Год мо­ладзі

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Ад­маў­лен­не ад­маў­лен­ня
Мас­тац­тва на­ўпрост за­ле­жыць ад ма­ла­до­га па­ка­лен­ня май­строў, якіх што­год вы­пус­ка­юць на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы з твор­чым ухі­лам. Але ці здо­ль­ная «све­жая кроў» зняць унут­ра­ную су­пя­рэч­насць у пра­цэ­се раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га арт-па­тэн­цы­ялу? Стра­тэ­гія не­ўмя­ша­ль­ніц­тва ў фар­ма­ван­не но­вай хва­лі раз­ам з ураж­лі­вых па­ме­раў ад­каз­нас­цю за бу­ду­чы­ню на­ша­га мас­тац­тва прад­укуе сі­ту­ацыю ге­тэ­ра­сін­хрон­нас­ці як ста­ла­га пры­нцы­пу айчын­най твор­чай су­по­ль­нас­ці ды падзя­ляе яе на асоб­ныя орга­ны і фун­кцыі, якія не мо­гуць стаць адзі­ным жыц­цяз­до­ль­ным арга­ніз­мам.

Ста­лен­не як не­су­пын­нае пе­ра­адо­лен­не

У бяс­кон­цым по­шу­ку акту­алі­за­цыі пан­яцце са­ма­ра­зу­мен­ня мас­та­ка пе­ра­тва­ры­ла­ся ў стыг­мы, та­кое са­бе таў­ро для ма­ла­дых аўта­раў. Пры па­сіў­нас­ці арт-інсты­ту­цый кра­іны, а так­са­ма ў сі­ту­ацыі ня­ста­чы пра­фе­сі­яна­ль­ных да­след­чы­каў (ад­на з іх фун­кцый — фік­са­ван­не і архі­ва­цыя мас­тац­кіх пра­цэ­саў), што бу­ду­юць гіс­та­рыч­ную і струк­тур­на-інфар­ма­тыў­ную ба­зу, твор­ца па­чы­нае вы­ву­чаць ся­бе сам, за­да­ваць пы­тан­ні і пад­ымаць пра­бле­му не­наз­ва­нас­ці рэ­чаў і з’яў. Па сут­нас­ці, га­вор­ка ідзе пра чар­го­вую ро­лю ў шэ­ра­гу са­ма-вы­зна­чэн­няў мас­та­ка: сам са­бе ме­не­джар, ка­лек­цы­янер, ку­ра­тар, кры­тык, на­стаў­нік. Ма­ла­ды твор­ца за­паў­няе пус­тыя па­зі­цыі на шля­ху да рэ­алі­за­цыі ўлас­ных за­ду­маў і праз гэ­та пе­ра­фар­ма­тоў­вае за­кас­ця­не­лы склад арт-дзея­чаў, уз­ба­га­чае ба­кі, на якія ў дзяр­жа­вы аль­бо гра­мад­ства не ха­пі­ла срод­каў — фі­нан­са­ван­ня, кад­раў, ча­су. Но­вае па­ка­лен­не пра­цуе з гіс­то­ры­яй (пра­ект Але­сі Жыт­ке­віч «Personal is political», дзе аўтар­ка пад­агу­ль­ні­ла най­бо­льш важ­ныя эта­пы фар­ма­ван­ня фе­мі­ніс­тыч­на­га ру­ху ў мас­тац­тве), да­ку­мен­та­ван­нем (бо­ль­шасць прац Жан­ны Глад­ко), кры­ты­кай (ма­на­ло­гі твор­цаў у гру­па­вым пра­екце «Струк­ту­ры­за­цыя»).

У энер­гіі ма­ла­дым аўта­рам не ад­мо­віш — не ста­нем ад­маў­ляць і ў да­ра­ві­тас­ці. І тым бо­льш па­ка­за­ль­ны шлях, які сён­ня вы­бі­ра­юць та­ле­на­ві­тыя пра­він­цы­ялы для по­спе­ху ў ста­лі­цы. Ска­жам, Анро (Смар­гонь) на пра­ця­гу доў­га­га пе­ры­яду ства­раў се­рыю прац для адзі­на­га пра­екта, па­пу­ля­ры­за­ваў, рас­пра­цоў­ваў кан­цэп­цыю «раз­мы­тас­ці» ды «згуб­ле­нас­ці» і ве­ль­мі па­спя­хо­ва ўдзе­ль­ні­чаў у гру­па­вых вы­ста­вах з ра­бо­та­мі жы­ва­піс­на­га пра­екта «LOST» (2013—2015), да­мог­ся ў гэ­тым пры­знан­ня і вя­до­мас­ці. Эле­мент пра­ва­ка­цыі вы­ка­рыс­тоў­вае BAZINATO (Ма­ла­дзеч­на), а Яўген Шад­ко (Ба­ры­саў), які доў­гі час пры­трым­лі­ваў­ся кла­січ­на­га стаў­лен­ня да алей­на­га жы­ва­пі­су, зра­біў пер­шы пер­са­на­ль­ны пра­ект, цал­кам ад­мо­віў­шы­ся ад сва­іх па­зі­цый на ка­рысць экс­пе­ры­мен­та («Escape», са­ка­вік 2015).

У пра­цэ­се на­ву­чан­ня су­час­на­му арту ўжо не­маг­чы­ма ад­дзя­ляць сфе­ру фар­ма­ль­на­га май­стэр­ства ад ідэ­ало­гіі. Аб­одва гэ­тыя склад­ні­кі ад­но­ль­ка­ва важ­ныя і не­па­рыў­на звя­за­ныя між са­бой. Сён­ня га­лоў­ным ад­ука­цый­ным эле­мен­там ста­но­віц­ца ўдзел па­чат­коў­цаў у рэ­алі­за­цыі па­ўна­вар­тас­ных пра­ектаў. Ула­дзі­мір Гра­мо­віч, Але­ся Жыт­ке­віч і Алі­на Швяд­ко­ва яшчэ пад­час ву­чо­бы ў Ака­дэ­міі бы­лі су­аўта­ра­мі гру­па­вых ме­ра­пры­емстваў (вы­ста­ва «Рэ­плі­ка», 2014, пра­ект «Becoming an artist», 2013), якія не то­ль­кі да­па­маг­лі зір­нуць на плён сва­ёй пра­цы звон­ку, асэн­са­ваць свой уз­ро­вень, але і за­фік­са­ва­лі імё­ны ў шэ­ра­гах пер­спек­тыў­ных і ці­ка­вых май­строў; за імі па­ча­ла са­чыць арт-су­по­ль­насць. Ме­на­ві­та во­пыт пра­ктыч­най ра­бо­ты дае ма­ла­дым твор­цам маг­чы­масць ясна фар­му­ля­ваць і ад­стой­ваць сваю па­зі­цыю. І гэ­тая дзей­насць да­зва­ляе ста­віць пы­тан­не пра эфек­тыў­насць іх пер­са­на­ль­ных стра­тэ­гій у па­ра­ўнан­ні са стра­тэ­гі­ямі іншых удзе­ль­ні­каў арт-жыц­ця. Што ро­біць па­чат­коў­ца ці­ка­вым і знач­ным мас­та­ком у су­час­най сі­ту­ацыі? Якія якас­ці пры­цяг­ва­юць да яго ўва­гу, з’яўля­юцца цэнт­ра­ль­ны­мі ў ад­ука­цый­ным пра­цэ­се?

У Бе­ла­ру­сі сту­пар існу­ючай ку­ль­тур­най ма­дэ­лі — а яго ўсведам­ля­юць на­ват са­мі ўдзе­ль­ні­кі афі­цый­ных арт-інсты­ту­цый і струк­тур — не пры­вёў да рас­па­ду са­вец­ка­га шаб­ло­ну: вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі па-ра­ней­ша­му за­йма­юцца юбі­лей­ны­мі экс­па­зі­цы­ямі сяб­роў Са­юза мас­та­коў, вя­дзец­ца ба­ра­ць­ба за тан­ныя май­стэр­ні, за­ста­ла­ся сіс­тэ­ма дзяр­жза­ка­заў. А з інша­га бо­ку — ад­чу­ва­ецца да­клад­ная спро­ба рэ­ге­не­ра­цыі айчын­на­га арту. Гэ­та ві­да­воч­на і па з’яў­лен­ні ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў (ку­ра­та­раў, кры­ты­каў, ме­не­джа­раў ды не­пас­рэд­на мас­та­коў з цвёр­дай па­зі­цы­яй), і па пра­цэ­сах, якія за­пус­ці­лі гэ­тыя спе­цы­яліс­ты, — агуч­ван­не пра­блем на ўзроў­ні вы­шэй­шых інстан­цый, спро­бы ўдзе­лу ў сус­вет­ных мас­тац­кіх з’я­вах (Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле), ства­рэн­не су­по­ль­нас­цей, здо­ль­ных зла­дзіць сап­раў­ды маш­таб­ныя і ўплы­во­выя вы­ста­вы, як, на­прык­лад, «Ра­ды­ус ну­ля» (2012).

Ды­ялек­ты­ка ста­наў­лен­ня, або Бе­ла­рус­кі за­кон су­пя­рэч­нас­цяў

Вя­лі­кая ко­ль­касць твор­цаў атры­моў­вае вы­дат­ную ту­тэй­шую ды еўра­пей­скую ад­ука­цыю. На­ват ка­лі ад­сот­ка­выя ад­но­сі­ны сап­раў­ды пра­кты­ку­юча­га, не за­сму­ча­на­га доў­гім на­ву­чан­нем мас­та­ка да астат­няй ма­сы з «вы­шкай» ад­но для та­го, каб пад­пра­цоў­ваць у рэ­кла­ме ці ды­зай­нер­скім бю­ро, бу­дуць раў­няц­ца 1 да 100, дык што­га­до­вы вы­пуск як мі­ні­мум ад­на­го якас­на­га арт-акты­віс­та стаў бы не­бла­гім вы­ні­кам. Мас­тац­тва ства­ра­ецца ўжо не ў май­стэр­нях і на­ват не за камп’юта­рам, а пад­час аб­мер­ка­ван­няў і ўдзе­лу ў не­пас­рэд­най рэ­алі­за­цыі кан­крэт­ных пра­ектаў. Змя­ніў­ся пе­рад­усім ха­рак­тар ра­бо­ты аўта­ра. Яго пра­ца ста­но­віц­ца ўсё менш ма­тэ­ры­яль­най — гэ­та ўмен­не ка­му­ні­ка­ваць з іншы­мі, шу­каць пун­кты са­цы­яль­на­га на­пру­жан­ня і лю­дзей, звя­за­ных з пад­ня­тай пра­бле­ма­ты­кай тво­ра, умен­не да­лу­чаць іх да су­мес­най твор­час­ці, то-бок зна­хо­дзіць крэ­атыў­ных вы­ка­наў­цаў для ра­шэн­ня тэх­ніч­ных за­дач. Усё скла­да­ней зра­зу­мець, а як, улас­на, ву­чыць су­час­на­га мас­та­ка і ча­му? Што мець на ўва­зе пад пра­фе­сі­яна­ліз­мам? Ці па­ві­нен па­чат­ко­вец ад­оль­ваць усе ака­дэ­міч­ныя про­фі­ль­ныя дыс­цып­лі­ны? Пры гэ­тым у мас­тац­тве ніх­то не ад­мя­няў кры­тэ­ры зроб­ле­нас­ці, фар­ма­ль­най да­ска­на­лас­ці і ўнут­ра­най пра­ктыч­нас­ці. Про­ста тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці, якія да­зва­ля­юць да­сяг­нуць гэ­та­га, не­ве­ра­год­на вы­рас­лі, па­шы­рыў­ся і на­бор па­спя­хо­вых пер­са­­наль­­ных стра­тэ­гій. Вы­пра­цоў­ка па­зі­цыі — цэн­тра­ль­ны мо­мант су­час­най ад­ука­цыі. Бо­ль­шасць ма­ла­дых аўта­раў, што на­ву­ча­юцца за мя­жой, зна­хо­дзяць улас­ны ме­тад вы­каз­ван­ня яшчэ пад­час сту­дэн­цтва, бо гэ­та ад­на з га­лоў­ных мэт у за­ход­няй сіс­тэ­ме пра­фе­сі­яна­ль­на­га ста­наў­лен­ня. Юра Шуст удзе­ль­ні­чае ў бе­ла­рус­кіх пра­ектах ці ро­біць пер­са­на­ль­ныя («Рэ­кві­ем па Но­вым го­дзе», 2014), ма­ючы ў сва­ім арсе­на­ле вы­бу­да­ва­ныя тэх­ні­кі і пры­ёмы, якія мож­на на­зваць аб­са­лют­на пра­фе­сій­ны­мі. А та­му ўжо пад­час ву­чо­бы ў Бе­ль­гій­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў Шуст вы­стаў­ля­ецца по­бач з май­стра­мі бе­ла­рус­ка­га арту без бо­язі па­чу­вац­ца не­адпа­вед­ным. У про­ці­ва­гу да яго мож­на адзна­чыць твор­часць Аляк­сея Тал­сто­ва, які зу­сім не мае мас­тац­кай ад­ука­цыі, але тон­кае па­чуц­цё і па­зна­ва­ль­ны аўтар­скі пад­ыход да ра­шэн­ня твор­чых за­дач ста­віць яго на адзін уз­ро­вень з про­фі ад мас­тац­тва.

Ло­гі­ка маў­клі­вас­ці. Ку­ды падзеў­ся гля­дач?

Па-ра­ней­ша­му кры­тыч­ным для Бе­ла­ру­сі з’яў­ля­ецца фак­тар фар­ма­ван­ня гле­да­ча, не­пас­рэд­на­га спа­жыў­ца мас­тац­тва. Па­чы­наць ад­ука­цыю ў сфе­ры най­ноў­ша­га арту да­во­дзіц­ца ад азоў, ад­каз­ва­ючы на ба­за­выя пы­тан­ні ша­ра­го­ва­га на­вед­ні­ка вы­стаў: хто та­кі твор­ца? Што ёсць мас­тац­твам? У спро­бе па­зба­віц­ца не­арты­ку­ля­ва­нас­ці, не­рэф­лек­сіў­нас­ці і ад­сут­нас­ці раз­умен­ня су­час­на­га арт-век­та­ра, тлу­ма­чэн­ні бо­ль­шас­ці мас­тац­кіх пра­ектаў утрым­лі­ва­юць апі­сан­ні пра­цэ­саў, уз­ае­ма­су­вя­зяў ды ўза­ема­вык­лю­чэн­няў акту­аль­най твор­час­ці, якая ў рам­ках кра­іны за­мкну­ла­ся ў ла­ка­ль­нас­ці эстэ­тыч­на­га. Доб­рым пры­кла­дам спро­бы пра­пра­ца­ваць пра­бле­му бы­ла гру­па­вая мі­ні-вы­ста­ва, ад­мыс­ло­ва пра­ве­дзе­ная ў ба­ры пры га­ле­рэі «Ў». Як экс­па­на­та­мі ста­лі па­штоў­кі з фраг­мен­та­мі ра­бот ма­ла­дых мас­та­коў — гу­ль­ня­вы спо­саб да­нес­ці ха­ця б час­тку мас­тац­кай за­ду­мы да гле­да­ча, які не жа­дае вы­хо­дзіць са сва­ёй ро­лі, на­ват пе­ра­сту­піў­шы праз па­рог га­ле­рэй­най пра­сто­ры.

Мас­тац­тва, што ўжо ад­бы­ло­ся, ці­ка­вае, бо мы мо­жам ба­чыць у ім вы­нік гіс­та­рыч­на­га раз­віц­ця пра­цэ­су. Ад­нак ад па­чат­коў­цаў мы ча­ка­ем вы­каз­ван­няў на­конт за­ўтраш­ня­га дня, хай не за­кон­ча­на­га, але на­кі­ра­ва­на­га ў бу­ду­чы­ню. Та­му бы­ло б слуш­на, каб да па­ка­заў сту­дэн­цкіх ра­бот, як гэ­та ро­біц­ца ў за­ход­ніх ака­дэ­мі­ях, бы­ла пры­ка­ва­ная пі­ль­ная ўва­га арт-су­по­ль­нас­ці. Ка­лі на За­ха­дзе пер­ма­нен­тна ста­іць пы­тан­не пра рэ­фар­ма­ван­не сіс­тэ­мы ад­ука­цыі, то ў мясц­овай сі­ту­ацыі не ідзе га­вор­кі на­ват пра тэ­ма­ты­за­цыю пе­ра­ўтва­рэн­няў і ма­бі­лі­за­цыю ўсіх удзе­ль­ні­каў мас­тац­ка­га пра­цэ­су. Ад­ука­цый­ны фронт па-ра­ней­ша­му пе­ра­бі­ва­ецца ка­рот­кі­мі пе­ра­стрэл­ка­мі і су­тыч­ка­мі, не змя­ня­ючы ні­чо­га кан­крэт­на­га. Цэ­лы шэ­раг стра­тэ­гій, што ўчо­ра зда­ва­лі­ся вос­тра­су­час­ны­мі, сён­ня вы­гля­да­юць як са­лон­ны арт. Твор­чая плынь успры­ма­ецца ў кан­тэк­сце ра­шэн­няў на­спе­лых пра­блем. І ро­ля ма­ла­до­га мас­та­ка ро­біц­ца па­ра­ўна­ль­най з ро­ляй са­цы­яль­на­га акты­віс­та. Не­здар­ма па­ру га­доў та­му ўзнік пер­шы не­за­леж­ны сайт з та­кой на­звай, пры­све­ча­ны су­час­на­му арт-жыц­цю Бе­ла­ру­сі, іні­цы­ята­рам і ства­ра­ль­ні­кам яко­га вы­сту­піў Сяр­гей Ша­бо­хін, а бо­ль­шасць яго рэ­дак­та­раў і аўта­раў так­са­ма ўсе яшчэ но­сяць пры­до­мак «ма­ла­ды».

За дзя­ся­так га­доў, як у шко­лах пры­бра­лі га­дзі­ны ма­ля­ван­ня і СМК, вы­ха­ва­ла­ся цэ­лае па­ка­лен­не гле­да­чоў, якое не ці­ка­віц­ца мас­тац­твам, па­хо­ды ў му­зеі пад кі­раў­ніц­твам на­стаў­ні­ка ўспры­ма­юцца гэ­так жа, як на­вед­ван­не за­во­да ці фаб­ры­кі, — яшчэ адзін спо­саб па­збег­нуць шко­ль­ных за­нят­каў. На фо­не на­рас­та­ючай эстэ­тыч­най глу­ха­ты ма­ла­ды акту­аль­ны арт вы­пра­цоў­вае так­ты­ку акты­віс­цкіх пра­ктык. Су­час­ны дзеяч — гэ­та аб­авяз­ко­ва ге­рой, бо пад­ымае не­тры­ві­аль­ныя ды ры­зы­коў­ныя тэ­мы, і аб­авяз­ко­ва іні­цы­ятар, бо арт-су­по­ль­насць дзяр­жаў­най вы­праў­кі пры­трым­лі­ва­ецца па­зі­цыі не­ўмя­ша­ль­ніц­тва і бя­рэ на ся­бе ад­но ро­лю на­зі­ра­ль­ні­ка і суд­дзі.

Цяж­ка не за­ўва­жыць, што за­мы­кан­не эліт­на­га мас­тац­тва на не­га­ты­віс­цкіх па­бу­до­вах (іх сён­няш­ні ды­япа­зон ве­ль­мі шы­ро­кі — ад чыс­та­га інтэ­лек­ту­аліз­му да чыс­та­га ху­лі­ган­ства) на­рошч­вае яго анты­гу­ма­ніс­тыч­ны склад­нік, а за­цык­лі­ван­не ма­са­вай куль­ту­ры на за­да­ва­ль­нен­ні най­прос­тых за­пы­таў пры­мі­тыў­ны­мі спо­са­ба­мі пры­ву­чае гле­да­ча рэ­ага­ваць на ўсё рэ­флек­тор­на, як са­бач­ку Па­ўла­ва. Ко­ле­ры ды не­пры­ха­ва­ны сім­ва­лізм — пры­го­жа і мас­тац­тва, кан­цэп­ту­аль­ная пра­ява і ахра­ма­тыч­ныя спа­лу­чэн­ні — не­пры­ма­ль­на і не мас­тац­тва. Акра­мя ўжо адзна­ча­на­га кла­сі­фі­ка­цый­на­га зру­ху — пе­ра­хо­ду арт-дзей­нас­ці ў раз­рад не­та­вар­на­га, не­пра­дук­тыў­на­га, — пры­нцы­по­ва важ­на, што твор уз­ні­кае ця­пер не як вы­нік пра­фе­сій­най дзей­нас­ці, а як вы­нік ад­бо­ру, экс­пер­ты­зы, рэ­фе­рэн­цыі: па­тра­пі­ла ў ка­та­лог ці на вы­ста­ву — зна­чыць, мас­тац­тва; не тра­пі­ла — зна­чыць, не мас­тац­тва. У та­кой ба­ра­ць­бе ма­ла­до­му твор­цу жы­вец­ца ня­лёг­ка, бо ён най­бо­льш не­аба­ро­не­ная час­тка арт-су­по­ль­нас­ці і не мае пад­трым­кі. З гэ­та­га ўзні­ка­юць і сар­кас­тыч­ныя вы­каз­ван­ні ма­ла­дых твор­цаў (на­прык­лад, трак­тат BAZINATO для вы­ста­вач­на­га пра­екта «Струк­ту­ры­за­цыя») і спро­бы пе­ра­цяг­нуць гле­да­ча на свой бок, па­ка­заў­шы яму ўлас­нае нут­ро (аўта­пар­трэт­ны пра­ект Алё­ны Гай­дук «Аngulum lingo»).

Не­су­пя­рэч­лі­вая па­сля­доў­насць — міф ці рэ­аль­насць?

Мінск у якас­ці ку­ль­тур­най ста­лі­цы ста­міў­ся ад не­раз­ві­тас­ці мас­тац­ка­га ася­род­дзя. Тон­кая афі­цы­ёзная пра­слой­ка, зболь­­ша­га за­кас­ця­не­лая і за­кры­тая, скла­да­ецца з ня­змен­на­га на­бо­ру асо­баў, якіх пры­ня­та лі­чыць ту­тэй­шай ба­ге­май, і не ўплы­вае не то­ль­кі на вон­ка­ва­га гле­да­ча, на­вед­ні­ка вы­стаў і ме­рап­ры­емстваў, але і на­ват на ма­лод­ша­га ўдзе­ль­ні­ка арт-пра­цэ­су — мас­та­ка-па­чат­коў­ца.

Доў­гі час лі­чы­ла­ся, што ста­наў­лен­не твор­цаў мо­жа ад­бы­вац­ца са­мо па са­бе, што арт-ту­соў­ка — ад­кры­тая сіс­тэ­ма, і ка­лі не­хта з но­ве­нь­кіх за­ці­ка­віц­ца мас­тац­твам, то ён спа­кой­на ўва­ль­ецца ў яе. Ад­нак ма­ла­дыя асо­бы пе­ра­ста­лі з’яў­ляц­ца на ад­крыц­ці вы­стаў, якія ла­дзяц­ца Са­юзам мас­та­коў ці ку­ра­тар­скі­мі гру­па­мі дзяр­жаў­ных му­зе­яў, і гэ­та ёсць ад­ным з га­лоў­ных сім­пто­маў пра­бле­мы пе­ра­йман­ня аль­бо дэ­ле­га­ван­ня на­цы­яна­ль­ных мас­тац­кіх тра­ды­цый і вы­пра­ца­ва­ных па­зі­цый.

І тут на пер­шы план вы­хо­дзіць ства­рэн­не акты­віс­цкіх цэн­т­раў, у якіх аўта­ры но­вай ге­не­ра­цыі ад­ра­зу ж уклю­ча­лі­ся б у пра­цэс, вы­сту­па­лі ў ды­яло­гу са ста­рэй­шы­мі і бо­льш да­свед­ча­ны­мі ка­ле­га­мі. Ка­лі б кож­ны, хто сён­ня лі­чыць ся­бе мас­та­ком, уз­яў на ся­бе ад­каз­насць пра­ца­ваць з не­ка­ль­кі­мі сту­дэн­та­мі, то ўжо праз па­ру га­доў мы б апы­ну­лі­ся ў сі­ту­ацыі іншай, чым ця­пер. На­ват мі­ні­ма­ль­ныя інвес­ты­цыі ў ма­ла­дое па­ка­лен­не да­дуць плён. Вы­йгра­юць усе — і па­чат­коў­цы, і май­стры.

Трэ­ці за­кон ды­ялек­ты­кі ад­люс­троў­вае вы­нік пэў­на­га цык­лу раз­віц­ця і яго на­кі­ра­ва­насць. Па­сту­па­ль­на-па­ўта­ра­ль­ны ха­рак­тар арт-пра­цэ­саў свед­чыць пра ста­бі­ль­ны і ла­гіч­ны рух гра­мад­ства, яго га­тоў­насць пры­маць бу­ду­чы­ню і ці­ка­віц­ца но­вым. Ад­маў­лен­не ад­маў­лен­ня вы­зна­чае: пе­ра­ход з ад­на­го якас­на­га ста­ну ў іншы ад­быў­ся па­сля пе­ра­адо­лен­ня пер­ша­па­чат­ко­ва­га зніш­чэн­ня ста­рой якас­ці. Спа­лен­не мас­тоў, лю­бых уз­ае­ма­су­вя­зяў, жа­дан­не па­чаць усё з чыс­та­га арку­ша ка­жуць пра не­маг­чы­масць пе­ра­пра­цоў­кі пра­блем і ад­сут­насць па­трэ­бы быць іх час­ткай.

Гла­ба­ль­ная кры­за бе­ла­рус­кай сі­ту­ацыі кры­ецца і ў тым, што апош­нім ча­сам мы па­він­ны пе­ра­скок­ваць праз цэ­лыя пе­ры­яды раз­віц­ця мас­тац­тва. На­ту­ра­ль­на, у све­це, дзе «time is money», адзі­на каш­тоў­ным аб­вяш­ча­ла­ся мас­тац­тва, здо­ль­нае вос­тра ўлоў­лі­ваць вы­клік ча­су і апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на яго. Ра­ман­тыч­нае ўспры­няц­це гэ­тых пра­цэ­саў па­бу­да­ва­на на ве­ры ў тое, што ад­на­го пун­кту гле­джан­ня хо­піць на ўсё жыц­цё і, утуль­­на ўлад­ка­ваў­шы­ся, мож­на пад­абраць са­бе лю­бі­мых аўта­раў, не па­кі­да­ючы пра­сто­ры на но­вую мас­тац­кую мо­ву і кан­тэкст. Але ў сі­ту­ацыі жор­сткай кан­ку­рэн­цыі і раз­бу­рэн­ня хоць тро­хі ўстой­лі­вых кры­тэ­раў спат­рэ­бі­ла­ся мас­тац­тва, што да­клад­на і апе­ра­тыў­на рэ­агуе на кі­ру­ючыя ўста­ноў­кі, ма­бі­ль­нае, жы­вое, ад­кры­тае. Пры­сут­насць та­кіх пра­цэ­саў у гра­мад­стве — а яны лёг­ка пад­хоп­лі­ва­юцца і ге­не­ру­юцца ма­ла­дым па­ка­лен­нем — ка­жа аб пра­грэ­сіў­най свя­до­мас­ці і па­зі­тыў­ным ва­ры­янце раз­віц­ця, якое ша­нуе ка­ра­ні і скі­роў­ва­ецца на ад­крыц­ці но­ва­га.

Ад­ным з са­мых цы­та­ва­ных бе­ла­рус­кіх тво­раў су­час­на­га мас­тац­тва за­ста­ецца гра­фіч­нае вы­каз­ван­не Аляк­сея Лу­нё­ва «Ні­чо­га ня­ма». Ім мож­на за­вяр­шыць і гэ­ты тэкст, але мне б ха­це­ла­ся па­кі­нуць пы­та­ль­нік у кан­цы сло­ва­злу­чэн­ня. Ці сап­раў­ды ні­чо­га ня­ма?

Ці лёг­ка сён­ня быць ма­ла­дым твор­цам, бо перад ім жа, зда­ва­ла­ся б, рас­кры­ва­юцца ўсе шля­х? На­ко­ль­кі за­пат­ра­ба­ва­ныя ту­тэй­шай арт-пра­сто­рай яго вы­сіл­кі і па­мкнен­ні?