Да­дат­ко­вая опцыя?

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

«Georgian Video Art» у га­ле­рэі «Ў»
Ста­дыя пуб­ліч­ных спрэ­чак пра тое, што ёсць су­час­ным мас­тац­твам і ці не лепш су­час­нае зваць акту­аль­ным, мі­ну­ла. А вось раз­мо­вы пра ві­дэа-арт усё яшчэ зво­дзяц­ца да вы­ра­шэн­ня ўты­лі­тар­ных за­дач: «Нам бы ча­го-не­будзь су­час­на­га ў экс­па­зі­цыю, мо­жа, ёсць які ві­дэа-арт?» Наш істэб­ліш­мент успры­мае гэ­ты мед­ыум на пра­вах «да­дат­ко­вай опцыі», якая па­ляп­шае экс­па­зі­цыю тэр­мі­на­мі «су­час­нае» ды «акту­аль­нае».

У све­це ві­дэа-арт як не­за­леж­ная мас­тац­кая фор­ма стаў афар­мляц­ца ўжо ў кан­цы 1960-х, ка­лі на рын­ку ста­лі да­ступ­ны­мі парт­атыў­ныя ві­дэ­ака­ме­ры, а та­кія мас­та­кі, як Эндзі Уор­хал, па­ча­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць іх у сва­ёй пра­цы.

На по­стса­вец­кай пра­сто­ры та­кая тэх­ні­ка ў во­ль­ным про­да­жы з’я­ві­ла­ся дзе­сь­ці ў 1990-х, да гэ­та­га твор­цам прад­стаў­ля­лі­ся асоб­ныя маг­чы­мас­ці спра­ба­ваць ві­дэа ў якас­ці мас­тац­ка­га срод­ку. На­прык­лад, ад­но з пер­шых сва­іх ві­дэа Андрэй Ма­нас­тыр­скі зняў на ка­ме­ру ня­мец­кай аспі­ран­ткі, якая пры­еха­ла ў Мас­кву да­сле­да­ваць рус­кую лі­та­ра­ту­ру. А гру­па «Пра­ме­тэй» для ства­рэн­ня сва­іх ра­бот вы­ка­рыс­тоў­ва­ла тэх­ні­ку Ка­зан­ска­га авія­цый­на­га інсты­ту­та, дзе ўдзе­ль­ні­кі су­пол­кі ў той час пра­ца­ва­лі інжы­не­ра­мі.

Гіс­то­рыю ві­дэа-арту мож­на раз­гле­дзець па не­ка­ль­кіх на­прам­ках. На­прык­лад, у счэп­цы з со­цы­яку­ль­тур­ным кан­тэк­стам, які ўклю­чае ў ся­бе гіс­то­рыю раз­віц­ця тэх­ніч­ных срод­каў (пар­та­тыў­ныя ві­дэа­ка­ме­ры, пер­са­на­ль­ныя камп’юта­ры, маг­чы­масць ства­рэн­ня вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці і іншае). А мож­на па­сля­доў­на рас­па­вя­даць пра твор­часць асоб­ных мас­та­коў, чые імё­ны аса­цы­ююц­ца з да­дзе­ным кі­рун­кам. Ад­нак для лю­бо­га з гэ­тых ха­доў най­перш не­абход­на мець пе­рад са­бой пэў­ную коль­касць ма­тэ­ры­ялу для інтэр­прэ­та­цыі, а гэ­та зна­чыць — саб­раць інфар­ма­цыю, сфар­ма­ваць архіў, кла­сі­фі­ка­ваць яго. Ме­на­ві­та та­кую за­да­чу — аку­му­ля­ваць на ад­ной плат­фор­ме ўвесь да­ступ­ны гру­зін­скі ві­дэа-арт — і па­ста­ві­лі пе­рад са­бой ку­ра­та­ры вы­ста­вы «Georgian Video Art». Ужо бо­льш за год Аляк­сей Са­се­лія, Га­лак­ты­ён Ерыс­та­ві і Гія Спан­дэ­раш­ві­лі збі­ра­юць по­ўна­маш­таб­ны архіў гру­зін­ска­га ві­дэа-арту, які да­ступ­ны сён­ня на ад­кры­тай інтэр­нэт-плат­фор­ме videoimage.ge. Вы­кла­дзе­ныя на сай­це пра­цы су­пра­ва­джа­юцца сціс­лай інфар­ма­цы­яй: імя аўта­ра, год, тэх­ні­ка і хра­на­мет­раж. Інтэр­прэ­та­цыю і да­след­чае апі­сан­не аўта­ры пра­екта па­кі­да­юць на вод­куп гіс­то­ры­каў мас­тац­тва. У Мінск пры­вез­лі адзі­нац­цаць ра­бот апош­ніх двац­ца­ці пя­ці га­доў, якія прад­стаў­ля­юць тры па­ка­лен­ні: «пі­яне­ры» 1990-х (Ко­ка Ра­міш­ві­лі, Ні­ко Цэц­хла­дзэ і Ілі­ко Заў­таш­ві­лі), «акты­віс­ты» 2000-х (Ва­то Цэ­рэ­тэ­лі, Гія Сум­ба­дзэ, Ні­ка Ма­ча­ідзэ, Са­фія Та­ба­та­дзэ) і ма­ла­дыя (Ге­гі Ха­бур­дза­нія, Ма­ры Му­ра­даш­ві­лі, Са­со Кум­сі­ашві­лі).

Хоць мін­ская вы­ста­ва «Georgian Video Art» і мае збо­ль­ша­га ілюс­тра­цый­ны ха­рак­тар, яна ўсё роў­на ста­но­віц­ца для нас ка­та­лі­за­та­рам раз­ваг пра стан бе­ла­рус­ка­га ві­дэа-арту. Як і ў па­ста­ноў­цы больш фун­да­мен­та­ль­на­га пы­тан­ня: як ві­дэа-арт ад­роз­ні­ва­ецца ад іншых фор­маў ві­дэа-вы­твор­час­ці? Та­ко­му асэн­са­ван­ню па­спры­яла пра­гра­ма ме­рап­ры­емстваў, што су­пра­ва­джа­ла вы­ста­ву (ма­дэ­ра­тар Аляк­сей Ба­ры­сё­нак) і ад­кры­ва­ла пуб­ліч­ную дыс­ку­сію пра спе­цы­фі­ку бе­ла­рус­ка­га ві­дэа-арту. На­прык­лад, праз зна­ёмства з твор­час­цю брэс­цкай гру­пы «Бер­га­мот», якая доў­гія га­ды за­йма­ецца ві­дэ­апер­фор­ман­са­мі, або праз прэ­зен­та­цыю пер­са­на­ль­на­га архі­ва ма­тэ­ры­ялаў мас­тац­ка­га жыц­ця 1980—1990-х Юрыя Ігру­шы.

Архіў айчын­на­га ві­дэа-арту хра­на­ла­гіч­на не вы­бу­да­ва­ны і не прад­стаў­ле­ны шы­ро­кай аўды­то­рыі. У мя­не ства­ра­ецца ўра­жан­не, што мы ад­ра­зу пе­ра­ско­чы­лі ў тую ста­дыю, ка­лі бе­ла­рус­кія мас­та­кі па­ча­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць ві­дэа для мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня, аб­ыхо­дзя­чы фа­зу ўсве­дам­лен­ня са­мой пры­ро­ды да­дзе­на­га срод­ку, пан­яццяў «ві­дэ­арэ­аль­насць», «ві­дэ­амо­ва» і г.д. Гэ­тая за­ўва­га, вя­до­ма ж, ты­чыц­ца і мас­тац­тваз­наў­чых тэк­стаў: ня­ма іх — ня­ма гіс­то­рыі мас­тац­тва. Але ка­лі зда­гад­ка слуш­ная і твор­цы ўжы­ва­юць ві­дэа то­ль­кі ў рам­ках яго пры­клад­ной пры­ро­ды (да­ку­мен­та­цыя пер­фор­ман­са або мас­тац­кай акцыі, ства­рэн­не цык­ліч­най ру­хо­май вы­явы), то не вар­та здзіў­ляц­ца «пры­ні­жа­ным» ча­кан­ням і ма­лой за­ці­каў­ле­нас­ці з бо­ку пуб­лі­кі. Бо інстру­мент для ства­рэн­ня ві­дэа-арту ў вы­гля­дзе ма­бі­ль­на­га тэ­ле­фо­на сён­ня ля­жыць у кі­шэ­ні кож­на­га дру­го­га.

 

Ганна САМАРСКАЯ