Са­цы­яль­ныя кра­ты аль­бо са­цы­яль­ны шкі­лет

№ 6 (388) 01.06.2015 - 00.00.0000 г

Вы­ста­ва «Са­цы­яль­ная ра­шот­ка» ў га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «Ў»
Удзе­ль­ні­ка­мі пра­екта пад ку­ра­тар­ствам Іло­ны Дзяр­гач, арга­ні­за­ва­на­га ў рам­ках пра­екта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад ла­ба­ра­то­рыі «ECLAB», ста­лі Жан­на Глад­ко, Аляк­сей Лу­нёў, Аляк­сей Тал­стоў, Сяр­гей Кі­руш­чан­ка і Сяр­гей Ша­бо­хін.

Гэ­тая ка­ман­да мас­та­коў за­ўсё­ды дае якас­ны і ці­ка­вы ма­тэ­ры­ял, ад­па­вед­ны акту­аль­ным па­трэ­бам, і рэа­гуе на агу­ль­нап­ры­ня­тыя гра­мад­скія нор­мы з па­зі­цыі шмат­ба­ко­ва­га пад­ы­хо­ду. «Са­цы­яль­ная ра­шот­ка» — не вы­клю­чэн­не: эле­ган­тны ві­зу­аль­ны шэ­раг, раз­на­стай­ны па «так­ты­ль­ным», фак­тур­ным успры­няц­ці плас­ты­кі, мас­тац­кай мо­вы і пад­ыхо­ду. Вы­ста­ва, як шмат­га­ло­сы хор, гар­ма­ніч­на рас­па­вя­дае на­вед­ні­ку пра ўклю­чэн­не і вы­клю­чэн­не ча­ла­ве­ка з па­ўся­дзён­на­га жыц­ця, пра ры­ту­алы аса­цы­яль­ван­ня і ня­ўлоў­ныя ці яўныя межы, якія ста­віць гра­мад­ства, бы ў друш­ляк пра­пус­ка­ючы інды­ві­да для агу­ль­на­га вы­раў­ноў­ван­ня і пэў­на­га аб­ме­жа­ван­ня.

Тэ­ма, пад­ня­тая ку­ра­та­рам і раз­гле­джа­ная твор­ца­мі, ня­хай і не над­та пра­га­во­ра­на на на­шай арт-тэ­ры­то­рыі, але ў да­стат­ко­вай сту­пе­ні пра­пра­ца­ва­на за­меж­ны­мі пра­екта­мі ды іні­цы­яты­ва­мі. Па ўсім све­це мас­та­коў ці­ка­віць і сам факт існа­ван­ня меж­аў, і тое, як яны ўплы­ва­юць на ча­ла­ве­ка ды яго све­та­пог­ляд. Мя­жа між бач­ным і рэ­аль­ным, рэ­аль­ным і вір­ту­аль­ным, мі­фам і по­бы­там вы­яўля­ецца за кошт іх уз­ае­ма­дзе­яння, як су­тык­нен­не двух ця­чэн­няў дае бур­лі­вую бе­лую хва­лю ў мо­ры. Та­кой пе­ніс­тай мя­жой і ста­ла вы­ста­ва «Са­цы­яль­ная ра­шот­ка», ство­ра­ная, каб «прад­эман­стра­ваць не­ка­то­рыя агу­ль­ныя су­дак­ра­нан­ні гра­мад­скай і пры­ват­най пра­сто­раў, якія ва­ло­да­юць раз­на­стай­нас­цю дыс­кур­саў і функ­цы­ямі для іх рэ­прэ­зен­та­цыі», — ка­жа прэс-рэ­ліз пра­екта.

Са­ма архі­тэк­ту­ра экс­па­зі­цыі вы­гля­дае да­во­лі ра­шу­ча — па­збаў­ле­ная ліш­ня­га, стры­ма­ная, ахра­ма­тыч­ная, ясныя лі­ніі па­бу­до­вы і сціп­лыя воб­ра­зы. Гля­дач ру­ха­ецца ад тво­ра да тво­ра, бы па ма­пе ці схе­ме, зна­ёміц­ца з інструк­цы­ямі і вы­ву­чае ся­бе — па­ўна­вар­тас­на­га дзея­ча жыц­ця ці вы­пад­ко­ва­га за­клад­ні­ка сіс­тэ­мы, якая па­збаў­ляе надзеі на лю­бо­га кштал­ту сва­бо­ду і пе­ра­ме­ны. Архі­тэк­то­ні­ка ўтво­ра­на з да­па­мо­гай вя­лі­кай ко­ль­кас­ці сце­наў, што пры­емна змя­ня­юць пры­выч­ны про­ста­кут­нік га­ле­рэі і ўбу­доў­ва­юць у агля­дан­не эле­мен­ты квес­ту, пра­хо­ду аб­ме­жа­ван­няў, раз’ядноў­ва­юць, ства­ра­юць ад­на­ча­со­ва і фак­тар пе­ра­шкод, і спро­бу ўтва­рыць асоб­ныя ка­бі­не­ты, ма­лыя за­ль­чы­кі, дзе мож­на за­ста­вац­ца сам-на­сам з кан­крэт­ным пы­тан­нем. Ма­бі­ль­насць, без­умоў­на, адзін з вя­лі­кіх плю­саў пра­сто­ры га­ле­рэі «Ў», якая сме­ла на­зы­вае ся­бе су­час­най вы­ста­вач­най пля­цоў­кай.

У інста­ля­цыі «Трое кра­таў» са­цы­яль­ны ана­лі­тык Аляк­сандр Сар­на раз­ам з Іло­най Дзяр­гач пра­ана­лі­за­ваў дзве су­пол­кі з «Укан­так­це»: «Пеў­ні Мін­ска» і «Ку­ры­цы Мін­ска». На дум­ку вя­до­ма­га псі­ха­тэ­ра­пеў­та і бло­ге­ра Мар­ка Сан­да­мір­ска­га, са­цы­яль­ныя сет­кі — фор­ма на­род­най псі­ха­тэ­ра­піі. А та­му «ку­рат­нік» за сет­кай — то­ль­кі спро­ба вы­зна­чыць ды­ягназ. Та­кі спо­саб фар­ма­ван­ня па­ра­ле­ль­най рэ­аль­нас­ці, дзе губ­ля­ецца мя­жа ад­экват­на­га ўспры­няц­ця ча­ла­ве­ка і яму над­аец­ца ста­тус «ку­ры­цы» аль­бо «пеў­ня», ста­но­віц­ца нор­май. Гэ­та, з ад­на­го бо­ку, ёсць спро­бай аб’­яднан­ня на ба­зе агу­ль­ных інта­рэ­саў, а з дру­го­га — ад­кры­вае пра­бле­му ўнут­ра­ных кра­таў і аб­ме­жа­ван­няў, якія ства­ра­юцца са­цы­яль­ным ата­чэн­нем ды па­зі­цы­яна­ван­нем у мас-мед­ыя.

Жан­на Глад­ко кан­цэн­тру­ецца на «ся­мей­ных ра­шот­ках», якія ўжо ста­лі яе ві­зіт­най кар­ткай і рас­кры­лі­ся най­­больш по­ўна ў пра­екце «Inciting force», дзе мас­тач­ка пра­ца­ва­ла над раз­ме­жа­ван­нем рэ­ча­існас­цяў на пры­кла­дзе ўлас­ных ад­но­сі­наў «да­чка — ба­ць­ка». Сён­няш­няе гра­мад­ства — пра­сто­ра раз’­ядна­ных. Ве­ль­мі шмат лю­дзей жы­вуць у ста­не адзі­но­ты, і гэ­тае па­чуц­цё так ці інакш пры­пуд­ры­ва­юць са­цы­яль­ныя сет­кі, але ва ўлас­най ква­тэ­ры ды агу­ль­най ся­мей­най гіс­то­рыі ўнут­ра­ная адзі­но­та і не­па­ра­зу­мен­ні вы­кры­ва­юцца ў фар­ма­це роз­ных рэ­аль­нас­цяў, дзе­ля­чы як са­му пра­сто­ру, так і звя­за­ны з ёй апо­вед на вы­зна­ча­ныя пры­ват­ныя зо­ны. Раз­а­бра­нае пі­яні­на не ў ста­не вы­даць ні­вод­на­га гар­ма­ніч­на­га гу­ку — шкі­лет уз­ае­ма­адно­сі­наў, раз­ме­жа­ва­ны гра­ня­мі пэў­ных пра­ві­лаў, за­ста­ецца то­ль­кі на­бо­рам дэ­та­лей, не здо­ль­ных стаць цэ­ль­ным арга­ніз­мам.

Аляк­сей Тал­стоў зра­біў інтэ­рак­тыў­ную пра­цу пра не­маг­чы­масць ка­рыс­та­ль­ні­каў аспрэ­чыць умо­вы і пра­ві­лы Інтэр­нэ­ту: вы­йсці за рам­кі сіс­тэ­мы, на дум­ку мас­та­ка, не­ль­га. Па­вод­ле ня­даў­ніх да­сле­да­ван­няў гар­вар­дскіх на­ву­коў­цаў, на гра­мад­скую дум­ку бло­гі ўплы­ва­юць у по­стса­вец­кіх кра­інах бо­льш, чым у лю­бой еўра­пей­скай дзяр­жа­ве або ЗША. І гэ­ты ўплыў мо­жа быць ка­рыс­ны для фар­ма­ван­ня свя­до­мас­ці, гра­ма­дзян­скай па­зі­цыі ў пы­тан­нях вы­ба­ру і пад­па­рад­ка­ван­ня. У той жа час імклі­вае раз­віц­цё інтэр­нэт-тэх­на­ло­гій ро­біць скла­да­най ма­ні­пу­ля­цыю лю­дзь­мі, з’яў­ля­ецца, па ўсёй бач­нас­ці, ускос­ным свед­чан­нем ка­лі не зло­му век­та­ра дэг­ра­да­цыі ча­ла­вец­тва, дык пры­нам­сі яго пра­бук­соў­кі. Аляк­сей эле­ган­тна фік­суе про­стыя, на­ват ме­ха­ніч­ныя дзея­нні ча­ла­ве­ка пры ка­рыс­тан­ні са­цы­яль­ны­мі рэ­сур­са­мі Інтэр­нэ­ту, пра­гра­ма­мі, якія нам пра­па­ноў­вае сіс­тэ­ма, і кан­ста­туе на­шу ла­год­насць да ха­ця б мі­ні­ма­ль­на­га кі­ра­ван­ня і пад­па­рад­ка­ван­ня.

Аляк­сей Лу­нёў звяр­та­ецца да тэ­мы selfie, якая ні­ве­люе інды­ві­ду­аль­насць у рэ­аль­ным све­це. Сет­ка­выя зно­сі­ны да­па­ма­га­юць за­да­во­ліць і іншую пер­са­на­ль­ную па­трэ­бу: імкнен­не быць за­ўва­жа­ным, жа­дан­не, каб твае дум­кі і пе­ра­жы­ван­ні пра­чы­та­лі, пра­цы­та­ва­лі. Усё гэ­та з’яў­ля­ецца ад­га­лос­ка­мі жа­дан­ня быць па­пу­ляр­ны­мі ды вя­до­мы­мі, што, без сум­не­ву, ёсць ды­ягна­зам вос­трай пра­бле­мы са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі. З гэ­тай за­да­чай, вя­до­ма, спраў­ля­юцца бло­гі: ве­ду­чы блог, ча­ла­век імкнец­ца пры­цяг­нуць ува­гу да сва­ёй пер­со­ны, пад­крэс­ліць уні­ка­ль­насць сва­ёй асо­бы, пра­бле­ма (а гэ­та сапраў­­ды ўжо ста­ла пра­бле­май) аўта­пар­трэ­таў бо­льш пад­обная да эпі­дэ­міі, ка­лі мы га­во­рым пра «Са­цы­яль­ную ра­шот­ку» як пра спро­бу фік­са­ван­ня хва­ро­баў гра­мад­ства. Стаў­лен­не со­цы­уму да да­сяг­нен­няў ча­ла­ве­ка, што фар­му­ецца за кошт што­дзён­на­га фік­са­ван­ня са­мо­га ся­бе аль­бо прад­уктаў сва­ёй жыц­ця­дзей­нас­ці, — тра­ды­цый­ны сты­мул да раз­віц­ця, і ка­лі ён так дэ­фар­му­ецца, на­ступ­ства­мі мо­гуць быць не­ўро­зы, не­адэк­ват­нае ўспры­ман­не і пра­крас­ты­на­цыя.

Сяр­гей Ша­бо­хін ана­лі­зуе су­вя­зі пры­ват­на­га і гра­мад­ска­га жыц­ця, вы­яўляе тэ­мы ўза­ема­дзе­яння дзяр­жа­вы і асо­бы, сха­ва­на­га і пуб­ліч­на­га. На вя­лі­кай гра­фіч­най ма­пе з мнос­твам ві­зу­аль­най і тэк­ста­вай інфар­ма­цыі, ство­ра­най на­кшталт вя­ліз­най га­зе­ты, спра­цоў­вае пры­нцып фар­ма­ван­ня «клі­па­ва­га» мыс­лен­ня: лю­дзі ўсё менш здо­ль­ныя за­ся­ро­дзіц­ца на доў­гім тэкс­це, по­ўна­мет­раж­ным фі­ль­ме, су­р’ёз­ным аб­мер­ка­ван­ні. Фар­мат зно­сін у сац­сет­ках — гэ­та ка­рот­кія па­сты-па­ве­дам­лен­ні, ка­мен­та­ры, за­га­лоў­кі, кар­цін­кі і г.д. Усё гэ­та — «ма­лыя фор­мы», якія не ма­юць ні­чо­га агу­ль­на­га з грун­тоў­ны­мі раз­мо­ва­мі, доў­гі­мі ліс­та­мі і тэ­ле­фон­ны­мі зван­ка­мі ды сус­трэ­ча­мі з псі­ха­тэ­ра­пеў­там. Сяр­гей пры­му­сіў вы­слу­хаць свой ма­на­лог з вя­лі­кай коль­­кас­цю склад­ні­каў, скарыс­­таў­шы­ся на­шым но­ва­зда­бы­тым умен­нем счыт­ваць ві­зу­аль­ныя шаб­ло­ны ды моў­­ныя стэ­рэ­аты­пы.

По­стма­дэр­ніс­тыч­ны пры­клад ві­зу­алі­за­цыі кра­таў і ра­шо­так ства­рыў Сяр­гей Кі­руш­чан­ка. Зна­ка­мі­ты здо­ль­нас­цю ма­ды­фі­ка­ваць пра­сто­ру на свой лад, умеш­вац­ца ў ка­тэ­го­рыі ўза­ема­адно­сін рэ­аль­най, жы­ва­піс­най і аб­страк­тнай пра­сто­раў, мас­так шы­ро­ка ілюс­тра­ваў за­да­дзе­ную тэ­му ды да­зво­ліў гле­да­чу мак­сі­ма­ль­на раз­на­стай­на інтэр­прэ­та­ваць гра­ні і межы, якія ста­віць пе­рад ім жыц­цё.

Пра­бле­мы гра­мад­ства і стан інды­ві­да на­ўпрост ка­рэ­лю­юць адзін з ад­ным. І, мяр­ку­ючы па іх вас­тры­ні і маш­та­бу, мож­на ска­заць, што гэ­ты стан да­лё­кі ад на­рма­ль­на­га. Але што ёсць нор­ма? Інфар­ма­цыя пра ста­ра­жыт­ныя цы­ві­лі­за­цыі ды сап­раў­дную гіс­то­рыю ча­ла­вец­тва да­зва­ляе пры­клад­на ўя­віць, якім быў, якім па­ві­нен быць і мо­жа быць ча­ла­век. Каб вы­ра­шыць на­за­па­ша­ныя пы­тан­ні, трэ­ба вяр­нуць асо­бу ў на­рма­ль­ны стан, пры якім ён быў бы здо­ль­ны рэ­ага­ваць на ўсё, што пад­рых­та­ваў для яго за­ўтраш­ні дзень. І маг­чы­мас­ці інтэр­нэт-тэх­на­ло­гій ды са­цы­яль­ныя сет­кі мо­гуць доб­ра да­па­маг­чы ў раз­віц­ці, у за­да­ва­ль­нен­ні надзён­ных тур­бо­таў, ад­на­ўлен­ні стра­ча­ных здо­ль­нас­цяў, гар­ма­ніч­ным су­існа­ван­ні з пры­ро­дай і, як след­ства, азда­раў­лен­ні гра­мад­ства ў цэ­лым.