Хто я? Картэс!

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

Новыя праекты кампазітара
Пра­жыць доў­гае жыц­цё, ска­жу вам, — асаб­лі­вы та­лент. Мож­на лі­чыць, май­стэр­ства. А ў ста­лым уз­рос­це здзіў­ляць но­вы­мі тво­ра­мі і прэм’ера­мі — май­стэр­ства ўдвая. Пра ўсё гэ­та ду­ма­ла­ся па­сля дзвюх юбі­лей­ных ве­ча­рын, якія ла­дзі­лі­ся ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі і На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та з на­го­ды 80-год­дзя Сяр­гея Кар­тэ­са.

Ён — асо­ба маш­таб­ная. Тэ­ры­то­рыя яго твор­час­ці агром­ніс­тая. Пра гэ­та свед­чаць і опе­ры-пры­па­вес­ці «Джар­да­на Бру­на», «Ма­тух­на Ку­раж», «Ві­зіт да­мы», ка­ме­дый­ная ды­ло­гія «Юбі­лей» і «Мя­дзведзь» (яны па­стаў­ле­ны ў Мін­ску, Мас­кве, Каў­на­се, Кі­шы­нё­ве). І му­зы­ка, на­пі­са­ная кам­па­зі­та­рам бо­льш як да 60 спек­так­ляў і 20 фі­ль­маў.

Але Кар­тэс — яшчэ і гра­мад­ская асо­ба. На па­чат­ку 1990-х, зра­біў­шы­ся ды­рэк­та­рам Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, по­тым мас­тац­кім кі­раў­ні­ком бе­ла­рус­кай опе­ры, ён ажыц­ця­віў не­маг­чы­мае. Вы­вез опер­ныя па­ста­ноў­кі на між­на­род­ныя фес­ты­ва­лі. У той час тры­ва­лы ста­тус «вы­язно­га» меў вы­ключ­на ба­лет. Опе­ра зна­хо­дзі­ла­ся ў яго це­ню, лі­чы­ла­ся «не­пад’ёмнай» і ў за­меж­жы ма­ла за­пат­ра­ба­ва­най. У та­кім пра­ры­ве Сяр­гею Аль­бер­та­ві­чу да­па­ма­га­лі лю­боў да жан­ру, аўта­ры­тэт твор­цы... і ве­дан­не моў, якое да­зва­ля­ла сва­бод­на кан­так­та­ваць з імпрэ­са­рыа роз­ных кра­ін.

Сяр­гей Кар­тэс вы­клі­кае ня­змен­ную сім­па­тыю тых, хто ве­дае яго збліз­ку ці зда­ля. Акрэс­ліць псі­ха­ла­гіч­ны парт­рэт? Вы­ключ­нае па­чуц­цё гу­ма­ру і не­ве­ра­год­ная доб­ра­зыч­лі­васць. Ні­якай «брон­зы» і ма­ніі ве­лі­чы. По­гляд на свет рас­хі­ну­ты і амаль па-дзі­ця­чы на­іўны. Лі­чу, ме­на­ві­та на­іўнасць ды ідэ­аліс­тыч­ная ве­ра ў вы­са­ка­род­ства су­раз­моў­цы та­емным чы­нам на­строй­ва­юць на гэ­тую ж хва­лю тых, хто з ім су­пра­цоў­ні­чае. Да­лі­кат­насць пра­ва­куе та­кія ж па­чуц­ці — у ад­каз. Ста­сун­кі з кам­па­зі­та­рам па­ўплы­ва­лі на мно­гіх твор­цаў. Мо та­му сто­ль­кі цёп­лых і ду­шэў­ных слоў пра­гу­ча­ла на ве­ча­ры­не ў ма­лой за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі? Рэ­жы­сёр Ба­рыс Лу­цэн­ка згад­ваў, што за­ўжды (яшчэ ў са­вец­кія ча­сы) ма­рыў сус­трэць у Мін­ску за­меж­ні­ка. І сус­трэў — у асо­бе Кар­тэ­са. Ка­лі яны па­ча­лі раз­ам пра­ца­ваць над кі­нас­туж­кай «Рас­кі­да­нае гняз­до». Та­ямні­чы і за­гад­ка­вы флёр ча­ла­ве­ка, які га­да­ваў­ся ў за­меж­жы, ду­маю, су­пра­ва­джае Сяр­гея Аль­бер­та­ві­ча ўсё жыц­цё. Ён на­ра­дзіў­ся ў Чы­лі. Ма­ці — рус­кая, баць­ка — арген­ці­нец. Так бы мо­віць, «ла­ці­на­аме­ры­кан­скія» ге­ны ад­люс­тра­ва­лі­ся ў бо­льш вы­со­кім гра­ду­се эмо­цый. Яны пры­сут­ні­ча­юць у яго­най му­зы­цы, у па­чуц­цё­вас­ці тво­раў. На­огул у са­мой вас­тры­ні ўспры­ман­ня рэ­ча­існас­ці.

Ба­ры­тон Ула­дзі­мір Пят­роў, адзін з леп­шых бе­ла­рус­кіх опер­ных спе­ва­коў, зга­даў: ме­на­ві­та Кар­тэс за­пра­сіў яго на пра­цу ў Тэ­атр опе­ры. Зра­зу­ме­ла, та­кія пра­па­но­вы прын­цы­по­ва мя­ня­юць лёс вы­ка­наў­цы і яго жыц­цё­выя да­ля­гля­ды. Га­лі­на Гал­коў­ская рас­па­вя­ла: пад­час за­меж­най ван­дроў­кі ў Швей­ца­рыю мас­тац­кі кі­раў­нік да­ру­чыў ёй быць рэ­жы­сё­рам шэ­ра­гу фес­ты­ва­ль­ных ме­рап­ры­емстваў. Ігар Алоў­ні­каў падзя­ліў­ся ўра­жан­ня­мі ад V Мін­ска­га між­на­род­на­га кон­кур­су пі­яніс­таў, дзе фраг­мен­ты з ба­ле­та Кар­тэ­са «Апош­ні інка» ака­за­лі­ся ў лі­ку са­мых за­пат­ра­ба­ва­ных.

Ця­пер пад­ра­бяз­ней пра но­выя пра­екты. Пер­шы з іх, «Я ўдзяч­ны лё­су...», ла­дзіў­ся ў Ма­лой за­ле фі­лар­мо­ніі ды саб­раў усю му­зыч­ную гра­мад­скасць ста­лі­цы. Два вя­ліз­ныя ад­дзя­лен­ні ўспры­ма­лі­ся лёг­ка. Што най­перш ва­біць у падобных імпрэ­зах? Па­каз но­ва­га і агляд та­го, што на­пі­са­на да­ўно, але не стра­ці­ла акту­аль­нас­ці. На­прык­лад, Му­зы­ка для струн­ных, якую вы­кон­ва­лі Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны аркестр і ды­ры­жор Андрэй Га­ла­наў, з’яві­ла­ся ў 1960-х дзя­ку­ючы та­му, што твор кам­па­зі­та­ру за­мо­віў Юрый Цы­рук. У пра­гра­ме прэ­зен­та­ва­лі­ся тво­ры роз­ных дзе­ся­ці­год­дзяў, але важ­на, што ў іх не ад­чу­ва­ла­ся пры­кмет эстэ­тыч­най сас­та­рэ­лас­ці, пры­на­леж­нас­ці эпо­се, якая сыш­ла.

Спеў­ную плынь ве­ча­ры­ны ўва­саб­ля­лі ва­ка­ль­ныя цык­лы і асоб­ныя опу­сы на сло­вы Янкі Ку­па­лы, Гар­сія Лор­кі, Ге­на­дзя Бу­раў­кі­на, Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на. У інтэр­прэ­та­цыі вя­до­мых са­ліс­таў — Ула­дзі­мі­ра Пят­ро­ва, Тац­ця­ны Трац­цяк. Ад­ной з эма­цый­ных ку­ль­мі­на­цый стаў­ся фраг­мент з опе­ры «Ма­тух­на Ку­раж». Ве­рыш: гэ­та сап­раў­ды Ку­раж (На­тал­ля Акі­ні­на). Хму­рая і за­кла­по­ча­ная, у воп­рат­цы ся­лян­кі, абі­­рае бу­ль­бу для вя­чэ­ры. Гэ­та сап­раў­ды Іве­та (Анас­та­сія Маск­ві­на), яе за­ўжды вя­сё­лая сяб­роў­ка, апра­ну­тая «па-га­рад­ско­му», з бу­тэ­леч­кай у ры­ды­кю­лі.

Не­ка­му бру­та­ль­ным і пра­змер­на гуч­ным пад­аўся вы­ступ фолк-панк гур­та «Dzieciuki», які спе­цы­яль­на пры­ехаў на ве­ча­ры­ну з Грод­на, каб вы­ка­наць пес­ню «А хто там ідзе?» з «Рас­кі­да­на­га гняз­да». Але кам­па­зі­тар за­ўжды быў схі­ль­ны да экс­пе­ры­мен­таў, та­му ўсё ўспры­ня­ло­ся да­рэч­ным.

Інстру­мен­та­ль­ныя тво­ры пры­ваб­лі­ва­лі экс­прэ­сіў­нас­цю і плас­тыч­нас­цю мо­вы. Гэ­та да­ты­чы­ла і опу­саў для фар­тэ­пі­яна со­ла (у На­тал­лі Ко­та­вай і Іга­ра Алоў­ні­ка­ва), флей­ты со­ла («Ле­ген­да», пры­све­ча­ная па­мя­ці жон­кі). І «Та­ран­тэ­лы» з му­зы­кі да спек­так­ля «Кар­чмар­ка», якую ўва­со­біў ансамбль флей­тыс­таў «Сі­рынкс». Імклі­вы, со­неч­ны, вір­ту­озны твор аса­біс­та я ўспры­маю як псі­ха­ла­гіч­ны парт­рэт са­мо­га Кар­тэ­са. На­огул у яго му­зы­цы шмат вы­тан­ча­най га­рэз­нас­ці і амаль юна­чай ра­дас­ці жыц­ця.

Ця­пер на­конт прэм’еры «Хто я?», па­ка­за­най На­цы­яна­ль­ным тэ­атрам опе­ры і ба­ле­та. У да­лё­кім 1990-м на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Га­ва­ны ад­быў­ся па­каз ба­ле­та «Апош­ні інка». Кар­тэс на­пі­саў гэ­тую му­зы­ку па за­ка­зе Алі­сіі Алон­са, мас­тац­кай кі­раў­ні­цы На­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та Ку­бы. Той спек­такль быў пра лёс інкаў, рос­квіт і па­гі­бель ма­гут­най імпе­рыі. Ка­лі на­шы ха­рэ­огра­фы Юлія Дзят­ко і Кан­стан­цін Куз­ня­цоў звяр­ну­лі­ся да парт­ыту­ры, дык па­лі­чы­лі: на­ўрад ці та­кі сю­жэт акту­аль­ны для бе­ла­ру­саў. Та­му ба­лет на­быў іншыя змест і на­зву.

Па­сля прэм’еры да­вя­ло­ся па­чуць, што тэ­ма на­тоў­пу і асо­бы, якая су­пра­цьс­та­іць без­абліч­най ма­се, тэ­ма мас­кі і сут­нас­ці, іх скла­да­ных да­чы­нен­няў ёсць і ў па­пя­рэд­ніх пра­цах па­ста­ноў­шчы­каў, на­прык­лад, у «За­ле ча­кан­ня». Так. Але ў но­вым спек­так­лі пры­ваб­лі­вае яркасць парт­ыту­ры, ство­ра­ная аркес­трам і ды­ры­жо­рам Але­гам Ле­су­ном. Му­зы­ка не ты­по­ва ба­лет­ная, шмат­слой­ная, у ёй ба­га­та ўнут­ра­на­га на­пру­жан­ня, на­ват экс­та­тыч­нас­ці. Ва­біць за­гад­ка­васць ка­лен­да­ра-ко­ла, асноў­на­га фраг­мен­та сцэ­наг­ра­фіі Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­кі. Скла­да­ны ха­рэ­агра­фіч­ны ма­лю­нак пе­ра­ка­наў­ча ўва­соб­ле­ны са­ліс­та­мі Ма­ры­най Веж­на­вец (Дзяў­чы­на) і Юры­ем Ка­ва­лё­вым (Юнак).

Га­лоў­нае — у спек­так­лі «Хто я?» ёсць глы­бо­кая ўнут­ра­ная ад­па­вед­насць экс­прэ­сіў­нас­ці му­зы­кі, вас­тры­ні плас­тыч­на­га вы­яўлен­ня эма­цый­на­му ста­ну вы­ка­наў­цаў. Ба­лет тры­мае ў на­пру­жан­ні на пра­ця­гу ўсёй дзеі, ка­лі со­чыш за раз­віц­цём падзей і ад­но­сін. Дзят­ко і Куз­ня­цоў як ха­рэ­огра­фы на­рэш­це атры­ма­лі вя­лі­кую сцэ­ну. Веж­на­вец і Ка­ва­лёў, артыс­ты бяз­меж­ных маг­чы­мас­цей, для якіх апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ні­чо­га но­ва­га зу­сім не ста­ві­ла­ся, стан­ца­ва­лі прэм’еру. Му­зы­ка ба­ле­та, на­пі­са­ная 25 га­доў та­му, успры­ма­ецца акту­аль­най і су­час­най.

У дру­гой дзеі юбі­лей­най ве­ча­ры­ны прэ­зен­та­ва­ла­ся опе­ра «Мя­дзведзь» (па­вод­ле Чэ­ха­ва). Твор мае не­ма­лую сцэ­ніч­ную гіс­то­рыю. Пер­шы па­каз ад­быў­ся на сцэ­не фі­лар­мо­ніі ў 2009-м. У 2011-м твор Кар­тэ­са з’явіў­ся на афі­шы ка­мер­най за­лы імя Алек­сан­дроў­скай. І вось трэ­цяя вер­сія.

 

У пер­шым, фі­лар­ма­ніч­ным «Мя­дзве­дзі» пан­ава­ла ра­дасць зна­ёмства з са­чы­нен­нем, не­ве­ра­год­на ары­гі­на­ль­ным і да­сціп­ным на ўсіх уз­роў­нях. Сю­жэт­ным, му­зыч­ным, тэм­бра­ль­ным, ва­ка­ль­на-вы­ка­наў­чым. Ка­мер­ная за­ла ў не­чым збяд­ня­ла ўяў­лен­ні пра му­зы­ку, але да­зва­ля­ла збліз­ку па­ба­чыць тва­ры, мі­мі­ку і вы­дат­ную ігру спе­ва­коў — Ста­ніс­ла­ва Тры­фа­на­ва, Але­ны Бун­дзе­ле­вай, Юрыя Ба­ла­ць­ко. У трэ­цяй вер­сіі вы­ка­наў­цы тыя ж. Раз­ам з рэ­жы­сё­рам Га­лі­най Гал­коў­скай яны зра­бі­лі ўсё, каб «пры­ста­са­ваць» опе­ру да па­ме­раў сцэ­ны (вя­лі­кія ку­лі­сы, «вы­га­рад­ка», «тэ­атр це­няў», плас­тыч­ныя эпі­зо­ды). Ня­даў­няе ўва­саб­лен­не «Мя­дзве­дзя» да­ло маг­чы­масць вяр­нуц­ца да парт­ыту­ры, на­пі­са­най для вя­лі­ка­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. То­ль­кі, зда­ецца, усё-та­кі існуе пэў­ная ўнут­ра­ная су­пя­рэч­насць па­між ка­мер­ным па сут­нас­ці тво­рам і па­ме­ра­мі пляцоўкі. Бу­ды­нак тэ­атра ідэаль­ны для ма­ну­мен­та­ль­най «Аі­ды» ці ма­са­вых ба­лет­ных сцэн. Пра­бле­ма і ў тым, што сцэны ў нас або ве­лі­зар­ныя, або ка­мер­ныя. А «за­ла­той ся­рэ­дзі­ны» (зга­да­ем тэ­атр Ба­ры­са Па­кроў­ска­га), як за­ўжды, не ха­пае. Ду­маю, за­ўва­гі не пе­ра­шко­дзяць слу­ха­чу і гле­да­чу атры­маць аса­ло­ду ад на­ступ­ных па­ка­заў. Па­ра­ду­емся: ад­ра­зу два са­чы­нен­ні айчын­на­га кам­па­зі­та­ра з’яві­лі­ся на афі­шы. Іх у нас так ма­ла! Мож­на пе­ра­лі­чыць на па­ль­цах. На­ват ад­ной ру­кі...

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі