Карды­налы і ра­ман­ты­кі

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Ка­ця­ры­на Ля­во­на­ва
Свой твор­чы шлях Ні­на Фраль­цо­ва па­чы­на­ла пад апе­кай аўта­ры­тэт­ных да­след­чы­каў мас­­тац­тва. Мі­ну­лі га­ды, і сён­ня яна са­ма — вя­до­мы аўта­ры­тэт для тых, хто пра­цуе ў кі­но, на тэ­ле­ба­чан­ні. Ні­на Ці­ха­наў­на — док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, кан­ды­дат мас­тац­тва­з­наў­­ства, пра­фе­сар ка­фед­ры тэ­орыі і ме­та­да­ло­гіі Інсты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ, стар­шы­ня Рэ­спуб­лі­кан­скай экс­пер­тнай ка­мі­сіі па прад­ухі­лен­ні пра­па­ган­ды па­рнаг­ра­фіі, гвал­ту і жор­сткас­ці, сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў. Пра скла­да­нас­ці ды тон­кас­ці пра­фе­сіі кры­ты­ка і по­йдзе на­ша размова.

Ма­ле­нь­кія дзяў­ча­ты звы­чай­на не ма­раць стаць мас­тац­тваз­наў­ца­мі... Як вы пры­йшлі да раз­умен­ня та­го, якую пра­фе­сію хо­ча­це аб­раць для ся­бе?

— Мне па­шан­ца­ва­ла на­ра­дзіц­ца ў па­трэб­най ся­м’і і ў па­трэб­ны час. Лёс ча­ла­ве­ка па­чы­на­ецца з вы­ха­ван­ня. Ма­ма за­воч­на атры­ма­ла вы­шэй­шую пед­ага­гіч­ную ад­ука­цыю, ба­ць­ка пра­цяг­ваў ва­енную служ­бу. Ма­ма ў ад­да­ле­ным гар­ні­зо­не, дзе слу­жыў ба­ць­ка, знай­шла спо­саб ву­чыць мя­не му­зы­цы. Мы ха­дзі­лі ў сал­дац­кі клуб, і там я, ся­мі­га­до­вая, пра­кты­ка­ва­ла­ся ў ігры на фар­тэ­пі­яна, раз­ам слу­ха­лі за­пі­сы Чай­коў­ска­га, Рах­ма­ні­на­ва, Мо­цар­та, Ша­пэ­на.

Да за­кан­чэн­ня шко­лы я ра­бі­ла ўро­кі пад кан­цэр­ты кла­січ­най і лёг­кай му­зы­кі, пад пе­рад­ачы «Тэ­атр ля мік­ра­фо­на» і кам­па­зі­цыі па тво­рах Пуш­кі­на, Лер­ман­та­ва, Тал­сто­га. На­стаў­ні­ца рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Ве­ра Са­ві­на­ва бы­ла на­сто­ль­кі стро­гай, што пры­му­ша­ла ўвесь клас ха­дзіць на да­дат­ко­выя ўро­кі, па­тра­ба­ва­ла вес­ці тоў­стыя сшыт­кі па лі­та­ра­ту­ры, ву­чы­ла пі­саць са­чы­нен­ні з эпіг­ра­фам і па­вод­ле пла­на, пры­но­сі­ла па­штоў­кі з рэ­пра­дук­цы­ямі кар­цін вя­лі­кіх мас­та­коў. На­огул на­стаў­ні­кі па­сля­ва­енных школ, дзе дзя­цей бы­ло ма­ла, імкну­лі­ся вы­га­да­ваць з нас усе­ба­ко­ва пад­рых­та­ва­ных лю­дзей.

У 8-м кла­се вы­ра­шы­ла стаць мас­та­ком-ма­дэ­ль­ерам. Упо­тай ад ба­ць­коў па­сла­ла ліст у Вы­шэй­шае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча імя Стро­га­на­ва. І мне да­сла­лі ад­каз, у кан­вер­це бы­лі не то­ль­кі пра­ві­лы пры­ёму, але і за­пра­шэн­не пры­ехаць на лет­нія пад­рых­тоў­чыя кур­сы для на­ву­чан­ня тэх­ні­цы ма­люн­ка. Ка­лі я пра­чы­та­ла, што трэ­ба ма­ля­ваць яшчэ і жы­вых на­тур­шчы­каў ды аква­рэл­лю, на­строй у мя­не ўпаў: аква­рэ­ль­ныя фар­бы я ба­чы­ла то­ль­кі на па­штоў­ках. Та­му кан­верт гэ­ты сха­ва­ла. Але не­йкім чы­нам яго знай­шлі. Баць­­ка вы­раз­на рас­тлу­ма­чыў: у кож­на­га чле­на ся­м’і ёсць не то­ль­кі пра­вы, але і аб­авяз­кі, мне трэ­ба аб­авяз­ко­ва скон­чыць му­зыч­ную шко­лу.

Твор­чую пра­фе­сію цяж­ка за­сво­іць, ка­лі не знай­шоў свай­го май­стра. А ка­го вы лі­чы­це сва­імі на­стаў­ні­ка­мі? На ка­го вар­та ары­ента­вац­ца бу­ду­чым кры­ты­кам?

— Еўфра­сін­ня Бон­да­ра­ва бы­ла для мя­не га­лоў­ным аўта­ры­тэ­там. Док­тар на­вук, пра­фе­сар, кі­наз­наў­ца, аўтар шмат­лі­кіх кніг пра дзея­чаў бе­ла­рус­ка­га кі­но. Гэ­та быў кі­нак­ры­тык з вя­лі­кай лі­та­ры, яе вер­дык­ту ўсе ча­ка­лі з за­мі­ран­нем сэр­ца. У БДУ Бон­да­ра­ва пра­ца­ва­ла бо­льш за 60 га­доў і за­сна­ва­ла шко­лу айчын­най кі­нак­ры­ты­кі. Яе вы­каз­ван­ні пра фі­ль­мы бы­лі надзвы­чай да­клад­ны­мі, яна ме­ла той са­мы асаб­лі­вы по­гляд, які ба­чыць усе ню­ансы кар­ці­ны да дро­бя­зяў.

Еўфра­сін­ні Ле­ані­даў­не я аса­біс­та аб­а­вя­за­на тым, што па­сту­пі­ла ў аспі­ран­ту­ру Інсты­ту­та мас­тац­тваз­наў­ства, этнаг­ра­фіі і фа­льк­ло­ру АН БССР. Як важ­на атры­маць ша­нец у па­трэб­ны мо­мант! У сек­та­ры тэ­атра і кі­но, які ўзна­ча­ль­ваў доктар мастацтвазнаўства і прафесар Ула­дзі­мір Ня­фёд, мне зноў па­шан­ца­ва­ла на вы­дат­ных лю­дзей: кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Ана­то­ля Кра­сін­ска­га і Во­ль­гу Ня­чай, тэатра­знаўцу Ана­то­ля Са­ба­леў­ска­га.

Бе­ла­рус­кае кі­наз­наў­ства і тэ­атраз­наў­ства ў тыя га­ды то­ль­кі ста­на­ві­ла­ся на но­гі. Аспі­ран­там не бы­ло ка­лі су­ма­ваць: аб­авяз­ко­вы ўдзел у ка­лек­тыў­ных аб­мер­ка­ван­нях на­ву­ко­вых арты­ку­лаў і ма­наг­ра­фій, пра­гляд тэ­атра­ль­ных спек­так­ляў і но­вых cту­жак на «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме». Да та­го ж па­сля па­ступ­лен­ня ў аспі­ран­ту­ру вы­свет­лі­ла­ся, што на­ву­ко­ва­га кі­раў­ні­ка ды­сер­та­цыі трэ­ба шу­каць у Мас­кве. Мне афор­мі­лі ка­ман­дзі­роў­ку на 10 дзён. У пер­шы ж дзень, без рэ­ка­мен­да­цый і па­пя­рэд­ніх зван­коў, я па­ўста­ла пе­рад за­гад­чы­кам ка­фед­ры тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё­вяш­чан­ня МДУ Энве­рам Ба­гі­ра­вым са сло­ва­мі: «Доб­ры дзень! Я з Мін­ска, бу­дзь­це, ка­лі лас­ка, ма­ім на­ву­ко­вым кі­раў­ні­ком». Ад та­кой шчы­рас­ці ён аслу­пя­неў, але па­сля дзвюх га­дзін гу­тар­кі пра яго кні­гу «Тэ­ле­ба­чан­не. ХХ ста­год­дзе» мы вы­зна­чы­лі тэ­му і план ды­сер­та­цыі. У кніж­ным кі­ёску ВГІ­Ка пры­гле­дзе­ла лі­та­ра­ту­ру па тэ­ме, а ў вес­ты­бю­лі су­тык­ну­ла­ся з Сяр­ге­ем Ге­ра­сі­ма­вым і Та­ма­рай Ма­ка­ра­вай, жы­вы­мі кла­сі­ка­мі айчын­на­га кі­но. А вы пы­та­еце­ся, як ста­но­вяц­ца мас­тац­тва­з­наў­ца­мі і кі­нак­ры­ты­ка­мі...

Які­мі якас­ця­мі па­ві­нен ва­ло­даць кры­тык?

— Не­ль­га стаць кры­ты­кам, ка­лі не ве­да­еш, што бы­ло да ця­бе. З вуз­кім кру­гаг­ля­дам не­маг­чы­ма аргу­мен­та­ва­на раз­ва­жаць пра тво­ры мас­тац­тва. Лю­боў да пра­фе­сіі, ці­ка­васць да ўся­го но­ва­га ў ёй — га­лоў­нае. Вя­лі­кая па­мыл­ка ча­ла­ве­ка, так ці інакш звя­за­на­га з твор­час­цю, — ду­маць пра ся­бе як пра цэнтр сус­ве­ту. А на гэ­тую хва­ро­бу мно­гія ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры ця­пер па­ку­ту­юць, та­му пра іх пра­цы і ска­заць ча­сам ня­ма ча­го.

Кры­тык па­ві­нен мець асаб­лі­выя во­чы і воб­раз­нае мыс­лен­не. Ён вы­каз­ва­ецца пра тво­ры з пра­фе­сій­на­га пунк­ту гле­джан­ня, а зна­чыць — не­абход­на най­вы­шэй­шая сту­пень унут­ра­най ад­каз­нас­ці. А яшчэ, мне зда­ецца, усе кры­ты­кі — кры­ху ра­ман­тыч­ныя ідэ­а­ліс­ты.

Існуе мер­ка­ван­не, што кры­тык — гэ­та ча­ла­век, чыя твор­чая ка­р’е­ра не скла­ла­ся, а амбі­цыі не да­зва­ля­юць за­ста­вац­ца ў ба­ку ад пра­цэ­су...

— Усё не так ад­на­знач­на. Бы­лі пры­кла­ды ў гіс­то­рыі сус­вет­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа, ка­лі з кры­ты­каў вы­рас­та­лі вы­дат­ныя рэ­жы­сё­ры. На­прык­лад, Фран­суа Тру­фо па­чы­наў якраз як кі­нак­ры­тык. Ад­на з яго юнац­кіх мэ­таў — «пра­гле­дзець за дзень тры фі­ль­мы і пра­чы­таць за ты­дзень тры кні­гі». Хто са сту­дэн­таў ця­пер ду­мае так? Раз­ам з іншым бу­ду­чым рэ­жы­сё­рам Жан-Лю­кам Га­да­рам Тру­фо пі­саў арты­ку­лы для ча­со­пі­са Андрэ Ба­зе­на «Les Cahiers du cinema». У кож­на­га свой шлях, які ча­ла­век ства­рае сам.

Ча­му ў Еўро­пе, на­прык­лад, кры­тык у га­лі­не кі­но, тэ­атра ці лі­та­ра­ту­ры мо­жа як пры­ўзнес­ці той ці іншы твор, так і на­заў­жды зруй­на­ваць ка­р’е­ру твор­цы, а ў нас ніх­то не звяр­тае ўва­гі на кры­тыч­ныя арты­ку­лы?

— Та­му што ў кры­ты­ках ня­ма па­трэ­бы. Пра­су­ну­ты гля­дач — сам са­бе кры­тык. Па­чы­тай­це до­пі­сы ў Інтэр­нэ­це, па­ці­каў­це­ся на фо­ру­мах мер­ка­ван­ня­мі пра бе­ла­рус­кія фі­ль­мы апош­ніх га­доў. Ча­сам цал­кам слуш­ныя дум­кі. Не па­трэб­на пра­фе­сій­ная кры­ты­ка і ма­ла­дым кі­не­ма­таг­ра­фіс­там: як бы там ні бы­ло, але інту­іцыя ў іх ёсць. А тут рап­там з’яў­ля­ецца не­йкая ўед­лі­вая асо­ба, якой ты бач­ны на­скрозь. Вам бы­ло б ад гэ­та­га кам­фор­тна? Вось і су­час­ным кі­не­ма­таг­ра­фіс­там тое не трэ­ба. І ды­рэк­цыі «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» так­са­ма. Але я апты­міст па на­ту­ры. У мя­не шклян­ка на­па­ло­ву по­ўная, а не пус­тая. Я ве­ру ў цык­ліч­насць раз­віц­ця экран­най ку­ль­ту­ры. Ця­пер пе­ры­яд стаг­на­цыі, але па­він­на пры­йсці ад­ра­джэн­не. Ад­но бяс­спрэч­на: кож­ны му­сіць за­ймац­ца сва­ёй спра­вай, раз­ві­вац­ца ў пра­фе­сіі.

З чым звя­за­на гэ­тая стаг­на­цыя? Як вы ацэ­нь­ва­еце стан бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­тог­ра­фа?

— Ма­ла хто з су­час­ных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў до­сыць глы­бо­ка ве­дае гіс­то­рыю ме­на­ві­та бе­ла­рус­ка­га кі­на­мас­тац­тва. У 2014-м на­ша­му кі­но споў­ні­ла­ся 90. Не­ка­ль­кі га­доў та­му кі­наз­наў­цы з Ака­дэ­міі на­вук пад кі­раў­ніц­твам Ана­то­ля Кра­сін­ска­га апуб­лі­ка­ва­лі 4-том­ную «Гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га кі­но», Ігар Аўдзе­еў і Ла­ры­са За­йца­ва вы­пус­ці­лі ілюс­тра­ва­ны энцык­ла­пе­дыч­ны ка­та­лог «Усе бе­ла­рус­кія фі­ль­мы» ў 3-х та­мах. Па­гля­дзі­це на пра­гра­мы тэ­ле­ка­на­лаў СНД на­пя­рэ­дад­ні зна­мя­на­ль­ных дат з гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Вы зной­дзе­це там «Аль­пій­скую ба­ла­ду» і «Ба­ць­ку», «Ідзі і гля­дзі», «Дзяў­чын­ка шу­кае ба­ць­ку», «Знак бя­ды», «У жніў­ні 1944-га», «Я ро­дам з дзя­цін­ства»… Фі­льм «Праз мо­гіл­кі» Вік­та­ра Ту­ра­ва ўвай­шоў у сот­ню леп­шых сту­жак усіх ча­соў і на­ро­даў. Я ўжо не ка­жу пра та­кі кі­на­эпас, як «Пол­ымя» Вік­та­ра Чац­ве­ры­ко­ва, «Лю­дзі на ба­ло­це» та­го ж Ту­ра­ва, «Бе­лыя росы» Іга­ра Да­бра­лю­ба­ва, «Наш бро­не­цяг­нік» Мі­ха­іла Пта­шу­ка і яго ж «Ка­апе­ра­тыў “Па­літ­бю­ро”». Вось гэ­тых рэ­жы­сё­раў трэ­ба браць за ўзор.

Мо­ладзь ця­пер апе­люе да та­го, што, маў­ляў, бе­ла­рус­кае кі­но не кра­нае акту­аль­ных, су­час­ных тэм…

— Ня­даў­на надзвы­чай­ную па­пу­ляр­насць на сус­вет­ным экра­не на­бы­ла тэ­ма ня­прос­та­га гіс­та­рыч­на­га лё­су яўрэй­ска­га этна­су ва ўмо­вах та­та­лі­тар­ных рэ­жы­маў. На­га­даю: на «Бел­дзярж­кі­но» яшчэ ў 1940-м на гэ­тую ж тэ­му бы­ла зня­та тра­гі­ка­ме­дыя «Ма­ра» з Фа­інай Ра­неў­скай у га­лоў­най ро­лі. Не схо­дзяць з тэ­ле­экра­наў ток-шоу і тэ­ле­се­ры­ялы, якія пра­па­ган­ду­юць ма­ця­рын­ства і кло­пат пра кі­ну­тых дзя­цей. Але да­стат­ко­ва па­гля­дзець да­ва­енную «Маю лю­боў» з Лі­дзі­яй Смір­но­вай і му­зы­кай Іса­ка Ду­на­еўска­га, каб уба­чыць, як эле­ган­тна срод­ка­мі кі­на­мо­вы вы­ра­ша­лі гэ­тую пра­бле­му на тым жа «Бел­дзяр­жкі­но». І та­кіх пры­кла­даў мож­на пры­вес­ці дзя­сят­кі.

Маг­чы­ма, спра­ва ў тым, што срод­кі ма­са­вай інфар­ма­цыі ма­ла пра наша кіно га­во­раць?

— Не­як вы­пад­ко­ва ўклю­чы­ла 3-ці канал на­цы­яна­ль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня. Двое зна­ёмых мне вя­ду­чых рас­па­вя­да­юць пра Ула­дзі­мі­ра Корш-Саб­лі­на, які шмат га­доў па­сля вай­ны быў мас­тац­кім кі­раў­ні­ком «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» і фак­тыч­на вы­пес­ціў «за­ла­тое» па­ка­лен­не рэ­жы­сё­раў, зга­да­ных вы­шэй. Ефра­сін­ня Бон­да­ра­ва на­пі­са­ла пра яго вы­дат­ную кні­гу! Але тая пе­рад­ача па­кі­ну­ла сум­нае ўра­жан­не: вя­ду­чыя, ві­даць, і не ве­да­лі пра гэ­тае вы­дан­не…

Мно­гія шу­ка­юць пры­чы­ны зні­жэн­ня ку­ль­тур­на­га ўзроў­ню ў ча­се, ка­жу­чы, што ён дык­туе іншыя пра­ві­лы… Але ці мож­на ві­на­ва­ціць час?

— Змя­ня­ецца ўсё: са­цы­яль­на-эка­на­міч­ны лад, ідэй­на-ма­ра­ль­ныя пе­ра­ка­нан­ні, све­та­пог­ляд, стаў­лен­не да мас­тац­тва і твор­час­ці. Кож­ны з гле­да­чоў кі­но ці ТБ сён­ня сам са­бе рэ­жы­сёр, сцэ­на­рыст, артыст, спя­вак, кам­па­зі­тар. На­ста­ла эпо­ха са­ма­вы­яўлен­ня. Мно­гія ма­ла­дыя лю­дзі, у тым лі­ку і пад­рых­та­ва­ныя на фа­ку­ль­тэ­це экран­ных мас­тац­тваў БДАМ, не ба­чаць роз­ні­цы па­між рэ­клам­ным ро­лі­кам, за­баў­ля­ль­ным тэ­ле­шоу, камп’ютар­най гу­ль­нёй і фі­ль­мам, па­між эстэ­ты­кай і са­ма­туж­ніц­твам. Так, ліч­ба­вая тэх­ні­ка да­зва­ляе без акцё­раў і кас­ка­дзё­раў ра­біць ма­са­выя ава­рыі, па­жа­ры, па­го­ні, па­вод­кі, тан­ка­выя і па­вет­ра­ныя баі. Ду­маю, пры та­кім уз­роў­ні тэх­ні­цыз­му праз ко­ль­кі га­доў і артыс­ты бу­дуць не па­трэб­ныя, хо­піць доб­рай пра­гра­мы і пра­гра­міс­та, які з ліч­ба­вай мат­ры­цы якой-не­будзь кі­на­зор­кі рэ­кан­стру­юе яе вір­ту­аль­ны воб­раз у роз­ных уз­рос­тах, ася­род­дзях і сі­ту­ацы­ях. І та­кія экс­пе­ры­мен­ты да­ўно пра­во­дзяц­ца з воб­ра­за­мі Ман­ро, Дзіт­рых, Фер­бэн­кса. Ды то­ль­кі на­шчад­кі-спад­ка­емцы ка­тэ­га­рыч­на су­праць раз­віц­ця та­кой твор­час­ці. І, на шчас­це, за­кон на іх ба­ку.

У 1990-я Бе­ла­рус­кі са­юз кі­не­ма­та­гра­фіс­таў ві­ра­ваў ра­ман­тыз­мам. На пле­ну­мах і з’ез­дах да хры­па­ты аб­мяр­коў­ва­лі вы­га­ды ад прадзю­сар­ска­га кі­но, спа­сы­ла­ючы­ся на Га­лі­вуд, пры гэ­тым ні разу не па­бы­ваў­шы ў Лос-Анджэ­ле­се. Ды кі­раў­ніц­тва кра­іны за­ха­ва­ла «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» як дзяр­жаў­ную ўста­но­ву, бю­джэт­ную да­та­цыю кі­на­выт­вор­час­ці. Я, не ад­ной­чы сус­тра­ка­ючы­ся з твор­ца­мі, тлу­ма­чы­ла: дзяр­жа­ва вас не кі­не, але і вы са­мі ду­май­це аб па­вы­шэн­ні рэ­нта­бе­ль­нас­ці, рос­це са­ма­акуп­нас­ці, пад­рых­тоў­цы та­ле­на­ві­тых на­цы­яна­ль­ных кад­раў. Зды­ма­ючы, тур­буй­це­ся не то­ль­кі пра фі­нан­са­ван­не і ма­дэр­ні­за­цыю аб­ста­ля­ван­ня, а перш за ўсё пра мас­тац­тва, яркі экран­ны імідж Бе­ла­ру­сі. Мі­ну­ла амаль двац­цаць га­доў, ад­нак твор­чых по­спе­хаў амаль ня­ма.

Ця­пе­раш­нія каш­та­ры­сы кі­но ў нас то­ль­кі кры­ху сас­ту­па­юць еўра­пей­скім. У той жа час і Га­лі­вуд не той, як тут яго ідэ­алі­зу­юць. У ЗША да­ўно існуе трэнд так зва­на­га не­за­леж­на­га кі­но, што су­пра­цьс­та­іць ка­мер­цыя­лі­за­цыі вы­твор­час­ці. На­прык­лад, Клінт Іствуд ад­ва­жыў­ся як рэ­жы­сёр сам зняць фільм. Яго­ны ся­бар Мор­ган Фры­ман ад­шу­каў кра­на­ль­ны, жыц­цё­ва пра­ўдзі­вы сцэ­нар. Але прадзю­са­ра не знай­шло­ся. Сяб­ры саб­ра­лі гро­шы, пры­клад­на 130 ты­сяч до­ла­раў, са­мі вы­ка­на­лі га­лоў­ныя ро­лі, і ў вы­ні­ку атры­маў­ся фі­льм «Ма­лая на мі­ль­ён» з сус­вет­ным пра­ка­там.

Фры­ман і Іствуд па­ка­за­лі ся­бе да­свед­ча­ны­мі прадзю­са­ра­мі. А як у нас з прад­стаў­ні­ка­мі гэ­тай пра­фе­сіі?

— У нас шмат ча­су спа­дзя­ва­лі­ся на прадзю­сар­скія кам­па­ніі, пры­ма­ючы за іх дроб­ныя спрыт­ныя фір­мы, якія зды­ма­юць рэ­клам­ныя ро­лі­кі, ві­дэ­а­клі­пы, кар­па­ра­ты­вы і вя­се­ль­ныя цы­ры­мо­ніі. У парт­нёр­стве з «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­мам» гэ­ты кан­тын­гент ба­чыць вы­ключ­на пі­яр свай­го ма­ла­вя­до­ма­га брэн­да, у пе­ра­мо­вах з прад­стаў­ні­ка­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на­пыш­лі­ва згад­вае пра ўдзел у Бер­лін­скім, да­пус­цім, бі­ена­ле, су­пра­цоў­ніц­тва з ні­ко­му не вя­до­мым «га­лі­вуд­скім» рэ­жы­сё­рам і аб­яцае за­ла­тыя го­ры на сус­вет­ным кі­на­рын­ку. Па­ко­ль­кі гэ­тая мі­фат­вор­часць пра­цяг­ва­ецца не пер­шы год, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры як адзі­ны за­кон­ны прад­стаў­нік на­ша­га рэ­аль­на­га прадзю­са­ра — дзяр­жа­вы — на­рэш­це пры­йшло да вы­сно­вы, што пры аб­ме­жа­ва­ных рэ­сур­сах унут­ра­на­га пра­ка­ту трэ­ба звяр­нуць ува­гу на па­вы­шэн­не мас­тац­ка-спа­жы­вец­кіх якас­цей на­цыя­на­ль­на­га кі­нап­ра­дук­ту. Каб ён мог кан­ку­ра­ваць не сто­ль­кі па лі­мі­це вы­дат­каў, ко­ль­кі па ары­гі­на­ль­най ідэі, ці­ка­вым сю­жэ­це, акту­аль­най су­час­най тэ­ма­ты­цы.

Пад уплы­вам элек­трон­ных мас­ме­дыя, Інтэрнэту і па­ско­ра­най ма­бі­ль­нас­ці ў гле­да­ча змя­ніў­ся тып спа­жы­ван­ня кі­нап­ра­дук­цыі. Вось едзе ў тра­лей­бу­се хлоп­чык і з за­да­ва­ль­нен­нем гля­дзіць на смар­тфо­не му­ль­цік з саў­ндтрэ­кам «А хто та­кія пік­сі­кі — вя­лі­кі, вя­лі­кі сак­рэт!». Пы­та­юся ў яго­най ма­ці, ко­ль­кі малому га­доў і ці не яна сцяг­ну­ла фі­льм з Сеціва. «Во­сем, — ад­каз­вае ма­ці. — Два дні та­му пад­клю­чы­ла смар­тфон да Wi-Fi, і ён па­мпуе му­ль­ці­кі, якія пад­аба­юцца. Ён ве­дае гэ­тыя кноп­кі ў сто разоў лепш за мя­не». Тут жа ўспом­ні­ла­ся: з Япо­ніі прый­шло па­ве­дам­лен­не, што па вы­ні­ках рэ­й­тын­­га­ва­га га­ла­са­ван­ня му­льт­фі­льм «Рон­да-кап­ры­чы­ёза» на­ша­га вя­до­ма­га рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка ўвай­шоў у 50 леп­шых ані­ма­цый за дру­гую па­ло­ву ХХ ста­год­дзя. То­ль­кі ці ад­шу­кае бе­ла­рус­кую му­льт­кла­сі­ку та­кі ж мэ­та­вы гля­дач, як мой тра­лей­бус­ны ві­за­ві?

Рэ­жы­сё­ры, сцэ­на­рыс­ты, апе­ра­та­ры атрым­лі­ва­юць пры­зы на фес­ты­ва­лях і лю­боў гле­да­ча. А кры­тык — ні­бы­та шэ­ры кар­ды­нал, які за­ўсё­ды зна­хо­дзіц­ца ў це­ню. Што для вас ста­ла са­май вя­лі­кай уз­на­га­ро­дай за пра­цу?

— Шчы­ра ка­жу­чы, на мед­алі, ордэ­ны, га­на­ро­выя зван­ні я ні­ко­лі не раз­ліч­ва­ла. Бы­ло да­стат­ко­ва, што леп­шыя бе­ла­рус­кія рэ­жы­сё­ры за­ўсё­ды за­пра­ша­лі мя­не на прэ­м’ер­ныя пра­гля­ды, уваж­лі­ва чы­та­лі мае рэ­цэн­зіі і агля­ды. Не за­ўжды, зра­зу­ме­ла, па­га­джа­лі­ся з ма­імі ацэн­ка­мі, але ж чы­та­лі!

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі