«Агня­вая ма­гут­насць»

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

«Бе­ла­рус­кая бры­га­да — ваш та­ва­рыш фран­та­вы». Другая частка.
Рэ­пер­ту­ар бры­га­ды ўвесь час аб­наў­ляў­ся. Па­сля та­го, як 14 сту­дзе­ня 1942 го­да ў га­зе­це «Пра­вда» быў над­ру­ка­ва­ны верш Кан­стан­ці­на Сі­ма­на­ва «Жди ме­ня», яго тут жа пад­ха­пі­лі чы­та­ль­ні­кі бры­га­ды. У ве­рас­ні 1942-га ў фран­та­вой га­зе­це «Крас­но­армей­ская пра­вда» з’яві­лі­ся пер­шыя главы па­эмы Твар­доў­ска­га «Ва­си­лий Тёр­кин» — і ад­ра­зу ж Пётр Чар­ноў пры­ме­рыў на ся­бе яго воб­раз, рас­па­чаў чы­таць урыў­кі з па­эмы не­пас­рэд­на ся­род сал­дат. Вы­кон­ва­лі­ся так­са­ма вер­шы «Бе­ла­ру­сам» Пі­ме­на Пан­чан­кі і «Гар­монь» Аляк­сан­дра Жа­ра­ва.

Ба­яніст Іван Па­цют­коў, які звы­чай­на ад­кры­ваў кан­цэрт, за­ўсё­ды раз­вуч­ваў но­выя тво­ры і імкнуў­ся ад­люс­тра­ваць му­зыч­ныя воб­ра­зы той мясц­овас­ці, па якой ішлі вой­скі. На­прык­лад, ка­лі са­вец­кая армія рых­та­ва­ла­ся да на­ступ­лен­ня на Бе­ла­русь, ба­яніст стаў вы­кон­ваць ва­ры­яцыі на тэ­мы бе­ла­рус­кіх пе­сень і та­нец «Кры­жа­чок». Ся­род кам­па­зі­цый, што па­ста­янна гу­ча­лі на кан­цэр­тах, быў Прэ­люд Ба­ха. Іва­ну Па­цют­ко­ву да­во­дзі­ла­ся пра­ца­ваць над пра­гра­ма­мі надзвы­чай інтэн­сіў­на, бо, апроч са­ма­стой­ных вы­ступ­лен­няў, ён акам­па­на­ваў спе­ва­кам, тан­цо­рам, му­зы­кан­там-інстру­мен­та­ліс­там і на­ват Лю­бо­ві Тра­фі­ма­вай, якая вы­кон­ва­ла «Акра­ба­тыч­ны эцюд». А рэ­пер­ту­ар у іх быў да­лё­ка не про­сты! Ксі­ла­фа­ніст Макс Мас­лоў­скі іграў Увер­цю­ру да опе­ры «Кар­мэн» Бі­зэ, «Цы­ган­скія на­пе­вы» Са­ра­са­тэ, «Ту­рэц­кі марш» Мо­цар­та, «Чар­даш» Мон­ці. Да­рэ­чы, Мас­лоў­скі ака­заў­ся яшчэ вы­дат­ным му­зыч­ным экс­цэн­тры­кам: каб раз­ве­ся­ліць слу­ха­чоў, іграў «на біс», за­вя­заў­шы во­чы і за­крыў­шы ксі­ла­фон тка­ні­най! Рэ­пер­ту­ар Арка­дзя Бяс­смер­тна­га скла­да­лі «Ва­льс» Крэй­сле­ра, «Ма­зур­ка» Вя­няў­ска­га, «Му­зыч­ны мо­мант» Шу­бер­та, «Сла­вян­скія тан­цы» Двор­жа­ка, «Вен­гер­скія тан­цы» Брам­са, «Па­лёт чмя­ля» Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва. До­ра Кроз спя­ва­ла бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні «Бу­ль­ба», «Што за ме­сяц, што за ясны», ра­манс «Са­ла­вей» Аляб’ева.

Ня­стом­ны ва­ка­ліст Іван Сай­коў па­ўсюль зна­хо­дзіў му­зыч­ныя на­він­кі: у эстрад­ных збор­ні­ках, у зна­ёмых акцё­раў, а ча­сам і не­пас­рэд­на ў аўта­раў. Мі­ма яго не пра­хо­дзі­ла ні­вод­ная но­вая ва­енная пес­ня! Ён спя­ваў «До сви­да­нья, го­ро­да и ха­ты» і «В ле­су при­фрон­то­вом» Мац­вея Блан­та­ра, «Пес­ню про Днепр» Мар­ка Фрад­кі­на, «Ве­чер на рей­де» і «На сол­неч­ной пол­яноч­ке» Ва­сі­ля Са­лаў­ёва-Ся­до­га, «За­вет­ный ка­мень» Ба­ры­са Мак­ра­ву­са­ва, «Ли­за­ве­ту» і «Тём­ную ночь» Мі­кі­ты Ба­гас­лоў­ска­га, «В зем­лян­ке» Кан­стан­ці­на Ліс­то­ва, «Наш тост» і «Дзе ты, чар­на­во­кая?» Іса­ка Лю­ба­на і шмат іншых. Сай­коў так­са­ма час­та вы­кон­ваў ста­ра­даў­нія рус­кія ра­ман­сы і пес­ні «Вдоль по ули­це ме­те­ли­ца ме­тёт», «Ког­да я на по­чте слу­жил ямщи­ком», «Ли­па ве­ко­вая». Гэтыя і мно­гія іншыя тво­ры зна­хо­дзі­лі жы­вы вод­гук у ду­шах сал­дат.

Іван Па­ўла­віч Сай­коў (24.10.1911 — 13.02.1989) меў моц­ны дра­ма­тыч­ны тэ­нар. Ча­ла­век за­й­здрос­на­га фі­зіч­на­га зда­роў­я, пад­час пра­цы ў фран­та­вой бры­га­дзе ён ні­ко­лі не ашча­джаў улас­ны го­лас, чым ве­ль­мі га­на­рыў­ся. У лю­ты ма­роз і ў ня­сцер­пную спё­ку па­пу­ляр­ныя пес­ні і арыі ў яго вы­ка­нан­ні ня­змен­на за­кан­чва­лі­ся не­маг­чы­мы­мі па мо­цы і вы­шы­ні «фір­мен­ны­мі» ва­ка­ль­ны­мі фі­яры­ту­ра­мі на ра­дасць слу­ха­чам. Шум­ны, ня­ўрым­слі­вы, бур­лі­вы Сай­коў за­ўсё­ды аказ­ваў­ся ў цэн­тры падзей. Да вай­ны артыст пра­ца­ваў у Дзяр­жаў­ным тэ­атры му­зыч­най ка­ме­дыі БССР, які ба­зі­ра­ваў­ся спа­чат­ку ў Го­ме­лі, по­тым у Бе­лас­то­ку. У па­сля­ва­енны час (1949—1956) спя­вак вы­сту­паў у Бе­ла­рус­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та. У 1955-м атры­маў зван­не «На­род­ны артыст БССР». Апош­нія га­ды яго сцэ­ніч­най кар’еры звя­за­ны з Са­ра­таў­скім тэ­атрам опе­ры і ба­ле­та (1956—1973). Па­ха­ва­ны ў Мас­кве на Да­нскіх мо­гіл­ках.

«З пер­шых дзён вай­ны ў Чыр­во­най Арміі зна­хо­дзіц­ца бры­га­да бе­ла­рус­кіх артыс­таў, якую ўзна­ча­ль­вае ды­рэк­тар Мін­скай фі­лар­мо­ніі тав. Пра­гін. У час­цях Чыр­во­най Арміі гэ­тая бры­га­да да­ла бо­льш за 300 кан­цэр­таў», — пі­са­ла га­зе­та «Из­вес­тия» 15 са­ка­ві­ка 1942 го­да ў арты­ку­ле «Акцё­ры на фрон­це». Аўтар арты­ку­ла Аляк­сандр Са­ла­доў­ні­каў, на­мес­нік стар­шы­ні Упраўлення па спра­вах мас­тац­тваў СНК СССР, пад­крэс­лі­ваў, што «ўдзе­ль­ні­кам жор­сткіх ба­ёў з во­ра­гам мас­тацт­ва па­він­на не­сці і ба­явы за­пал, і ад­па­чы­нак». Са­мі твор­цы раз­уме­лі гэ­та, як ніх­то іншы. З кож­ным днём яны на­блі­жа­лі Пе­ра­мо­гу, вы­кон­ва­ючы па­тры­ятыч­ны аб­авя­зак пе­рад Ра­дзі­май. Артыс­ты бы­лі звы­чай­ны­мі «ра­да­вы­мі» вай­ны. Трап­ля­лі пад бам­бёж­кі і аб­стрэ­лы, мер­злі, га­ла­да­лі і не­да­сы­па­лі. Зрэш­ты, фран­та­вы по­быт — асоб­ная ста­рон­ка іх бі­ягра­фіі.

Фран­та­вы по­быт

Яшчэ ў чэр­ве­ні 1941 го­да Го­ме­льс­кі аб­лас­ны ва­енка­мат ад­шу­каў для бры­га­ды ста­рэ­нь­кі аўто­бус, які артыс­ты лю­боў­на на­зы­ва­лі «люк­сам». Не­ве­ра­год­на, але гэ­ты аўто­бус аца­леў і пра­йшоў з імі праз усю вай­ну! «Наш “люкс” ве­ль­мі тры­ва­лы. У моц­ны ма­роз ён па­віс­квае, як ліст бля­хі, — згад­ваў Сяр­гей Астра­ву­маў. — Вок­ны “люк­са” за­кры­ты тоў­стым сло­ем шэ­ра­ні. Сям-там шкло за­ме­не­на фа­не­рай. Шэ­рань і на швах ку­за­ва. Ад ды­хан­ня па­са­жы­раў яна спаў­зае звер­ху. У кож­на­га з акцё­раў сваё, вы­зна­ча­нае ў шмат­лі­кіх па­ездках мес­ца. За­дняе доў­гае ся­дзен­не ад­га­ро­джа­на, на ім ля­жаць на­шы рэ­чы з чор­ным ксі­ла­фо­нам на­вер­се».

Сяр­гей Па­ўла­віч Астра­ву­маў (10.07.1910 — 9.01.1991) ву­чыў­ся ў Тэ­атра­ль­най шко­ле пры Мас­коў­скім ка­мер­ным тэ­атры (1935—1939), па­сля за­кан­чэн­ня якой раз­ам з вы­пус­кні­ка­мі Дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на­га інсты­ту­та імя Лу­на­чар­ска­га, «ле­ані­даў­ца­мі», вы­ехаў у Го­мель. Тут у Рус­кім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры ён пра­ца­ваў да па­чат­ку вай­ны. У скла­дзе Пер­шай фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­ды зна­хо­дзіў­ся з лі­пе­ня 1941 па лю­ты 1945 го­да. Па­сля ад­ка­ман­дзі­ра­ва­ны ў Го­мель для ад­на­ўлен­ня тэ­атра. У дру­гой па­ло­ве 1940-х быў там у якас­ці мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і акцё­ра. У 1950-я за­ймаў па­са­ду га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра Го­ме­льс­кай аб­лас­ной сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня, па­ра­ле­ль­на кі­ра­ваў тэ­атра­ль­ным ка­лек­ты­вам мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці Па­ла­ца ку­ль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў імя Ле­ні­на, які на­вед­ва­ла сту­дэн­тка мед­ву­чы­ліш­ча Зі­на­іда Бан­да­рэн­ка. Ка­лі ў Го­ме­льс­кай сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня аб’яві­лі кон­курс дык­та­раў, Астра­ву­маў пра­па­на­ваў ву­ча­ні­цы па­спра­ба­ваць улас­ныя сі­лы. Зі­на­іда пе­ра­маг­ла ў кон­кур­се, і гэ­та да­ло старт яе бліс­ку­чай кар’еры на Бе­ла­рус­кім тэ­ле­ба­чан­ні. Сла­ву­ты дык­тар, на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі, яна ўсё жыц­цё з удзяч­нас­цю згад­вае свай­го пер­ша­га на­стаў­ні­ка.

Астра­ву­маў — аўтар мас­тац­ка-пуб­лі­цыс­тыч­най кні­гі «Осо­бое под­раз­де­ле­ние», у якой уз­на­віў гіс­то­рыю Пер­шай бе­ла­рус­кай фран­та­вой бры­га­ды. 7 мая 2009 го­да на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра ад­бы­ла­ся прэм’ера спек­так­ля з та­кой жа на­звай, па­стаў­ле­на­га па­вод­ле кні­гі рэ­жы­сё­рам Аляк­се­ем Быч­ко­вым да 65-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. За вя­лі­кі ўнё­сак у ку­ль­ту­ру Бе­ла­ру­сі Сяр­гею Астра­ву­ма­ву бы­ло над­адзе­на зван­не «За­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры БССР».

Час­та аўто­бу­су па­тра­ба­ва­ла­ся да­па­мо­га, ён бук­са­ваў на раз­бі­тых ка­ля­інах. Артыс­ты друж­на вы­цяг­ва­лі свой шмат­па­кут­ны «люкс» з зімо­­вых снеж­ных гур­баў, з во­­­сень­с­кай гра­зі, вяс­но­ва­га без­да­рож­жа і лет­ніх пяс­ча­ных за­то­раў. Аўто­бус быў для іх агу­ль­ным пе­ра­соў­ным до­мам. Там ім да­во­дзі­ла­ся спаць, есці, рэ­пе­ці­ра­ваць, там за­хоў­ва­лі­ся дэ­ка­ра­цыі і рэк­ві­зіт тэ­атра­ль­на-кан­цэр­т­ных пра­грам. Час­та ад пра­змер­ных на­гру­зак пе­ра­гра­ваў­ся ма­тор, і та­ды ша­фёр Ла­зар Са­доў­скі вы­праў­ляў бры­га­ду на по­шу­кі ва­ды. Ка­лі тое ад­бы­ва­ла­ся дзе-не­будзь у по­лі, ва­ду на­бі­ра­лі з лу­жын і ба­лот.

Па­ча­ло­ся на­ступ­лен­не са­вец­кіх вой­скаў на за­хад, і ка­лек­тыў ру­шыў на­пе­рад, сле­дам за імі. У агу­ль­най куламе­се творцаў час­та не па­спя­ва­лі за­бяс­печ­ваць хар­ча­ван­нем, і, ка­лі ў іх зу­сім не ста­ва­ла ежы, яны збі­ра­лі яга­ды і гры­бы.

Пад­час кан­цэр­таў артыс­ты за­ўсё­ды вы­сту­па­лі ў сцэ­ніч­ных стро­ях — гэ­та лі­чы­ла­ся аб­авяз­ко­вай умо­вай пра­фе­сі­яна­лаў, за­ха­ван­нем эты­кі фран­та­во­га акцё­ра. Свой «Акра­ба­тыч­ны эцюд» Лю­боў Тра­фі­ма­ва вы­кон­ва­ла ў тры­ко на­ват у са­мы лю­ты ма­роз. У кан­цы ну­ма­ра звы­чай­на ба­лан­са­ва­ла са шклян­кай ва­ды, па­сля ча­го эфек­тна вы­плёс­ква­ла ва­ду — тое бы­ло час­ткай ну­ма­ра. Зі­мой на ха­лод­ных сцэ­ніч­ных пля­цоў­ках ча­сам зда­ра­ла­ся так, што за не­ка­ль­кі хві­лін вы­ступ­лен­ня пад­рых­та­ва­ная ра­ней ва­да за­сты­ва­ла, і артыст­ка мар­на спра­ба­ва­ла вы­ліць яе са шклян­кі. Пе­ра­па­даў тэм­пе­ра­тур не вы­трым­лі­ва­ла і скрып­ка Арка­дзя Бяс­смер­тна­га: іншы раз на кан­цэр­тах стру­ны ло­па­лі­ся ад­на па ад­ной, і му­зы­кант, ні­бы­та Па­га­ні­ні, вы­му­ша­ны быў іграць на тых стру­нах, якія аца­ле­лі.

Фран­та­вое шан­ца­ван­не

Вяс­ной 1942 го­да Ры­го­ра Пра­гі­на на­кі­ра­ва­лі на іншую пра­цу. Ця­пер бры­га­ду ўзна­ча­ліў Аркадзь Бяс­смер­тны, яко­га ў калектыве лю­боў­на на­зы­ва­лі «дзе­дам» і лі­чы­лі сва­ім та­ліс­ма­нам. Аўта­ры­тэт­на­га «ўзрос­та­ва­га» Бяс­смер­тна­га за­ўсё­ды ад­праў­ля­лі, ка­лі трэ­ба бы­ло ад­шу­каць да­дат­ко­вы па­ёк для брыгады ці да­маг­чы­ся ра­шэн­ня важ­ных пы­тан­няў; у гэ­тым вы­пад­ку зна­ход­лі­выя артыс­ты прад­бач­лі­ва рас­шпі­ль­ва­лі пра­фе­са­ру шы­нель, каб на гім­нас­цёр­цы мож­на бы­ло раз­гле­дзець ордэн «Знак Па­ша­ны», атры­ма­ны Бяс­смер­тным у 1940-м пад­час Пер­шай дэ­ка­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў Мас­кве. У До­ме Чыр­во­най Арміі існа­ваў жарт, што шан­ца­ван­не бе­ла­рус­кай бры­га­ды, у якой ніх­то не за­бі­ты і не па­ра­не­ны, цал­кам зра­зу­ме­ла: з ёю не­раз­луч­ны Бяс­смер­тны!

Аркадзь Льво­віч Бяс­смер­тны (2.05.1893, па­сё­лак Су­раж Ві­цеб­скай гу­бер­ні — 3.09.1955, Мінск) — вы­дат­ны скры­пач, пед­агог і ды­ры­жор, адзін з арга­ні­за­та­раў і кі­раў­ні­коў На­род­най кан­сер­ва­то­рыі ў Ві­цеб­ску (1918). У 1917-м скон­чыў Пет­раг­рад­скую кан­сер­ва­то­рыю па кла­се Ле­а­по­ль­да Аўэ­ра, сус­вет­на вя­до­ма­га му­зы­кан­та. У 1924-м Бяс­смер­тны быў за­про­ша­ны ў Мінск, дзе пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам Му­зыч­на­га тэх­ні­ку­ма з ча­су яго ад­крыц­ця і да 1932-га, ад­на­ча­со­ва вёў там клас скрып­кі. Аркадзь Бяс­смер­тны ста­яў ля вы­то­каў ства­рэн­ня ў Мін­ску сім­фа­ніч­на­га аркест­ра, які ўзнік у 1928-м у Бе­ла­рус­кім ра­дыё­ка­мі­тэ­це на ба­зе Бел­муз­тэх­ні­ку­ма. З 1928 го­да — са­ліст і ды­ры­жор гэ­та­га аркес­тра. Яго спра­вяд­лі­ва лі­чаць за­сна­ва­ль­ні­кам скры­піч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі. Ства­ра­ль­нік і ўдзе­ль­нік Дзяр­жаў­на­га струн­на­га квар­тэ­та БССР (1934—1941). З 1932 да 1955 го­да, за вы­клю­чэн­нем ва­енна­га пе­ры­яду, з’яў­ляў­ся за­гад­чы­кам ка­фед­ры струн­на-смыч­ко­вых інстру­мен­таў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі, якая бы­ла ство­ра­на пры яго актыў­ным удзе­ле. За­слу­жа­ны артыст БССР (1939), пра­фе­сар (1946).

«Фран­та­вая бры­га­да, якой кі­руе за­слу­жа­ны артыст БССР А.Л. Бяс­смер­тны, да­ла ўжо ў час­цях Чыр­во­най Арміі бо­льш за 500 кан­цэр­таў», — пі­са­ла «Пра­вда» 18 мая 1942 го­да ў арты­ку­ле «Бе­ла­рус­кае мас­тац­тва ў дні Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны». Та­ды ж за­га­дам Усе­са­юзна­га гас­тро­ль­на-кан­цэр­тна­га аб’яднан­ня гэ­таму фран­та­вому калектыву бы­ла аб’яўле­на падзя­ка «за пра­ве­дзе­ную пра­цу па мас­тац­кім аб­слу­гоў­ван­ні дзе­ючай Чыр­во­най Арміі».

Пётр Ры­го­ра­віч Чар­ноў (7.11.1917 — 8.01.1988) быў ад­ным з «ле­ані­даў­цаў»: па­сля за­кан­чэн­ня ГІ­ТІ­Са пры­ехаў з Мас­квы ў Го­мель раз­ам з ад­на­кур­сні­ка­мі, каб рас­па­чаць пра­цу ў тэ­атры. Пад­час вай­ны вы­сту­паў у скла­дзе бры­га­ды на роз­ных фран­тах. Меў вя­лі­кі чы­та­ль­ніц­кі рэ­пер­ту­ар, вы­кон­ваў раз­дзе­лы з па­эмы «Ва­си­лий Тёр­кин» Аляксандра Твардоўскага, па­эмы «Сын артил­ле­рис­та» Кан­стан­ці­на Сі­ма­на­ва і «Двад­цать во­семь» Мі­ха­іла Свят­ло­ва, мнос­тва вер­шаў ва­еннай тэ­ма­ты­кі. У кан­цы 1943 го­да быў за­про­ша­ны на пра­цу ў МХАТ. На сцэ­не ад­на­го з леп­шых тэ­атраў кра­іны пра­ца­ваў да 1985 го­да, сыг­раў­шы бо­льш за со­рак вя­ду­чых ро­ляў. Артыст вя­до­мы і па ро­лях у кі­но. Най­бо­льш за­па­мі­на­ль­ныя воб­ра­зы, ство­ра­ныя ім, — Ся­мён Да­вы­даў у «Пад­ня­тай ца­лі­не» і Бун­чук у «Ці­хім До­не». На­род­ны артыст РСФСР (1967), лаў­рэ­ат Ста­лін­скай прэ­міі (1951). Па­ха­ва­ны на На­ва­дзе­ві­чых мо­гіл­ках у Мас­кве.

Адзін з ку­ль­мі­на­цый­ных мо­ман­таў твор­чай дзей­нас­ці бе­ла­рус­кай бры­га­ды — па­ста­ноў­ка спек­так­ля «Рус­кія лю­дзі» па ад­на­ймен­най п’есе Кан­стан­ці­на Сі­ма­на­ва, якая апа­вя­да­ла пра муж­насць са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка, яго ра­шу­часць ста­яць да кан­ца дзе­ля пе­ра­мо­гі над фа­шыз­мам. У чэр­ве­ні 1942-га твор бы­ў над­ру­ка­ва­ны ў цэн­тра­ль­ных га­зе­тах, і Па­лі­туп­раў­лен­не За­ход­ня­га фрон­ту пра­па­на­ва­ла бе­ла­рус­кім артыс­там іграць гэ­ты спек­такль ва ўмо­вах пры­фран­та­вой па­ла­сы. Ка­лек­тыў з за­хап­лен­нем пры­няў пра­па­но­ву. Кі­раў­ніц­тва До­ма Чыр­во­най Арміі пры­зна­чы­ла рэ­жы­сё­ра — Ба­ры­са За­льц­штэй­на — і да­зво­лі­ла да­поў­ніць склад тру­пы акцё­ра­мі з іншых фран­та­вых бры­гад. З гэ­тай пры­чы­ны эпі­за­дыч­ныя ро­лі без слоў атры­ма­лі ў тым лі­ку і «ня­про­фі­ль­ныя» артыс­ты бры­га­ды — спе­ва­кі Іван Сай­коў і Ган­на Аль­шэў­ская, ба­ле­ры­на Жа­нна Га­ль­доў­ская. На­ват «дзед» — Аркадзь Бяс­смер­тны — вы­хо­дзіў на сцэ­ну ў ро­лі ня­мец­ка­га сал­да­та-кан­ва­іра! Ад­мыс­ло­ва для па­ста­ноў­кі бы­лі зроб­ле­ны дэ­ка­ра­цыі, эскі­зы якіх рас­пра­ца­ваў вя­до­мы тэ­атра­ль­ны мас­так Ба­рыс Эрдман. Дэ­ка­ра­цыі прад­угле­джва­лі маг­чы­масць іх ма­бі­ль­на­га ман­та­жу на лю­бой пля­цоў­цы, так­са­ма і ў ву­ліч­ных умо­вах. Мас­так ска­рыс­таў пры­нцып так зва­най «шыр­мы-што­ры»: спе­цы­яль­ная «вы­га­рад­ка» лёг­ка ўста­лёў­ва­ла­ся, але й маг­ла скла­дац­ца-скат­вац­ца ў ру­ло­ны і змяш­чац­ца ў бры­гад­ным аўто­бу­се.

Прэм’ера спек­так­ля «Рус­кія лю­дзі» з вя­лі­кім по­спе­хам ад­бы­ла­ся ў ве­рас­ні 1942 го­да ў ад­ной з вай­ско­вых час­цей. Па­зней артыс­ты чар­га­ва­лі па­каз па­ста­ноў­кі і звы­чай­ныя кан­цэр­тныя пра­гра­мы.

Фран­та­выя сус­трэ­чы

З бры­га­дай пэў­ны час су­пра­цоў­ні­чаў Ісак Лю­бан — най­па­пу­ляр­ней­шы кам­па­зі­тар, аўтар лю­бі­мых у на­ро­дзе да­ва­енных пе­сень «Бы­вай­це зда­ро­вы» і «Дзе ты, чар­на­во­кая?». Лю­бан па­сяб­ра­ваў з артыс­та­мі яшчэ ў час іх зна­хо­джан­ня на Го­­мель­ш­чы­не, не­адной­чы ўдзе­ль­ні­чаў у іх кан­цэр­тах, акам­па­на­ваў Ве­ра­ні­цы Ба­ры­сен­ка, пер­шай вы­ка­наў­цы не­ка­то­рых яго тво­раў. Праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў на вы­сту­пе ка­лек­ты­ву ўпер­шы­ню пра­гу­ча­ла пес­ня Лю­ба­на «Наш тост», якая по­тым зра­бі­ла­ся вя­до­май фран­та­вой за­сто­ль­най пес­няй і ўспры­ма­ла­ся як сво­еа­саб­лі­вы сім­вал бу­ду­чай пе­ра­мо­гі.

Уво­сень 1941 го­да ад­бы­ло­ся зна­ёмства на­шай бры­га­ды з зем­ля­ка­мі — Ансам­блем пес­ні і тан­ца Бе­ла­рус­кай ва­еннай акру­гі пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Уса­чо­ва. Гэ­ты ка­лек­тыў так­са­ма пры­быў у Пяр­хуш­ка­ва, та­му ста­ла маг­чы­мым на­вед­ваць рэ­пе­ты­цыі ад­но ад­на­го, раз­ам ба­віць час, дзя­ліц­ца ўспа­мі­на­мі. Ме­на­ві­та так артыс­ты бе­ла­рус­кай бры­га­ды ад­кры­лі та­лент тэ­на­ра Мі­ка­лая Шыш­кі­на, са­ліс­та ўса­чоў­ска­га ансам­бля. Шыш­кін у во­ль­ны час не раз пры­хо­дзіў да іх, згад­ваў Го­мель і Го­ме­льш­чы­ну, ад­куль быў ро­дам, спя­ваў ста­ра­даў­нія ра­ман­сы і фран­та­выя пес­ні. Дзя­ку­ючы гэ­та­му па­зней Мі­ка­лая Мі­ка­ла­еві­ча за­пра­сі­лі ў па­ста­ноў­ку «Рус­кія лю­дзі». Там ён вы­кон­ваў уступ­ную пес­ню-эпіг­раф «Ой ты, мать-зем­ля» і іграў ад­на­го з пер­са­на­жаў, Каз­лоў­ска­га. Спек­такль «Рус­кія лю­дзі» ад­крыў вы­дат­ныя акцёр­скія здо­ль­нас­ці ма­ла­до­га спе­ва­ка. Па­сля вай­ны Шыш­кін цал­кам пя­рой­дзе ў раз­моў­ны жанр, ста­не вя­до­мым артыс­там Бел­дзяр­жэс­тра­ды, за­слу­жа­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі, па­пу­ляр­ным кан­фе­ран­сье і тэ­ле­вя­ду­чым.

Яшчэ ад­ным са­ліс­там-уса­чоў­цам, які ўдзе­ль­ні­чаў у кан­цэр­тах бры­га­ды ўво­сень 1941 го­да, быў ба­ры­тон Мі­ка­лай Вор­ву­леў — бу­ду­чы прэм’ер Бе­ла­рус­ка­га і Кі­еўска­га опер­ных тэ­атраў, на­род­ны артыст СССР і Бе­ла­ру­сі. Ён вы­сту­паў у аб­ліч­чы ка­ла­рыт­на­га Ка­ра­ся з опе­ры Ся­мё­на Гу­лак-Арця­моў­ска­га «За­па­ро­жац за Ду­на­ем»: апра­наў­ся ва ўкра­інскі кас­цюм і пад акам­па­не­мент Па­цют­ко­ва спя­ваў арыю гэ­та­га ге­роя. На сло­вах «Ось во­на, го­лу­бо­нь­ка!» за­мест бу­тэль­­кі да­ста­ваў з кі­шэ­ні гра­на­ту і па­гра­жаў ёю ў бок не­мцаў.

Зі­мой 1941—1942 га­доў артыс­таў час ад ча­су вы­клі­ка­лі ў Мас­кву, дзе зна­хо­дзі­ла­ся Усе­са­юзнае кан­цэр­тна-гас­тро­ль­нае аб’яднан­не. Там з імі рэ­пе­та­ваў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра «Ястра­бок» рэ­жы­сёр Да­від Гут­ман. Фран­та­вы тэ­атр мі­ні­яцюр меў вос­тра­са­ты­рыч­ны зла­ба­дзён­ны рэ­пер­ту­ар. Ме­на­ві­та ў «Ястраб­ку» бе­ла­рус­кія артыс­ты па­зна­ёмі­лі­ся з ад­ным з яго ства­ра­ль­ні­каў — кам­па­зі­та­рам Ба­ры­сам Фа­мі­ным, аўта­рам усе­на­род­на лю­бі­мых ра­ман­саў «То­ль­ко раз бы­ва­ет в жиз­ни встре­ча», «До­ро­гой длин­ною», «Эй, друг ги­та­ра» і іншых. У га­ды вай­ны Фа­мін са­чы­ніў ка­ля 150 фран­та­вых пе­сень. Па­зней пры­язджаў у Пяр­хуш­ка­ва і ра­да­ваў­ся, што ся­род артыс­таў ве­ль­мі па­пу­ляр­ныя яго ва­енныя тво­ры. Вя­лі­кае ўра­жан­не па­кі­да­лі і сус­трэ­чы з Аляк­сан­драм Твар­доў­скім, які на­вед­ваў Дом Чыр­во­най Арміі і чы­таў но­выя, яшчэ не дру­ка­ва­ныя раз­дзе­лы па­эмы «Ва­си­лий Тёр­кин» Та­кія сус­трэ­чы за­быць бы­ло не­ль­га, яны за­ста­ва­лі­ся ў па­мя­ці на ўсё жыц­цё...

У лю­тым 1944 го­да гру­пе акцё­раў До­ма Чыр­во­най Арміі За­ход­ня­га фрон­ту ўру­чы­лі пер­шыя ордэ­ны і мед­алі. Мі­ха­іл Пер­сцін быў уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Чыр­во­на­га Сця­га, а Зоя Аўча­ро­ва і Іван Па­цют­коў — мед­аля­мі «За пра­цоў­ныя за­слу­гі». Уво­сень 1944-га ў вы­зва­ле­ным Каў­на­се, ку­ды пе­ра­ба­зі­ра­ваў­ся Дом Чыр­во­най Арміі, усім акцё­рам Пер­шай фран­та­вой бе­ла­рус­кай бры­га­ды, якія па­ста­янна пра­ца­ва­лі ў яе скла­дзе, ва ўра­чыс­тай аб­ста­ноў­цы бы­лі ўру­ча­ны мед­а­лі «За аб­аро­ну Мас­квы» і ордэ­ны Чыр­во­най Зор­кі.

5 лі­пе­ня 1944 го­да артыс­ты бры­га­ды да­лі два вя­лі­кія кан­цэр­ты для жы­ха­роў вы­зва­ле­на­га ад фа­шыс­таў Мін­ска. Гэ­та бы­ла пер­шая за тры ва­енныя га­ды сус­трэ­ча з род­ным го­ра­дам для Арка­дзя Бяс­смер­тна­га, До­ры Кроз і Ган­ны Аль­шэў­скай, якія па­сля вы­ступ­лен­ня за­ста­лі­ся ў Мін­ску. Астат­нія ўдзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву за­вяр­шы­лі свой ба­явы шлях ва Усход­няй Пру­сіі, у Кё­ніг­сбер­гу. Ча­ты­ры га­ды доў­жыў­ся іх ма­ра­фон. За гэ­ты час бры­га­да да­ла ка­ля 2000 кан­цэр­таў.

«Мы за­ўсё­ды імкну­лі­ся пе­ра­но­сіць ця­жар фран­та­во­га по­бы­ту, як ра­да­выя, — успа­мі­наў Сяр­гей Астра­ву­маў. — Трэ­ба бы­ло да­брац­ца да час­ці вяр­хом — да­бі­ра­лі­ся, пе­ра­адо­лець брод — ішлі па по­яс у ва­дзе, тры­ма­ючы над га­ла­вой му­зыч­ныя інстру­мен­ты, рэ­кві­зіт і кас­цю­мы, бо гэ­та ўсё не ця­жэй, чым су­пра­ць­тан­ка­вая гар­ма­та ці стан­ко­вы ку­ля­мёт».

...Доў­гія, бяс­кон­цыя вёр­сты вай­ны. Нам, су­час­ні­кам, не­маг­чы­ма ўя­віць са­бе ўмо­вы, у якіх жы­лі і пра­ца­ва­лі гэ­тыя ге­ра­ічныя лю­дзі, та­кія да­лё­кія ад жор­сткас­ці вай­ны. Сва­ёй фран­та­вой пра­цай яны здзей­сні­лі сап­раў­дны подзвіг, ні на хві­лі­ну не згу­бі­лі ве­ру ў пе­ра­мо­гу і ўся­ля­лі яе ў сал­дат і афі­цэ­раў, мір­ных жы­ха­роў, якім шчод­ра да­ры­лі сваё мас­тац­тва. Праз усю вай­ну яны з год­нас­цю пра­нес­лі вы­со­кае зван­не фран­та­во­га акцё­ра і за­ста­лі­ся ў гіс­то­рыі як сціп­лыя радавыя, што раз­ам з усім на­ро­дам зда­бы­ва­лі Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу. Веч­ная ім па­мяць!

У пуб­лі­ка­цыі вы­ка­рыс­та­ны ма­тэ­ры­ялы кні­гі Сяр­гея Астра­ву­ма­ва «Осо­бое под­раз­де­ле­ние» (Мн, «Бе­ла­русь», 1981). Аўтар вы­каз­вае падзя­ку за­гад­чы­ку лі­та­ра­тур­най час­ткі Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Інзе Усян­ко­вай, су­пра­цоў­ні­кам Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га архі­ва лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва, архі­ва На­цы­я­наль­­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, архі­ва-ЗАГС Го­ме­ля, архі­ва «Мос­кон­цер­та» (Мас­ква), архі­ва-му­зея Там­боў­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча і ўсім, хто ака­заў да­па­мо­гу пры ства­рэн­ні гэ­та­га ма­тэ­ры­ялу.

Вольга БРЫЛОН