Па­этро­ні­ка

№ 5 (387) 01.05.2015 - 31.05.2015 г

Фі­льм Аляк­сан­дры Шпар­та­вай «Усмеш­кі за куб­кам гар­ба­ты»
Не­ка­ль­кі га­доў та­му ма­ла­ды рэ­жы­сёр прэ­зен­та­ва­ла фільм «Да­выд-Га­ра­доц­кія ка­­но­ны». Гэ­та быў яе дэ­бют у да­ку­мен­та­ль­ным кі­но — стуж­ка, пры­све­ча­ная жы­ха­рам бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся, іх па­ўся­дзён­нас­ці і по­бы­ту. Ча­ты­ры сю­жэ­ты тры­ма­лі ўва­гу і «за­цяг­ва­лі» ў сваю пра­сто­ру. Ва­бі­лі плас­тыч­нас­цю пей­за­жаў, не­звы­чай­най му­зы­кай, агу­ль­най доб­ра­зыч­лі­ва-ўсмеш­лі­вай інта­на­цы­яй. Тэ­ма рэ­лі­гіі ды яе ўспры­ман­не су­час­ным ча­ла­ве­кам, пы­тан­ні ве­ры і ня­ве­р’я ад час­та­га ўва­саб­лен­ня (да мес­ца і не да мес­ца) зра­бі­лі­ся, на жаль, агу­ль­ным мес­цам. На гэ­тай тэ­ры­то­рыі скла­да­на знай­сці но­выя сцеж­кі, ад­шу­каць улас­ны ра­курс ба­чан­ня. Ства­ра­ль­ні­кі фі­ль­ма та­ко­га вы­ні­ку здо­ле­лі да­сяг­нуць.

Ка­лі імя рэ­жы­сё­ра па­куль ма­ла вя­до­мае, ніх­то за­га­дзя не ска­жа, як гля­дач і кі­наг­ра­мад­скасць бу­дуць рэ­ага­ваць на кар­ці­ну. Па­ча­так аб­на­дзей­ваў: фі­льм атры­маў не­ка­ль­кі ўзна­га­род на прэс­тыж­ных між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­лях, у тым лі­ку ўзяў «За­ла­то­га Ві­ця­зя». Та­кі рэ­за­нанс пры­му­сіў яшчэ бо­льш уваж­лі­ва па­ста­віц­ца да на­ступ­ных ра­бот Шпар­та­вай.

У су­час­на­га ча­ла­ве­ка без­ліч ві­зу­аль­ных ура­жан­няў, якія аб­ры­нь­ва­юцца штод­ня, — тэ­ле­ка­на­лы, са­цы­яль­ныя сет­кі. Ад­шу­каць у шмат­стай­ным на­ва­ко­ль­ным све­це тэ­мы, сю­жэ­ты, ге­ро­яў, якія ад­кры­ва­юць што­сь­ці ня­зве­да­нае, чым да­лей, тым бо­льш скла­да­на.

У 2014 го­дзе Аляк­сан­дра Шпар­та­ва за­пра­сі­ла на прэм’еру но­ва­га арт-пра­екта, які ла­дзіў­ся ў за­ле ўсход­ня­га мас­тац­тва На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. Не­вы­пад­ко­ва там — бо га­лоў­ным ге­ро­ем да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі «Твар» стаў­ся су­час­ны кі­тай­скі па­эт і ка­лі­граф Лі Цзо. У яго ма­на­ло­гах, вер­шах і гра­фіч­ных пра­цах вы­яўля­ла­ся іншае, шмат у чым ня­звык­лае для нас све­та­ўспры­ман­не. Стуж­ка існа­ва­ла ні­бы­та «на сты­ку» дзвюх роз­ных куль­­тур, кі­тай­скай і бе­ла­рус­кай, ад­люс­троў­ва­ла іх уз­ае­маў­плы­вы і пра­цэ­сы ўза­ема­спас­ці­жэн­ня. Ува­со­біць у кан­крэт­ным лё­се та­кія шы­ро­кія паняц­ці — не­ма­лая твор­чая ўда­ча. Што па­цвер­дзі­лі пры­зы, за­ва­ява­ныя фі­ль­мам на між­на­род­ным ма­ла­дзёж­ным фес­ты­ва­лі «Свят­ло све­ту» і Ад­кры­тым фэс­це да­ку­мен­­таль­на­га кі­но «Ку­на­кі».

Сё­ле­та вяс­ной Аляк­сан­дра прэ­зен­та­ва­ла на­ступ­ную пра­цу — экс­пе­ры­мен­та­ль­ную стуж­ку «Усмеш­кі за куб­кам гар­ба­ты». Яе прэм’ера ад­бы­ла­ся ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ным му­зеі Яку­ба Ко­ла­са. Фі­льм вы­тры­ма­ны ў ма­ла­вя­до­мым нам, але рас­паў­сю­джа­ным у іншых кра­інах жан­ры «па­этро­ні­ка», ка­лі струк­тур­най асно­вай кар­ці­ны з’яўля­юцца вер­шы.

«Усмеш­кі…» ураж­ва­юць не­ча­ка­ным спа­лу­чэн­нем. Па­этыч­ныя рад­кі, якія гу­чаць за кад­рам, ад­ра­зу ўзні­ка­юць бе­лым шрыф­там на цём­ным фо­не. Ад­на­ча­со­ва ў кад­ры раз­гор­тва­ецца ня­спын­ная тан­ца­ва­ль­ная дзея, што ўспры­ма­ецца як зро­ка­вае ўва­саб­лен­не на­пру­жа­на-дра­ма­тыч­най му­зы­кі. Гэ­та со­ла кан­тра­ба­са з тво­раў іта­ль­янца Джа­ва­ні Ба­тэ­зі­ні і бе­ла­ру­са Дзміт­рыя Да­ўга­лё­ва. Фі­льм ува­саб­ляе ча­ла­ве­чыя ста­сун­кі. Як за­ўжды, Ён і Яна, гіс­то­рыя ка­хан­ня, што па­ча­ла­ся са звы­чай­на­га куб­ка гар­ба­ты.

Сю­жэт­ная асно­ва кар­ці­ны — вер­шы су­час­на­га аме­ры­кан­ска­га па­эта Сэ­ма Оклен­да. Ён пры­язджаў у Мінск, вы­кла­даў у на­шым лін­гвіс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це. Быў зна­ёмы са ства­ра­ль­ні­ка­мі стуж­кі — Аляк­сан­драй і яе ма­ці Тац­ця­най Шпар­та­вай, якая ў свой час пе­ра­кла­ла з англій­скай кні­гу яго вер­шаў. Тое вы­дан­не і да­ло на­зву фі­ль­му. Не­ча­ка­на раз­уме­еш: аме­ры­кан­скі па­эт успры­мае свет гэ­так­са­ма, як бе­ла­рус­кія гле­да­чы стуж­кі, пры­све­ча­най яму! Бо мо­ва па­чуц­цяў уні­вер­са­ль­ная...

Ад­нак рэ­жы­сёр сцвяр­джае, што ві­зу­аль­ная мо­ва для вы­яўлен­ня эмо­цый, ад­люс­тра­ва­ных у вер­шах, бы­ла зной­дзе­на па­сля пра­цяг­лых по­шу­каў. У вы­ні­ку яна спы­ні­ла­ся на плас­тыч­най кан­так­тнай імпра­ві­за­цыі. Удак­лад­ню: Аляк­сан­дра Шпар­та­ва ву­чы­ла­ся ў на­шым ха­рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы ды вы­кон­ва­ла не­вя­лі­кія парт­ыі ў ба­ле­тах «Страс­ці» і «Па­ца­лу­нак феі» на сцэ­не Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Так што з плас­тыч­най пад­рых­та­ва­нас­цю ў яе ўсё ў па­ра­дку.

Ня­гле­дзя­чы на ка­рот­кі метр (10 хві­лін), фі­льм успры­ма­ецца раз­гор­ну­тым і ёміс­тым. За плас­тыч­ны­мі сцэ­на­мі надзвы­чай ці­ка­ва са­чыць. Бо кож­ны асоб­ны ра­курс — за­кон­ча­ная ві­зу­аль­ная «кар­цін­ка». Імпра­ві­за­цый­ны ха­рак­тар «Усме­шак…» па­тра­ба­ваў зды­маць іх ад­на­ча­со­ва не­ка­ль­кі­мі ка­ме­ра­мі. Але апе­ра­тар Ілля Ды­янаў здо­леў зра­біць гэ­тую спра­ву адзін, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы роз­ныя пры­ёмы зды­мак. Ве­ра­год­на, стуж­ка — на­ват пры сціп­лас­ці пер­ша­га па­ка­зу — мо­жа па­клас­ці па­ча­так но­ва­му жан­ру. Хтось­ці па­спра­буе ру­хац­ца ў тым жа кі­рун­ку. Адзі­нае — для на­леж­на­га вы­ні­ку трэ­ба, каб і склад­ні­кі (вер­шы, му­зы­ка, та­нец) ме­лі су­р’ёз­ную каш­тоў­насць і ад­па­вя­да­лі ад­но ад­на­му.

 

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі