Тайна адной літары. Версія

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Да 130-год­дзя кі­на­рэ­жы­сё­ра Юрыя Та­ры­ча
Дзень на­ра­джэн­ня айчын­на­га кі­но — 17 снеж­ня 1924 го­да. Ме­на­ві­та та­ды з’яві­ла­ся ды­рэк­ты­ва з па­тра­ба­ван­нем на­ла­дзіць на Бе­ла­ру­сі ўлас­ную кі­на­выт­вор­часць. Ві­даць, яна яшчэ доў­га за­ста­вала­ся б на па­пе­ры, ка­лі б не та­лент і май­стэр­ства тых за­меж­ных спе­цы­яліс­таў, якія ўжо ў 1925-м па­га­дзі­лі­ся пра­ца­ваць па за­ка­зах «Бел­дзяр­жкі­но». Са­мым пер­шым з та­кіх адзін­ка­вых та­ды спе­цы­яліс­таў быў Юрый Та­рыч. Аўтар гіс­та­рыч­най кас­цюм­най дра­мы «Кры­лы ха­ло­па», якая пер­шай з са­вец­кіх фі­ль­маў шы­ро­ка дэ­ман­стра­ва­ла­ся ў кі­нап­ра­ка­це ЗША і іншых за­меж­ных кра­ін, ён за­слу­жа­на стаў лі­да­рам бе­ла­рус­ка­га кі­но кан­ца 1920-х — па­чат­ку 1930-х. Ме­на­ві­та Юрый Та­рыч — рэ­жы­сёр кар­цін «Ляс­ная быль» (1926), «Да за­ўтра» (1929), «Шлях ка­раб­ля» (1935), «Адзі­нац­ца­та­га лі­пе­ня» (1938).

Пра­цяг­лы час лі­чы­ла­ся, што за­сна­ва­ль­нік на­цы­яна­ль­на­га кі­но, пер­шы айчын­ны пра­фе­сій­ны кі­на­рэ­жы­сёр быў ура­джэн­цам Бе­ла­ру­сі. У на­ву­ко­вых ма­наг­ра­фі­ях, дру­ка­ва­ных і элек­трон­ных СМІ мес­цам на­ра­джэн­ня Юрыя Та­ры­ча на­зы­ва­ецца По­лацк. Але ці так усё наса­мрэч?

Зы­ход­ная інфар­ма­цыя грун­та­ва­ла­ся на аўта­бі­ягра­фі­ях рэ­жы­сё­ра, якія за­ха­ва­лі­ся ў ад­дзе­лах кад­раў тых кі­нас­ту­дый бы­ло­га СССР, дзе ён пра­ца­ваў («Мос­фильм», «Лен­фи­льм», «Бе­ла­русь­фі­льм» і інш.). А так­са­ма, як сцвяр­джа­ла­ся, на ма­тэ­ры­ялах яго аса­біс­тай спра­вы, з якой сёння можна пазнаёміцца ў Рас­ійскім дзяр­жаў­ным архі­ве лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва ў Мас­кве. Спра­ва гэ­тая зна­хо­дзіц­ца ў во­ль­ным дос­ту­пе з 1972 го­да, але, як вы­свет­лі­ла­ся, да 2012 го­да яе пад­ра­бяз­на не да­сле­да­ваў ніх­то. Аўтар гэ­тых рад­коў быў пер­шым, хто за­зір­нуў у пе­ра­важ­ную бо­ль­шасць па­пак спра­вы.

Так, ся­род 133 адзі­нак за­хоў­ван­ня ёсць да­та­ва­ныя роз­ны­мі га­да­мі чар­на­ві­кі аўта­бі­ягра­фій Юрыя Та­ры­ча (на­га­даю: Та­рыч — твор­чы псеў­да­нім, а сап­раў­днае про­звіш­ча рэ­жы­сё­ра — Аляк­се­еў). Ёсць тут і ко­пiя яго па­ш­пар­та, дзе ў гра­фе «мес­ца на­ра­джэн­ня» да­клад­на зна­чыц­ца «По­лацк»... Ха­рак­тэр­на, што ўсе гэ­тыя да­ку­мен­ты з’яві­лі­ся па­сля 1937 го­да. А што ж бы­ло ра­ней?

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 1. Фо­та­паш­тоў­ка з ад­люс­тра­ван­нем трох юна­коў (Та­рыч — край­ні справа) у ты­по­вай гім­на­зіч­най фор­ме, у тым лі­ку ў фу­раж­цы з ха­рак­тэр­най ма­наг­ра­май «ПГ» на ку­кар­дзе, і над­пі­сам на ад­ва­ро­це «Зі­ма 1902 г. г.  Плоцк».

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 2. Афі­цый­ная па­пе­ра ад 01.09.1905 г. аб пра­ездзе па ль­гот­ным та­ры­фе з Ман­чжу­рыі, дзе Та­рыч слу­жыў са­ні­та­рам у га­ды рус­ка-япон­скай вай­ны, «да стан­цыі Вар­ша­ва». Ту­ды з Плоц­ка ў по­шу­ках срод­каў для існа­ван­ня пе­ра­еха­ла па­сля смер­цi ба­ць­кi ў 1903 го­дзе яго да­во­лі вя­лі­кая ся­м’я.

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 3. Па­штоў­кі Та­ры­ча род­ным у Вар­ша­ву (вул. Па­ўлі­на, 31/5) з ciбiр­скай ссыл­кі (з эта­пу і па­сёл­ка Та­ра пад Та­бо­льс­кам), дзе ён апы­нуў­ся ў 1907 го­дзе за «ўдзел у пра­па­ган­дыс­цкай ра­бо­це вар­шаў­скай ва­енна-рэ­ва­лю­цый­най арга­ні­за­цыі». Да­клад­ней — за па­пу­ля­ры­за­цыю ся­род ва­ль­на­дум­най мо­ла­дзі сва­іх на­ры­саў-ура­жан­няў ад рус­ка-япон­скай вай­ны.

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 4. Скла­дзе­ны ў снеж­ні 1917 го­да па­служ­ны спіс па­руч­ні­ка 2-й Грэ­на­дзёр­скай арты­ле­рый­скай бры­га­ды Юрыя Аляк­се­ева, дзе ў гра­фе «якой гу­бер­нiі ўра­джэ­нец» вы­раз­ным по­чыр­кам на­пі­са­на: «Ура­джэ­нец Вар­шаў­скай гу­бер­нiі», а ў гра­фе «дзе вы­хоў­ваў­ся» — «У Плоц­кай кла­січ­най гім­на­зii».

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 5. Стан­дар­тны аса­біс­ты ліс­ток ра­бот­ні­ка, які на­кі­роў­ва­ецца на за­меж­ную пра­цу (у ка­ман­дзі­роў­ку ў Бер­лін, Гер­ма­нія) ад 06.09.1930 г., дзе на пы­тан­не «мес­ца на­ра­джэн­ня» Та­рыч да­клад­на ад­каз­вае «г. Плоцк», а пра ад­ука­цыю пі­ша: «Скон­чыў кла­січ­ную гім­на­зію ў 1903 г. у г. Плоц­ку».

Да­ку­мен­та­ль­нае свед­чан­не № 6. Яшчэ адзін стан­дар­тны аса­біс­ты ліс­ток па ўлі­ку кад­раў та­го пе­ры­яду з ана­ла­гіч­ны­мі за­пі­са­мі: мес­ца на­ра­джэн­ня — го­рад Плоцк, ад­ука­цыя — Плоц­кая кла­січ­ная гім­на­зія (8 га­доў)...

Та­кім чы­нам, быў Плоцк, а стаў По­лацк! З якой жа пры­чы­ны Та­рыч змя­ніў (ве­ра­год­на, у час па­шпар­ты­за­цыі гра­ма­дзян СССР) улас­ную бі­ягра­фію і за­хоў­ваў гэ­тую та­ямні­цу да кан­ца жыц­ця? Ад­каз, як уяў­ля­ецца, — у асаб­лі­вас­цях і пе­ры­пе­ты­ях яго бі­ягра­фіі. З вы­шэй­наз­ва­ных да­ку­мен­та­ль­ных свед­чан­няў мы да­вед­ва­емся, што па­хо­дзіць Та­рыч «з па­том­ных два­ран», на­ра­дзіў­ся ў ся­м’і пад­пал­коў­ні­ка-арты­ле­рыс­та цар­скай арміі, быў афі­цэ­рам, ге­ро­ем Пер­шай сус­вет­най вай­ны, атры­маў 6 ордэ­наў (у тым лі­ку — Гео­ргі­еўскі крыж 4-й сту­пе­ні). А на па­штоў­ках да сва­ёй ма­ці пе­рад яе про­звіш­чам ён пі­саў «ея Вы­со­каб­ла­га­род­дзю». І хоць Та­рыч пры­няў рэ­ва­лю­цыю і на­ват слу­жыў ёй, для но­вай ула­ды ён усё роў­на за­ста­ваў­ся «не сва­ім». Прын­цы­по­ва важ­ныя ў гэ­тым сэн­се за­пі­сы ўтрым­лі­ва­юцца ў да­ку­мен­та­ль­ных свед­чан­нях № 5 і № 6, дзе на пы­тан­не аб пры­на­леж­нас­ці да па­лі­тыч­ных парт­ый Та­рыч па­зна­чае: «Быў кан­ды­да­там РКП(б) у 1920 го­дзе, вы­быў па­сля чыс­ткі (рэ­гу­лі­роў­кі са­цы­яль­на­га скла­ду парт­ыі. — І.А.) у 1921 го­дзе як інтэ­лі­гент».

«Не сва­ім» Та­ры­ча ра­біў, во­ль­на ці між­во­лі, і лёс пра­екта «Па­ход на Вар­ша­ву», які ста­яў у вы­твор­чым пла­не кі­на­фаб­ры­кі «Са­вец­кая Бе­ла­русь» на 1934 год і па­ві­нен быў з да­па­мо­гай та­лен­ту Та­ры­ча (да­рэ­чы, ад­на­го з пят­нац­ца­ці кі­на­рэ­жы­сё­раў СССР вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі) ства­рыць чар­го­вы пра­па­ган­дыс­цкі міф, вы­даў­шы па­ра­жэн­не Чыр­во­най Арміі ў жніў­ні 1920 го­да за ге­ра­ічную пе­ра­мо­гу. Мяр­ку­ючы па пад­бор­цы іка­наг­ра­фіч­на­га ма­тэ­ры­ялу і ліс­це ды­рэк­та­ру кі­на­фаб­ры­кі ад 16.11.1933 го­да, Та­рыч над пра­ектам пра­ца­ваў, але ў рэ­шце рэшт (не ў ста­не вы­даць чор­нае за бе­лае) ад­мо­віў­ся ад яго, па­лі­чыў­шы вы­хад на экран гэ­тай кі­на­кар­ці­ны «кро­кам па­лі­тыч­на не­ка­рэк­тным і — на да­дзе­ным эта­пе — па­мыл­ко­вым».

Тут да­рэ­чы бу­дзе пры­га­даць, што па во­лі лё­су Та­рыч быў удзель­­ні­кам бе­ла­рус­ка­га ад­ра­джэн­ня 20-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі ў ад­па­вед­нас­ці з та­га­час­най лі­ні­яй парт­ыі ў «на­цы­яналь­­ных ускра­інах бы­лой імпе­рыі» ства­ра­ла­ся «мас­тац­тва са­цы­яліс­тыч­нае па змес­це, але на­цы­яна­ль­нае па фор­ме». І пер­шы пер­спек­тыў­ны план вы­твор­час­ці бе­ла­рус­кіх мас­тац­кіх філь­маў, скла­дзе­ны на са­мым па­чат­ку 1925 го­да кі­раў­ніц­твам «Бел­дзяр­жкі­но», зу­сім на­ту­ра­ль­на і ла­гіч­на ад­кры­ваў­ся стуж­кай «Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі».

Але і гэ­та яшчэ не ўсё. Па­сля сус­вет­на­га по­спе­ху гіс­та­рыч­най кас­цюм­най дра­мы «Кры­лы ха­ло­па» (з-за пра­цы над якой у Мас­кве, да­рэ­чы, рэ­алі­за­цыя «пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га ба­еві­ка» «Ляс­ная быль» ад­кла­ла­ся роў­на на год), про­звіш­ча Юрыя Та­ры­ча за­меж­ная прэ­са ўклю­ча­ла ў спіс са­мых вя­до­мых са­вец­кіх кі­на­рэ­жы­сё­раў — Сяр­гея Эйзен­штэй­на, Мі­ха­іла Ро­ма, Усе­ва­ла­да Пу­доў­кі­на. Ён атрым­лі­ваў пры­ваб­ныя пра­па­но­вы ад кі­на­фірм Гер­ма­ніі і ЗША. А зна­чыць? У кан­тэк­сце шпі­ё­на­ма­ніі, якая па­глы­ну­ла з ця­гам ча­су Кра­іну Са­ве­таў, ён мог быць вы­кры­ты, на­прык­лад, як «поль­скі шпі­ён».

Ка­лі ў во­пі­се спра­вы Та­ры­ча ў Рас­ій­скім архі­ве лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва я не­ча­ка­на ад­шу­каў ман­таж­ны ліст кі­на­апо­вес­ці «Грыш­ка-сві­на­пас» у 9-ці част­ках з эпі­ло­гам (гэ­та ад­на з ра­бо­чых на­зваў стуж­кі «Ляс­ная быль»), пад­ума­ла­ся: на­рэш­це мы да­ве­да­емся, як вы­гля­да­ла «пер­шая на­цы­яна­ль­ная фі­ль­ма» ў пер­ша­па­чат­ко­вым ва­ры­янце! На жаль, да­ку­мент гэ­ты аб­ры­ва­ецца на 7-й час­тцы. Не ака­за­ла­ся тут, хут­чэй за ўсё на­ма­ган­ня­мі са­мо­га кі­нак­ла­сі­ка, і якіх-не­будзь іншых «кам­пра­ме­ту­ючых» ма­тэ­ры­ялаў твор­чай бі­ягра­фіі Та­ры­ча ча­соў бе­ла­ру­сі­за­цыі: пра ста­сун­кі з Мі­ха­сём Ча­ро­там, пер­шы­мі кі­раў­ні­ка­мі са­вец­кай Беларусі Язэ­пам Ад­амо­ві­чам, Ві­ль­­гель­мам Кно­ры­ным і Аляк­сан­драм Чар­вя­ко­вым. Хоць за­ха­ва­лі­ся ліс­ты і фо­та­здым­кі, на­прык­лад, акцё­ра Ле­а­ні­да Да­ні­ла­ва ці рэ­жы­сё­раў, а ка­лі­сь­ці асіс­тэн­таў Та­ры­ча Іва­на Пы­р’е­ва і Ула­дзі­мі­ра Корш-Саб­лі­на.

Поль­скі Плоцк, ба­ць­ка — два­ра­нін-пад­пал­коў­нік цар­скай арміі, шы­ро­кае пры­знан­не на За­ха­дзе, ад­мо­ва вы­ка­наць важ­ны са­цы­яль­ны за­каз... Апош­няй падзе­яй у гэ­тым лан­цу­гу аса­біс­тай не­бяс­пе­кі, ве­ра­год­на, ста­ла чыс­тка бе­ла­рус­ка­га кі­на­фон­ду. Та­ды з 46 мас­тац­кіх фі­ль­маў існу­юча­га рэ­пер­ту­ару 26 бы­лі за­ба­ро­не­ны цал­кам з фар­му­лёў­кай «як па­лі­тыч­на шкод­ныя», а яшчэ 10 сту­жак зве­да­лі цэн­зур­ныя ска­ра­чэн­ні і пе­ра­ман­таж. Як вы­ні­кае з афі­цый­на­га ліс­та кі­раў­ні­ка «Бел­дзяр­жкі­но» ў Га­лоў­нае ўпраў­лен­не кі­нап­ра­мыс­ло­вас­ці СССР ад 13.08.1937 го­да, ад цэн­зу­ры па­цяр­пе­лі і 5 фі­ль­маў Та­ры­ча. Ся­род іх стуж­кі «Уце­ка­чы» і «Вы­шы­ня 88,5» — за «па­ра­жэн­ства і ня­пра­ві­ль­ны па­каз здра­ды ў Чыр­во­най Арміі». «Ляс­ная быль» — за «сцэ­нар во­ра­га на­ро­да Ча­ро­та і па­каз у кар­ці­не во­ра­гаў на­ро­да Чар­вя­ко­ва, Кно­ры­на і Ад­амо­ві­ча». Кар­ці­на «Да за­ўтра»: «вы­ра­за­ныя кад­ры з мо­ман­та­мі кры­мі­­­наль­на-сэк­су­аль­на­га ха­рак­та­ру і кад­ры з парт­рэ­там во­ра­га на­ро­да Ча­ро­та». Стуж­ка «Ня­на­вісць»: «вы­ра­за­ныя кад­ры артыс­та, за­гры­мі­ра­ва­на­га пад пра­ва­ка­та­ра з кам­пар­тыі Поль­шчы».

У су­вя­зі з гэ­тым зноў звер­нем­ся да чар­на­ві­коў аўта­бі­ягра­фіі Та­ры­ча. Су­па­да­ючы па сут­нас­ці, яны ад­роз­ні­ва­юцца... вы­кі­ну­ты­мі фраг­мен­та­мі. У ад­ным ва­ры­янце Та­рыч вы­ра­шае не згад­ваць, што ву­чыў­ся ў кла­січ­най і ме­на­ві­та плоц­кай гім­на­зіі, у дру­гім ва­ры­янце ён вы­крэс­лі­вае, што на­ра­дзіў­ся ў сям’і ва­енна­га. А ў ва­ры­янце 1958 го­да, на­адва­рот, раз­ві­вае тэ­му «по­ла­цкай» гім­на­зіі і на­ват пры­во­дзіць про­звіш­чы ды­рэк­та­ра, інспек­та­ра і пед­аго­гаў. Хоць По­ла­цкая муж­чын­ская гім­на­зія бы­ла ад­чы­не­на то­ль­кі ў 1914 го­дзе, а ў ка­дэц­кім кор­пу­се, які існа­ваў там у 1903-м, бы­лі зу­сім іншыя кі­раў­ні­кі-пе­д­а­го­гі. І ку­кар­да на фу­раж­цы ка­дэ­таў бы­ла іншай... Та­кое ўра­жан­не, што Та­рыч на пра­ця­гу ўся­го свай­го жыц­ця па­кут­лі­ва раз­ва­жаў: які факт улас­най бі­ягра­фіі мо­жа згу­ляць су­праць або за яго ў кан­крэт­ны гіс­та­рыч­ны пе­ры­яд? На­ват да­ту свай­го на­ра­джэн­ня ў роз­ных афі­цый­ных па­пе­рах кла­сік бе­ла­рус­ка­га кі­но згад­вае роз­ную — спа­чат­ку сту­дзень, а па­зней ужо ве­ра­сень 1885 го­да.

 

Мы час­та на­ра­ка­ем на не­дас­ка­на­ласць бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа. А ці мог гэ­ты па­кру­час­ты і дра­ма­тыч­ны шлях атры­мац­ца іншым? Што ж да По­лац­ка, то да­ку­мен­та­ль­ных звес­так пра тое, якое да­чы­нен­не да гэ­та­га го­ра­да меў Юрый Та­рыч, у аса­біс­тай спра­ве рэ­жы­сё­ра не знай­шло­ся.

Ігар АЎДЗЕЕЎ