Па­чуць ня­бач­нае

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

Вы­ста­ва Анас­та­сіі Хра­ло­віч і На­тал­лі Ка­ва­ле­віч «Твар, які за­ймае квет­ку» ў прасторы «ЦЭ­Х»
Крэ­атыў­ная пра­сто­ра «ЦЭХ» ад­кры­ла­ся на но­вым мес­цы не­звы­чай­най фо­та­выс­та­вай з па­этыч­най (шмат у чым — як і жыц­цё га­лоў­най ге­ра­іні пра­екта) на­звай — «Твар, які за­ймае квет­ку». Вы­ста­ва скла­да­ецца з дзвюх час­так: фа­таг­ра­фій Анас­та­сіі Хра­ло­віч ды за­лы-інста­ля­цыі На­тал­лі Ка­ва­ле­віч.

У ра­бо­тах Анас­та­сіі ад­люс­тра­ва­ныя буд­ні сля­пой ад на­ра­джэн­ня дзяў­чы­ны На­тал­лі, са­ма ж На­тал­ля так­са­ма прад­стаў­ляе свае фа­таг­ра­фіі, зроб­ле­ныя з да­па­мо­гай ад­мыс­ло­вай пра­гра­мы ў айфо­не. Але, акра­мя фо­та­здым­каў, На­тал­ля пра­па­нуе гле­да­чам па­глы­біц­ца ў яе свет, па­чуць гры­мот­ны го­рад, па­хі, якія рас­па­вя­да­юць не менш, чым шы­ль­ды ў кра­мах, па­слу­хаць мяк­кі жа­но­чы го­лас пра­гра­мы, што апіс­вае прад­ме­ты на фо­та. Ка­лі не па­ба­яцца пра­йсці ад­мыс­ло­вую экс­кур­сію з за­вя­за­ны­мі ва­чы­ма і кі­ем сля­по­га, то мож­на зра­зу­мець, што сце­ны і бар­дзю­ры мо­гуць быць важ­ны­мі, як са­ма да­ро­га і пра­сто­ра, а так­ты­ль­ныя ад­чу­ван­ні час­та бо­льш вострыя за ві­зу­аль­ныя. Мож­на па­спра­ба­ваць зра­зу­мець зу­сім іншы свет з іншай сіс­тэ­май ка­арды­нат, якая аб­апі­ра­ецца на гу­кі і па­хі, а не на зна­кі. Не­вя­лі­кую за­лу з фо­та­здым­ка­мі На­тал­лі ад­дзя­ляе ад ка­лі­до­ра цяж­кая фі­ран­ка — тэ­атра­ль­ная за­сло­на? Не, гэ­та хут­чэй фі­ран­ка на вак­не — нам да­зво­лі­лі за­зір­нуць у гэ­ты дом, у гэ­ты свет, па­гля­дзець, як тут усё ўлад­ка­ва­на, пра­жыць свой ад­рэ­зак ча­су ў пры­ват­най не­звы­чай­най атмас­фе­ры.

Ка­лі ідзеш на вы­ста­ву, што за­кра­нае вос­тра­са­цы­яль­ныя пы­тан­ні, за­ўсё­ды ча­ка­еш уба­чыць боль, дыс­кам­форт, ад­чай, і тут трэ­ба быць не то­ль­кі ўваж­лі­вым гле­да­чом, але спа­чу­ваць ды су­пе­ра­жы­ваць. За­ўсё­ды кры­ху тры­во­жыш­ся, што атры­ма­еш до­зу не­вер­ба­ль­най ма­ра­лі на тэ­му не­пры­дат­нас­ці гра­мад­ства да пры­няц­ця пра­блем­ных тэм. Па­ву­ча­ль­ныя ідэі яшчэ са шко­ль­най ла­вы на­вя­ва­юць ту­гу, а ў аб­са­лют­най бо­ль­шас­ці спра­цоў­вае не­ўсвя­дом­ле­ны эва­лю­цый­ны (маг­чы­ма, за­вос­тра­ны са­вец­кім «ідэ­аль­ным» ча­сам) ме­ха­нізм са­ма­аба­ро­ны ад цяж­кіх гіс­то­рый чу­жых лю­дзей. Вы­ста­ва ўні­ка­ль­ная тым, што, пра­цу­ючы са скла­да­ны­мі тэ­ма­мі аб­ме­жа­ван­няў і пе­ра­адо­лен­ня, яна не за­хо­дзіць на поле па­ку­ты. Гэ­та гіс­то­рыя маг­чы­мас­ці, а не ба­ра­ць­бы за маг­чы­масць, гіс­то­рыя ча­ла­ве­ка, які зра­зу­меў: яго асаб­лі­васць — не стра­та, але спо­саб ад­чу­ваць інакш, інды­ві­ду­аль­на, не­па­доб­на, а та­му ці­ка­ва і за­пат­ра­ба­ва­на.

Нам жа пра­па­ну­ецца вы­йсці з зо­ны ві­зу­аль­на­га кам­фор­ту і спаз­наць рэ­аль­насць, але без кро­пак гле­джан­ня — на­огул без гле­джан­ня, ра­кур­саў і ад­цен­няў. Мас­тац­тва ўжо да­ўно не слу­жыць «пры­го­жа­му» і на­ват на­адва­рот — усё час­цей ка­жа пра са­мыя скла­да­ныя і ня­зруч­ныя рэ­чы. Аван­гард спра­ба­ваў сыс­ці ў іншую рэ­аль­насць, дзе існу­юць то­ль­кі ко­лер, плос­касць, фі­гу­ры, але ця­пер мас­так хо­ча ства­раць свет, мя­няць гэ­тую рэ­аль­насць, і фар­бы ўжо дрэн­на спраў­ля­юцца з за­да­чай. Су­час­ны арт ага­ляе за­ба­ро­не­нае, ад­кры­вае сха­ва­нае і рас­па­вя­дае нам пра за­бы­тае. Не­ві­душ­чыя лю­­дзі ёсць той са­май пры­ха­ва­най гіс­то­­рыяй. Мы рэ­дка сус­тра­ка­ем іх на ву­лі­цы, ва ўні­вер­сі­тэ­це, у кра­ме, та­му што пра­біц­ца скрозь на­ша ві­зу­аль­нае ася­род­дзе скла­да­на. Ве­ль­мі скла­да­на. На­шмат пра­сцей про­ста не вы­хо­дзіць з до­му. Але На­тал­ля вы­йшла, па­йшла ву­чыц­ца ва ўні­вер­сі­тэт, уз­яла тэ­ле­фон і па­ча­ла пе­ра­кла­даць сло­вы ў фа­таг­ра­фіі, пры­йшла на ад­крыц­цё выставы і кан­так­та­ва­ла з на­вед­ні­ка­мі.

Ка­мер­ная гіс­то­рыя. І га­лоў­ны ге­рой тут не сле­па­та, але са­ма На­тал­ля, яе свет. Гук і пах фар­му­юць кар­цін­ку: яскра­вы свет без ко­ле­ру, інфар­ма­тыў­ны без дэ­та­ляў, жы­вы без ві­да­воч­ных ру­хаў. «Твар, які за­ймае квет­ку» — апо­вед пра тыя маг­чы­мас­ці, што ад­кры­ва­юцца лю­дзям, не пад­обным да боль­шас­ці, пра па­чуц­ці, якія ві­душ­чым цяж­ка зра­зу­мець, але мож­на пры­няць. Вы­ста­ва ў пра­сто­ры «ЦЭХ» зра­бі­ла­ся лас­ка­вым за­пра­шэн­нем за­зір­нуць у свет ге­ра­іні: па­гля­дзе­лі, здзі­ві­лі­ся, па­лю­ба­ва­лі­ся, але ця­пер не тры­вож­це­ся і вяр­тай­це­ся да сва­іх спра­ваў. Па агля­дзе вы­хо­дзіш з дум­кай: «Доб­ра, ну а як жа без­ба­р’ер­нае ася­род­дзе? Я за­ста­юся не­шта па­ві­нен гэ­тай сі­ту­ацыі і гэ­тай іні­цы­яты­ве?»

Нас за­пра­ша­лі сю­ды не для та­го, каб мы ця­пер не­шта мя­ня­лі, тры­ма­лі пад ло­каць і да­па­ма­га­лі.

Гля­дзі, гэ­ты свет ні­чым не гор­шы за твой. Ён про­ста іншы.

Сафія САДОЎСКАЯ