Вы­хад праз га­ле­рэй­ную за­лу

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

«Escape» Яўге­на Шад­ко ў га­ле­рэі «Ў»
Яўген Шад­ко на­ра­дзіў­ся ў Ба­ры­са­ве ў 1987 го­дзе. Ву­чыў­ся ў МДМК імя Гле­ба­ва (Мінск) і ва Уні­вер­сі­тэ­це імя Ка­пер­ні­ка (То­рунь, Поль­шча), удзе­ль­ні­чаў у шмат­лі­кіх вы­ста­вах у Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і ЗША. На мін­скую пля­цоў­ку з пер­са­на­ль­ным пра­ектам Яўген вы­йшаў упер­шы­ню.

Па­вод­ле Акса­ны Жгі­роў­скай, ку­ра­та­ра га­ле­рэі «Ў»: «Мас­так вы­ка­рыс­тоў­вае кан­цэп­цыю вы­ста­вач­най пра­сто­ры “бе­ла­га ку­ба” як сім­вал жыц­цё­вых сі­ту­ацый, дзе ча­ла­век зра­біў­ся за­клад­ні­кам знеш­ніх аб­ста­він, якія ён не ў сі­лах змя­ніць». Ад­да­ваць свой пра­ект на вод­куп ку­ра­та­ру — тое ж, што ска­рыс­тац­ца па­слу­га­мі штат­на­га юрыс­та: без­вы­ход­на і за­ўсё­ды кам­пра­міс. За­клад­ні­кам вон­ка­вай трак­тоў­кі за­звы­чай ста­но­віц­ца пра­ект, які не сцвяр­джае, але то­ль­кі за­дае пы­тан­ні. І про­ста ад­ка­заць на іх пун­кта­мі ідэ­ало­гіі «бе­ла­га ку­ба» не­маг­чы­ма. Па-пер­шае, лю­бая га­ле­рэя, што прэ­тэн­дуе на зван­не су­час­най, мае не­абход­най умо­вай ства­рэн­не стэ­ры­ль­най, аб­ыя­ка­вай пра­сто­ры, а та­му пад­ста­во­вая без­ынфар­ма­тыў­насць не мо­жа стаць кан­цэп­цы­яй, а па-дру­гое, за­клад­нік тут — сам мас­так, які праз ку­ра­тар­скую фар­му­лёў­ку атры­маў пляс­ка­тую ідэю «вы­ха­ду».

Яўген Шад­ко ства­рыў пра­сто­ру на­кшталт кас­міч­най стан­цыі з фан­тас­тыч­ных фі­ль­маў яго дзя­цін­ства — цнат­лі­ва-бе­лы ва­ку­ум па­ко­яў ка­раб­ля, што дрэй­фуе па бяс­кон­цас­ці. «Вы­хад» як спро­ба пе­ра­адо­лець ся­бе і свой унут­ра­ны ком­пас: пад­ло­га за­сла­ная бе­лы­мі па­лот­на­мі — тая ж вы­ста­вач­ная сця­на ў сі­ту­ацыі бяз­важ­кас­ці, на якой мас­та­ком ра­біў­ся кож­ны на­вед­нік. Як звы­чай­на ў та­кіх фі­ль­мах, га­лоў­ны ге­рой за­ста­ецца сам-на­сам з на­сто­ль­кі важ­ным асэн­са­ван­нем, што ку­ль­мі­на­цы­яй стуж­кі ста­но­віц­ца псі­ха­ла­гіч­ны ка­тар­сіс ге­роя, а раз­вяз­кай бу­дзе пры­зям­лен­не вы­ра­та­ва­ль­най кап­су­лы на цвёр­дую па­вер­хню. Пра­ект «Escape» пер­са­на­ль­ны ў та­кой сту­пе­ні, на­ко­ль­кі гэ­та ўво­гу­ле маг­чы­ма, але яго пуб­ліч­насць ка­жа: пад­обныя транс­фар­ма­цыі ад­бы­ва­юцца з кож­ным. Яўген ста­но­віц­ца ды пра­па­ноў­вае іншым стаць гэ­та­кім Га­ры Гу­дзі­ні з яго здо­ль­нас­цю вы­пут­вац­ца з лан­цу­гоў, зна­хо­дзя­чы­ся ў ва­дзе ўніз га­ла­вой, — згу­біць ары­ента­цыю, атры­маць но­выя ад­чу­ван­ні, вы­пра­ба­ваць са­мо­га ся­бе. Праз эскей­па­ла­гіч­ныя здо­ль­нас­ці мас­та­ка, яго ўпар­тае пе­ра­адо­ль­ван­не да­дзе­нас­ці вы­раз­на ба­чыц­ца імкнен­не да ды­яло­гу з гле­да­чом і вон­ка­вы­мі аб­ста­ві­на­мі, якіх ён увесь час па­збя­гае. Пры­га­да­ем ха­ця б вы­каз­ван­не Яўге­на «Гля­дач і ёсць за­бой­ца», на­пі­са­нае на пус­тым па­лат­не свят­лом (на­ват не фар­бай!) у 2012 го­дзе, ці се­рыю аўта­пар­трэ­таў (як сім­вал ары­ента­ван­ня ў све­це праз глы­бо­кі са­ма­ана­ліз) з пра­екта «Becoming an artist» у 2013-м. Ві­да­воч­на, твор­ца не то­ль­кі не ішоў на ды­ялог, але і мэ­та­на­кі­ра­ва­на яго па­збя­гаў. Ме­на­ві­та та­му за­мест экс­кур­сій, аб­мер­ка­ван­няў і гу­та­рак з на­вед­ні­ка­мі мас­так і ця­пер вы­браў ро­лю маў­клі­ва­га на­зі­ра­ль­ні­ка (круг­ла­сут­ка­вая вэб-тран­сля­цыя), а раз­мо­вай зра­бі­ла­ся адзі­нае жы­ва­піс­нае па­лат­но, стаць час­ткай яко­га мог кож­ны, дзя­ку­ючы на­ла­джа­най сіс­тэ­ме пра­екта­ван­ня ру­хо­ма­га ві­дэа на кар­ці­ну — гэт­кі кам­пра­міс­ны ва­ры­янт між не­абход­нас­цю раз­маў­ляць і маг­чы­мас­цю вес­ці ды­ялог.

Доб­рая ілюс­тра­цыя та­го, што фак­тар пад­штур­хоў­ван­ня да «вы­ха­ду» спра­ца­ваў, — з’яў­лен­не ў апош­ні дзень вы­ста­вы не­вя­до­ма­га акцы­яніс­та з ма­ні­фес­там і ка­ніс­трай жоў­тай фар­бы. Акт ка­ля­ро­ва­га «са­ма­спа­лен­ня», зніш­чэн­ня бе­ла­га — ві­зу­аль­ная пра­ява спро­бы знай­сці ся­бе, акрэс­ліц­ца, даць са­бе імя, якое ба­зу­ецца на ві­да­воч­ных ха­рак­та­рыс­ты­ках, і вы­зна­чыць кі­ру­нак ру­ху. Ко­ле­рам акцы­яніст сцёр згад­кі пра бяз­важ­касць, вы­явіў ніз і верх, на­прам­кі. Экс­пе­ры­мен­та­ль­ны пра­ект ма­ла­до­га мас­та­ка Яўге­на Шад­ко знай­шоў свой вы­хад, ма­пу яко­га на бе­лых па­лот­нах на­ма­ля­ва­лі сля­ды шмат­лі­кіх на­вед­ні­каў га­ле­рэі «Ў».