Ды­ялек­ты­ка зла­чын­ца і ахвя­ры

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

«Цар­ская ня­вес­та» ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та
Гэ­тая опе­ра Мі­ка­лая Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, на­пі­са­ная на ліб­рэ­та дра­мы Льва Мея, за­ўжды пры­сут­ні­ча­ла на айчын­най сцэ­не. Пер­шая вер­сія (пад на­звай «Апрыч­ні­кі») з’я­ві­ла­ся ў 1933-м, у год ад­крыц­ця тэ­атра. На­ступ­ныя па­зна­ча­ны 1939 і 1950 га­да­мі. Апош­няя па­ста­ноў­ка пра­жы­ла ажно шэсць дзе­ся­ці­год­дзяў, і то­ль­кі ў 2009-м спек­такль быў зня­ты з рэ­пер­ту­ару. Но­вы час вы­ма­гае су­час­на­га пра­чы­тан­ня.

Рым­скі-Кор­са­каў — кам­па­зі­тар вя­лі­кі і на­ват ге­ні­яль­ны. Але яго парт­ыту­ры ўва­саб­ля­юцца на сцэ­не ра­дзей, чым, на­прык­лад, тво­ры Чай­коў­ска­га. Пры­чы­ны? Опе­ры-каз­кі («Сня­гур­ка», «Сад­ко», «За­ла­ты пеў­нік») па­тра­бу­юць ба­га­та­га вы­яўлен­ча­га шэ­ра­гу. Эпіч­ныя па­лот­ны («Ба­яры­ня Ве­ра Ша­ло­га», «Пска­ві­цян­ка», «Сказ пра ня­бач­ны град Кі­цеж...») ад­люс­троў­ва­юць рус­кую гіс­то­рыю і мен­та­ль­насць, а та­му ці­ка­выя най­перш рус­ка­моў­най пуб­лі­цы. Вар­та зга­даць і ад­мет­ную мо­ву, рыт­мі­ку, скла­да­ную для ва­ка­ліс­таў. Так­са­ма су­р’ёз­ная пра­бле­ма — пра­цяг­ласць опер. Ча­ты­ры дзеі, як у «Цар­скай ня­вес­це», ма­ла хто з су­час­ных гле­да­чоў здо­ль­ны вы­тры­маць. Тэмп жыц­ця сён­ня іншы. Тым не менш на на­шай сцэ­не ця­пер жы­вуць чатыры тво­ры кам­па­зі­та­ра — «Сня­гур­ка» і «Цар­ская», якія сам Рым­скі-Кор­са­каў ве­ль­мі лю­біў, а так­са­ма «Каш­чэй Бес­смя­рот­ны» і «Моцарт і Сальеры».

Пад­час пад­рых­тоў­кі «Цар­скай ня­вес­ты» ку­пю­ры ў парт­ыту­ры бы­лі ня­знач­ныя. Ды­на­міч­насць но­вай па­ста­ноў­кі (тры га­дзі­ны з антрак­там) да­сяг­ну­та тым, што кож­ная дзея зра­бі­ла­ся кар­ці­най. Іх дзве ў пер­шай па­ло­ве, дзве ў дру­гой. Ды­на­міч­нас­ці спры­яе і сцэ­наг­ра­фія Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­кі, прад­ума­ная ды ве­ль­мі кам­пак­тная. Па­ва­рот­нае ко­ла змяш­чае не­ка­ль­кі фраг­мен­таў інтэ­р’е­ра. Акрамя таго, ву­лі­цу по­бач з цар­квой, дзе Ма­лю­та ды Гроз­ны ба­чаць Мар­фу. А яшчэ вы­со­кі плот ля до­ма Са­ба­кі­ных, дзе Мар­фа спя­вае пра «зла­тыя вян­цы», а Лю­ба­ша сус­тра­ка­ецца з Ба­ме­лі­ем.

У гіс­та­рыч­ным спек­так­лі ці не са­мае ці­ка­вае — рэ­жы­сёр­скае ба­чан­не сю­жэ­та, кан­флік­ту, эпо­хі. Тут Мі­ха­іл Пан­джа­ві­дзэ вы­ка­заў­ся пэў­на: «На сцэ­не раз­гор­тва­ецца гран­ды­ёзная інтры­га, пе­радзел сфер уплы­ву па­між пры­спеш­ні­ка­мі ца­ра — Лы­ка­вым, Граз­ным і Ма­лю­тай. Мар­фа — сва­ячка Ма­лю­ты, і ён, на­ту­ра­ль­на, хо­ча ўба­чыць яе ца­ры­цай, бо здо­лее яшчэ бо­льш на­блі­зіц­ца да ма­нар­ха. Гэ­та ад­на лі­нія. Дру­гая — два ма­ла­дыя жыц­ці, ска­ле­ча­ныя ў пра­цэ­се ку­лу­арных гу­ль­няў». Раз­мах но­вай па­ста­ноў­кі пе­ра­кон­вае: «Цар­скую» не­маг­чы­ма ўва­саб­ляць то­ль­кі як аса­біс­тую дра­му ге­ро­яў, якая раз­гор­тва­ецца на гіс­та­рыч­ным фо­не.

Уз­ае­ма­адно­сі­ны асо­бы і бяз­душ­най дзяр­жаў­най ма­шы­ны ад­люс­тра­ва­ны і ў па­пя­рэд­ніх ра­бо­тах Пан­джа­ві­дзэ. У опе­рах «На­бу­ка» і «Тос­ка», у «Аі­дзе» і «Ту­ран­дот». Так, ула­да, якой не ха­пае мо­цы, — ні­бы­та і не ўла­да. Але што­раз аказ­ва­ецца: каб за­ха­ваць ся­бе, ула­дзе трэ­ба зніш­чыць інша­дум­цаў або інша­вер­цаў. Ад­пра­віць на па­гі­бель, як у «На­бу­ка». Рас­стра­ляць, як у опе­ры «Тос­ка». За­му­ра­ваць, як у «Аі­дзе». Ссек­чы га­ло­вы, як у «Ту­ран­дот».

Дзея­нне «Цар­скай» ад­бы­ва­ецца ў Мас­кве, у 1572 го­дзе. Што ро­біц­ца ў све­це? Па­мі­рае Жы­гі­монт Аўгуст, апош­ні з Яге­ло­наў. У Па­ры­жы свят­ку­юць вя­сел­ле Мар­га­ры­ты Ва­луа і Ген­ры­ха На­вар­ска­га. Услед за­бі­ва­юць ад­мі­ра­ла Ка­лі­ньі, зда­ра­ецца Вар­фа­ла­ме­еўская ноч, у вы­ні­ку якой за­рэ­за­ны, зніш­ча­ны, па­ка­ра­ны смер­цю амаль 30 ты­сяч гу­ге­но­таў. 1572-гі — час скан­чэн­ня апрыч­ні­ны. У бе­ла­ру­саў свае ад­но­сі­ны да ца­ра Іва­на IV. Для рус­кіх ён — Гроз­ны, у на­шай гіс­то­рыі на­быў бо­льш трап­нае вы­зна­чэн­не — Жах­лі­вы. Вар­та зга­даць: у 1562 го­дзе 80-ты­сяч­нае вой­ска на ча­ле з Гроз­ным увар­ва­ла­ся на тэ­ры­то­рыю су­час­най Бе­ла­ру­сі. По­лацк, да пры­кла­ду, быў цал­кам спа­ле­ны. У «Цар­скай» Гроз­ны не мае рэ­плік, ён з’яў­ля­ецца на сцэ­не двой­чы, але яго пры­сут­насць і ўчын­кі мя­ня­юць лёс пер­са­на­жаў.

У но­вай вер­сіі опе­ры эма­цый­нае і сэн­са­вае на­пру­жан­не ства­ра­ецца і му­зы­кай, і дра­ма­тур­гі­яй. Інтры­гу пад­ма­цоў­ва­юць лю­боў­ныя трох­кут­ні­кі (Лю­ба­ша — Граз­ной — Мар­фа і Граз­ной — Мар­фа — Лы­каў). Най­бо­льш яркі­мі і маш­таб­ны­мі ака­за­лі­ся воб­ра­зы Граз­но­га і Лю­ба­шы.

Опе­ра па­чы­на­ецца сцэ­най у па­ла­тах Граз­но­га (Ста­ніс­лаў Тры­фа­наў). Па­сля па­пой­кі спяць упо­кат яго друж­ба­кі. У зна­ка­мі­тай арыі «Ку­да ты, удаль пре­жняя, де­ва­лась?» ва­біць моц­ны, пры­го­жы го­лас спе­ва­ка, па­ўна­гуч­насць і на­сы­ча­насць тэм­бру. Тры­фа­наў ці­ка­вы і ў ка­ме­дый­ных парт­ыях. Але пры­ро­да дра­ма­тыч­на­га і тра­ге­дый­на­га вы­яўля­ецца ў яго інды­ві­ду­аль­нас­ці бо­льш рэ­ль­ефна і пе­ра­ка­наў­ча. У ге­ро­ях Тры­фа­на­ва за­ўжды ёсць не­рво­васць, «рас­хрыс­та­насць», стан эма­цый­на­га «раз­драю». Артыст умее пе­рад­аць — у спе­вах, па­во­дзі­нах, по­зір­ку — ба­ра­ць­бу свят­ла і цем­ры, да­бра і зла, па­ку­ты, ва­ган­ні, тое, што сха­ва­на ў глы­бі­ні ду­шы. Мо ў гэ­тым кры­ецца рэ­дкая сён­ня здо­ль­насць да пе­ра­ўва­саб­лен­ня?

Ро­ля Граз­но­га прад­ума­на і зроб­ле­на да­клад­на — па мі­зан­сцэ­нах і са­ма­адчу­ван­ні. Так, ён ня­год­нік. Доў­гі нож, які Граз­ной кру­ціць у ру­ках у 1-й сцэ­не, зной­дзе сва­іх ахвяр. Ажно два­іх — Лы­ка­ва і Лю­ба­шу. Пе­рад на­мі бу­ду­чы за­бой­ца. Але ж Граз­ной не­ча­ка­на аказ­ва­ецца і ахвя­рай улас­ных па­чуц­цяў. Яны вы­яўля­юцца ў дзікунскай фор­ме, але не пе­ра­ста­юць быць па­чуц­ця­мі! Мар­фа (Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва) — пры­га­жу­ня. І ўва­саб­лен­не све­ту, які для апрыч­ні­ка бяз­меж­на да­лё­кі. Све­ту ле­ту­цен­няў, уз­нёс­лай ра­дас­ці і чу­лас­ці. Тое, што ака­янец імкнец­ца да та­кой асо­бы, ні­бы і ўпры­гож­вае яго. Але да мэ­ты ён ідзе праз зла­чын­ства.

Лю­ба­ша (Акса­на Вол­ка­ва) — так­са­ма знач­ны і моц­ны воб­раз. Пра­чыт­ва­ецца пе­рад­гіс­то­рыя яе ад­но­сін з Граз­ным. Пе­рад на­мі пры­го­жая, стат­ная дзяў­чы­на, у ба­га­та аздоб­ле­ным адзен­ні. Але са­цы­яль­ны ста­тус ка­хан­кі ня­пэў­ны і хіс­ткі: за­кон­най жон­кай яна мо і не ста­не. Не­ка­лі вы­кра­дзе­ная з до­му, дзяў­чы­на ад­мо­ві­ла­ся ад ся­м’і, ба­ць­коў, ро­ду. Усё за­бы­ла — дзе­ля ка­хан­ня да Граз­но­га. Та­му на­зад ёй хо­ду ня­ма... Ка­лі Лю­ба­ша спус­ка­ецца па лес­ві­цы, з якой не­вы­моў­най па­гар­дай гля­дзіць яна на ата­чэн­не Граз­но­га і яго п’я­ных сяб­ру­коў! З якой не­вы­каз­най ту­гой гу­чыць яе арыя «Сна­ря­жай ско­рей, ма­туш­ка...»! Ака­пэ­ль­ны спеў у опе­ры — ма­гут­ны сро­дак уз­дзе­яння. Ва­ка­ль­на і па мі­зан­сцэ­нах ду­эты Граз­но­га і Лю­ба­шы па­бу­да­ва­ны тон­ка, за раз­віц­цём іх ад­но­сін на­пру­жа­на со­чыш. Кан­трас­туе яе га­тоў­насць зра­біць усё, што ён хо­ча, — і яго глу­хая ту­га, не­маг­чы­масць на­ўпрост ска­заць, што яна яму бо­льш не­ці­ка­вая. Ге­ра­іня Вол­ка­вай — ахвя­ра Граз­но­га, але бу­дзе ка­там Мар­фы.

Апрыч­нік і Лю­ба­ша ад­па­вя­да­юць ад­но ад­на­му: па мо­цы па­чуц­цяў, тэм­пе­ра­мен­ту, імкнен­ню не змі­рыц­ца, але да­сяг­нуць мэ­ты. У раз­гор­ну­тай сцэ­не Лю­ба­шы з Ба­ме­лі­ем (Аляк­сандр Жу­каў) вы­раз­на ад­люс­троў­ва­юцца ба­ра­ць­ба ў яе ду­шы агі­ды да ле­ка­ра, рэ­ўнас­ці, ня­на­віс­ці, жа­дан­ня ад­пом­сціць. На­рэш­це, га­тоў­нас­ці ахвя­ра­ваць го­на­рам, але вяр­нуць стра­ча­нае ка­хан­не, у якім сэнс жыц­ця. Моц­ны ха­рак­тар! Не­здар­ма дзяў­чы­на ка­жа Ба­ме­лію: «Под пыт­кой я те­бя не вы­дам». І сап­раў­ды, у фі­на­ле яна ра­туе ле­ка­ра ад рас­пра­вы і смер­ці.

Лі­рыч­ныя воб­ра­зы Мар­фы і Лы­ка­ва (Вік­тар Мен­дзе­леў) ма­лю­юцца пяш­чот­ны­мі, да­лі­кат­на-аква­рэ­ль­ны­мі фар­­ба­­мі. Амаль іды­ліч­ныя зна­ка­мі­тая арыя пра «зла­тыя вян­цы», ду­этныя сцэ­ны з Ду­ня­шай, Іва­нам, ба­ць­кам... Парт­ыя Мар­фы ва­ка­ль­на скла­да­ная, у ёй ве­ль­мі вы­со­кая тэ­сі­ту­ра. У да­да­так у гэ­тым воб­ра­зе ма­ла кан­трас­таў. Тым не менш Гаў­ры­ла­ва ства­рае сваю ге­ра­іню на­іўнай і ўзнёс­лай, ні­бы і не з гэ­та­га, дзі­ка­га, све­ту.

Успры­ман­не са­пер­ні­каў — Граз­но­га і Лы­ка­ва — бу­ду­ецца на су­па­стаў­лен­ні. Апрыч­нік да­лё­кі ад ідэ­алу, але ўпэў­не­ны ў са­бе. Ён на­хаб­ны і ад­чу­вае ся­бе гас­па­да­ром. Лы­каў, да­вер­лі­вы і бяс­хіт­рас­на-ле­ту­цен­ны, вы­гля­дае пад­лет­кам, яко­га Граз­ной не лі­чыць за год­на­га пра­ціў­ні­ка. Яго не шка­да пад­ма­нуць, пры­йшоў­шы друж­кай на вя­сел­ле, не шка­да за­біць.

Сэн­са­вы кан­траст двух роз­ных све­таў пад­крэс­ле­ны і ко­ле­рам адзен­ня (кас­цю­мы Ні­ны Гур­ло). Мар­фа, Ду­ня­ша, жа­но­чы хор, гос­ці на вя­сел­лі апра­ну­ты ў свет­лае. А вось апрыч­ні­кі — у чор­ным, як дра­пеж­ныя кар­ша­кі. Ві­да­воч­на, што за­мі­ла­ва­ныя га­луб­кі не аца­ле­юць ся­род змроч­най, бяз­лі­тас­най зграі. Ці не га­лоў­ным інтры­га­нам па­ўстае Ма­лю­та Ску­ра­таў (Алег Ме­ль­ні­каў). У мно­гіх ге­ро­ях спе­ва­ка, на­ват ка­лі яны не ма­юць раз­гор­ну­та­га ва­­каль­на­га ма­тэ­ры­ялу, пры­сут­ні­чае інфер­на­ль­ны па­ча­так.

Шмат моц­ных і вы­раз­ных мі­зан­сцэн у дру­гой па­ло­ве опе­ры. На свя­це за­ру­чын Мар­фы і Лы­ка­ва з’яў­ля­юцца апрыч­ні­кі з цар­скім сло­вам. І аб’­яўля­юць Мар­фу ня­вес­тай Гроз­на­га. Ад не­ча­ка­нас­ці і та­го, што ў мо­мант руй­ну­ецца жыц­цё, зніш­ча­ны ма­ры, бліз­ка вя­сел­ле, дзяў­чы­на ледзь не па­д­ае. Ёй млос­на. Яна шу­кае пад­трым­кі ў бліз­кіх, ба­ць­кі ці жа­ні­ха. Але рап­там апрыч­ні­кі пад­аюць на ка­ле­ні. За­тым Лы­каў, які раз­умее: яго­нае шчас­це пай­шло ды­мам і згі­ну­ла. За­тым Граз­ной, які ўсве­дам­ляе: яго на­ма­ган­ні за­ча­ра­ваць Мар­фу мар­ныя. Яна — бу­ду­чая ца­ры­ца! А яны — то­ль­кі ра­бы і чэ­лядзь...

Са­мыя моц­ныя — фі­на­ль­ныя эпі­зо­ды і сцэ­на ва­р’яц­тва Мар­фы, вір­ту­озна ўва­соб­ле­ная Гаў­ры­ла­вай. Не­ча­ка­нае пры­знан­не Граз­но­га (да­нос на Лы­ка­ва лжы­вы і апрыч­нік ві­на­ва­ты ў хва­ро­бе цар­скай аб­ран­ні­цы) спра­ва­ка­ва­на на­ват не па­ку­та­мі ге­ра­іні, а яе пра­ро­чым сном, які да­клад­на ад­на­ўляе па­сля­доў­насць падзей; іх дзяў­чы­на не маг­ла ба­чыць, але інту­ітыў­на ад­чу­ла. За­ключ­ная рэ­плі­ка «При­ди же за­втра, Ва­ня...» звер­ну­та на­ват не да Граз­но­га, яко­га Мар­фа пры­мае за жа­ні­ха, а да ца­ра, які не­спа­дзя­ва­на з’яў­ля­ецца на пад­вор­ку. На­род зноў пад­ае на ка­ле­ні і за­сты­вае ў здран­цвен­ні…

 

Но­вая «Цар­ская ня­вес­та» — не сто­ль­кі пра су­тык­нен­не азі­яцкай і еўра­пей­скай цы­ві­лі­за­цый, ко­ль­кі пра ад­лу­ча­насць ад цы­ві­лі­за­цыі як та­кой. Пе­рад на­мі маш­таб­ная, эпіч­ная фрэс­ка з рус­ка­га жыц­ця ХVІ ста­год­дзя. Яна на­ра­джае роз­ныя па­чуц­ці. Спа­чу­ван­не ге­ро­ям, уцяг­ну­тым про­ці во­лі ў вір тра­гіч­ных падзей. Агі­ду да гвал­ту і азі­ятчы­ны. Але і ад­чу­ван­не ня­спын­на­га, пер­ма­нен­тна­га тра­гіз­му рас­ійскай гіс­то­рыі і рэ­аль­нас­ці. На жаль ці на шчас­це, але гіс­то­рыя на­шай кра­іны тры­ва­ла звя­за­на з ёй на пра­ця­гу не ад­на­го ста­год­дзя.

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі