Мастацкая галерэя Ва­сі­ля Бы­ка­ва

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

Чы­тач доб­ра ве­дае Бы­ка­ва-пра­за­іка, а ці вя­до­мы яму Бы­каў-мас­так? Вы­яўлен­чае мас­тац­тва бы­ло па­жыц­цё­вым за­хап­лен­нем пі­сь­мен­ні­ка, пра што пры яго жыц­ці ве­да­лі ба­дай то­ль­кі род­ныя ды бліз­кія сяб­ры. І хоць вы­яўлен­чая спад­чы­на Ва­сі­ля Бы­ка­ва скла­дае со­тні адзі­нак, яна і да­сюль за­ста­ецца ў по­ўнай ме­ры не­вя­до­май не то­ль­кі пры­хі­ль­ні­кам яго та­лен­ту, але і бы­каў­скім бі­ёгра­фам.

З са­ма­га дзя­цін­ства ў бу­ду­ча­га слын­на­га пі­сь­мен­ні­ка бы­лі два га­лоў­ныя за­хап­лен­ні: чы­тан­не кніг і ма­ля­ван­не. «Вы­яўлен­чае мас­тац­тва ўвай­шло ў маю ду­шу з ма­люн­каў, кніж­ных ілюс­тра­цый, — свед­чыў Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч у ме­му­арнай кні­зе “Доў­гая да­ро­га да­до­му”. — Асаб­лі­ва за­хап­ля­лі гра­вю­ры ў ста­рых кні­гах Жуль Вер­на ды іншых».

Ма­лод­шая сяс­тра Ва­лян­ці­на Ула­дзі­мі­раў­на пры­гад­ва­ла, што пад­час ву­чо­бы ў шко­ле Ва­сіль быў рэ­дак­та­рам на­сцен­най га­зе­ты, якую не то­ль­кі рэ­да­га­ваў, але і афар­мляў. «Ужо та­ды ён ма­ля­ваць ве­ль­мі лю­біў, — рас­па­вя­да­ла яна ў ад­ной з на­шых гу­та­рак. — І так доб­ра ма­ля­ваў! Па­мя­таю, ад­ной­чы Троц­кі, наш на­стаў­нік, па­ста­віў ад­на­го вуч­ня, Іва­на Па­р­шон­ка, на та­бу­рэт, каб увесь клас ма­ля­ваў яго... Па­сля, ка­лі пры­йшлі да­до­му, я вы­ра­шы­ла па­гля­дзець, як там у Ва­сі­ля Іван вы­йшаў. Гля­джу — ста­іць бы жы­вы!»

І та­му па­сля за­кан­чэн­ня ва­сь­мі кла­саў Куб­ліц­кай ся­рэд­няй шко­лы Ва­сіль Бы­каў па­сту­піў на жы­ва­піс­нае ад­дзя­лен­не Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча. Ён пры­гад­ваў: «Мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча змяш­ча­ла­ся ў ста­рым асаб­ня­ку ка­ля га­рад­ской ра­ту­шы (му­зея) з кла­са­мі і сту­ды­ямі на пер­шым і дру­гім па­вер­хах. На пер­шым па­вер­се з вя­лі­кім акном бы­ла май­стэр­ня ды­рэк­та­ра ву­чы­ліш­ча Іва­на Ахрэм­чы­ка, дзе за­ў­сё­ды ста­яў вя­ліз­ны, на ўсю сця­ну, пад­рам­нік са шмат­фі­гур­най кам­па­зі­цы­яй. Ча­сам там мож­на бы­ло ба­чыць мас­та­ка з па­літ­рай у ру­ках. Мы ма­ля­ва­лі на­цюр­мор­ты — куб­кі, жба­ны, ча­сам са­да­ві­ну, бу­ль­бі­ны. Ну і, вя­до­ма, на­тур­шчы­каў».

Пра­ўда, тут Бы­каў пра­ву­чыў­ся ня­доў­га: у ву­чы­ліш­чы арга­ні­за­ва­ла­ся ску­льп­тур­нае ад­дзя­лен­не, паступаць на якое не бы­ло ахвочых, і ды­рэк­тар сва­ім за­га­дам пе­ра­вёў на яго не­ка­то­рых вуч­няў з жы­ва­піс­на­га ад­дзя­лен­ня. Ся­род іх быў і Бы­каў. Ад­нак і на ску­льп­тур­ным Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч пра­ву­чыў­ся ня­шмат, та­му што ўво­сень 1940-га па­ста­но­вай ура­ду сты­пен­дыі бы­лі ад­ме­не­ны, за ўсе ма­тэ­ры­ялы і пад­руч­ні­кі трэ­ба бы­ло пла­ціць. У сям’і Ган­ны Ры­го­раў­ны і Ула­дзі­мі­ра Хве­да­ра­ві­ча Бы­ка­вых не бы­ло гро­шай на ву­чо­бу, та­му іх ста­рэй­шы сын вы­му­ша­ны быў вяр­нуц­ца да­до­му.

Зрэш­ты, у хут­кім ча­се Ва­сіль Бы­каў зноў пры­ехаў у Ві­цебск, але ця­пер ву­чыў­ся ў фаб­рыч­на-за­вад­ской ву­чэ­ль­ні. «Су­ма­ваў па мас­тац­тве, у во­ль­ны час бе­гаў у му­зеі, — пры­зна­ваў­ся ён праз шмат га­доў. — Ча­сам уве­ча­ры пад­ыхо­дзіў да мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча, за­гляд­ваў у ніз­кія вок­ны ску­льп­тур­на­га кла­са, уз­іраў­ся ў зна­ёмыя тва­ры шчас­ліў­чы­каў. Але не за­йшоў ні разу». «Бы­ло со­рам­на і ба­лю­ча...» — на­пі­ша ён ва ўспа­мі­нах.

Ад­нак улю­бё­ны за­ня­так усё ж не кі­нуў: ма­ля­ваў на­ват на фрон­це. Ма­люн­кі тыя, на вя­лі­кі жаль, згу­бі­лі­ся. Сам Бы­каў пры­гад­ваў у ад­ным інтэрв’ю: «А да­ўнія мае пра­цы не за­ха­ва­лі­ся. Пад­час вай­ны я яшчэ не­шта ра­біў па ма­ляў­ні­чай час­тцы. Але ад­ной­чы зга­рэў “сту­дэ­бе­кер” з на­шай сал­дац­кай ма­ёмас­цю і зга­рэў мой рэ­чмя­шок, дзе быў аль­бом з ма­люн­ка­мі. З та­го ча­су ма­ля­ван­нем я не за­ймаў­ся».

Вя­до­мыя то­ль­кі шэсць «ва­енных» ма­люн­каў: два ў ліс­тах да род­ных (ця­пер за­хоў­ва­юцца ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным кра­я­знаў­чым му­зеі) і ча­ты­ры ма­люн­кі, якія да­ту­юцца пе­ра­мож­ным 1945-м. Праз чвэрць ста­год­дзя яны бы­лі над­ру­ка­ва­ны ў мас­коў­скім ча­со­пі­се «Друж­ба на­ро­дов», але сён­ня іх мес­цаз­на­хо­джан­не не­вя­до­мае. Трэ­ба за­ўва­жыць, што ўжо па­сля смер­ці пі­сь­мен­ні­ка ў дру­ку з’яўля­лі­ся яго ма­люн­кі фран­та­вой тэ­ма­ты­кі, якія пад­ава­лі­ся як ва­енныя. Між тым яны бы­лі зроб­ле­ны ў 1993-м, ка­лі Бы­каў пра­ца­ваў над сва­ёй «да­лі­та­ра­тур­най бі­ягра­фі­яй» «Пун­кці­ры жыц­ця».

І яшчэ ад­но ўдак­лад­нен­не: у сап­раў­днас­ці ма­ля­ван­нем Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч за­ймаў­ся ўсё жыц­цё. Бо­льш за тое: па­сля дэ­ма­бі­лі­за­цыі ў 1947-м ён, пры­ехаў­шы ў Мінск, на­ват ду­маў зноў па­сту­піць у мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча, з на­го­ды ча­го і звяр­нуў­ся да стар­шы­ні Са­юза мас­та­коў БССР Іва­на Ахрэм­чы­ка. Але па­чуў у ад­каз, маў­ляў, ву­чы­ліш­ча не пра­цуе, жыць у Мін­ску цяж­ка, але ў Брэс­це і Грод­не ёсць ад­дзя­лен­ні Мас­тац­ка­га фон­ду і ка­лек­ты­вы мас­та­коў. У вы­ні­ку Іван Ахрэм­чык даў на­кі­ра­ван­не да стар­шы­ні гро­дзен­ска­га фі­лі­яла Са­юза мас­та­коў Вік­та­ра Ма­ро­за­ва. Так Бы­каў і па­тра­піў у Грод­на, дзе, па­зна­ёміў­шы­ся і па­сяб­ра­ваў­шы з мясц­овы­мі мас­та­ка­мі, па пер­шым ча­се і сам пра­ца­ваў мас­та­ком.

«Ра­бо­ты ў май­стэр­ні бы­ло не ду­жа шмат, во­ль­на­га ча­су да­во­лі. Я ма­ля­ваў але­ем і аква­рэл­лю, ха­дзіў у пры­га­ра­ды на эцю­ды. Зра­біў не­ка­ль­кі ко­пі­яў — фла­ман­дцаў і Шыш­кі­на. Ба­чыў, ад­нак, май­стэр­ства май­го бра­куе, — за­свед­чыў Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч у “Пун­кці­рах жыц­ця” і тут жа да­даў: — Мас­тац­тва — дзе­ля во­ль­на­га ча­су, дзе­ля ду­шы». Пра лі­та­ра­тар­скі лёс ён та­ды ўсур’ёз не за­дум­ваў­ся. А ка­лі ў дру­ку па­ча­лі на­рэш­це з’яўляц­ца яго пер­шыя апа­вя­дан­ні, ча­сам яны аздаб­ля­лі­ся аўтар­скі­мі ілюс­тра­цы­ямі.

У дру­гой па­ло­ве 1950-х Ва­сіль Бы­каў ве­ль­мі сур’ёзна за­ймаў­ся са­ма­аду­ка­цы­яй, у тым лі­ку ў га­лі­не жы­ва­пі­су, пра што сён­ня свед­чыць адзін сшы­так з яго гро­дзен­ска­га архі­ва, які за­хоў­ва­ецца ў яго ма­лод­ша­га сы­на Ва­сі­ля. На гэ­тым сшыт­ку ру­кой Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча па­зна­ча­на: «Мас­тац­тва», ні­жэй год — 1957. Гэ­та, па сут­нас­ці, кан­спект лек­цый па сус­вет­ным мас­тац­тве — антыч­ным і эпо­хі Ад­ра­джэн­ня: Ле­анар­да да Він­чы, Ве­лас­кес, Гоя, Мі­ке­лан­джэ­ла, Му­ры­льё, Рэ­ну­ар, Ру­бенс, Ры­бер, Рэ­мбрант, Ты­цы­ян, Сур­ба­ран; па рус­кім мас­тац­тве ХІХ ста­год­дзя: Вру­бель, Іва­ноў, Ка­ро­він, Крам­ской, Ма­коў­скі, Не­сце­раў.

Да­рэ­чы, не­дзе ў той час Бы­каў за­ду­маў апо­весць на су­час­ную тэ­му, пра­та­ты­па­мі га­лоў­ных ге­ро­яў якой па­він­ны бы­лі быць гро­дзен­скія мас­та­кі Іван Дму­хай­ла, Вік­тар Ма­ро­заў, Іван Пуш­коў, Ва­лян­цін Са­віц­кі, Ігар Ся­мё­наў. Пра­ўда, да­лей рас­пра­цоў­кі сю­жэ­та пра­ца не па­йшла. Між тым хай не ў мас­тац­кай про­зе, а ў пуб­лі­цыс­ты­цы пра мас­та­коў Бы­каў пі­саў не­адной­чы. Адзін з яго арты­ку­лаў 1970 го­да так і на­зы­ваў­ся: «Та­лент і по­шук: пра ма­ла­дых мас­та­коў Грод­на». У іншым рас­па­вя­даў пра твор­часць чац­вёр­кі гро­дзен­скіх мас­та­коў: Кан­стан­ці­на Пят­ро­ва, Вік­та­ра Шчар­ба­ко­ва, Аляк­сан­дра За­ха­ра­ва і Люд­мі­лы На­лі­вай­ка. Так­са­ма ў 1970-я Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч вы­сту­піў з дву­ма вя­лі­кі­мі арты­ку­ла­мі аб твор­час­ці на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га.

На­огул ка­жу­чы, Ва­сіль Бы­каў і вы­яўлен­чае мас­тац­тва — асоб­ная ста­рон­ка твор­чай бі­ягра­фіі пі­сь­мен­ні­ка. Да­во­лі пра­цяг­лы час гэ­та быў пра­цэс уз­аем­най за­ці­каў­ле­нас­ці: мно­гія мас­та­кі ілюс­тра­ва­лі тво­ры Бы­ка­ва-пі­сь­мен­ні­ка — Люд­віг Асец­кі, Юрый Ге­ра­сі­мен­ка, Яўген Ігна­ць­еў, Пётр Ка­лі­нін, Гео­ргій Па­плаў­скі, Ула­дзі­мір Сыт­чан­ка і інш. Асоб­на ста­іць імя на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча, бо ён быў не то­ль­кі аўта­рам ілюс­тра­цый да кніг Ва­сі­ля Бы­ка­ва, — Каш­ку­рэ­ві­чу пры­све­ча­на ад­но з эсэ пі­сь­мен­ні­ка «Па­зна­ча­на вы­со­каю гар­мо­ні­яй», якое най­леп­шым чы­нам свед­чыць пра стаў­лен­не Бы­ка­ва да гэ­та­га, па яго сло­вах, «мас­та­ка бо­жай мі­лас­цю».

Вар­та пры­га­даць яшчэ ад­но імя — Марк Ша­гал. Бы­каў не то­ль­кі пі­саў пра сла­ву­та­га зем­ля­ка. Ён па­ўста­ваў на яго аб­аро­ну яшчэ ў той час, ка­лі імя сус­вет­на вя­до­ма­га мас­та­ка на яго ра­дзі­ме, у Ві­цеб­ску, імкну­лі­ся за­моў­чваць. Так, да пры­кла­ду, у 1988-м у га­зе­це «Со­вет­ская ку­ль­ту­ра» з’явіў­ся ад­кры­ты ліст ча­ты­рох вя­до­мых пісьменнікаў: Ва­сі­ля Бы­ка­ва, Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, Андрэя Ваз­ня­сен­ска­га і Да­ві­да Сі­ма­но­ві­ча, якія пад­ыма­лі пы­тан­не пра ства­рэн­не ў Ві­цеб­ску му­зея Ша­га­ла. А на са­мым па­чат­ку 1990-х Бы­каў пі­саў у арты­ку­ле «Не ад­лу­чыць Ша­га­ла ад Ві­цеб­ска»: «Зу­сім мо­жа так зда­рыц­ца, што з уся­го на­ша­га двац­ца­та­га ста­год­дзя ў на­ступ­нае, як са­мая най­бо­ль­шая сла­ву­тасць Ві­цеб­ска, пя­рой­дзе ме­на­ві­та Марк Ша­гал, імя яко­га і бу­дзе сім­ва­лі­за­ваць на­зву гэ­та­га го­ра­да. Усё астат­няе по­йдзе ў ня­быт, у гле­бу гіс­то­рыі, як па­йшло ўжо шмат што, чым ка­лісь га­на­ры­лі­ся, што зда­ва­ла­ся пра­ві­ль­ным, ма­гут­ным і не­ўмі­ру­чым. Усё, ад­нак, мрэ, па­ра­хнее, раз­бу­ра­ецца, гі­не, апроч вя­лі­кіх зда­быт­каў ду­хоў­нас­ці. Сап­раў­ды ду­хоў­нае — не­смя­рот­на. Твор­часць Мар­ка Ша­га­ла — пры­клад ме­на­ві­та та­кой ду­хоў­нас­ці, што так ярка і ма­гут­на ўва­со­бі­ла­ся ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва»...

 

Ад­ной­чы Быкаў пуб­ліч­на вы­сту­піў у не­звы­чай­най для ся­бе ро­лі — у якас­ці су­аўта­ра па­этыч­най кні­гі свай­го сяб­ра Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на «Ліс­ты ў Хе­ль­сін­кі», але — су­аўта­ра-мас­та­ка: по­бач з вер­ша­ва­ны­мі ліс­та­мі Ба­ра­ду­лі­на бы­лі над­ру­ка­ва­ныя гра­фіч­ныя пра­цы Бы­ка­ва. Ужо па­сля смер­ці ма­люн­кі Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча па­ча­лі з’яўляц­ца і ў іншых яго кні­гах: «Да­жыць да зя­лё­най тра­вы...», «Га­ра­дзен­скі архіў», у не­пад­цэн­зур­ных вы­дан­нях апо­вес­цей «Мёр­твым не ба­ліць» і «Лік­ві­да­цыя» («Со­тні­каў»). Ад­нак гэ­та па­куль што адзін­ка­выя пры­кла­ды. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што ка­лі-не­будзь і вы­яўлен­чая спад­чы­на Ва­сі­ля Бы­ка­ва бу­дзе вы­да­дзе­на і ста­не шы­ро­ка вя­до­май. Амаль гэ­так­са­ма, як і яго лі­та­ра­тур­ная спад­чы­на.

Сяргей ШАПРАН