«Бе­ла­рус­кая бры­га­да — ваш та­ва­рыш фран­та­вы»

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

Час­тка пер­шая
Ге­роі гэ­тага артыкула — вы­ключ­на мір­ныя, не ва­енныя лю­дзі. Я да­ве­да­ла­ся пра іх амаль вы­пад­ко­ва. Але ж ка­жуць, што ў жыц­ці ня­ма ні­чо­га вы­пад­ко­ва­га. Ма­ла не год збі­ра­ла інфар­ма­цыю — пі­са­ла ліс­ты і на­вед­ва­ла архі­вы, тэ­ле­фа­на­ва­ла, звяз­ва­ла­ся па Інтэр­нэ­це з ты­мі, хто мог хоць у не­чым пра­ліць свят­ло на па­сля­ва­енны лёс лю­дзей, якія за час по­шу­каў ста­лі для мя­не бліз­кі­мі. Я знай­шла сля­ды пра­ктыч­на ўсіх, пе­ра­ка­наў­шы­ся ў тым, што кож­ны з іх і па­сля вай­ны па­цвер­дзіў вы­со­кую пра­фе­сій­ную год­насць. То­ль­кі па­сля за­кан­чэн­ня доў­гай по­шу­ка­вай пра­цы я вы­ра­шы­ла пад­рых­та­ваць гэ­тую ве­ль­мі хва­лю­ючую для мя­не пуб­лі­ка­цыю.

Гіс­то­рыя, пра якую я ха­чу рас­па­вес­ці, па­ча­ла­ся ў Го­ме­лі 20 снеж­ня 1939 го­да. У гэ­ты дзень быў ура­чыс­та ад­кры­ты дра­ма­тыч­ны тэ­атр, што па­чаў пра­ца­ваць у бу­дын­ку бы­ло­га цыр­ка. Асно­ву тру­пы скла­лі вы­пус­кні­кі Дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва імя Лу­на­чар­ска­га (ГІ­ТІС). У 1939-м яны скон­чы­лі на­ву­чан­не ў зна­ка­мі­та­га артыс­та Ле­ані­да Ле­ані­да­ва і ўсім кур­сам пры­еха­лі з Мас­квы ў Го­мель. За два пе­рад­ва­енныя га­ды тэ­атр вы­пус­ціў не­ка­ль­кі прэм’ер, ся­род якіх «Бес­па­саж­ні­ца» Астроў­ска­га, «Хто смя­ецца апош­нім» Кра­пі­вы, «Уры­ель Акос­та» Гуц­ко­ва і іншыя. Рых­та­ва­ла­ся п’еса «Хло­пец з на­ша­га го­ра­да» Сі­ма­на­ва. Га­лоў­ныя ро­лі вы­кон­ва­лі Па­вел Бах­цін, Ра­дзі­вон Ашчэп­каў, Яўген Па­ло­сін, Пётр Чар­ноў, Іван Кі­рэ­еў. «Уз­бро­еныя» пра­фе­сі­яй, по­ўныя сіл і га­ра­ча­га жа­дан­ня пра­ца­ваць, яны ма­ры­лі пра но­выя спек­так­лі. Улас­ны бу­ды­нак тэ­атра па­ві­нен быў ад­крыц­ца ў 1943-м (пад яго ўжо быў вы­ры­ты кат­ла­ван). Але 22 чэр­ве­ня 1941 го­да пе­ра­крэс­лі­ла ма­ры ма­ла­дых артыс­таў пра шчас­лі­вае мір­нае жыц­цё. На доў­гія ва­енныя га­ды сцэ­ну ім за­мя­ніў гру­за­вік з апуш­ча­ны­мі бар­та­мі, на якім яны вы­сту­па­лі ў скла­дзе фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­ды пе­рад бай­ца­мі Чыр­во­най Арміі. Зрэш­ты, сцэ­най бы­лі і ляс­ныя па­ля­ны, і са­до­выя алеі і скве­ры, і па­мос­ты з на­сла­ных на зям­лю фа­нер­ных ліс­тоў, і шпі­та­ль­ныя па­ла­ты.

Вай­на ішла на­сус­трач

Яна за­спе­ла ма­ла­дых артыс­таў на гас­тро­лях у Баб­руй­ску. Ужо 23 чэр­ве­ня ад бам­бёж­кі зга­рэ­лі тэ­атра­ль­ныя дэ­ка­ра­цыі і рэ­кві­зіт. Праз па­ўта­ра ме­ся­ца, у ноч на 14 жніў­ня, ад вы­бу­ху бом­бы вя­ліз­ным кас­тром успых­нуў і по­ўнас­цю зга­рэў бу­ды­нак Го­ме­льс­ка­га тэ­атра. Але на той час лёс акцё­раў быў ужо вы­зна­ча­ны. Хто­сь­ці быў ад­ра­зу ма­бі­лі­за­ва­ны на фронт, хто­сь­ці эва­ку­іра­ваў­ся. І то­ль­кі асоб­ным бы­ло на­ка­на­ва­на за­стац­ца ў пра­фе­сіі і пра­йсці праз усю вай­ну цяж­кі­мі ва­енны­мі вёр­ста­мі ў скла­дзе «Пер­шай эстрад­на-тэ­атра­ль­най бры­га­ды для мас­тац­ка­га аб­слу­гоў­ван­ня час­цей дзе­ючай Чыр­во­най Арміі». Ме­на­ві­та так яна на­зы­ва­ла­ся афі­цый­на і ме­на­ві­та пад гэ­тай на­звай увай­шла ў гіс­то­рыю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

...З па­чат­кам вай­ны тру­па не­адклад­на вяр­ну­ла­ся ў Го­мель, які да ся­рэ­дзі­ны жніў­ня 1941 го­да тры­маў аб­аро­ну і не зда­ваў­ся во­ра­гу. Раз­ам з іншы­мі жы­ха­ра­мі го­ра­да артыс­ты бу­да­ва­лі бам­бас­хо­віш­чы і ры­лі тран­шэі. У апош­нія дні чэр­ве­ня ў Го­мель з ад­каз­най мі­сі­яй пры­ехаў ды­рэк­тар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі Ры­гор Па­ўла­віч Пра­гін. У яго бы­ло па­свед­чан­не, вы­да­дзе­нае 28 чэр­ве­ня 1941 го­да ЦК КП(б) Бе­ла­ру­сі. «Цэн­траль­­ны ка­мі­тэт Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі Бе­ла­ру­сі да­ру­чае та­ва­ры­шу Пра­гі­ну ра­бо­ту па арга­ні­за­цыі эстрад­на-тэ­атра­ль­ных бры­гад для мас­тац­ка­га аб­слу­гоў­ван­ня час­цей дзе­ючай Чыр­во­най Арміі, — аб­вяш­чаў тэкст да­ку­мен­та. — Мясц­овым парт­ыйным і са­вец­кім арга­ні­за­цы­ям ака­заць уся­ля­кае са­дзей­ні­чан­не ў пра­вя­дзен­ні кан­цэр­таў».

Ад­ра­зу па пры­ездзе Пра­гін на­кі­ра­ваў­ся ў тэ­атр, дзе сус­трэў­ся з яго ды­рэк­та­рам Сця­па­нам Шуц­кім, які апе­ра­тыў­на да­па­мог сфар­ма­ваць Пер­шую фран­та­вую бры­га­ду. У яе склад увай­шлі артыс­ты Пётр Чар­ноў, Яўген Па­ло­сін, Мі­ха­іл Пер­сцін, Па­вел Го­лы­шаў, Іван Кі­рэ­еў, Зоя Аўча­ро­ва і Сяр­гей Астра­ву­маў.

Але, апроч акцё­раў дра­мы, бры­га­ду не­абход­на бы­ло ўкам­плек­та­ваць вы­ка­наў­ца­мі іншых жан­раў, што цу­доў­на разу­меў Пра­гін. Ве­ль­мі да­рэ­чы апы­ну­лі­ся ў той час у Го­ме­лі са­ты­рык Ігар Твар­цоў, артыст Сма­лен­скай фі­лар­мо­ніі, і са­ліст бе­ла­рус­кай апе­рэ­ты Іван Сай­коў, яко­му цу­дам уда­ло­ся вы­рвац­ца з па­ла­юча­га Брэс­та. У сваю чар­гу, артыс­ты па­ра­ілі Пра­гі­ну за­лі­чыць у бры­га­ду сту­дэн­тку III кур­са Бел­дзяр­жкан­сер­ва­то­рыі вакалістку Ве­ра­ні­ку Ба­ры­сен­ка, якая пры­еха­ла ў род­ны Го­мель на ка­ні­ку­лы, а так­са­ма яшчэ не­ка­ль­кі му­зы­кан­таў: вя­до­ма­га ў го­ра­дзе вы­ка­наў­цу на ўдар­ных інстру­мен­тах Мак­са Мас­лоў­ска­га, тан­цо­ра-эстрад­ні­ка Ры­го­ра Орлі­ка і ба­яніс­та Юрыя Гуз­ка. Па­зней да­лу­чы­лі­ся так­са­ма пі­яніст Мі­ха­іл Бер­гер і сту­дэнт кан­сер­ва­то­рыі, спявак Юрый Мат­ра­еў.

3 лі­пе­ня 1941 го­да ад­быў­ся пер­шы кан­цэрт бры­га­ды для то­ль­кі што ма­бі­лі­за­ва­ных чыр­во­на­армей­цаў. «За­лай» бы­ла вя­ліз­ная ляс­ная па­ля­на, на якой раз­мяс­ці­лі­ся шмат­лі­кія гле­да­чы. Артыс­ты ста­ра­на пад­рых­та­ва­лі­ся да пер­ша­га вы­ступ­лен­ня, скла­лі ці­ка­вую пра­гра­му. Ад­крыў яе Пётр Чар­ноў. Уз­абраў­шы­ся на гру­за­вік, ён гуч­на, каб па­чу­лі слу­ха­чы, што ся­дзе­лі да­лё­ка, па­чаў дэк­ла­ма­ваць рад­кі з па­эмы Кан­стан­ці­на Сі­ма­на­ва «Ле­до­вое по­бо­ище». Раз­мо­вы сціх­лі, гле­да­чы ста­лі пад­бі­рац­ца блі­жэй да гру­за­ві­ка, шчыльней акру­жаць яго, каб ле­пей ба­чыць і чуць.

Сле­дам за Чар­но­вым вы­сту­піў Макс Мас­лоў­скі, які вір­ту­озна сыг­раў на ксі­ла­фо­не Увер­цю­ру да опе­ры «Кар­мэн» і «Бе­ла­рус­кую поль­ку». Ажыў­лен­не вы­клі­ка­лі са­ты­рыч­ныя куп­ле­ты пра Анта­нес­ку і Гіт­ле­ра ў вы­ка­нан­ні аўта­раў — Іга­ра Твар­цо­ва і Мі­ха­іла Пер­сці­на.

Сва­ім моц­ным го­ла­сам за­ва­раж­ыў слу­ха­чоў Іван Сай­коў, яко­га пра­во­дзі­лі бур­ны­мі апла­дыс­мен­та­мі. Сай­ко­ва змя­ні­ла Зоя Аўча­ро­ва, яна чы­та­ла апа­вя­дан­не Ула­дзі­мі­ра Па­ля­ко­ва «Ка­кет­ка Лі­за», а по­тым раз­ам з Яўге­нам Па­ло­сі­ным раз­ыгры­ва­ла пад без­упын­ны смех гле­да­чоў да­сціп­ны скетч «Ма­ляр». Ве­ра­ні­ку Ба­ры­сен­ка ў доў­гай бе­лай кан­цэр­тнай су­кен­цы, якую пад­ара­ва­лі ёй тэ­атра­ль­ныя кас­цю­ме­ры, гле­да­чы ўво­гу­ле не ад­пус­ка­лі са «сцэ­ны». Бай­цы па­тра­ба­ва­лі, каб артыс­тка спя­ва­ла зноў і зноў. І яна бяс­кон­ца бі­сі­ра­ва­ла свае два ну­ма­ры, якія то­ль­кі і па­спе­ла вы­ву­чыць з ба­яніс­там Юры­ем Гуз­ком — арыю Ад­аркі з опе­ры «За­па­ро­жац за Ду­на­ем» Ся­мё­на Гу­лак-Арця­моў­ска­га і па­пу­ляр­ную ў той час пес­ню Юрыя Мі­лю­ці­на «Чай­ка» («Ну-ка, чай­ка, от­ве­чай-ка!») з кі­на­фі­ль­ма «Ма­ра­кі».

У той ве­чар яны вы­сту­па­лі яшчэ двой­чы, вяр­ну­лі­ся ў Го­мель по­зняй ноч­чу. На пра­ця­гу ўсёй вай­ны ме­на­ві­та так і пра­хо­дзі­лі іх пра­цоў­ныя буд­ні: 2-3-4 кан­цэр­ты ў дзень бы­лі іх звы­чай­най «нор­май». Ча­сам вы­ступ­лен­ні пе­ра­пы­ня­лі­ся бам­бёж­ка­мі, аб­стрэ­ла­мі, і та­ды ў дзён­ні­ку бры­га­ды, які вёў Мі­ха­іл Пер­сцін, з’яўля­лі­ся не­звы­чай­ныя ліч­бы «два з па­ло­вай», «тры з па­ло­вай». Гэ­та зна­чы­ла, што кан­цэрт не па­спе­лі за­вяр­шыць.

«Гру­зін­скі» кан­цэрт

У лі­пе­ні і пер­шай па­ло­ве жніў­ня 1941 го­да бры­га­да зна­хо­дзі­ла­ся яшчэ ў Го­ме­лі, а вы­сту­пы ла­дзі­лі­ся ў го­ра­дзе і яго на­ва­кол­лі. Гле­да­ча­мі ад­на­го з та­кіх кан­цэр­таў ака­за­лі­ся бай­цы страл­ко­ва­га па­лка з За­каў­каз­зя. Спе­цы­яль­на для іх ба­яніст Юрый Гу­зок і тан­цор Ры­гор Орлік пад­рых­та­ва­лі сюр­прыз — та­нец «Лез­гін­ку». Ка­лі Орлік лі­та­ра­ль­на «вы­ле­цеў» у агня­вым тан­цы на сцэ­ну-па­лян­ку, тэм­пе­ра­мен­тныя гор­цы не ўтры­ма­лі­ся на мес­цах і ста­лі тан­чыць раз­ам з ім!

«Жні­вень 1941 го­да. Уз­бро­еныя да зу­боў ня­мец­кія ван­да­лы ўвар­ва­лі­ся на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі, Укра­іны. Амаль уся Бе­ла­русь –Мінск, Баб­руйск, Ві­цебск, Ма­гі­лёў – за­ня­тая во­ра­гам. І то­ль­кі тут, ля сцен Го­ме­ля, ён мар­на б’ецца вось ужо не­ка­ль­кі ме­ся­цаў, — згад­ваў Мі­ха­іл Бер­гер пра гэ­ты па­мят­ны кан­цэрт у 1977-м, пад­час інтэрв’ю. — Го­мель стаў для фа­шыс­таў бе­ла­рус­кім Вер­дэ­нам. Для ўма­ца­ван­ня го­ра­да пры­бы­ла гру­зін­ская ды­ві­зія, якая ча­ка­ла за­гад аб на­ступ­лен­ні. Бай­цы ста­мі­лі­ся ад шмат­дзён­ных пе­ра­хо­даў і доў­га­га шля­ху з За­каў­каз­зя ў Бе­ла­русь. Пе­рад бо­ем трэ­ба бы­ло іх не­як на­тхніць.

І вось та­ды пе­рад ды­ві­зі­яй з’яві­ла­ся Ве­ра­ні­ка Ба­ры­сен­ка. Яна ста­яла на ад­чы­не­ным ку­за­ве гру­за­ві­ка ка­ля фар­тэ­пі­яна. На вя­ліз­най ляс­ной па­ля­не ўста­ля­ва­ла­ся ці­шы­ня. Цу­доў­ная артыстка спявала ра­ман­сы і пес­ні. Маг­чы­ма, не ўсе тво­ры бай­цы зра­зу­ме­лі, але дух за­йма­ла — так хо­ра­ша бы­ло ад са­чы­нен­няў, якія вы­кон­ва­ла Ве­ра­ні­ка Ба­ры­сен­ка! У яе го­ла­се бы­лі і жа­но­чая па­ку­та, і хіт­расць, і ўлад­насць, між­во­лі ха­це­ла­ся ёй пад­па­рад­ка­вац­ца...

Гу­кі фар­тэ­пі­яна рас­та­лі. Не­ка­ль­кі імгнен­няў доў­жы­ла­ся ці­шы­ня. По­тым па­ля­на за­гу­ла, у па­вет­ра па­ля­це­лі пі­лот­кі:

— Вaша, вaша! Бра­ва, бра­ва! — доў­га не змаў­ка­лі за­хоп­ле­ныя вок­лі­чы.

Кан­цэрт меў вя­ліз­ны по­спех. Па­мя­таю, да мя­не пад­ышоў пал­­коў­нік і па­пра­сіў вы­ка­наць гру­зін­скую пес­ню “Су­лі­ко”. І ўсе мы па­ча­лі спя­ваць яе, але да ка­ман­дзі­ра пад­ышоў арды­на­рац і штось­ці яму пра­шап­таў. Пес­ня яшчэ не скон­чы­ла­ся, а ды­ві­зія ўжо ўзня­ла­ся і ру­шы­ла на аб­аро­ну на­шай Ра­дзі­мы».

Фран­та­выя гас­тро­лі

Фа­шыс­ты сіс­тэ­ма­тыч­на зніш­ча­лі Го­мель з па­вет­ра, за­ста­вац­ца ў го­ра­дзе бы­ло не­маг­чы­ма. 19 жніў­ня 1941 го­да фран­та­вая бры­га­да атры­ма­ла за­гад эва­ку­іра­вац­ца ў Там­боў і зна­хо­дзіц­ца там да асо­ба­га рас­па­ра­джэн­ня. З гэ­та­га дня па­ча­лі­ся яе ня­спын­ныя франтавыя гас­тро­лі — на доўгія чатыры гады.

Да та­го, як тра­піць у Там­боў, бры­га­да па­спе­ла вы­сту­піць амаль 100 раз­оў. Артыс­ты жар­та­ва­лі, што ко­ль­касць кан­цэр­таў — па­каз­чык «агня­вой ма­гут­нас­ці» бры­га­ды. Але знач­насць пра­цы вы­зна­ча­ла­ся не то­ль­кі ко­ль­кас­цю. Па­ста­янна аб­наў­ля­ўся рэ­пер­ту­ар, шу­ка­ліся і вы­кон­ва­ліся но­выя лі­та­ра­тур­ныя і пе­сен­ныя тво­ры. Апра­ба­цыю гэ­тыя тво­ры пра­хо­дзі­лі імгнен­на, бо вы­ступ­лен­ні ла­дзі­лі­ся ня­спын­на. Да та­го ж ся­род гле­да­чоў за­ўсё­ды зна­хо­дзіў­ся па­тра­ба­ва­ль­ны Пра­гін, які пад­час кан­цэр­таў уваж­лі­ва на­зі­раў за рэ­акцы­яй за­лы, каб вы­зна­чыць уз­ро­вень та­го ці інша­га ну­ма­ра. Па­сля вы­сту­паў ня­змен­на ад­бы­ваў­ся «раз­бор па­лё­таў», і Пра­гін ужы­ваў трап­ныя тэр­мі­ны — «у яблы­чак», «ка­ля», «за ма­ла­ком». Уво­гу­ле скла­да­на пе­ра­аца­ніць ро­лю Ры­го­ра Па­ўла­ві­ча ў дзей­нас­ці бры­га­ды. Ён не зна­хо­дзіўся на сцэ­не раз­ам з артыс­та­мі, але ўсё ж быў ад­ным з іх. Сам му­зы­кант, Пра­гін цу­доў­на раз­умеў твор­чых лю­дзей, а як кі­раў­нік бры­га­ды за­ўсё­ды кла­па­ціў­ся пра по­быт вы­сту­поў­цаў і іх бяс­пе­ку, та­кую не­абход­ную ў ва­енны пе­ры­яд! Стры­ма­ны, не­шмат­слоў­ны, Пра­гін быў «сэр­цам» бры­га­ды і меў бес­пя­рэч­ны аўта­ры­тэт у артыс­таў.

У Там­бо­ве ад­бы­лі­ся зме­ны ў скла­дзе ка­лек­ты­ву. Бры­га­ду з роз­ных пры­чын па­кі­ну­лі Гу­зок, Го­лы­шаў і Орлік. А па­коль­кі Бер­гер эва­ку­іра­ваў­ся яшчэ ра­ней, ка­лек­тыў за­стаў­ся без акам­па­ні­ята­раў. Трэ­ба бы­ло тэр­мі­но­ва шу­каць ба­яніс­та, бо артыс­ты з дня на дзень ча­ка­лі вы­езду на фронт. І які за­йма­ла бры­га­да, ня­ўрым­слі­вы Сай­коў пры­вёў не­вы­со­ка­га ча­ла­ве­ка ў доў­гім чор­ным па­лі­то. За спі­най на бры­зен­та­вым рэ­ме­ні ён тры­маў вя­лі­кую скры­ню, аб­кле­еную чор­ным дэр­ма­ці­нам. Гэ­та быў ба­яніст Іван Па­цют­коў, вы­клад­чык Там­боў­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча. Па­сля не­адклад­на­га пра­слу­хоў­ван­ня ўсе зра­зу­ме­лі: пе­рад імі — вы­дат­ны му­зы­кант-вір­ту­оз. Па­цют­коў зга­дзіў­ся пра­ца­ваць у гэ­тай бры­га­дзе і пра­йшоў з ёй да са­ма­га кан­ца вай­ны.

12 ве­рас­ня 1941 го­да артыс­таў на­кі­ра­ва­лі ў рас­па­ра­джэн­не Па­лі­туп­раў­лен­ня За­ход­ня­га фрон­ту. Так у лі­ку іншых фран­та­вых бры­гад бе­ла­ру­сы апы­ну­лі­ся ў пад­мас­коў­ным Пяр­хуш­ка­ве, дзе ба­зі­ра­ваў­ся, так бы мо­віць, цэнтр фран­та­вой ку­ль­ту­ры — Дом Чыр­во­най Арміі За­ход­ня­га фрон­ту. Услед за па­ста­яннай «пра­піс­кай» ад­бы­ло­ся і за­лі­чэн­не ў штат Усе­са­юзна­га гас­тро­ль­на-кан­цэр­тна­га аб’яднан­ня. На той час у скла­дзе бры­га­ды ад­бы­лі­ся чар­го­выя зме­ны: Ве­ра­ні­ка Ба­ры­сен­ка і Юрый Мат­ра­еў вяр­ну­лі­ся да за­нят­каў у кан­сер­ва­то­рыі, а Іга­ра Твар­цо­ва пе­ра­вя­лі на іншую пра­цу. За­мест яго пра­гра­му па­ча­лі вес­ці Мі­ха­іл Пер­сцін і Сяр­гей Астра­ву­маў, якія пра­ца­ва­лі ў па­рным кан­фе­ран­се. Астра­ву­маў за­ўсё­ды вы­гля­даў за­ся­ро­джа­ным і па­важ­ным, а Пер­сцін, на­адва­рот, вя­сё­лым і не­сур’ёзным. Яго­ны стыль сцэ­ніч­ных па­во­дзін ве­ль­мі пад­абаў­ся гле­да­чам, і не­хта на­ват склаў эпіг­ра­му: «На фрон­те хо­ро­шо из­вес­тен // Кон­фе­ран­сье то­ва­рищ Пер­стин!».

Рэ­пры­зы, жар­ты і са­ты­рыч­ныя куп­ле­ты артыс­ты шу­ка­лі ў эстрад­ных збор­ні­ках і ча­со­пі­сах, а час­тко­ва са­чы­ня­лі са­мі. По­зняй во­сен­ню 1941-га ў рэ­пер­ту­ары з’яві­ла­ся ўступ­ная пес­ня, якую на­пі­са­лі Іван Па­цют­коў і ся­бар бры­га­ды па­эт Па­вел Фур­ман­скі:

Мы яви­ть­ся в гос­ти ра­ды на ру­беж пе­ред­овой,

Бе­ло­рус­ская бри­га­да — ваш то­ва­рищ фрон­то­вой.

Чтоб дой­ти к род­но­му до­му, чтоб вра­га от­бро­сить прочь,

Без за­тей, по-бо­ево­му ра­ды пес­ней вам по­мочь.

У ка­лек­ты­ве ця­пер пра­ца­ва­лі артыс­ты Усе­са­юзна­га гас­тро­ль­на-кан­цэр­тна­га аб’яднан­ня: спя­вач­ка Слад­ка­пеў­ца­ва, тан­цор Ба­рыс Мак­сі­мо­віч, кры­ху па­зней ба­ле­ры­на Жан­на Га­ль­доў­ская і акра­бат­ка Лю­боў Тра­фі­ма­ва. Да­лу­чыў­ся да іх вя­до­мы скры­пач і пед­агог, за­слу­жа­ны артыст БССР, пра­фе­сар кан­сер­ва­то­рыі Аркадзь Бяс­смер­тны, а так­са­ма са­ліс­ткі Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та До­ра Кроз і Ган­на Аль­шэў­ская.

 

За­кан­чэн­не ў на­ступ­ным ну­ма­ры.

 

 

Даведка:

Юрый Па­ўла­віч Мат­ра­еў (19.11.1919 — 04.01.1993) зна­хо­дзіў­ся ў бры­га­дзе з чэр­ве­ня па жні­вень 1941 го­да. Пра­ца­ваў са­ліс­там Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі з 17.02.1944 па 18.09.1958.

Мі­ха­іл Арка­дзе­віч Бер­гер (15.08.1909 — 6.02.1981) па­сля ву­чо­бы ў Мін­скім му­зыч­ным тэх­ні­ку­ме скон­чыў Ле­нін­град­скую кан­сер­ва­то­рыю (1933) і па­спя­хо­ва су­мяш­чаў вы­ка­на­ль­ніц­кую і ад­мі­ніс­тра­цый­ную пра­цу. З 1938 па 1941 год быў ды­рэк­та­рам Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі, ад­на­ча­со­ва вёў пед­ага­гіч­ную і кан­цэр­тную дзей­насць. У 1940-м атры­маў зван­не «За­слу­жа­ны артыст БССР». Пад­час зна­хо­джан­ня ў Пер­шай фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­дзе, дзе ён пра­быў да кан­ца ле­та 1941-га, Бер­гер удзе­ль­ні­чаў у са­мых скла­да­ных вы­ездах, у тым лі­ку ў час­ці кам­ко­ра Ле­ані­да Пят­роў­ска­га, якія ге­ра­ічна зма­га­лі­ся за Ра­га­чоў і Жло­бін. Ча­ла­век вы­ключ­на цы­ві­ль­ны, Бер­гер у той час па­ста­янна на­сіў у кі­шэ­ні піс­та­лет «ТТ», ашчад­на за­гор­ну­ты ў на­соў­ку, што яшчэ бо­льш пад­крэс­лі­ва­ла не­су­мяш­ча­ль­насць зброі і мір­най пра­фе­сіі му­зы­кан­та. З’яў­ля­ючы­ся ў бры­га­дзе кан­цэр­тмай­страм-пі­яніс­там, Бер­гер спра­ба­ваў свае сі­лы ў кам­па­зі­цыі: Юрый Мат­ра­еў спя­ваў яго лі­рыч­ную пес­ню «Кра­вец».

Ве­ра­ні­ка (Ве­ра) Іва­наў­на Ба­ры­сен­ка (16.01.1918 — 7.09.1995) у бры­га­дзе зна­хо­дзі­ла­ся з чэр­ве­ня па жні­вень 1941 го­да. Па­сля вай­ны ста­ла зна­ка­мі­тай спя­вач­кай, вя­ду­чай са­ліс­ткай Вя­лі­ка­га тэ­атра ў Мас­кве, дзе пра­ца­ва­ла бо­льш за 30 га­доў (1946—1977), ува­со­біў­шы на сцэ­не Вя­лі­ка­га бо­льш за 30 парт­ый у опе­рах рус­кіх і за­меж­ных кам­па­зі­та­раў. Ся­род іх Кан­ча­коў­на ў «Кня­зі Іга­ры», Мар­фа ў «Ха­ван­шчы­не», Шын­кар­ка ў «Ба­ры­се Га­ду­но­ве», Кар­мэн, Ма­да­ле­на ў «Ры­га­ле­та». Яе парт­нё­ра­мі бы­лі Іван Каз­лоў­скі, Па­вел Лі­сі­цы­ян, Сяр­гей Ле­ме­шаў, Марк Рэ­йзен, Га­лі­на Віш­неў­ская. У скла­дзе тру­пы Вя­лі­ка­га тэ­атра спя­вач­ка не­адна­ра­зо­ва вы­язджа­ла на гас­тро­лі ў кра­іны Еўро­пы. У 1959-м ёй бы­ло пры­сво­ена зван­не «На­род­ная артыс­тка РСФСР». Го­лас Ве­ра­ні­кі Ба­ры­сен­ка за­ха­ва­лі шмат­лі­кія грам­плас­цін­кі з за­пі­са­мі спек­так­ляў Вя­лі­ка­га тэ­атра. Па­мер­ла ў Мас­кве, па­ха­ва­на на Ма­ні­хі­на-Тро­іцкіх мо­гіл­ках.

Ры­гор Па­ўла­віч Пра­гін (3.04.1903 — 21.04.1984), пра­фе­сій­ны му­зы­кант. У 1930-м скон­чыў Мін­скі му­зыч­ны тэх­ні­кум па кла­се трам­бо­на. Але з па­чат­ку 1930-х доў­гі час пра­ца­ваў на ад­каз­ных па­са­дах: быў ды­рэк­та­рам Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі (1937—1941 і 1945—1951), на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» (1951—1955), на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Мін­скай сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня (1955—1960). На па­чат­ку 1942 го­да яго пры­зна­чы­лі на­ча­ль­ні­кам Ансам­бля пес­ні і тан­ца За­ход­ня­га фрон­ту, по­тым на­ча­ль­ні­кам До­ма афі­цэ­раў 21-й арміі. У ве­рас­ні 1943-га ў ба­ях за го­рад Ель­ня быў па­ра­не­ны і па­сля ля­чэн­ня пры­зна­ча­ны стар­шым інструк­та­рам па­лі­тад­дзе­ла 2-га Гвар­дзей­ска­га Та­цын­ска­га тан­ка­ва­га кор­пу­са. 3 лі­пе­ня 1944 го­да гэ­ты кор­пус пер­шым увар­ваў­ся ў Мінск на вы­зва­лен­не ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі ад фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў. За ўдзел у тых ба­ях Пра­гін быў уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Айчын­най вай­ны II сту­пе­ні. Так­са­ма ўдзе­ль­ні­чаў у ба­ях па вы­зва­лен­ні іншых га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, Літ­вы, шэ­ра­гу га­ра­доў Усход­няй Пру­сіі, у тым лі­ку Кё­ніг­сбер­га. Жон­кай Пра­гі­на бы­ла вы­дат­ная опер­ная спя­вач­ка, на­род­ная артыс­тка БССР Соф’я Дру­кер. У час аку­па­цыі ў Мін­скім ге­та за­гі­ну­лі двое іх ма­лых дзя­цей, якіх ба­ць­кі не змаг­лі сво­еча­со­ва эва­ку­іра­ваць.

Іван Андрэ­евіч Па­цют­коў (7.03.1909 — 21.11.1985), ба­яніст, пед­агог, кам­па­зі­тар. У 1935—1939 га­дах ву­чыў­ся ў Куй­бы­шаў­скім му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы па кла­се ба­яна. У 1939 го­дзе пры­ехаў у Там­боў і па­чаў вы­кла­даць у там­тэй­шым му­зыч­ным ву­чы­ліш­чы. З дзей­нас­цю Па­цют­ко­ва звя­за­на раз­віц­цё кла­са ба­яна ў гэ­тай уста­но­ве. У скла­дзе Пер­шай бе­ла­рус­кай фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­ды Іван Андрэ­евіч пра­йшоў ад Пад­мас­коў­я да Кё­ніг­сбер­га. Па­сля за­кан­чэн­ня вай­ны з 1946 па 1974 год пра­ца­ваў вы­клад­чы­кам Там­боў­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча, быў за­гад­чы­кам ад­дзя­лен­ня на­род­ных інстру­мен­таў, вы­ха­ваў со­тні вуч­няў. Вы­клад­чыц­кую пра­цу су­мяш­чаў з кам­па­зі­тар­скай твор­час­цю. Ім на­пі­са­на бо­льш за 300 тво­раў, ся­род якіх інстру­мен­та­ль­ныя і кан­цэр­тныя п’есы для ба­яна, пес­ні на вер­шы там­боў­скіх па­этаў. Як кам­па­зі­тар Іван Па­цют­коў быў уга­на­ра­ва­ны зван­нем «Лаў­рэ­ат Усе­ра­сій­ска­га і аб­лас­но­га кон­кур­саў пе­сень». Па­ха­ва­ны на Пет­ра­паў­лаў­скіх мо­гіл­ках Там­бо­ва.

Мі­ха­іл Эма­ну­іла­віч Пер­сцін (1915—1955) меў вы­дат­ныя да­дзе­ныя ка­ме­дый­на­га акцё­ра і да вай­ны іграў ад­па­вед­ныя ро­лі ў спек­так­лях Го­ме­льс­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Ад­ной з яго вя­лі­кіх твор­чых удач ака­за­ла­ся ро­ля Ту­ля­гі ў п’есе Кан­дра­та Кра­пі­вы «Хто смя­ецца апош­нім», прэм’ера якой ад­бы­ла­ся 7 са­ка­ві­ка 1940 го­да. Пер­сцін быў вя­до­мым фран­та­вым артыс­там. У скла­дзе Пер­шай бе­ла­рус­кай фран­та­вой бры­га­ды ён, вы­біт­ны кан­фе­ран­сье і вы­ка­наў­ца са­ты­рыч­ных ма­на­ло­гаў, за­ўсё­ды ка­рыс­таў­ся вя­лі­кай сім­па­ты­яй гле­да­чоў. Ад­на з яго знач­ных акцёр­скіх прац ва­енна­га пе­ры­яду — ро­ля Джы­мі Ско­та ў спек­так­лі «Ілгун­ня» па­вод­ле п’есы Меё і Эне­ке­на, якую па­ста­віў для фран­та­вой бры­га­ды рэ­жы­сёр Іван Бах­ме­ць­еў вяс­ной 1944 го­да. Гэ­ты твор артыс­ты па­каз­ва­лі ў во­інскіх час­цях, і ён ка­рыс­таў­ся по­спе­хам шмат у чым дзя­ку­ючы вос­тра­ха­рак­тар­най ігры Пер­сці­на. Ка­лі ў лі­пе­ні 1944 го­да Аркадзь Бяс­смер­тны па­кі­нуў бры­га­ду, за­стаў­шы­ся ў род­ным Мін­ску, Пер­сцін уз­на­ча­ліў яе. Па­сля вай­ны артыст па­спя­хо­ва пра­ца­ваў у «Мо­сэс­тра­де», але не­ўза­ба­ве за­гі­нуў у аўта­ка­тас­тро­фе. Па­ха­ва­ны на Ка­літ­ні­каў­скіх мо­гіл­ках у Мас­кве.

Адзі­ны фо­та­зды­мак Ган­ны Ана­то­ль­еўны Аль­шэў­скай (14.05.1905 — 3.05.1965). Па­зней, з 1945 па 1950 га­ды, яна пра­ца­ва­ла ў Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та БССР (фо­та з архі­ва тэ­атра).

До­ра За­ха­раў­на Кроз (12.11.1909 — 8.12.1997) у га­ды вай­ны вы­сту­па­ла ў скла­дзе роз­ных фран­та­вых бры­гад, у тым лі­ку раз­ам з артыс­та­мі Бе­ла­рус­ка­га опер­на­га тэ­атра: спе­ва­ка­мі Ве­рай Ма­ль­ко­вай, Ісі­да­рам Ба­ло­ці­ным, Ла­ры­сай Алек­сан­дроў­скай, пі­яніс­там Ся­мё­нам Тал­ка­чо­вым, тан­цо­ра­мі Юлі­яй Хі­рас­ка, Та­ма­рай Уз­уна­вай, Ся­мё­нам Дрэ­чы­ным, спя­ва­ла ў су­пра­ва­джэн­ні ду­эта цым­ба­ліс­таў Ста­ніс­ла­ва На­віц­ка­га і Ха­но­на Шме­ль­кі­на. У 1933—1949 га­ды бы­ла са­ліс­ткай Дзяр­жаў­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі, на сцэ­не яко­га ства­ры­ла шмат за­па­мі­на­ль­ных воб­ра­заў.

 Вольга БРЫЛОН