Чор­ным па бе­лым

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

Вы­ста­ва гра­фі­кі Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча «Чор­нае. Бе­лае» ў Па­ла­цы мас­тац­тва
Каб пад­крэс­ліць знач­насць мас­та­ка і яго ўнё­сак у куль­тур­ную спад­чы­ну, звыкла сып­люць га­на­ро­вы­мі зван­ня­мі, пе­ра­ліч­ва­юць уз­на­га­ро­ды ды па­са­ды, уз­гад­ва­юць ко­ль­касць пра­ілюс­тра­ва­ных кніг, пуб­лі­ка­цый, вы­ста­вач­ных пра­ектаў. Але для ма­ла­до­га па­ка­лен­ня твор­цаў, якое яшчэ пры жыц­ці май­стра за­лі­чы­ла яго да кла­сі­каў бе­ла­рус­кай гра­фі­кі, усе гэ­тыя ты­ту­лы ды рэ­га­ліі пад­аюц­ца на­бо­рам ма­ла­пат­рэб­ных сім­ва­лаў і бяз­важ­кіх сло­ва­злу­чэн­няў. Вы­раз «за­слу­жа­ны мас­так» вы­клі­кае па­зя­хан­не, а факт, што пра­цы Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча зна­хо­дзяц­ца ў пры­ват­ных ка­лек­цы­ях Гер­ма­ніі, Фран­цыі ды Ізра­іля, не да­дае важ­кас­ці, бо ў су­час­нас­ці кож­ны бо­льш-менш ма­бі­ль­ны арт-дзеяч мо­жа быць пры­ня­ты ў лю­бой кра­іне све­ту не­за­леж­на ад яго та­лен­ту ды за­слу­гаў

 Але фак­тар улас­на­га экс­пі­ры­енсу рас­стаў­ляе ўсё на свае мес­цы — мас­тац­т­вам ёсць не тое, што мае доў­гі ста­тус­ны пе­ра­лік рэ­га­лій, а то­ль­кі тое, што па­кі­дае след інтым­на­га пе­ра­жы­ван­ня ў ду­эце тво­ра і гле­да­ча. Успры­ман­не мас­тац­тва як важ­ная час­тка раз­віц­ця гра­мад­ства асаб­лі­ва шы­ро­ка рас­кры­вае свае якас­ці ў ілюс­тра­цыі: са­цы­яль­ная са­ма­свя­до­масць, пад­крэс­ле­ная ў лі­та­ра­тур­ных і ві­зу­аль­ных воб­ра­зах, ня­се ў са­бе глы­бо­кую сэн­са­вую на­груз­ку, фар­муе ку­ль­тур­на­га спа­жыў­ца ні­бы мі­ма­ходзь, але ўплы­во­ва і ад­на­знач­на.

Ку­ра­та­рам і арга­ні­за­та­рам вы­ста­вы, а так­са­ма яе іні­цы­ята­рам стаў сын мас­та­ка То­дар Каш­ку­рэ­віч. Не кож­ны дзеяч ку­ль­ту­ры мо­жа па­хва­ліц­ца тры­ва­лы­мі ся­мей­ны­мі су­вя­зя­мі, якія пра­цу­юць на па­пу­ля­ры­за­цыю яго твор­час­ці і раз­віц­цё за­кла­дзе­ных тра­ды­цый. Але ад­на­ча­со­ва мож­на вы­зна­чыць і мас­тац­кую спад­чын­насць у іншых «дзе­цях» Каш­ку­рэ­ві­ча — ма­ла­дых аўта­рах, сту­дэн­тах Ака­дэ­міі ды ву­чы­ліш­чаў і ка­ле­джаў, што на­тхня­юцца пра­ца­мі Арле­на Мі­хай­ла­ві­ча, тран­сфар­му­юць яго па­сыл, вы­ву­ча­юць тэх­на­ло­гіі, ка­пі­ру­юць ра­бо­ты.

«Маё ўспры­ман­не фаў­стаў­ска­га вы­каз­ван­ня на тэ­мы ад­каз­нас­ці за дзеі ча­ла­ве­ка і ма­ра­ль­на­га вы­ба­ру цал­кам су­па­ла з ві­зу­аль­ным вы­зна­чэн­нем гэ­тых пы­тан­няў у ра­бо­тах Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча. У мае 16 да мя­не тра­пі­ла кні­га з са­мым скла­да­ным на той час фі­ла­соф­скім змес­там і вы­біт­ным ілюс­тра­ван­нем, — ка­жа ма­ла­ды мас­так Яўген Шад­ко. — Не­ка­то­рыя на­пра­цоў­кі май­стра я з пад­крэс­ле­ным пе­ра­йман­нем пе­ра­нёс у свае пра­цы пе­ры­яду гле­баў­ска­га ву­чы­ліш­ча, для мя­не ён стаў бе­ла­рус­кім Рэ­на­та Гу­ту­за — ме­на­ві­та гэ­тая жыц­цё­васць, энер­гіч­насць, пра­га да на­ту­ра­ль­на­га і гі­пер­ба­лі­за­цыя ру­ху скла­дае асно­ву се­рыі “Ва­ры­яцыі на тэ­му “Фаў­ста” Іа­га­на Во­льф­ган­га Гё­тэ” і ілюс­тра­цый да лі­та­ра­тур­на­га по­мні­ка. Па­ву­ча­ль­ны сім­ва­лізм ма­люн­каў Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча сы­хо­дзіць на дру­гі план, бо га­лоў­нае — струк­ту­ра яго воб­ра­заў: на­пру­жа­ная, жы­вая і моц­ная, а та­му пра­ні­кае да глы­бі­ні і пра­чыт­ва­ецца не на ўзроў­ні кан­крэт­ных воб­ра­заў, а за­кра­нае не­выт­лу­ма­ча­ль­нае».

«Вы­ву­чаць тра­ды­цыі мас­та­ка — за­ўсё­ды сво­еа­саб­лі­вая пры­го­да: тэх­ніч­нае май­стэр­ства, скла­да­ныя кам­па­зі­цыі, ідэ­аль­ныя дэ­та­лі штур­ха­юць да па­ка­рэн­ня но­вых пра­фе­сій­ных вы­шынь, — да­дае сту­дэн­тка гра­фіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та бе­ла­рус­кай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Крыс­ці­на Іван­цо­ва. — “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха” Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, ілюс­тра­ва­нае Арле­нам Каш­ку­рэ­ві­чам, ста­ла для мя­не ідэ­алам яшчэ да па­ступ­лен­ня ў Ака­дэ­мію. Атмас­фе­ра на­ту­ра­ль­нас­ці падзей, ство­ра­ная зна­ёмы­мі дро­бя­зя­мі і дэ­та­ля­мі, та­емнасць ды на­пру­жа­насць кам­па­зі­цый уз­мац­ня­лі пра­чы­та­нае, а воб­раз га­лоў­най ге­ра­іні, вы­ка­на­ны мас­та­ком, не да­ваў мне спа­кою сва­ёй не­аба­ро­не­нас­цю ды ўнут­ра­най пра­гай жыц­ця».

 

Я так­са­ма ма­гу па­хва­ліц­ца да­лу­чэн­нем Арле­на Мі­хай­ла­ві­ча да спі­са ма­іх уяў­ных сяб­роў і сап­раў­дных на­стаў­ні­каў. У пра­він­цый­ным га­рад­ку з ад­ной мас­тац­кай шко­лай у тры кла­сы скла­да­на знай­сці ад­на­дум­цаў. Мне па­шан­ца­ва­ла: вя­лі­кая біб­лі­ятэ­ка, саб­ра­ная ма­імі ба­ць­ка­мі, зі­ха­це­ла імё­на­мі сус­вет­ных ды айчын­ных кла­сі­каў, якія ста­лі мне па­плеч­ні­ка­мі ў спас­ці­ган­ні жыц­цё­вай фі­ла­со­фіі, а ба­га­та ілюс­тра­ва­ныя вы­дан­ні без­умоў­на моц­на па­ўплы­ва­лі на вы­бар пра­фе­сіі. Той факт, што кні­гі мне не пад­соў­ва­лі ба­ць­кі, не пры­му­ша­лі за­маў­ляць у чы­та­ль­най за­ле па шко­ль­най пра­гра­ме, а я ўлас­най ру­кой да­ста­ва­ла то­мі­кі з шэ­ра­гаў іншых, ро­біць цуд май­го ад­крыц­ця мас­тац­ка­га май­стэр­ства Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча пры­ват­ным, а та­му глы­бо­кім і пер­ма­нен­тным.