас­та­коў ня­ма, бо яны не мо­гуць за­ра­біць твор­час­цю, бо ня­ма по­пы­ту, а по­пы­ту ня­ма, бо ён не сфар­ма­ва­ны кры­ты­ка­мі і ад­ука­цы­яй, а кры­ты­каў ня­ма, бо ня­ма ка­го ана­лі­за­ваць.

«Што ёсць, ка­лі ні­чо­га ня­ма?» — пы­та­ецца ку­ра­тар­ка. Рэ­флек­са­ваць над акту­аль­нас­цю пра­бле­мы ўзя­лі­ся Але­на Гай­дук, Але­ся Жыт­ке­віч, Аляк­сей Наум­чык, Яўген Ра­ма­шоў, Антон Са­ро­кiн, Во­ль­га Сас­ноў­ская, Аляк­сей Тал­стоў, Сяр­гей Ша­бо­хін і Яўген Шад­ко.

Да­дат­кам да агу­ча­на­га спі­са мастакоў, а мо­жа на­ват і ў якас­ці фун­да­мен­та для гэ­та­га ма­ла­до­га скла­ду ўдзе­ль­ні­каў, стаў фо­та­архіў прац бе­ла­рус­кіх творцаў (па­чы­на­ючы з 1990-х), якія тэ­ма­тыч­на або фар­ма­ль­на за­кра­на­юць пра­бле­му пус­тэ­чы. Архі­ва­цыя, фік­са­цыя ка­рыс­ныя для ана­лі­зу і ацэн­кі вы­зна­ча­на­га фе­но­ме­на.

Ла­ка­лі­за­ва­ныя пра­явы пус­тэ­чы і по­шук ад­ка­заў на пы­тан­ні пра тое, ка­му яна на­ле­жыць, хто яе сфар­ма­ваў, ча­му так ад­бы­ло­ся і ку­ды ця­пер ру­хац­ца. І га­лоў­нае — ці ёсць уво­гу­ле маг­чы­масць быць жыц­ця­дзей­ным і скі­ра­ва­ным у сі­ту­ацыі ва­ку­уму? Ці не пад­обна гэ­та да боў­тан­ня ў бяз­дон­ным кос­ма­се, дзе без пэў­ных умоў не ма­еш шан­саў аца­лець ды за­стац­ца ду­хоў­на актыў­ным і жы­вым?

Зда­ва­ла­ся б, кан­ста­та­цыя ад­сут­нас­ці жыц­цё­ва не­абход­ных з’яў і рэ­чаў мож­на спа­ра­дзіць са­ма­шка­да­ван­не. Але да­зво­лім твор­ча­му па­тэн­цы­ялу ма­ла­до­га фрон­ту ўзяць на ся­бе ад­каз­насць за пра­моў­ле­нае. Аляк­сей На­вум­чык вы­дат­на пра­ілюс­тра­ваў сі­ту­ацыю за­кры­тас­ці: ідэ­аль­ныя крат­кі шмат­па­вяр­хо­ві­каў ха­ва­юць «бес­па­рад­кі», што ства­ра­юцца жа­дан­нем пе­ра­жы­ваць кож­ны дзень з га­ра­чым сэр­цам і пра­гай по­ўнай сва­бо­ды. Све­жую энер­гію скла­да­на кла­сі­фі­ка­ваць па­вод­ле ра­мак сіс­тэ­мы і пра­ві­лаў. Ці сап­раў­ды ў СССР не бы­ло сэк­су, а ў су­час­най Бе­ла­ру­сі ня­ма андэ­граў­нднай і не­фар­ма­ль­най пра­слой­кі? Аляк­сей Тал­стоў вы­ка­заў­ся пра мар­насць за­паў­нен­ня га­рад­ской пра­сто­ры коў­дра­мі кве­так, якія так бе­раж­лі­ва і ста­ран­на вы­са­джва­юцца што­се­зон­на лю­дзь­мі ў спец­адзен­ні. Спро­бу ўпры­го­жыць го­рад, да­даў­шы яму дэ­ка­ра­тыў­най жыц­цё­вас­ці, мас­так пры­пі­саў да мар­нас­ці і бес­сэн­соў­нас­ці і тым са­мым за­пы­таў­ся: ці ад­чу­ва­еце вы аса­ло­ду ад ка­ля­ро­вых шэ­ра­гаў аксамітак і пе­ту­ній, за які­мі ха­ва­ецца ня­здо­ль­насць пры­няць го­рад у роз­ных яго іпас­та­сях — гра­фі­ці-ма­люн­ках, стрыт-арта­вых пра­ектах і ву­ліч­ных вы­ступ­лен­нях? Яўген Шад­ко пра­явіў не­маг­чы­масць вы­каз­ван­ня твор­цы пры ня­ста­чы вы­ста­вач­ных пля­цо­вак для ма­ла­до­га мас­тац­тва. Не ха­пае, бра­куе. Ня­ма? Але­ся Жыт­ке­віч па­ста­ві­ла гле­да­чоў пе­рад па­пе­ра­джа­ль­ны­мі шы­ль­дач­ка­мі пра не­маг­чы­мас­ці ды за­ба­ро­ны, што вы­кон­ва­юць ро­лю за­сце­ра­га­ль­ных ад не­бяс­пе­кі, але і скла­да­юць цэ­лы спектр ві­да­воч­ных меж­аў, па­кі­да­ючы па-за шы­ль­дай не­за­поў­не­ную, пус­тую пра­сто­ру. Ні­ко­му не па­трэб­ную?

На па­бы­то­вым уз­роў­ні стан спус­та­шэн­ня вы­му­шае бег­чы ад рэ­аль­нас­ці, сіс­тэ­мы, ад што­дзён­ных пы­тан­няў і ня­зруч­нас­цей у зо­ну кам­фор­ту, пе­ра­жы­ван­ня ўлас­ных ком­плек­саў без па­трэ­бы дзей­ні­чаць, у ад­маў­лен­не, у па­ра­ле­ль­ную рэ­аль­насць сва­іх за­нят­каў, якія ні­як не звя­за­ныя з вон­ка­вым све­там. Аб­ыя­ка­васць — як адзін з пры­кла­даў ад­маў­лен­ня — па­ка­за­ль­нік стом­ле­нас­ці ў ба­ра­ць­бе ці не­жа­дан­ні па­каз­ваць свой страх. У вя­до­мым ра­ма­не «Ча­па­еў і пус­та­та» Вік­та­ра Пя­ле­ві­на чы­та­ем: «Страх за­ўсё­ды пры­цяг­вае ме­на­ві­та тое, ча­го ты ба­ішся. А ка­лі ты ні­чо­га не ба­ішся, ты ста­но­віш­ся ня­бач­ны. Леп­шая мас­кі­роў­ка — гэ­та аб­ыя­ка­васць. Ка­лі ты па-сап­раў­дна­му аб­ыя­ка­вы, ніх­то з тых, хто мо­жа пры­чы­ніць та­бе зло, пра ця­бе про­ста не ўспом­ніць і не пад­умае». Эма­цый­ная пус­та­та, не­за­ці­каў­ле­насць, аб­ыя­ка­васць ста­но­вяц­ца аб­арон­чай сіс­тэ­май для лю­бо­га пра­яўлен­ня па­трэ­бы ка­му­ні­ка­цыі, якую ча­ла­век не ў ста­не ажыц­ця­віць.

Пус­та­та — шы­ро­кае фі­зіч­нае або фі­ла­соф­скае пан­яцце, што азна­чае ад­сут­насць змес­ту, за­паў­нен­ня ча­го-не­будзь, так­са­ма — ня­яснасць або ад­сут­насць раз­умен­ня. У бу­дыз­ме пус­та­та — шу­нь­ята, асноў­ны пан­ятак, мэ­та; у кас­ма­ло­гіі — воб­ласць Сус­ве­ту, не за­поў­не­ная га­лак­ты­ка­мі; у фі­зі­цы — анты­под ма­тэ­рыі; у ма­тэ­ма­ты­цы — пус­тое мнос­тва; у інфар­ма­ты­цы — ну­ля­вы па­ка­за­ль­нік або пра­бел. Пус­та­та сап­раў­ды зда­ецца мес­цам, у якім ні­чо­га ня­ма. Пры­чы­на — пе­ра­ка­нан­не, што ўсё існае ёсць це­ла, а там, дзе яно ад­сут­ні­чае, — пус­тэ­ча. Мы па­ку­ту­ем з пус­та­ты, бо ўяў­ля­ем ха­рас­тво, якое маг­ло б за­поў­ніць пра­сто­ру, вы­зна­ча­ем межы не­за­поў­не­нас­ці і за­ся­ля­ем яе ад­но ма­ра­мі і ідэ­ямі. Мо­ладзь у вы­ста­вач­най за­ле га­ле­рэі «Ў» не па­спе­ла ад­ка­заць, што ўсё ж та­кі ёсць, але да­клад­на пра­арты­ку­ля­ва­ла факт зніш­чэн­ня, ука­за­ла на пус­тыя мес­цы (ві­даць, за­рэ­зер­ва­ва­ныя для не­ча­га бо­льш важ­на­га), вы­цяг­ну­ла з нас ста­ноў­чае «Так, ня­ма». Ад­нак ці па­кі­ну­ла надзею на тое, што пе­ра­лік та­го, што ў нас ёсць, бу­дзе не менш уплы­во­вы і пе­ра­ка­наў­чы?

«Сап­раў­днае мас­тац­тва тым і ад­роз­ні­ва­ецца ад пад­ро­бак, што ўмее знай­сці шлях да са­ма­га за­гру­бе­ла­га сэр­ца і здоль­нае на се­кун­ду пад­няць у ня­бё­сы, у свет по­ўнай і ні­чым не сціс­ну­тай сва­бо­ды са­мую без­на­дзей­ную з ахвя­раў сус­вет­на­га інфер­на­ль­на­га тран­су». Цы­та­тай з та­го ж, ужо амаль кла­січ­на­га, ра­ма­на Пя­ле­ві­на мож­на па­фас­на, але жыц­цё­ва пад­агу­ль­ніць не­вя­ліч­кі вы­ста­вач­ны бум, іні­цы­ява­ны пра­ектам «Арт-сац-лаб». Маг­чы­ма, «Вы­мя­рэн­не пус­тэ­чы» ста­ла вы­ра­ша­ль­ным кро­кам для ско­ку з ва­ку­уму ўспры­няц­ця, стэ­ры­ль­нас­ці сле­даў­тва­рэн­ня і мар­нас­ці на­ма­ган­няў ды сфар­ма­ва­ла да­во­лі не­бла­гі вы­ста­вач­ны се­зон.