Ля-ля!.. Тэ­атр!..

№ 8 (389) 01.08.2015 - 31.08.2015 г

«Сон у Іва­на­ву ноч, або Кароль Лір» у Су­час­ным мас­тац­кім тэ­атры
Пад ува­гу мін­скай пуб­лі­кі ад­на­ча­со­ва тра­пі­лі дзве прэм’еры па­вод­ле Шэк­спі­ра, дзве вер­сіі яго­най ка­ме­дыі «Сон у Іва­на­ву ноч» — у Дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры і Су­час­ным мас­тац­кім тэ­атры (СМТ).

Спек­такль Су­час­на­га мас­тац­ка­га тэ­атра мае на­зву «Сон у Іва­на­ву ноч, аль­бо Ка­роль Лір»; пра пе­ра­клад Ба­ры­са Па­стар­на­ка (СМТ пра­цуе па-рус­ку) на­гад­вае пра­грам­ка, пра тэкст і дра­ма­тур­гію Шэк­спі­ра — сцэ­ніч­ныя аб­ста­ві­ны. Тое, што ад­бы­ва­ецца на ма­лой сцэ­не кан­цэр­тнай за­лы «Мінск» (ста­ла­га мес­ца аста­ля­ван­ня тэ­атра) і па­вод­ле жан­ру вы­зна­ча­на як фэн­тэ­зі, вы­чар­па­ль­на ха­рак­та­ры­зуе пер­са­наж на імя Пук: той, па­вод­ле Шэк­спі­ра, за­спеў­шы рэ­пе­ты­цыю тра­ге­дыі пра Пі­ра­ма і Фіс­бу про­ста ў ле­се, мо­віў: «Ля-ля!.. Тэ­атр!..» Ткач Ма­та­ві­ла (у вер­сіі Су­час­на­га ён па­ядна­ны з на­лад­чы­кам арган­ных мя­хоў Дуд­кам) ма­рыць сыг­раць Пі­ра­ма, Фіс­бу, Льва і яшчэ ка­го з ко­ла Шэс­кпі­ра­вых пер­са­на­жаў ад­на­ча­со­ва ў ад­ным спек­так­лі, вось рэ­жы­сёр Ра­ман Дзер­ва­ед здзей­сніў гэ­тую ма­ру лі­та­ра­ль­на і на­поў­ні­цу: пе­ра­кро­іў аб­едзве п’есы на ад­мыс­ло­вы ка­пыл, да­пі­саў... э-э-э... ня­гег­лы тэкст ня­гег­лым па­ме­рам... Па­кі­нуў пят­нац­цаць пер­са­на­жаў, а на іх — дзе­вяць вы­ка­наў­цаў, адзін з якіх ні­ко­лі не пад­ае ані­вод­нае рэ­плі­кі, за­тое вы­біт­на на­лаў­чо­ны ся­гаць у джо­лі-джам­пе­рах ледзь не пад столь (Ві­таль Му­ля­роў); пад­час яго­ных ско­каў страш­на ды­хаць. Во­сем, пе­ра­йма­ючы воб­раз за воб­ра­зам і апра­на­ху за апра­на­хай, ува­саб­ля­юць дзі­вос­ны акцёр­скі роз­ыгрыш, фан­тас­тыч­ны ка­ра­год пе­ра­ні­ца­ва­ных па­дзей і ге­ро­яў, страш­ны сон дра­ма­тур­га (ка­лі б яго за­пра­сі­лі да су­пра­цы — але яго не за­пра­сі­лі!) і пра­фе­сій­ную рэ­жы­сё­ра­ву сквап­насць да сты­ляў, тэк­стаў, пе­ры­пе­тый, сцэ­ніч­ных зва­даў, кан­ф­лік­таў... і Шэк­спі­ра­вых са­не­таў — яны раз-по­раз гу­чаць. А тое, што лю­бы гля­дач бес­па­мыл­ко­ва па­знае ў двух і на­ват трох ро­лях ад­на­го артыс­та, па-свой­му сіл­куе жан­ра­выя ад­мет­нас­ці.

Але­на, Гер­мія, Дзя­мет­рый і Лі­зандр, афін­скія за­ка­ха­ныя, чые пры­го­ды ў за­ча­ра­ва­ным ле­се скла­да­юць бо­ль­шую час­тку падзей­на­га шэ­ра­гу Шэк­спі­ра, на­ват не па­мі­на­юцца. Іх мес­цы за­ха­пі­лі — ні бо­льш ні менш — Га­нэ­ры­лья, Рэ­га­на, Сак­рат і Ды­яген. Ча­му Лі­ра­вы доч­кі? Ча­му не ка­бе­ты з ата­чэн­ня Джу­ль­еты, не ге­ра­іні «Два­нац­ца­тае но­чы», не ве­дзь­мы з «Мак­бе­та»? Гля­дац­кую аб­азна­насць доў­га цве­ляць і муж­чын­скія пер­са­на­жы. Ад­ны — за­гад­ка­вым пе­ра­йман­нем імё­наў ад асо­баў гіс­та­рыч­ных, дру­гія — пе­ра­ўва­саб­лен­нем ледзь не ў свае су­пра­ць­лег­лас­ці, трэ­ція — сцэ­ніч­ным трак­та­ван­нем... ды так, што ча­сам у за­лу трэ­ба бы­ло б да­сы­лаць тлу­ма­ча­ль­ную цы­дул­ку. Жа­дан­не (маг­чы­масць!) вы­ка­зац­ца «тут і ця­пер» шчас­лі­ва вы­мкну­ла па­чуц­цё рэ­жы­сёр­ска­га са­ма­за­ха­ван­ня: спек­такль СМТ як зна­рок ство­ра­ны для (дзе­ля) та­го, каб кож­ны ахво­чы (аль­бо аб­азна­ны) мог іра­ні­за­ваць, аб­зы­ваць трэ­шам, стро­іць жар­ты і на­ват ке­пі­кі. Гэ­та на­сто­ль­кі пра­зрыс­та, на­сто­ль­кі ві­да­воч­на, што кі­раў­ні­ка тэ­атра Ула­дзі­мі­ра Уша­ко­ва на­праў­ду мож­на пад­азра­ваць у не­йкім вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным (чор­ным?) пі­яры. Але, бо­льш ве­ра­год­на, Лі­ра, са­мо­га Лі­ра за­ма­ні­ла­ся ўва­со­біць Ула­дзі­мі­ру Уша­ко­ву, ды то­ль­кі ад­мет­нас­ці акцёр­ска­га да­ру вы­ма­га­лі не­тра­ге­дый­на­га то­ну і фа­бу­лы не­тра­ды­цый­най, асу­час­не­най: ста­ры ду­рань Лір пры­цёг­ся да ўсе­ма­гут­на­га су­се­да — Афін­ска­га ца­ра Тэ­зея... са скар­гай... на пе­ра­па­дзел сва­ёй драб­нют­кай дзяр­жа­вы і на ўлас­ных да­чок, маў­ляў, аб­абра­лі-аб­ра­ба­ва­лі, па­ма­жы, ты ж спа­нат­ра­ны за­кон­нік. А тым, ле­ту­цен­ным, на­ват не ў га­ла­ве ба­ць­коў­ская спад­чы­на ды май­но, бо хо­чуць за­муж за... Сак­ра­та і Ды­яге­на. Хлоп­цы, у сваю чар­гу, пры­са­бе­чы­лі лі­ніі па­во­дзін кла­січ­ных пер­са­на­жаў, за­тое ма­ты­ві­роў­кі па­мя­ня­лі зу­сім. Гіс­та­рыч­ныя Сак­рат з Ды­яге­нам па­кі­ну­лі па са­бе пэў­ныя дум­кі пра асаб­лі­вас­ці ча­ла­ве­чых да­чы­нен­няў, так што, зда­ецца, пер­са­на­жы Ра­ма­на Дзер­ва­еда між­во­лі па­клі­ка­ныя ад­пра­ца­ваць важ­касць сва­іх імё­наў праз агу­ль­ную гля­дац­кую ку­ль­ту­ру, інтэ­лек­ту­аль­ную аб­азна­насць... Але тэ­атр, мас­тац­тва гру­ба­ва­тае, вы­маг яркай ха­рак­тар­нас­ці з кож­на­га вы­ка­наў­цы, ха­рак­тар­насць пры­цяг­ну­ла надзён­насць, а яна пуб­лі­ку ці­ка­віць ку­ды бо­льш за алю­зіі ды экс­кур­сы ў мі­ну­лае. На­праў­ду, ка­лі сок ча­роў­нае квет­кі пры­му­шае за­ка­хац­цца ў пер­шую істо­ту, якая ўле­зе ў во­чы па­сля та­го, як ча­ла­век іх рас­плюш­чыць, ча­му б гэ­тым пер­шым для Сак­ра­та (Антон Жу­каў) не зра­біць Ды­яге­на (Ці­мур Му­ра­таў)? На пэў­ны час?.. Артыс­ты рас­квеч­ва­юць ро­лі са­ка­ві­ты­мі па­ра­дый­ны­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі, але тры­ма­юцца ў меж­ах доб­ра­га гус­ту. Не мі­рац­ца Рэ­га­на (Анас­та­сія Уша­ко­ва) і Га­нэ­ры­лья (Вік­то­рыя Ма­коў­чык), ураж­лі­ва пе­ра­хоп­лі­ва­юць ад­на ад­ну на ўяў­ных зла­чын­ствах. З апош­ніх сіл тры­вае на­іўнасць свай­го ата­чэн­ня Ты­та­нія, а Іпа­лі­та (аб­е­дзве — Вік­то­рыя Ка­ва­ль­чык) ва­біць Тэ­зея гра­тэс­ка­вай бру­та­ль­нас­цю. Ме­та­мар­фо­за ад­бы­ла­ся і з ро­ляю Блаз­на (Юрый Зін­чан­ка): са сме­хам і грэ­хам ён да­пі­нае да тро­ну ня­ўда­лі­цы-ка­ра­ля ды кру­там-му­там яго... за­ймае! За­кон­на! І то­ль­кі што Лі­ра на­ўпрост у гэ­тым не ві­на­ва­ціць. А Лір, вар’яце­ючы, аса­цы­юе ча­роў­ную квет­ку з Кар­дэ­лі­яй, ма­хае гу­мо­вым джэ­дай­скім мя­чом і лі­та­ра­ль­на ўлас­ным пры­кла­дам за­клі­кае ве­цер надзі­маць шчо­кі... Шмат аса­цы­яцый вы­клі­ка­юць акцёр­скія дзея­нні, а ко­ль­кі ку­ль­тур­ных плас­тоў чап­ляе рэ­жы­су­ра!.. Але для (дзе­ля) ча­го гэ­та спат­рэ­бі­ла­ся? Ча­го да­ма­гаў­ся Ра­ман Дзер­ва­ед, на­мя­шаў­шы з Шэк­спі­ра эклек­тыч­нае, не, элек­трыч­нае ме­сі­ва, якое ні­бы б’е то­кам у ад­каз на кож­ную шчы­рую гля­дац­кую спро­бу па­каш­та­ваць, за­сма­ка­ваць, рас­ку­сіць?..

...А што ха­це­лі да­вес­ці, на­прык­лад, ства­ра­ль­ні­кі зна­ка­мі­та­га англійс­ка­га тэ­ле­се­ры­ялу «Шэр­лак» сва­ёй сціп­лай па­знач­кай у ціт­рах — «па­вод­ле Ко­нан Дой­ла»? Вар­та, вар­та бы­ло да­даць: па­вод­ле воб­ра­заў Ко­нан Дой­ла і гля­дац­кіх ча­кан­няў! А Тэ­ры Гі­ль­ям — філь­­ма­мі пра ка­ра­ля Арту­ра, бра­тоў Грым, ба­ро­на Мюн­хгаў­зе­на? Вы­тан­ча­на і эле­ган­тна пе­ра­ства­рае кла­січ­ных пер­са­на­жаў наш дра­ма­тург Сяр­гей Ка­ва­лёў. А што ў сваю чар­гу вы­раб­ляў сам Шэк­спір з пэў­най час­ткай тво­раў, з які­мі су­час­ні­кі ўжо бы­лі асвой­та­лі­ся і, маг­чы­ма, на­ват ува­жа­лі за кла­січ­ныя?

Ра­ман Дзер­ва­ед за­мах­нуў­ся на пе­ра­ка­на­ль­ную лі­ноў­ную дра­ма­тур­гію: пе­рад­усім яго­ныя ўлас­ныя кас­тру­ба­ва­тыя тэк­сты ду­жа на­гад­ва­юць імпра­ві­за­ва­ную акцёр­скую ад­ся­бе­ці­ну, а дзея­нні на сцэ­не ўліч­ва­юць гля­дац­кую рэ­акцыю. У ад­ным спек­так­лі ён пе­ра­стра­ва­ваў эстэ­ты­ку клуб­ную, под­ыум­ную і, ска­жам так, эстэ­ты­ку цыр­ка­во­га за­ку­ліс­ся; ства­рыў спек­такль-блаз­на­ван­не, па­ра­докс, кпі­ну, шчас­лі­вую не­абач­лі­васць, не­йкае па­д­а­бен­ства вар’яцка­га кар­на­ва­лу. Пра гэ­та свед­чаць і акцёр­скі грым (бе­лыя ма­ля­ва­ныя клоў­нскія тва­ры), і па­ры­кі, ро­гі, ву­сы, і пе­рад­усім кас­цю­мы мас­та­ка Са­шы Вар­ла­ма­ва, дзі­вос­нае змя­шан­не-пе­ра­ўва­саб­лен­не ба­роч­най рас­ко­шы, этні­кі (усход­няй — япон­скай, ка­рэй­скай, рус­кай), уні­фор­мы га­рот­на­га па­цы­ента — утай­моў­най ка­шу­лі. Доў­гія ру­ка­вы стро­яў пры­го­жа за­мі­на­юць артыс­там, так што кож­ны між­во­лі пра­цуе «на пе­ра­адо­лен­не»... Ве­ра­год­на, прэ­ра­га­ты­ва пе­ра­ства­рэн­ня «па­вод­ле» — адзна­ка ста­лас­ці і сва­бо­ды? Эва­лю­цыя не тры­вае лі­ноў­нас­ці. ...А вы­сно­вы про­сяц­ца. Пе­рад­усім для СМТ ві­да­воч­на пры­спеў час не­шта мя­няць, ру­хац­ца «да­лей уго­ру і да­лей углыб». Як то­ль­кі ў ру­кі артыс­таў трап­ляў рэ­кві­зіт (сцэ­на на­меш­ван­ня как­тэй­ляў, вар’яван­ня Лі­ра з квет­кай, гра­тэс­ка­ва­га за­коп­ван­ня тру­пы па­сля рэ­пе­ты­цыі і г.д.) сво­еа­саб­лі­вы тэ­атр ма­сак на імгнен­не на­бы­ваў адзна­кі тэ­атра прад­ме­таў (аль­бо аб’ектаў) — пе­рад­усім праз аб­азна­на­га артыс­та-ля­леч­ні­ка Ці­му­ра Му­ра­та­ва. Ад­мыс­ло­вую шко­лу ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек пра­йшоў і Ра­ман Дзер­ва­ед. Шэк­спі­ра­ва «Ля-ля!..» у тэ­атры — «як цы­бу­лі­на, то­ль­кі на­адва­рот — чым глы­бей, тым бо­ль­шы кож­ны на­ступ­ны слой»...

Жана ЛАШКЕВІЧ

СТАРАСВЕЦКІМ ПРЫЁМАМ КАНТРАСТУ

Шмат га­доў та­му Ра­ма­на Дзер­ва­еда ад­га­ва­ры­лі па­сту­паць на акцё­ра ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію мас­­тац­тваў, маў­ляў, ён мае не­вя­ліч­кі, але не вы­праў­ле­ны фі­зіч­ны не­да­хоп. І Ра­ман... скі­ра­ваў­ся на­ўпрост у Ма­гі­лёў­скую ву­чэ­ль­ню куль­ту­ры да рэ­жы­сё­ра-пед­аго­га Вік­та­ра Кур­жа­ла­ва — каб вы­ву­чыц­ца на артыс­та. Дра­мы. А па за­кан­чэн­ні раз­мер­ка­ваў­ся пра­ца­ваць... ля­леч­ні­кам, шу­каць ад­на­дум­цаў і па-за сце­на­мі тэ­атра са­мо­му ста­віць — сту­дый­на.

Не так да­ўно, ужо на аб­аро­не рэ­жы­сёр­скіх дып­ло­маў, Ра­ман Дзер­ва­ед аб­вяс­ціў ка­мі­сіі, што... «хво­ры, ве­ль­мі хво­ры». За­па­ла ці­ша. Зна­ныя вы­клад­чы­кі, ве­да­ючы сту­дэн­та, папро­сту за­ся­ро­дзі­лі­ся, а я да­ла шчы­рае ве­ры, па­куль не па­зна­ла п’есу і цы­та­ва­ны тэкст. Пад­обна, ста­рас­вец­кі пры­ём кан­трас­ту зра­біў­ся дру­гой на­ту­рай рэ­жы­сё­ра Ра­ма­на Дзер­ва­еда. А як рэ­жы­сё­ру да­па­ма­гае акцёр­ская пра­кты­ка?

— Вік­тар Пят­ро­віч Кур­жа­лаў, рэ­жы­сёр ГІ­ТІ­Саў­скай вы­вуч­кі, «за­ка­хаў» мя­не ў акцёр­ства, ве­ль­мі да­сціп­на па­тлу­ма­чыў, дзе ёсць ра­мяс­тво і ча­му без яго не­маг­чы­ма пра­ца­ваць твор­ча, даў ад­чу­ван­не і раз­умен­не звыш­за­да­чы акцё­ра — не про­с­та вы­йсці на сцэ­ну, а да­нес­ці звыш­за­да­чу атмас­фер­на, пе­ра­ка­наў­ча... Я моц­на яго па­крыў­дзіў, ка­лі пры­йшоў на за­нят­кі (гэ­та быў дру­гі курс) і ска­заў, што ўзяў­ся за Ста­ніс­лаў­ска­га. «А та­го, што я та­бе ка­жу, ча­му ву­чу — не ха­пае? Як скон­чыш курс, чы­тай, але — не за­раз, не ў гэ­ты са­мы мо­мант...» Гэ­тая пра­ўдзі­васць, чыс­ці­ня да­чы­нен­няў да сён­ня сіл­куе мя­не ў пра­фе­сіі, дзе трэ­ба ад­чу­ваць пра­сто­ру, ча­ла­ве­ка, кож­ную мас­ні­чы­ну сцэ­ны. Ісці ад парт­нё­ра, па­ва­жаць яго (хоць у жыц­ці мож­на і кан­флік­та­ваць). Зрэд­час сус­трэ­неш ця­пер тра­пят­кое стаў­лен­не да тэ­атра­ль­нае спра­вы. Але ж спек­такль — крох­кі, да­стат­ко­ва ня­слуш­най інта­на­цыі, па­боч­на­га шу­му — і яго мож­на па­ра­ніць, сап­са­ваць... Пад­час ву­чо­бы я мог са сцэ­ны ска­заць лю­бую ад­ся­бе­ці­ну. Я быў не­прад­ка­­заль­­ны. Вік­тар Пят­ро­віч па­ра­іў мне... та­кім і за­ста­вац­ца. Дзя­ку­ючы яму я ве­даю, на чым тры­ма­ецца акцёр­ская пра­фе­сія, раз­умею пры­ро­ду акцё­ра, умею рас­па­чы­наць тво­рчую спрэч­ку з рэ­жы­сё­рам, пра­ва­ка­ваць яго на леп­шае. Як гэ­та ро­біц­ца, ад­чуў праз год пра­цы ў Го­ме­льс­кім тэ­атры ля­лек: ства­рыў тэ­атра­ль­ную сту­дыю ў Го­­мель­с­кім уні­вер­сі­тэ­це імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, дзе са сту­дэн­та­мі і артыс­та­мі аб­лас­но­га, ма­ла­дзёж­на­га і ля­леч­на­га тэ­атраў па­ста­віў «Ка­ра­ля Лі­ра» па­вод­ле пры­нцы­паў тэ­атра-ры­ту­алу Ежы Гра­тоў­ска­га і «Се­зон­ныя з’явы» па­вод­ле пры­нцы­паў тэ­атра аб­сур­ду. Па рэ­жы­сёр­скія ве­ды да­вя­ло­ся вяр­тац­ца ў ака­дэ­мію — на курс Ба­ры­са Іва­на­ві­ча Лу­цэн­кі. Ме­на­ві­та ён за­пра­сіў мя­не ў На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Мак­сі­ма Гор­ка­га. Не то­ль­кі артыс­там, але і сва­ім асіс­тэн­там на спек­так­лі «Рас­пус­нік» Эры­ка-Эма­ню­эля Шмі­та і «Ма­ча­ха» Ана­рэ дэ Ба­ль­за­ка. На «Эды­пе» Але­ны Мін­чу­ко­вай я ўжо ста­жы­ра­ваў­ся, а по­тым ста­віў са­ма­стой­на. У Су­час­ным мас­тац­кім тэ­атры — спек­такль «Ра­дзі­на» па­вод­ле п’есы Аляк­сан­дра Вам­пі­ла­ва «Ста­рэй­шы сын». Кі­раў­нік тэ­атра Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­евіч Уша­коў пра­па­на­ваў мне на­ступ­ную па­ста­ноў­ку — не­шта з Шэк­спі­ра. Ле­пей, ска­заў ён, ка­ме­дыю з су­час­най трак­тоў­кай.

П’есы па­вод­ле тво­раў Шэк­спі­ра — не на­ві­на, але Су­час­ны мас­тац­кі вы­ма­гаў не­паў­тор­на­га ма­тэ­ры­ялу. Я пра­па­на­ваў «Ка­ра­ля Лі­ра». У ка­ме­дый­най афар­боў­цы. Мож­на уя­віць, што Лір ад­дае зям­лю і ўла­ду, а ад яго ніх­то ні­чо­га браць не хо­ча. І не бя­рэ! А ён па-ста­рэ­чы сам са­бе не­шта над­умвае. Але най­ваб­ней­шым вы­яві­ла­ся па­яднаць тра­ге­дыю з ка­ме­ды­яй «Сон у Іва­на­ву ноч»...

Шэк­спір мае ве­ль­мі шмат лі­ній, з аб­е­дзвюх п’ес я ста­раў­ся вы­лу­чаць са­мыя су­час­ныя і да­ма­гаў­ся, каб у гле­да­ча ўзні­ка­ла ад­чу­ван­не та­го, што ў тэ­атры ён трош­кі раз­амлеў і па­во­лі да­хо­дзіць да сон­на­га ста­ну, амаль спіць і сон кан­тра­ля­ваць не мо­жа. Наш ка­роль Лір на­гад­вае Бла­зен­ска­га ка­ра­ля дур­няў, а яго­ны на­ва­ко­ль­ны свет — вар’яцкі дом. Вы­бу­хо­вая су­месь. Сваю твор­чую па­зі­цыю вы­ка­за­лі артыс­ты — ня­зго­ду з ма­тэ­ры­ялам, дый Са­ша Вар­ла­маў ка­тэ­га­рыч­на з ім не па­га­дзіў­ся. І гэ­та мне ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся. З пер­шых яго­ных эскі­заў мы зра­зу­ме­лі: атрым­лі­ва­ецца не­шта вы­ключ­нае, ён вы­цяг­вае п’есу на бо­льш знач­ны эстэ­тыч­ны ўзро­вень! У ажы­ята­жы кан­флік­ту са мной і з ма­тэ­ры­ялам на­ра­джаў­ся стыль, унут­ра­ная пра­ва­ка­цыя да­па­маг­ла тва­рыць кож­на­му, і хут­ка па­пус­ці­ла­ся гля­дзе­ль­ня, успры­ма­ючы спек­такль праз су­пра­цьс­та­янне са сва­ім дос­ве­дам і ўяў­лен­ня­мі... На­пэў­на, мы пе­ра­жы­лі той час, ка­лі тэ­атр за­ймаў­ся вы­ха­ван­нем.

 

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра