Іспы­ты з імпэ­там і драй­вам

№ 3 (385) 01.03.2015 - 31.03.2015 г

Сту­дэн­цкія ха­рэ­апра­екты ў РТБД і Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры эстра­ды
Зда­ра­ецца, два ары­гі­на­ль­ныя пра­екты, уба­ча­ныя з не­вя­лі­кім інтэр­ва­лам, па­чы­на­юць не­прык­мет­на «пад­свеч­ваць» адзін ад­на­го. Тым бо­льш, ка­лі раз­мо­ва пра харэаграфію.

Што ў іх агу­ль­на­га? Не­тры­ві­яль­насць і фі­ла­са­фіч­насць на­зваў. «Ве­цер ча­су ў ка­лен­да­рах» — пра­гра­ма дзяр­жэк­за­ме­ну па сцэ­ніч­ным тан­цы ў акцё­раў дра­ма­тыч­на­га тэ­атра і кі­но. Сту­дэн­ты Ака­дэ­міі мас­тац­тваў (пед­агог — на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Вік­тар Сар­кі­сь­ян, курс пра­фе­са­ра Лі­дзіі Ма­на­ко­вай) прэ­зен­та­ва­лі яе на сцэ­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. «Усё рыт­міч­на ў Сус­ве­це» — пра­гра­ма вы­пус­кно­га іспы­ту па дыс­цып­лі­не «мас­тац­тва ба­лет­май­стра». Дып­лом­ні­кі-за­воч­ні­кі (мас­тац­кі кі­раў­нік — пра­фе­сар Свят­ла­на Гут­коў­ская) з Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў дэ­ман­стра­ва­лі ўлас­ныя зда­быт­кі на сцэ­не Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды.

Пад­обныя пра­екты ка­рыс­та­юцца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю. За іх не трэ­ба агі­та­ваць. На іх з за­да­ва­ль­нен­нем пры­хо­дзяць ма­ла­дыя гле­да­чы, на­ву­чэн­цы, пра­фе­сій­ныя артыс­ты, кры­ты­кі. Бо ў сту­дэн­цкіх пра­цах (або вы­ка­наў­цаў, або ба­лет­май­страў) за­ўжды пры­сут­ні­чае імпэт і драйв. Ад­чу­ва­ецца за­хоп­ле­насць — пра­фе­сі­яй, тан­цам, плас­тыч­ным по­шу­кам. Ра­дасць ад­крыц­ця све­ту, под­ых ма­ла­дос­ці.

Спа­чат­ку пра пер­шы пра­ект. Ха­рэ­а­гра­фіч­ныя ну­ма­ры, па­ка­за­ныя ў 2-х ад­дзя­лен­нях, пад­алі­ся надзі­ва раз­на­стай­ны­мі. Та­му вя­до­ма­му бе­ла­рус­ка­му тан­цоў­шчы­ку Вік­та­ру Сар­кі­сь­яну мож­на вы­ка­заць то­ль­кі рэ­спект! Вы­дат­на, ка­лі са сце­наў Ака­дэ­міі бу­ду­чыя артыс­ты тэ­атра і кі­но вы­хо­дзяць пад­рых­та­ва­ны­мі. На су­час­най дра­ма­тыч­най сцэ­не ўсё бо­льш спек­так­ляў ме­на­ві­та му­зыч­ных. Здо­ль­насць сва­бод­на ру­хац­ца, аха­рак­та­ры­за­ваць ге­роя не толь­кі праз го­лас, тэкст п’есы, аб­ліч­ча, але і праз плас­ты­ку, ро­біц­ца час­ткай пра­фе­сіі.

У пра­гра­ме бы­лі і экзер­сіс ля стан­ка, шмат ма­са­вых кам­па­зі­цый — «Тан­га», «Рок-н-рол», «Стэп», «Цы­ган­скі», «Ірлан­дскі», «Ку­пал­ле». Не за­ўсё­ды мож­на бы­ло па­ве­рыць, што гэ­та бу­ду­чыя артыс­ты дра­ма­тыч­на­га тэ­атра і яны змал­ку не за­йма­лі­ся тан­цам.

Не мен­шы інта­рэс гле­да­чоў вы­клі­ка­лі шмат­лі­кія ду­этныя кам­па­зі­цыі («Па­знай мя­не ў на­тоў­пе», «Пры­пы­нак па па­тра­ба­ван­ні», «Люб­лю Іва­на», «Пе­ра­сяб­роў­ства/не­да­ка­хан­не»). У іх ба­га­та вы­на­ход­лі­вас­ці, фан­та­зіі, гу­ма­ру. Не­спа­дзя­ва­ных мі­зан­сцэн, за якімі па­ўста­юць ха­рак­та­ры, ад­но­сі­ны, псі­ха­ло­гія. Асаб­лі­ва за­пом­ніў­ся не­ча­ка­най дра­ма­тур­гі­яй ну­мар «Па ста­рон­ках жыц­ця» і яго вы­ка­наў­цы Ды­яна Ка­мін­ская і Эрык Аб­ра­мо­віч, надзі­ва вы­раз­ныя тан­цо­ры. За іх бу­ду­чым твор­чым лё­сам хо­чац­ца са­чыць.

Дру­гая пра­гра­ма атры­ма­ла­ся бо­льш ві­до­віш­чнай. Ві­даць, за кошт вы­ка­рыс­тан­ня ві­дэ­апра­екцый і раз­ма­іта­га сцэ­ніч­на­га адзен­ня. Але най­перш дзя­ку­ючы роз­ным на­кі­рун­кам тан­ца (на­род­ны, эстрад­ны, кла­січ­ная і аўтар­ская ха­рэ­агра­фія). Амаль два дзя­сят­кі ну­ма­роў бы­лі ўва­соб­ле­ны Ансам­блем ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі, а так­са­ма ка­лек­ты­ва­мі з Ма­гі­лё­ва, Пін­ска, на­ват Вер­ця­лі­шак з Гро­дзен­шчы­ны, якія спе­цы­яль­на пры­еха­лі ў ста­лі­цу, каб прэ­зен­та­ваць мі­ні­яцю­ры сва­іх кі­раў­ні­коў. На пра­па­но­вы ад­гук­ну­лі­ся і артыс­ты ака­дэ­міч­ных ба­лет­ных труп.

Мно­гія кам­па­зі­цыі вар­та ана­лі­за­ваць асоб­на. Ды­на­міч­нас­цю пры­ваб­лі­ваў ну­мар «Жыж — ва­ла­дар вог­неннай сты­хіі». Ка­ме­дый­нас­цю і не­ча­ка­ны­мі сю­жэт­ны­мі па­ва­ро­та­мі — «Шы­мель». Жывас­цю — «Ка­валь» і «Ма­гія расы». Асаб­лі­ва ха­це­ла­ся б адзна­чыць вы­на­ход­лі­вую мі­ні­яцю­ру «Са­ма­вар-чык», пры­ду­ма­ную Жан­най Ле­бе­дзе­вай. І пра­сяк­ну­ты дра­ма­тыз­мам ну­мар «Ава­цый шум, на жаль, не доў­гі ў на­шым жыц­ці». Ён свед­чыў: та­лен­таў ва­кол шмат, ім важ­на знай­сці адзін ад­на­го. Мі­ні­яцю­ра, па­стаў­ле­ная і вы­ка­на­ная Іва­нам Са­вен­ка­вым, са­ліс­там на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра, пе­ра­кон­ва­ла: ён — асо­ба пер­спек­тыў­ная і ў яго шмат не­за­пат­ра­ба­ва­ных здо­ль­нас­цей.

Вы­пус­кны экза­мен пад­крэс­ліў: пра­фе­сія ба­лет­май­стра — на­сам­рэч мас­тац­тва, за­ня­так прэс­тыж­ны і за­пат­ра­ба­ва­ны. Ба­гац­це фан­та­зіі ма­ла­дых па­ста­ноў­шчы­каў дае за­ру­ку: яны бу­дуць ру­хац­ца да­лей. А зна­чыць, мі­ні­яцю­ры і ну­ма­ры ў іх па­ста­ноў­цы мы яшчэ ўба­чым. Ка­лі за­вяр­ша­юцца па­добныя пра­екты і, акры­ле­ны юна­чай энер­гі­яй, вы­хо­дзіш з за­лы, за­ўжды шка­ду­еш, што такія дзеі — з’ява ад­на­ра­зо­вая. Так, сту­дэн­цкую твор­часць не­ль­га «ста­віць на па­ток» і ты­ра­жа­ваць (хоць свае на­пра­цоў­кі ма­ла­дыя ба­лет­май­стры мо­гуць по­тым раз­ві­ваць і ўзба­га­чаць у ка­лек­ты­вах, дзе пра­цу­юць). Але мне за­ўсё­ды ці­ка­ва: ці мо­гуць пра­фе­сій­ныя вы­ка­наў­цы ста­віц­ца да кож­на­га свай­го вы­ха­ду на сцэ­ну з та­кім жа імпэ­там, як дып­лом­ні­кі або сту­дэн­ты?

 

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі