Двой­чы ў ад­ну ра­ку

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

«Шос­тая лі­нія». Replay
Вы­ста­ва-фо­рум «Suma Sumarum» прэ­зен­та­ва­ла­ся як пер­шы пра­ект га­ле­рэі «Шос­тая лі­нія» па­сля паў­зы ў 16 га­доў. Экспазіцыі, лек­цыі і сус­трэ­чы былі арганізаваны на двух пля­цоў­ках Мін­ска: у Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва і ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў.

«Шос­тая лі­нія» пра­існа­ва­ла ў Мін­ску з 1992 па 1998 год па ад­ра­се ву­лі­ца Яку­ба Ко­ла­са, 14 (9-ы кор­пус БДПА). Уз­нік­ла ў вы­ні­ку іні­цы­яты­вы Ула­дзі­мі­ра Сад­ко, ды­рэк­та­ра акцы­янер­на­га та­ва­рыс­тва «Бел­тэх­на­ло­гія», і гру­пы мас­та­коў. У пер­шыя га­ды ды­рэк­та­ра­мі «Шос­тай лі­ніі» бы­лі Алесь Та­ра­но­віч і Ігар Ерма­коў. З 1994 па 1996-ы — Але­на Да­ра­шэ­віч, з 1996 па
1998-ы — Іры­на Біг­дай. У 1994—1996-м га­ле­рэю ку­ры­ра­ва­лі Ігар Каш­ку­рэ­віч, у 1996—1998-м — Во­ль­га Ка­пён­кі­на.

Пра шля­хі рэ­алі­за­цыі выставы «Suma Sumarum» рас­ка­за­ла яго ку­ра­тар Іры­на Біг­дай: «Ад чыс­та архіў­на­га пра­екта, мі­на­ючы рэ­кан­струк­цыю, мы пры­йшлі да по­гля­ду “ў бу­ду­чы­ню”. Ра­бо­та над кан­цэп­цы­яй пра­цяг­ва­ла­ся да апош­ня­га дня пе­рад ад­крыц­цём: доб­рая вы­ста­ва — за­ўсё­ды акцыя. Кож­ны аўтар, што да­лу­чаў­ся да пра­екта, уз­ні­каў міс­тыч­ным чы­нам і не­вы­пад­ко­ва — ён пры­ўно­сіў но­вы сэнс, вы­каз­ван­не ў гу­тар­ку, якая па­чы­на­ла­ся са слоў: “Ве­ра­год­на, трэ­ба зра­біць вы­ста­ву”. Дзя­кую ўсім, хто пра­маў­ляў свае рэ­плі­кі, не ча­ка­ючы ма­ёй. Каб на тое бы­ла мая ку­ра­тар­ская во­ля, я б зра­бі­ла гэ­ты пра­ект бяс­кон­цай, пер­ма­нен­тнай акцы­яй — як раз­мо­ву, да якой пад­клю­ча­юцца ўсё но­выя і но­выя ўдзе­ль­ні­кі».

За шэсць га­доў у га­ле­рэі «Шос­тая лі­нія» адбылося ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці вы­стаў, акцый і пер­фор­ман­саў. Мно­гія но­выя фор­мы су­час­ных пра­ктык бы­лі апра­ба­ва­ны ме­на­ві­та тут. Як гэ­та ўсё ад­бі­ла­ся на бе­ла­рус­кім арце, на са­міх твор­цах, што змя­ні­ла­ся ў на­шым мас­тац­тве з та­го ча­су?

Мы вы­ра­шы­лі пра­цяг­нуць дыс­ку­сію і па­пра­сі­лі мас­та­коў — удзе­ль­ні­каў пра­екта, а так­са­ма апош­ня­га ды­рэк­та­ра га­ле­рэі Іры­ну Біг­дай ад­ка­заць на тры пы­тан­ні:

1. Як дос­вед пра­цы з га­ле­рэ­яй «Шос­тая лі­нія» па­ўплы­ваў на ва­шую да­лей­шую твор­часць? Што да­ло гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва?

2. Як змя­ні­ла­ся бе­ла­рус­кае мас­тац­тва з ча­соў існавання га­ле­рэі і да гэ­та­га ча­су?

3. Ча­му га­ле­рэю «Шос­тая лі­нія» сён­ня не­маг­чы­ма ад­ра­дзіць (ці ўсё ж маг­чы­ма)? Якія струк­ту­ры, інсты­ту­цыі за­мя­ні­лі «Шос­тую лі­нію» (вы­кон­ва­юць пад­обныя фун­кцыі)?

Алесь Та­ра­но­віч

1. Зра­зу­меў: з мас­та­ка­мі не­маг­чы­ма ра­біць агу­ль­ныя спра­вы.

2. Мас­тац­тва здраб­не­ла, не ста­ла зна­ка­вых по­ста­цей.

3. Га­ле­рэю ад­ра­дзіць не­маг­чы­ма, та­му што ня­ма бо­льш та­ко­га, як я, што пра­ца­ваў бы без гро­шай.

Алесь Ро­дзін (Мінск, Берлін)

1. Рас­па­чаў пра­цу га­ле­рэі Алесь Та­ра­но­віч, яко­му пра­па­на­ва­лі па­мяш­кан­не ў БДПА. Мы сяб­ра­ва­лі, і ён спы­таў, ці пад­тры­маю я яго. Без­умоў­на!

Уз­нік­нен­ню га­ле­рэі па­спры­яў час пе­ра­мен. На­рэш­це з’яві­ла­ся пля­цоў­ка, дзе стала маг­чы­ма рэ­алі­за­ваць са­мыя не­ве­ра­год­ныя ідэі, бо кож­ны ды­рэк­тар, які там пра­ца­ваў, да­зва­ляў мас­та­кам ла­дзіць улас­ныя вы­ста­вы. На той час гэ­та бы­ло адзі­нае мес­ца з сіс­тэм­най, вы­ве­ра­най мас­тац­кай па­лі­ты­кай. Для мя­не га­ле­рэя ста­ла стар­та­вай пля­цоў­кай, дзе я зра­зу­меў, што ма­гу на­сам­рэч ра­біць. Па­сля вы­ста­вы ў «Шос­тай лі­ніі» мя­не за­пра­сі­лі ў Га­лан­дыю, по­тым у Бер­лін, там я два­нац­цаць га­доў пра­жыў у «Та­хе­ле­се». Гэ­та так­са­ма цэнтр не­за­леж­на­га мас­тац­тва, хут­чэй на­ват мар­гі­на­ль­на­га, што пры­цяг­ва­ла вя­лі­кую коль­­касць гле­да­чоў з уся­го све­ту.

2. Кар­ды­на­ль­на тут ма­ла што змя­ні­ла­ся, мас­тац­тва раз­ві­ва­ла­ся да­во­лі па­сту­по­ва. Па­ўста­ла шмат мес­цаў, дзе мож­на па­каз­ваць усё, што па­жа­да­еш. На­прык­лад, мы са Зміт­ром Юрке­ві­чам некалькі га­доў ла­дзі­лі фес­ты­ва­лі «Дах», на якіх уз­наў­ля­лі атмас­фе­ру «Та­хе­ле­са» — рас­кры­тых твор­чых май­стэр­няў.

Што да тэн­дэн­цый... Сён­ня ўво­гу­ле скла­да­на вы­най­сці не­шта но­вае. Я да­ўно жы­ву на За­ха­дзе, та­му ў на­шым бе­ла­рус­кім су­час­ным мас­тац­тве ба­чу шмат ана­ло­гій, за­па­зыч­ван­няў. Ары­гі­на­ль­най бы­ла ві­цеб­ская шко­ла па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Ця­пер у Еўро­пе і Аме­ры­цы з’яўля­ецца ба­га­та тэх­на­ла­гіч­ных ві­даў мас­тац­тва, мы — дру­гас­ныя, не па­спя­ва­ем за гэ­тым імклі­вым раз­віц­цём. Але ма­ем і моц­ны бок: на­шы ру­кат­вор­ныя рэ­чы вы­лу­ча­юцца гу­ма­ніс­тыч­нас­цю і да­сціп­нас­цю. Ство­ра­нае сва­імі ру­ка­мі сён­ня цэ­ніц­ца. Ча­му я маю там по­спех? Бо за пля­чы­ма ў мя­не моц­ная шко­ла, і за­меж­ні­каў ста­віць у ту­пік тое, што мож­на тра­ды­цый­ны­мі срод­ка­мі зра­біць су­час­ны твор.

3. Га­ле­рэю ўзна­віць маг­чы­ма: на ба­зе архі­ва, які за­ха­ваў­ся. Ня­хай з’я­віц­ца яшчэ ад­на арт-кроп­ка. У мас­тац­тве ў ад­ну ра­ку мож­на ўва­хо­дзіць і вы­хо­дзіць па не­ка­ль­кі раз­оў. Твор­цаў у нас шмат, а для іх вы­каз­ван­няў не стае экс­пе­ры­мен­та­ль­ных мес­цаў.

Ці­ма­фей Ізо­таў (Масква)

1. Су­пра­цоў­ніц­тва з га­ле­рэ­яй «Шос­тая лі­нія» ні­як не па­ўплы­ва­ла на маю да­лей­шую твор­часць. Ад­нак у мя­не з’я­віў­ся дос­вед пуб­ліч­на­га вы­сту­пу.

2. Га­ле­рэя на­ра­дзі­ла­ся з агу­ль­най ці­ка­вас­ці да інша­га мас­тац­тва, якая ўзнік­ла ў кан­цы 1980-х і па­чат­ку 1990-х га­доў. Гэ­тая з’я­ва бы­ла звя­за­на з па­чат­кам рас­па­ду СССР. На тэ­ры­то­рыі са­юзнай рэ­спуб­лі­кі існа­ва­ла гру­па не­фар­ма­ль­ных мас­та­коў спе­ла­га ўзрос­ту, якія не выстаўляліся на ­афі­цый­ныя пля­цоў­кі. Паў­ста­ла не­абход­насць аль­тэр­на­тыў­най пра­сто­ры. Да тых твор­цаў пад­цяг­ну­ла­ся мо­ладзь. Га­ле­рэя вы­кон­ва­ла ро­лю су­час­ных лоф­таў, фаб­рык і га­ра­жоў. Ма­ла­дыя мас­та­кі ста­лі вы­язджаць на За­хад у по­шу­ках са­ма­рэ­алі­за­цыі. Ча­сы, ка­лі но­вае, экс­пе­ры­мен­та­ль­нае мас­тац­тва вы­клі­ка­ла ма­са­вую ці­каў­насць, пра­йшлі раз­ам з «Шос­тай лі­ні­яй». Па­чуц­цё шчы­рас­ці, знач­нас­ці знік­ла. Сён­ня contemporary art аб­слу­гоў­вае не­вя­лі­кі інта­рэс бур­жу­азна­га гра­мад­ства.

3. Га­ле­рэю «Шос­тая лі­нія» не­маг­чы­ма ад­ра­дзіць, та­му што змя­ні­лі­ся час і лю­дзі.

Ігар Ці­шын (Брусэль)

1. Я ўдзе­ль­ні­чаў то­ль­кі ў ад­ной ка­лек­тыў­най вы­ста­ве ў га­ле­рэі. У 1990-я шу­каў мес­ца, дзе мог бы зла­дзіць сваю экс­па­зі­цыю, але пра­сто­ра «Шос­тай лі­ніі» не ве­ль­мі мне пад­ыхо­дзі­ла. Та­му я ра­біў не­шта на ву­лі­цы, у ага­ро­дзе, у хля­ве ці ў до­ме №36 на ву­лі­цы Чар­вя­ко­ва. І гэ­та­му до­му я ха­цеў даць на­зву га­ле­рэя «Сё­мая лі­нія». Але на­зваў усё ж та­кі «Сё­мы чар­вяк». Чар­вяк — гэ­та так­са­ма лі­нія.

2. Мас­тац­тва змя­ня­ецца за­ўсё­ды. У нас з’я­ві­лі­ся но­выя моц­ныя аўта­ры. І бо­льш ста­рэй­шыя рас­кры­лі­ся за гэ­тыя га­ды па-но­ва­му. Ад­быў­ся шэ­раг вы­дат­ных вы­стаў. Але ха­цеў бы ска­заць пра тое, што і ў су­час­нае мас­тац­тва пра­ні­кае не­ка­то­рая пры­га­жосць — «кра­си­вость». Аўта­ры хо­чуць пад­абац­ца гле­да­чу і прад­авац­ца «за до­ра­га», та­кія на­ме­ры час­та пе­ра­шка­джа­юць твор­час­ці. У апош­нія пят­нац­цаць га­доў ча­сам за­ўва­жаю не­ка­то­рую «ма­фі­ёзнасць» у арга­ні­за­цыі вы­стаў, ка­лі не­ка­га не бя­руць на вы­ста­вы з аса­біс­тых мер­ка­ван­няў. І на­адва­рот: не­ка­га бя­руць паводле тых жа кры­тэ­ры­яў. Мож­на так­са­ма адзна­чыць, што арт-кры­ты­кі ба­яцца мас­та­коў. На­прык­лад, за­раз ка­жу тое, што па­він­ны га­ва­рыць арт-кры­ты­кі. Я ве­даю, як мож­на кры­ты­ка­ваць мя­не, мог бы на­ват пад­ка­заць ка­му-не­будзь. І ра­дуе, што вы­яўля­юцца ча­сам не­рвы ў мас­тац­кай су­поль­­нас­ці, ка­го­сь­ці ла­юць, ка­го­сь­ці кры­ты­ку­юць, у пры­ват­нас­ці — вы­ста­ву «Suma Sumarum», гэ­та ве­ль­мі важ­на.

3. Ка­лі не­хта зро­біць но­вую га­ле­рэю з на­звай «Шос­тая лі­нія», што ў гэ­тым дрэн­на­га? Хай бу­дуць і 7-я, і 8-я, і 9-я лі­ніі. І чым бо­льш бу­дзе мас­тац­кiх струк­тур, тым лепш. Яны мо­гуць быць роз­ныя і сва­ёй «роз­нас­цю» бу­дуць да­па­ма­гаць ад­на ад­ной.

Артур Клі­наў

1. У 1995 го­дзе па­сля пра­цы ў біз­нэ­се я вяр­таў­ся ў мас­тац­тва і ў га­ле­рэі «Шос­тая лі­нія» пра­вёў ве­ль­мі важ­ны і эпа­ха­ль­ны для мя­не пра­ект — «Смерць пі­яне­ра-3».

2. Зме­ны за гэ­ты час у бе­ла­рус­кім мас­тац­тве ад­бы­лі­ся істот­ныя і, мяр­кую, у леп­шы бок. Па­ча­ла скла­дац­ца інфра­струк­ту­ра су­час­на­га арту. «Шос­тая лі­нія» бы­ла пер­шай спро­бай, сён­ня струк­ту­ра вы­бу­доў­ва­ецца з роз­ных ба­коў — з бо­ку дзяр­жа­вы і шля­хам пры­ват­ных іні­цы­ятыў. І пра­цэс гэ­ты па­ста­янна па­ска­ра­ецца.

3. Ад­ра­дзіць мож­на брэнд, на­зву, а атмас­фе­ру, дух і тое ня­ўлоў­нае, што бы­ло ў 1990-я, ужо не ад­ро­дзіш. Ра­ка ча­су па­плы­ла да­лей. У мі­ну­лае ўжо не вер­нем­ся.

Сяр­гей Жда­но­віч

1. З га­ле­рэ­яй «Шос­тая лі­нія» вы­рас­ла цэ­лае па­ка­лен­не мас­та­коў, бо яна бы­ла не­чым бо­ль­шым, чым вы­ста­вач­най пля­цоў­кай. Сю­ды пры­хо­дзі­лі не то­ль­кі па­гля­дзець экс­па­зі­цыю, але і па­ра­змаў­ляць і падзя­ліц­ца на­ві­на­мі. Ме­на­ві­та там мож­на бы­ло па­зна­ёміц­ца з акту­аль­ны­мі плы­ня­мі арту і яго прад­стаў­ні­ка­мі. «Шос­тая лі­нія» за­да­ва­ла тэн­дэн­цыі: «інста­ля­цыя», «пер­фор­манс», «му­ль­ты­ме­дыя», «мас­тац­кая акцыя» па­сту­по­ва ўва­хо­дзі­лі ў лек­сі­кон іншых мас­тац­кіх га­ле­рэй.

Як мас­так я сфар­ма­ваў­ся і на­бі­раў дос­вед і ба­зіс ме­на­ві­та пад­час дзей­нас­ці «Шос­тай лі­ніі».

2. Па­сля за­крыц­ця га­ле­рэі вы­ста­вач­ная актыў­насць на­зі­ра­ла­ся на іншых пля­цоў­ках, на рэ­гі­яна­ль­ных і за­меж­ных фес­ты­ва­лях, ад­нак та­ко­га за­па­лу і драй­ву ўжо не ме­ла. Ці змаг­лі іншыя га­ле­рэі за­мя­ніць «Шос­тую...»? Упэў­не­ны, што не. У кож­най з іх свая гіс­то­рыя ства­рэн­ня і раз­віц­ця, аўды­то­рыя і ў рэ­шце рэшт — ста­тус. Ка­лі ў ва­шым го­ра­дзе ня­ма мет­ро, то трам­вай яго за­ме­ніць то­ль­кі час­тко­ва.

Па­сту­по­ва мя­няў­ся час, змя­ня­лі­ся і ігра­кі арт-сцэ­ны. На агуль­­ную сі­ту­ацыю па­ўплы­ва­ла і тое, што вя­лі­кая ко­ль­касць твор­цаў з’еха­ла за мя­жу. Уз­ро­вень ві­зу­аль­най ку­ль­ту­ры і вы­ста­вач­ная пра­кты­ка, ва­ло­дан­не акту­аль­най інфар­ма­цы­яй, ад­ука­цыя ў сфе­ры су­час­на­га мас­тац­тва — гэ­та тыя ві­да­воч­ныя пра­бле­мы, што ўзнік­лі і на­за­па­сі­лі­ся ў пе­ры­яд творчага за­ціш­ша. Так, час змя­ніў­ся, але ў гіс­то­рыі ўсё за­ўсё­ды па­ўта­ра­ецца, і важ­на не да­пус­каць ад­ны і тыя ж па­мыл­кі на яе но­вым віт­ку...

3. Ці вар­та ад­ра­дзіць «Шос­тую лі­нію»? Ча­му б не?! Яна ста­ла час­ткай на­шай гіс­то­рыі і га­рад­ской ку­ль­ту­ры, але ме­му­ары і на­ста­ль­гія не за­ме­няць пра­ктыч­най га­ле­рэй­най дзей­нас­ці. Амбі­цыі і па­тэн­цы­ял за­ста­лі­ся, дык у чым спра­ва?..

Без­умоў­на, гэ­та бу­дзе зу­сім іншая га­ле­рэя, з доб­рай гіс­то­ры­яй, але з но­вай лі­ні­яй раз­віц­ця. «Сё­мая лі­нія»?

Андрэй Ва­раб’ёў

1. У 1996 го­дзе ў «Шос­тай лі­ні­і» ад­бы­ла­ся дэ­ман­стра­цыя ма­ёй пер­шай, як я лі­чу, вя­лі­кай пра­цы «Апі­сан­не жыц­ця Андрэя Ва­раб’ёва, ад на­ра­джэн­ня да гэ­та­га дня». Упер­шы­ню я змог рас­па­вес­ці пра ся­бе, упер­шы­ню ад­чуў рэ­акцыю пуб­лі­кі.

2. На­конт зме­наў у су­час­ным бе­ла­рус­кім мас­тац­тве мне цяж­ка раз­ва­жаць, яно за­раз ве­ль­мі роз­нае.

3. Ці мож­на ад­ра­дзіць?.. Аня­гож не?! Без­умоў­на, ніш­то не­ль­га ства­рыць аб­са­лют­на ў тым жа вы­гля­дзе, ча­сы змя­ня­юцца, і доб­ра. Але ня­хай са­бе існуе «Шос­тая...», і но­вых зда­быт­каў, рэ­алі­за­цый і по­спе­хаў усім нам!

Во­ль­га Са­зы­кі­на

1. Да­чы­нен­ні з га­ле­рэ­яй бы­лі для мя­не не то­ль­кі су­пра­цоў­ніц­твам, най­перш — сут­вор­час­цю. Пэў­ны этап у дзей­нас­ці «Шос­тай лі­ніі» па­чаў­ся з вы­ста­вы «Цэ­бар». Ідэя бы­ла та­кая: не­пас­рэд­на ў за­ле га­ле­рэі ўзнаў­ля­лі­ся май­стэр­ні мас­та­ка. Люд­мі­ла Ру­са­ва пра­ца­ва­ла над сва­ёй вя­лі­кай кар­ці­най, Ігар Каш­ку­рэ­віч пі­саў ва­лі­кам, не­шта ра­біў Вік­тар Пят­роў, не­шта — Мі­хась Нуд­ноў. І над­алей у мас­та­коў, што пра­ца­ва­лі з «Шос­тай...», бы­лі ве­ль­мі бліз­кія кан­так­ты. Лі­нія май­го жыц­ця бы­ла ўклю­ча­на ў жыц­цё га­ле­рэі. Мож­на бы­ло ту­ды про­ста пры­йсці, за­ўсё­ды там не­шта рас­па­чы­на­ла­ся і з’яўля­ла­ся маг­чы­масць пад­клю­чыц­ца. Да та­го, што сес­ці ў ку­точ­ку га­ле­рэі і па­фар­ба­ваць...

2. Гэ­та тэ­ма глы­бо­ка­га мас­тац­тваз­наў­ча­га да­сле­да­ван­ня, якім не­абход­на за­няц­ца ў блі­жэй­шы час.

3. Ча­сы ця­пер іншыя, і ў та­кой фор­ме, як яна існа­ва­ла, «Шос­тую лі­нію» не­ль­га ад­ра­дзіць. Ад­нак мож­на па­чаць ра­біць не­шта іншае. Пер­са­на­жы па­мя­ня­лі­ся, і мен­та­ль­насць на­шая так­са­ма змя­ні­ла­ся. Ад­нак ніх­то ўжо да­рмо­вых за­лаў не дасць.

Кан­стан­цін Се­лі­ха­наў

1. Пра­ктыч­на дос­вед су­пра­цоў­ніц­тва з га­ле­рэ­яй у мя­не не­вя­лі­кі: ку­ра­тар Надзея Ка­рот­кі­на за­пра­сі­ла мя­не ў свой пра­ект, у вы­ні­ку ча­го я па­зна­ёміў­ся з Ва­ло­дзем Па­рфян­ком. І дзя­ку­ючы апош­ня­му на­ту­ра­ль­на пе­ра­йшоў з ад­ной па­ра­дыг­мы да не­ча­га бо­льш за­хап­ля­ль­на­га. «Шос­тая лі­нія» бы­ла ве­ль­мі ад­кры­тай пля­цоў­кай. Не­ль­га ска­заць пра на­яўнасць у яе дзей­нас­ці да­клад­най кан­цэп­цыі ці стра­тэ­гіі: гэ­та быў час пры­бліз­ных ары­енці­раў. Ад­ны аўта­ры бы­лі за­ча­ра­ва­ныя ня­мец­кі­мі га­ры­зон­та­мі, іншыя рас­пра­цоў­ва­лі га­рад­скі фа­льк­лор ці псеў­да­мі­фы. Лі­да­ра­мі бы­лі ўсе — ве­ль­мі ра­ман­тыч­ная, але ні­як не пра­гма­тыч­ная канцэпцыя. Рас­па­чы­на­ла­ся свя­та та­та­ль­на­га экс­пе­ры­мен­ту, ме­на­ві­та свя­та. «Шос­тая лі­нія» та­му спры­яла.

2. З ча­сам энту­зі­язм, энер­гія пе­ра­йшлі ў спа­кой­ную плынь. Час­тка мас­та­коў з’е­ха­ла ці змя­ніла род за­нят­каў. Ад­бы­ваў­ся на­ту­ра­ль­ны пра­цэс падзе­лу па­вод­ле жыц­цё­вых інта­рэ­саў. Інфар­ма­ва­насць і цвя­ро­зы по­гляд на жыц­цё да­зва­лялі твор­цу пра­ні­каць у сут­насць рэ­чаў і бо­льш ясна фар­му­ля­ваць свае ідэі. Гру­поў­кі, вы­са­ка­мер­насць, пра­гма­тызм — усё гэ­та вы­яўля­ецца бо­льш ві­да­воч­на. Але га­лоў­нае за­ста­ецца: мно­гае, ка­лі не ўсё, па-ра­ней­ша­му ства­ра­ецца ру­ка­мі мас­та­коў, іх ра­шу­час­цю.

3. «Шос­тая лі­нія» ні­ко­лі не бы­ла то­ль­кі га­ле­рэ­яй. Яна вы­кон­ва­ла вя­лі­кую ко­ль­касць не­абход­ных ку­ль­тур­на­му та­ва­рыс­тву фун­кцый, га­лоў­ная з якой — пра­соў­ван­не но­ва­га і та­му ўраз­лі­ва­га мас­тац­тва. Ка­лі ўста­но­ва змо­жа браць на ся­бе та­ко­га кштал­ту не­маг­чы­мыя за­да­чы, то ка­лі лас­ка. Ад­нак вар­та па­мя­таць, што час ге­ро­яў-адзі­но­чак пра­йшоў.

Іры­на Біг­дай

1. Пра­ца ў «Шос­тай...» зра­бі­ла мя­не той, кім я ёсць. Свой дос­вед арга­ні­за­цыі ме­рап­ры­емстваў і пра­соў­ван­ня ку­ль­тур­ных не­ка­мер­цый­ных падзей я з по­спе­хам ужы­ва­ла спа­чат­ку ў жур­на­ліс­цкай пра­кты­цы, по­тым у PR-дзей­нас­ці ў біз­нэс-сек­та­ры.

2. Пра зме­ны мне цяж­ка ка­заць аб’­ектыў­на, та­му што гэ­тыя 16 га­доў я бы­ла па-за кан­тэк­стам су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Роз­ні­ца па­між тым, што я ця­пер ба­чу ў Мін­ску, і тым, што бы­ло тут у 1990-я, — ня­ма шчы­рас­ці, твор­чай сум­лен­нас­ці, драй­ва, якія былі та­ды. Але за­тое час­цей ста­лі з’яў­ляц­ца пры­го­жыя ка­та­ло­гі, афі­шы, прэс-рэ­лі­зы і па­ра­ле­ль­ныя пра­гра­мы ў кан­тэк­сце пра­ектаў. Па­ка­ван­не ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў знач­на па­леп­шы­ла­ся — усе ве­да­юць, як па­він­на быць. Але мне ча­сам бра­куе ў гэ­тым ду­шы і ней­ка­га стрыж­ня. Не чап­ляе.

3. Ад­ра­дзіць «Шос­тую лі­нію» маг­чы­ма. І я да­клад­на ве­даю, што для гэ­та­га трэ­ба. Але ці бу­дзе гэ­та зроб­ле­на — пы­тан­не ад­кры­тае.

Фун­кцыі «Шос­тай лі­ніі» ў не­йкай сту­пе­ні су­мес­на вы­кон­ва­юць му­зеі і га­ле­рэі, якія прэ­зен­ту­юць су­час­нае мас­тац­тва. Але пры­ват­ныя інсты­ту­цыі не мо­гуць са­бе да­зво­ліць вы­бу­доў­ваць ясную вы­ста­вач­ную кан­цэп­цыю па эка­на­міч­ных чын­ні­ках: ім трэ­ба ад­бі­ваць ка­мер­цый­ную арэн­ду сва­іх на­ват не­вя­лі­кіх пля­цо­вак, час­та гэ­та кам­пра­міс. А су­пра­цоў­ні­кам дзяр­жаў­ных уста­ноў бра­куе ўнут­ра­най ма­ты­ва­цыі ра­біць сваю спра­ву на на­леж­ным уз­роў­ні, не зва­жа­ючы на ніз­кую за­рпла­ту.