Лялькі ды не толькі

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

III Нацыянальная тэатральная прэмія
Пра­гра­ма ля­леч­ні­каў бы­ла ча­ка­на моц­най і прад­ста­ві­ла шэсць спек­так­ляў пя­ці тэ­атраў: Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек — «Ма­лы і Кар­лсан» Астрыд Лін­дгрэн ды «Лад­дзя рос­па­чы» Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча; Гро­дзен­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек — «Фаўст.

 Сны» па­вод­ле Іа­га­на Во­льф­ган­га Гё­тэ; Брэс­цкі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек — «Са­ма­зва­нец» па­вод­ле тра­ге­дыі Аляк­сан­дра Пуш­кі­на «Ба­рыс Га­ду­ноў»; Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек — «Гам­лет» Уі­ль­яма Шэк­спі­ра; Мін­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек «Бат­лей­ка» — «Шма­точ­кі па за­ку­точ­ках» Ры­го­ра Остэ­ра. «Ма­лы і Кар­лсан» са «Шма­точ­ка­мі па за­ку­точ­ках» на­мі­на­ва­лі­ся так­са­ма на прэ­мію за леп­шы спек­такль для дзя­цей.

Ка­лі на кон­кур­сных па­ка­зах тво­ры па­ўста­лі ў шэ­раг, та­кія роз­ныя, та­ле­на­ві­тыя, не­ча­ка­ныя, зра­бі­ла­ся зра­зу­ме­лым: у на­шай кра­іне з’явіў­ся но­вы тэ­атра­ль­ны кі­ру­нак. Гэ­та ўжо не той ля­леч­ны тэ­атр, з якім шмат хто асвой­таў­ся з дзя­цін­ства. Не, ля­ль­кі ні­ку­ды не знік­лі, але да іх да­лу­чы­лі­ся мас­кі, дра­ма­тыч­ная ігра, эле­мен­ты опе­ры і мю­зік­лу. Сво­еа­саб­лі­вы «тэ­атр next», што зды­мае між­ві­да­выя аб­межа­ван­ні, рас­соў­вае гра­ні­цы звык­лых сты­ляў і жан­раў, мае якас­на іншы ўзро­вень твор­чае сва­бо­ды. Гэ­та но­вая мас­тац­кая з’ява, якую ўтва­ра­юць рэ­жы­сё­ры, артыс­ты, сцэ­ног­ра­фы роз­ных па­ка­лен­няў.

Яе ка­ра­ні — у сіс­тэ­ме на­ву­чан­ня ля­леч­ні­каў. Як вя­до­ма, тэ­атра­ль­ная ад­ука­цыя на­шай кра­іны грун­ту­ецца на ме­та­дах псі­ха­ла­гіч­на­га тэ­атра: на за­нят­ках з ля­леч­ні­ка­мі яны на­ту­ра­ль­на да­да­юцца да тэх­ні­кі ля­леч­най ані­ма­цыі і пры­ёмаў тэ­атра ма­сак.

Кон­курс па­ка­заў: усё бо­льш ві­да­воч­ным ро­біц­ца імкнен­не ві­зу­аліза­ваць воб­раз­ную сіс­тэ­му спек­так­ля. Лі­та­ра­ту­ра, тэкст, ды­яло­гі ад­соў­ва­юцца на дру­гі план, вер­ба­ль­ныя воб­ра­зы пе­ра­кла­да­юцца на ко­лер, свят­ло, плас­ты­ку, му­зы­ку. Дзея­нне ро­біц­ца сціс­лым, ды­на­міч­ным, яркім. Ча­сам сцэ­ног­ра­фы вы­сту­па­юць су­аўта­ра­мі рэ­жы­сё­раў — гэ­та ад­но з на­ступ­стваў уз­мац­нен­ня ві­зу­алі­за­цыі, што асаб­лі­ва за­ўваж­на ў ра­бо­тах Ва­ле­рыя Рач­коў­ска­га і Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева.

Рэ­жы­сёр Аляк­сей Ля­ляў­скі па­ка­заў «Лад­дзю рос­па­чы» і «Са­ма­зван­ца». Па­ста­но­вач­ная гіс­то­рыя апо­весці Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча до­сыць ба­га­тая, бо тра­гіч­ны, на­пру­жа­ны сю­жэт — па­смя­рот­нае пад­арож­жа шлях­ці­ца Гер­ва­сія Вы­лі­ва­хі — лёг­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў сцэ­ніч­нае дзея­нне. Спек­такль рас­па­вя­дае пра ўсё­пе­ра­мож­ную пра­гу да жыц­ця, пра пе­ра­адо­лен­не смер­ці, пра ад­веч­насць і моц ча­ла­ве­ча­га ду­ху. Ва­біць і му­зыч­нае ра­шэн­не на пад­ста­ве зна­ка­мі­та­га па­ла­нэ­за Агін­ска­га «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май». ...Лад­дзя сплы­вае ўсё да­лей, у па­лац Смер­ці, у край за­быц­ця, ме­ло­дыя ні­бы зга­сае, рас­па­да­ючы­ся на фра­зы, но­ты, асоб­ныя гу­кі, на ата­мы гу­каў. Му­зыч­ная вы­ява пры­га­жос­ці рас­тае, кан­трас­туе са сцэ­наг­ра­фіч­ным воб­ра­зам. Дэ­ка­ра­цый­нае ася­род­дзе спек­так­ля ла­ка­ніч­нае і ма­нах­ром­нае, пра­сто­ра сцэ­ны пус­тая, на за­днім пла­не — сця­на, якая ад­свеч­вае цьмя­ным ме­та­ліч­ным бляс­кам: вак­зал, ангар аль­бо за­ла ча­кан­ня. Смерць ге­ро­яў рэ­жы­сёр і мас­так вы­ра­ша­юць ме­на­ві­та як сы­ход, як збор у да­ро­гу; пер­са­на­жы з’яў­ля­юцца ў да­рож­ных гар­ні­ту­рах, з ва­ліз­ка­мі і тор­ба­мі. Усіх пе­ра­ліч­ва­юць, шых­ту­юць, пра­пус­ка­юць па чар­зе ў іншы, ужо не­зям­ны свет.

Аўта­ры «Лад­дзі рос­па­чы» знай­шлі шмат вы­раз­ных дэ­та­ляў за­гад­ка­вага, не­рэ­аль­нага пра­ме­жку між жыц­цём і смер­цю: бе­лыя апра­на­хі спа­да­рож­ні­каў, асвет­ле­ныя нім­бы над іхні­мі га­ло­ва­мі, чыр­во­ныя кам­зо­лы пя­ке­ль­ных служ­каў, па­ву­цін­не Арах­ны, якая вы­пі­вае з ван­дроў­ні­каў па­мяць пра зям­ное жыц­цё...

У трак­тоў­цы Аляк­сеем Ля­ляў­скім пуш­кін­скай тра­ге­дыі «Са­ма­зва­нец» на пер­шы план вы­лу­ча­ецца пра­га ўла­ды і пра­ва на яе. Лё­сы ге­ро­яў свед­чаць: мож­на пра­біц­ца да вяр­шы­ні ма­гут­нас­ці — і рас­пля­жыц­ца пад ця­жа­рам ула­ды. І Га­ду­ноў, і Атрэп’еў па­ўста­юць са­ма­зван­ца­мі. Аб­од­ва пра­бі­ва­юцца на цар­скую па­са­ду зла­чын­ства­мі і пад­ма­нам. Зі­хат­лі­вы цар­скі вя­нец пе­ра­кі­да­ецца пад­ра­ным аб­ла­ву­хам, а бар­мы — скры­ваў­ле­най меш­ка­ві­най.

У «Са­ма­зван­цы» цу­доў­ны акцёр­скі ансамбль. Артыс­ты ства­ра­юць яркія за­па­мі­на­ль­ныя воб­ра­зы і ў га­лоў­ных ро­лях, і ў эпі­зо­дах: Ула­дзі­мір Тэ­ва­сян (Ба­рыс Га­ду­ноў), Ра­ман Па­рхач (Грыш­ка Атрэп’еў), Іван Ге­ра­се­віч (Пі­мен, юрод Мі­кол­ка).

Гэ­тыя дзве па­ста­ноў­кі зра­бі­лі­ся лі­да­ра­мі, за­ва­ява­лі асноў­ныя пры­зы кон­кур­су. «Лад­дзю рос­па­чы» пры­зна­лі леп­шым спек­та­лем у пра­гра­ме тэ­атраў ля­лек, Аляк­сей Ля­ляў­скі атры­маў прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру, вы­ка­наў­цы га­лоў­ных ро­ляў Дзміт­рый Рач­коў­скі (Гер­ва­сій Вы­лі­ва­ха) і Ула­дзі­мір Тэ­ва­сян падзя­лі­лі ўзна­га­ро­ду ў на­мі­на­цыі «Леп­шая акцёр­ская ра­бо­та».

Сцэ­наг­ра­фію аб­одвух спек­так­ляў, ство­ра­ную Ва­ле­ры­ем Рач­коў­скім, так­са­ма на­зва­лі леп­шай. Гэ­ты цу­доў­ны мас­так пайшоў з жыц­ця ў сту­дзе­ні 2014 го­да. Яго­ныя апош­нія ра­бо­ты свед­чаць: сы­шоў ён ад нас да пры­крас­ці за­ра­на і ў рос­кві­це свай­го та­лен­ту.

Спек­так­лі май­строў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня (Аляк­сея Ля­ляў­ска­га, Але­га Жуг­жды, Ва­ле­рыя Рач­коў­ска­га, Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева) і ма­ла­дой ге­не­ра­цыі (Іга­ра Ка­за­ко­ва, Аляк­сан­дра Януш­ке­ві­ча, Тац­ця­ны Не­рсі­сян) су­пер­ні­ча­лі на­роў­ні. Асаб­лі­ва ярка гэ­та вы­яві­ла­ся ў «Гам­ле­це» Уі­ль­яма Шэк­спі­ра, па­стаў­ле­на­га Іга­рам Ка­за­ко­вым, з дэ­ка­ра­цы­ямі, кас­цю­ма­мі, ля­ль­ка­мі, мас­ка­мі Аляк­сан­дра Вах­ра­ме­ева.

Ад­ва­жыц­ца на ўва­саб­лен­не зна­ка­мі­тай тра­ге­дыі — свай­го ро­ду тэ­атраль­ны подзвіг. Не то­ль­кі та­му, што твор су­пя­рэч­лі­вы, скла­да­ны і та­ямні­чы, але і та­му, что за ста­год­дзі сцэ­ніч­най гіс­то­рыі на­быў бяс­кон­цую ко­ль­касць інтэр­прэ­та­цый, вы­ра­шэн­няў, трак­то­вак. Пра­чы­таць яго па-но­ва­му амаль не­маг­чы­ма. Ад­нак ма­гі­лёў­цы пра­чы­та­лі! З дзіў­най і не­спас­ціж­най ад­ва­гай яны ад­кі­ну­лі тэ­атра­ль­ныя стэ­рэ­аты­пы і сыг­ра­лі тра­ге­дыю ў ду­ху дэль артэ.

Ня­гле­дзя­чы на не­ча­ка­насць, трак­тоў­ку не­ль­га на­зваць аб­са­лют­на вар’яцкай. Шэк­спір па­кі­дае для яе ўсе пад­ста­вы — у сю­жэ­це, ха­рак­та­рах, сты­лі ды­яло­гаў. У Шэк­спі­ра­ву эпо­ху іта­ль­янскія тру­пы, якія ігра­лі ка­ме­дыю ма­сак, на­бы­лі па­пу­ляр­насць па ўсёй Еўро­пе. Яны час­ця­ком гас­тра­ля­ва­лі ў Англіі, і ма­ла­ды Шэк­спір, без­умоў­на, быў зна­ёмы з іх твор­час­цю. Уплыў ка­ме­дыі ма­сак мож­на за­ўва­жыць у кан­струк­цыі Шэк­спі­ра­ва­га сю­жэ­ту: ёсць па­ра за­ка­ха­ных — Гам­лет і Афе­лія, ёсць упар­ты ба­ць­ка, які су­праць гэ­та­га ка­хан­ня, — Па­ло­ній. На­ват імя яго­нае мае па­да­бен­ства з ана­ла­гіч­ным пер­са­на­жам дэль артэ — ста­рым Пан­та­ло­нэ. Але за­мест гіс­то­рыі ка­хан­ня ў «Гам­ле­це» раз­гор­тва­ецца гіс­то­рыя по­мсты. Клаў­дзій вы­сту­пае не су­пер­ні­кам па лю­боў­ным трох­кут­ні­ку, але ўзур­па­та­рам тро­на. За­мест вя­сё­лых слуг, што да­па­ма­га­юць за­ка­ха­ным, уз­ні­ка­юць зла­вес­ныя Раз­енкранц і Гі­ль­дэн­стэрн. Шэк­спір вы­вер­нуў ка­нон на­вы­ва­рат, пус­ціў у сю­жэт дэль артэ ўла­да­люб­цаў, здрад­ні­каў, за­бой­цаў. Вя­до­ма, гэ­та ж не ка­ме­дыя, а тра­ге­дыя ма­сак!
Бо­льш пэў­на — тра­гі­ка­ме­дыя. Гам­лет у вы­ка­нан­ні Юрыя Дзі­ва­ко­ва смеш­ны і сум­ны ад­на­ча­со­ва, чым­сь­ці на­гад­вае Арле­кі­на ў кас­цю­ме Бэт­мэ­на. Артыс­ты і па­ста­ноў­шчы­кі ро­бяць акцэнт на экс­цэн­трыч­нас­ці ге­ро­еў, сво­еа­саб­лі­вым шэк­спі­раў­скім гу­ма­ры, гу­ль­ні сло­ваў, пра­па­ну­ючы не­звы­чай­ны, па­ра­дак­са­ль­ны по­гляд на зна­ка­мі­тую тра­ге­дыю.

Тры­умфа­тар мі­ну­лай На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі Алег Жуг­жда пры­вёз на кон­курс спек­такль «Фаўст. Сны», які за­пом­ніў­ся ці­ка­вым ра­шэн­нем воб­ра­за Ме­фіс­то­фе­ля ў вы­ка­нан­ні Ла­ры­сы Мі­ку­ліч. Спа­ку­ша­ючы док­та­ра Фаў­ста, пя­ке­ль­ны пра­ва­дыр мя­няе аб­ліч­ча то на муж­чын­скае, то на жа­но­чае. Пра­ўда, усё яго­ныя хіт­ры­кі спа­ты­ка­юцца аб аб­ы-
я­ка­васць ды флег­ма­тыч­насць Фаў­ста. Ні тэм­пе­ра­мен­тна­му Ме­фіс­то­фе­лю, ні пры­ўкрас­най Але­не, ні пяш­чот­най Мар­га­ры­це ця­гам уся­го дзея­ння не па­шчас­ці­ла па­зба­віць Фаў­ста ду­шэў­най раў­на­ва­гі. Артыст Аляк­сандр Шаў­кап­ля­саў існа­ваў на ўзроў­ні фа­бу­лы, а не сю­жэ­ту, па­ве­дам­ляў гле­да­чу пра дзі­вос­ныя пры­го­ды свай­го ге­роя, але, пад­обна, не над­та ве­рыў у іх сам.

Два кон­кур­сныя спек­так­лі для дзя­цей — «Шма­точ­кі па за­ку­точ­ках» ды «Ма­лы і Кар­лсан» — ува­соб­ле­ны рэ­жы­сё­рам Аляк­сан­драм Януш­ке­ві­чам і мас­тач­кай Тац­ця­най Не­рсі­сян. Аб­одва зроб­ле­ны з цу­доў­ным ве­дан­нем дзі­ця­чай псі­ха­ло­гіі і ў тра­ды­цый­най ма­не­ры: «Шма­точ­кі...» — у тэх­ні­цы ля­леч­най ані­ма­цыі, «Ма­лы і Кар­лсан» — з пры­ёма­мі тэ­атра ма­сак. Аб­одва ды­на­міч­ныя, вя­сё­лыя, у ме­ру ды­дак­тыч­ныя, ма­юць ці­ка­выя акцёр­скія пра­цы. Аляк­сандр Януш­ке­віч атры­маў прыз за леп­шую рэ­жы­сёр­скую ра­бо­ту ў спек­так­лі для дзя­цей.

Яшчэ ад­ной асаб­лі­вас­цю На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі 2014 го­да бы­ла зме­на кон­кур­сных умо­ваў і ў не­йкай ме­ры — кан­цэп­цыі. На па­чат­ку ў склад жу­ры ўва­хо­дзі­лі прад­стаў­ні­кі ўсіх тэ­атраў кра­іны, жур­на­ліс­ты, тэ­атраз­наў­цы, дра­ма­тур­гі, пед­аго­гі, му­зы­кі. Усё бы­ло дэ­мак­ра­тыч­на, і кон­курс быў адзі­ны. У ім на­роў­ні бра­лі ўдзел тэ­атры вя­лі­кія і ма­ле­нь­кія, ста­ліч­ныя і пра­він­цый­ныя, дра­ма­тыч­ныя, му­зыч­ныя, ля­леч­ныя. Вар­та за­ўва­жыць: то­ль­кі на кон­кур­сах На­цы­яна­ль­най прэ­міі 2011 і 2012 га­доў тэ­атра­ль­ны пра­цэс кра­іны па­ўста­ваў цал­кам, пан­а­рам­на, без вы­нят­каў. Па­ўна­та кар­ці­ны да­ва­ла маг­чы­масць вы­зна­чыць агу­ль­ныя тэн­дэн­цыі, уба­чыць мо­ман­ты стаг­на­цыі, вы­зна­чыць век­та­ры да­лей­ша­га раз­віц­ця. Ка­му і на­вош­та спат­рэ­бі­ла­ся драб­ніць і без та­го не­вя­лі­кае бе­ла­рус­кае тэ­атра­ль­нае поле? Кон­курс падзя­лі­лі на сек­цыі дра­мы, му­зыч­ных і ля­леч­ных тэ­атраў. Па­ка­зы ішлі па­ра­ле­ль­на, кар­ці­ну цал­кам бы­ло не па­ба­чыць. Удвая па­вя­лі­чы­ла­ся ко­ль­касць пры­зоў, але ў на­мі­на­цы­ях му­зыч­на­га тэ­атра, опе­ры і ба­ле­та кон­курс пра­ктыч­на знік. Жу­ры ска­ра­ці­ла­ся, у ім амаль не за­ста­ло­ся прад­стаў­ні­коў аб­лас­ных і му­ні­цы­па­ль­ных тэ­атраў, дый жу­ры так­са­ма падзя­лі­лі на сек­цыі. Між тым удзел у жу­ры прад­стаў­ні­коў усіх тэ­атраў кра­іны над­аваў пры­зам асаб­лі­вае ва­гі: пры­знан­не ўсе­бе­ла­рус­кай тэ­атра­ль­най гра­ма­ды, уся­го пра­фе­сій­на­га цэ­ху.

Вя­до­ма, на­ват са зме­не­най кан­цэп­цы­яй На­цы­яна­ль­ная прэ­мія 2014 зра­бі­ла­ся тэ­атра­ль­ным свя­там. Але свя­та тое бы­ло ўсё ж для вуз­ка­га ко­ла асо­б.

Галіна АЛІСЕЙЧЫК