Не ха­вац­ца ад рэ­аль­нас­ці

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

«Ма­быць?» Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га
Прэм’ера «Ма­быць?» па­цвер­дзі­ла адзін важ­ны тэ­зіс: ідэ­аль­ны тэ­атр — той, які пры­му­шае ча­ла­ве­ка змя­няц­ца.

Кроп­кай ад­лі­ку экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га спек­так­ля рэ­жы­сёр Аляк­сандр Мар­чан­ка аб­раў ме­тад «вер­ба­цім». Удзе­ль­ні­кі дзеі за­піс­ва­лі на дык­та­фон інтэрв’ю з людзь­­мі роз­на­га са­цы­яль­на­га па­хо­джан­ня і роз­на­га ўзрос­ту. Кры­тэ­рый быў адзін — ці­ка­васць твор­цы да аб­ра­най асо­бы. Пы­тан­ні пра жыц­цё, пра стаў­лен­не да лю­дзей, да кра­іны, у рэ­шце рэшт — да са­міх ся­бе. Дра­ма­тург Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі над­аў тэк­стам сцэ­ніч­нас­ці. Та­кім чы­нам, по­стдра­ма­тыч­ны сэнс «Ма­быць?» і яго за­ду­ма фар­ма­ва­лі­ся ўсі­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі па­ста­ноў­кі.

Дзея­нне рас­па­чы­на­ецца так: акцё­ры ся­дзяць у за­ле раз­ам з пуб­лі­кай і вы­каз­ва­юць свае дум­кі. «Усе вер­ні­кі, усе ма­юць ікон­кі ў ма­шы­нах і ўсе па­ру­ша­юць пра­ві­лы. Ча­му так?» — пы­та­ецца Ілля Ясін­скі. Зда­ецца, ка­лі хто-не­будзь з гле­да­чоў так­са­ма вы­ка­жа не­йкую дум­ку, гэ­та на­ту­ра­ль­на ўвой­дзе ў струк­ту­ру па­ста­ноў­кі. Тра­ды­цый­ная чац­вёр­тая сця­на зні­кае. Мер­ка­ван­ні тых, хто пры­йшоў на спек­такль, на­сам­рэч агуч­ва­юцца са сцэ­ны. Пе­рад па­чат­кам усім раз­да­ва­лі­ся па­пер­кі-анке­ты. Ад­ка­зы акцё­ры чы­та­лі пад­час дзея­ння. І гэ­тая про­стая гу­ль­ня ро­біц­ца сэн­са­вым стрыж­нем. Ты, а не хто­сь­ці по­бач у шы­коў­ным кры­на­лі­не, мо­жаш зра­біц­ца фак­там мас­тац­тва. Твая гіс­то­рыя мо­жа быць ува­соб­ле­на на сцэ­не. «Ма­быць, на­шы ге­роі маг­лі быць іншы­мі! Ма­быць, Ва­шае стаў­лен­не да іх бу­дзе іншым! Ма­быць, і Вы маг­лі б стаць ге­ро­ем на­шай гіс­то­рыі», — на­пі­са­на ў пра­грам­цы. Тэ­атр пра­па­ноў­вае гле­да­чу ды­ялог, а не «прад­ае» чар­го­вую вы­со­кую ісці­ну, да якой яму яшчэ трэ­ба да­цяг­нуц­ца. Да­ку­мен­­таль­насць як спо­саб «ні­чо­га не іграць і не на­вяз­ваць» зра­бі­ла­ся ад­ной з га­лоў­ных рыс су­час­на­га еўра­пей­ска­га тэ­атра. Прэм’ера ў РТБД — крок у гэ­тым на­кі­рун­ку.

«Ма­быць?» — спек­такль-раз­ва­жан­не з фраг­мен­тар­най струк­ту­рай. Яно і зра­зу­ме­ла, бо жыц­цё не ўклад­ва­ецца ў звык­лыя «пра­ві­ль­ныя» фор­мы. Ме­на­ві­та та­му рэ­ча­існасць ад­люс­тра­ва­ная ў ча­ты­рох не звя­за­ных па­між са­бой час­т­ках. Яны па­зна­ча­юць век­тар пы­тан­няў і пра­блем, але не пад­каз­ва­юць вы­йсця. Фе­но­мен раз­амкнё­най струк­ту­ры не аб­умоў­лі­вае з’яўлен­ня ла­гіч­на­га і гар­ма­ніч­на­га сцэ­ніч­на­га тво­ра, дзе гля­дач му­сіць зра­зу­мець пра­зрыс­ты мэ­сэдж. «Ма­быць?» пра­па­ноў­вае іншы спо­саб уз­ае­ма­дзе­яння з аўды­то­ры­яй. Раз­амкнё­насць тэ­атра­ль­най фор­мы тут з’яўля­ецца за­пра­шэн­нем да су­мес­най пра­цы, якая вы­ма­гае ад гле­да­чоў актыў­нас­ці. Яны мо­гуць «да­бу­да­ваць» мнос­тва фраг­мен­тар­ных гіс­то­рый, эмо­цый, пе­ра­жы­ван­няў, рас­клас­ці іх у пэў­ным па­ра­дку, вы­зна­чыць га­лоў­нае. Гэ­та сво­еа­саб­лі­вая ад­каз­насць за тое, што ад­бы­ва­ецца на­во­кал, маў­ляў, праз тэ­атр — да жыц­ця.

На сцэ­не ня­ма дэ­ка­ра­цый, вы­ка­наў­цы ў су­час­най воп­рат­цы (успа­мі­на­ецца Тэ­атр.doc, дзе ў ад­ным са спек­так­ляў акцё­ры ігра­лі ў тым адзен­ні, у якім прыйшлі). Мі­ні­маль­­ная, але эфек­тная рэ­жы­су­ра Аляк­сан­дра Мар­чан­кі да­зва­ляе за­ся­ро­дзіц­ца на аса­біс­тых гіс­то­ры­ях ге­ро­яў. На сцэ­ну пе­ры­ядыч­на вы­кід­ва­юць не­­каль­­кі пар аб­утку. Артыс­ты пры­мя­ра­юць іх, ні­бы ўла­зяць у ску­ру інша­га ча­ла­ве­ка. На­па­чат­ку — смеш­ныя стэ­рэ­аты­пы ад інша­зем­цаў. Іта­ль­янец (Арцём Ку­рэнь) за­ўва­жае, што бе­ла­рус­кія жан­чы­ны вель­­мі пры­ваб­ныя і ўлад­ныя, а вось ма­ца­рэ­ла зу­сім не па­д­обная да іта­ль­янскай. Мас­квіч­ка Іна (Ган­на Се­мя­ня­ка) сцвяр­джае, што бе­ла­рус — гэ­та стан ду­шы, а са­мі бе­ла­ру­сы існу­юць для ба­лан­са свят­ла ў све­це, вось то­ль­кі чэр­гі ў нас ве­ль­мі ма­руд­на аб­слу­гоў­ва­юцца: у «Цэн­тра­ль­ным» пе­рад та­бой ста­яць два ча­ла­ве­кі, а та­кое ўра­жан­не, што ча­ла­век з дзе­сяць.

Ве­ра­ні­ка Бус­ла­ева рас­па­вя­дае пра ўтры­ман­не жы­вёл у пры­тул­ку на ву­лі­цы Гур­ска­га, ад­куль яна ўзя­ла са­бе са­ба­ку. А на­пры­кан­цы кра­на­ль­на­га ма­на­ло­гу за­дае пы­тан­не: «Ча­му ад­ны за­бі­ва­юць, а дру­гія да­па­мага­юць?»

Асоб­ная тэ­ма — ужы­ван­не бе­ла­рус­кай мо­вы. Бе­ла­рус­ка­моў­ны рэ­жы­сёр Андрэй (Арцём Ку­рэнь) рас­каз­вае, як за­маў­ляў так­соў­ку на ву­лі­цу Чыр­во­на­армей­скую. Ма­шы­ны ён так і не да­ча­каў­ся. «А што бы­ло б, ка­лі вось за­ўтра ў нас за­ба­ра­ні­лі раз­маў­ляць на іншых мо­вах, акра­мя бе­ла­рус­кай?..» — пытаецца ге­рой.

«Ма­быць?» зды­мае та­бу з тэ­мы хат­ня­га гвал­ту. Люд­мі­ла Сі­дар­ке­віч і Анас­та­сія Баб­ро­ва па чар­зе пра­маў­ля­юць ма­на­ло­гі ўдзе­ль­ніц груп па пад­трым­цы па­цяр­пе­лых жан­чын. Ураж­вае стой­касць ге­ра­інь, якія апы­ну­лі­ся ў жу­дас­ных сі­ту­ацы­ях. Яшчэ бо­льш здзіў­ляе аб­ыя­ка­васць тых, хто ба­чыў і ні­чым не да­па­мог.

Ко­ла за­кра­ну­тых тэм шы­ро­кае. Жур­на­ліст Дзміт­рый (Дзміт­рый Да­ві­до­віч) вы­кры­вае «біз­нэс» жаб­ра­коў, якія про­сяць мі­лас­ці­ну ка­ля цар­квы і ад­кры­та ла­юцца на тых, хто ні­чо­га не пад­ае.

Фе­на­ме­на­ль­на, як праз звы­чай­ны ма­на­лог рэ­ві­зо­ра гра­мад­ска­га тран­спар­ту вы­ма­лёў­ва­ецца воб­раз гра­мад­ства. «Я за­ймаў­ся біз­нэ­сам у Мас­кве. За­раз вось па­йшоў на дзяр­жаў­ную служ­бу. У мя­не трое дзя­цей, якіх трэ­ба вы­га­да­ваць. Мне тут кам­фор­тна, спа­кой­на, ніх­то не ча­пае. Я і за­раз мог бы біз­нэ­сам за­няц­ца. Але... не хо­чац­ца». Ге­рой то­ль­кі жа­дае, каб яго па­кі­ну­лі ў спа­коі.

Пе­рад кож­ным ма­на­ло­гам акцё­ры на­зы­ва­юць імя ге­роя і го­рад. «Мінск» гу­чыць час­цей за ўсё. Не дзе­сь­ці і ка­лі­сь­ці, а тут і цяпер, у тва­ёй кра­іне, у тва­ім го­ра­дзе, по­бач з та­бой. Уво­гу­ле, да­клад­нае ўжы­ван­не імё­наў, на­зваў ву­ліц, га­ра­доў і вё­сак пад­крэс­лі­вае важ­ную да­лу­ча­насць да сён­няш­ня­га дня і ў вы­ні­ку да та­го, што ад­бы­ва­ецца з су­час­ным ча­ла­ве­кам. Не­здар­ма жанр «Ма­быць?» па­зна­ча­ны як «га­ла­сы ва­кол на­шых пы­тан­няў». Пы­тан­няў сап­раў­ды шмат, як у спек­так­лі, так і ў жыц­ці.

Ці­ка­вае так­са­ма акцёр­скае існа­ван­не. Артыс­ты ігра­юць і ся­бе, і пер­са­на­жаў гіс­то­рый, і сваё стаў­лен­не да іх. Та­кое рас­сла­енне ро­лі вы­яўляе не­маг­чы­масць, а мо­жа і не­пат­рэб­насць по­ўна­га зліц­ця з воб­ра­зам. Гэ­та прад­ыкта­ва­на фор­май па­ста­ноў­кі і яе эстэ­ты­кай.

«Ма­быць?» ні­як не акрэсліш ка­тэ­га­рыч­ным вер­дык­там. Тут ня­ма дрэн­ных і доб­рых. Тут ня­ма сар­каз­му і агрэ­сіў­най пра­ва­ка­тыў­нас­ці. Ёсць спа­чу­ван­не ча­ла­ве­ку. Ёсць шчы­расць твор­цаў, якія сап­раў­ды ці­ка­вяц­ца на­шай рэ­ча­існасцю.

«Я ду­маў, лю­дзі бу­дуць вы­каз­вац­ца ра­ды­ка­ль­на. Ка­лі гэ­тыя інтэр­в’ю з’я­ві­лі­ся, быў мо­мант рас­ча­ра­ван­ня. Мы ча­ка­лі, што атры­ма­ецца яркі ма­тэ­ры­ял з выразнымі фар­ба­мі: ге­рой — ге­рой, пад­лю­ка — пад­лю­ка. Але ўба­чы­лі жы­вых лю­дзей, якія мо­гуць су­мяш­чаць мно­гія якас­ці. Гэ­та вы­клі­ка­ла да­дат­ко­выя цяж­кас­ці і ці­ка­васць, та­му што трэ­ба бы­ло ду­маць». Су­час­ны ге­рой уво­гу­ле, гэ­так­са­ма як і ге­роі спек­так­ля, бо­льш не аб­мя­жоў­ва­ецца не­йкі­мі рам­ка­мі. Пер­са­на­жы вы­кры­ва­юць «цар­коў­ны біз­нэс» жаб­ра­коў, ган­длю­юць ка­ля­ро­вы­мі ме­та­ла­мі (да­маў­ля­ючы­ся з супрацоўнікамі мі­лі­цы­і), за­йма­юцца спі­ры­тыз­мам і г.д. На іх усіх мож­на па­гля­дзець з роз­ных ба­коў.

Перад намі — пан­ара­ма бе­ла­рус­кай што­дзён­нас­ці. Да­ку­мен­та­ль­ная эстэ­ты­ка дае маг­чы­масць ад­чуць, што па­ка­за­ныя сцэ­ны і воб­ра­зы да­ты­чац­ца кожнага.

«Я раз­ліч­ваю на гле­да­ча, які не ха­ва­ецца ад рэ­аль­нас­ці», — ка­жа пра сваю па­зі­цыю рэ­жы­сёр. Ма­быць, ме­на­ві­та для та­ко­га гле­да­ча тэ­атр — месца, дзе можна пад­умаць пра ся­бе і сваё стаў­лен­не да рэ­ча­існас­ці, а мо­ і кры­ху змя­ніц­ца.

Вя­до­мыя рас­ійскія кры­ты­кі Ма­ры­на Да­вы­да­ва і Па­вел Руд­неў усё час­цей вы­каз­ва­юць дум­ку, што тэ­атр стаў ад­ным з са­мых уплы­во­вых ві­даў мас­тац­тва. Мне зда­ецца, спек­такль «Ма­быць?» (тут жа вар­та ўзга­даць «Patris» Сяр­гея Анцэ­ле­ві­ча, «Бі-лін­гвы» Андрэя Саў­чан­кі) — гэ­та яшчэ адзін крок да та­го, каб бе­ла­рус­кі тэ­атр за­ймеў та­кую ж якасць.

Крысціна СМОЛЬСКАЯ