Ад кан­цэп­ту­аліз­му да па­пу­ліз­му

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

XXVII Між­на­род­ны фес­ты­валь су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску
Сёлета віцебскі IFMC ака­заў­ся не­ча­ка­на зор­ным для бе­ла­рус­кіх удзе­ль­ні­каў: бо­ль­шасць з іх не то­ль­кі тра­пі­ла ў фі­нал між­на­род­на­га кон­кур­су, але і атры­ма­ла ўзна­га­ро­ды.

На прыз «За та­ле­на­ві­ты дэ­бют» го­ме­льс­ка­му гур­ту «Х-пе­ры­мен­ты» жу­ры на­ват ахвя­ра­ва­ла гро­шы з улас­ных кі­шэ­няў! Зда­ецца, мож­на ўзра­да­вац­ца та­ко­му пра­ры­ву айчын­на­га contemporary dance, бо яшчэ не­ка­ль­кі га­доў та­му лі­ча­ныя адзін­кі маг­лі да­йсці да фі­на­лу. На гэ­тую ака­ліч­насць звяр­нуў ува­гу сус­тар­шы­ня жу­ры Юрый Тра­ян: «Ра­ней раз­рыў па­між тан­ца­валь­ным май­стэр­ствам бе­ла­ру­саў і за­меж­ні­каў быў ве­ль­мі ад­чу­ва­ль­ны, а ця­пер ба­ра­ць­ба аб­са­лют­на роў­ная». Што ж гэ­та за та­кія бліс­ку­чыя да­сяг­нен­ні?

Га­лоў­най ад­мет­нас­цю XXVII IFMC ста­ла па­шы­рэн­не ўлас­ных мас­тац­кіх, жан­ра­ва-сты­лё­вых меж­аў. Ка­лей­дас­коп фес­ты­ва­ль­ных падзей аха­піў не то­ль­кі за­ўсёд­ныя фо­та­выс­та­вы, май­стар-кла­сы, лек­цыі за­меж­ных спе­цы­яліс­таў, прэс-кан­фе­рэн­цыі, гас­ця­выя кан­цэр­ты, але і прэ­зен­та­цыю жы­ва­піс­ных тво­раў вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Ана­то­ля Куз­ня­цо­ва. Імпра­ві­за­ва­ная гу­ль­ня ко­ле­раў, пля­маў і лі­ній, форм і фак­тур на аб­страк­тных па­лот­нах май­стра на­ра­джа­ла энер­гію ру­ху, рыт­мі­ку пра­сто­ры, плас­тыч­ную ды­на­мі­ку, што ўспры­ма­ла­ся ад­мыс­ло­вым ві­зу­аль­ным кан­тра­пунк­там да тан­ца­ва­ль­ных па­ка­заў фо­ру­му. Яшчэ ад­ной на­ві­ной стаў­ся мо­на­пер­фор­манс «У Ві­цеб­ску Ма­ле­ві­ча і Ша­га­ла». Яго­ным аўта­рам і ка­міч­ным ге­ро­ем у клоў­нскім адзен­ні вы­сту­піў... Клаўс Рых­тэр, па­ва­жа­ны сяб­ра жу­ры, пра­фе­сар Вы­шэй­шай шко­лы тэ­атра і тан­ца ў Ной­се (Гер­ма­нія). Но­ва­ўвя­дзен­ні за­кра­ну­лі і ха­рак­тар уз­на­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў кон­кур­су. Сё­ле­та арга­ні­за­та­ры вы­ра­шы­лі ад­мо­віц­ца ад тра­ды­цый­ных на­мі­на­цый «Ад­на­акто­вы ба­лет» і «Ха­рэ­агра­фіч­ная мі­ні­яцю­ра». Канкурсанты змагаліся за Гран-пры і I, II і III прэ­міі.

Шы­ро­кую ге­агра­фію тан­ца­ва­ль­ных кам­па­ній з ЗША, Ізра­іля, Іспа­ніі, Шве­цыі, Эсто­ніі, Іта­ліі, Вя­лі­каб­ры­та­ніі, Рас­іі, Укра­іны прад­ста­ві­лі гас­ця­выя па­ка­зы. Вы­сту­пы за­про­ша­ных ка­лек­ты­ваў да­юць цу­доў­ную маж­лі­васць па­зна­ёміц­ца не то­ль­кі з іншым спо­са­бам мас­тац­ка­га мыс­лен­ня, але і з тэн­дэн­цы­ямі, якія пану­юць у за­меж­ным contemporary dance. Па­ка­за­ль­ным у гэ­тым сэн­се стаў спек­такль «Раз­бі­ты» гур­та «Ган­дзі­ні жан­глю­юць» (Лон­дан). Сін­тэз тан­ца, тэ­атра і цыр­ка, прад­стаў­ле­ны ў па­ста­ноў­цы Шо­на Ган­дзі­ні, — адзін з трэн­даў у раз­віц­ці сус­вет­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Пры­ёмы акра­ба­ты­кі, contemporary dance і клаў­на­ды вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­іх спек­так­лях аме­ры­ка­нец Мо­зес Пен­длтан; эле­мен­ты цыр­ка, ка­ба­рэ, ілю­зі­ёна пры­ўно­сіць у та­нец фран­цуз­скі па­ста­ноў­шчык Фі­ліп Дэ­куф­ле. Ад­нак ба­дай са­мы зна­ка­мі­ты пры­клад «цыр­кі­за­цыі» ха­рэ­агра­фіі — кі­тай­скі ба­лет «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», дзе кла­січ­ная лек­сі­ка не­аддзе­ль­ная ад акра­ба­тыч­ных і тру­ка­вых кам­бі­на­цый.

У спек­так­лі «Раз­бі­ты» артыс­ты ўвесь час жан­глю­юць. Але гэ­та не пе­ра­тва­рае ві­до­віш­ча ў чар­го­вае цыр­ка­вое шоу. На пер­шы план вы­хо­дзіць ме­на­ві­та плас­тыч­ны склад­нік — воб­раз­ны, на­сы­ча­ны псі­ха­ла­гіч­ны­мі ню­анса­мі та­нец. Гле­да­чы ста­лі свед­ка­мі вір­ту­озна­га «ман­та­жу атрак­цы­ёнаў», па­ра­ду экс­цэн­трыч­ных гэ­гаў, ка­міч­ных і на­пру­жа­на-дра­ма­тыч­ных ад­на­ча­со­ва. Кан­трас­ныя ну­ма­ры, тым не менш, не рас­сы­па­лі­ся на аскеп­кі, а ства­ра­лі не­па­рыў­ны сэн­са­вы лан­цу­жок гіс­то­рый-ва­ры­яцый на тэ­му ча­ла­ве­чых уз­ае­ма­адно­сін. Раз­бі­тым тут аказ­ва­ла­ся не то­ль­кі ка­хан­не, але і цэ­лае жыц­цё.

Яшчэ ад­ной лей­ттэ­май спек­так­ля ста­ла твор­часць Пі­ны Ба­уш, да па­ста­ноў­чай эстэ­ты­кі якой ад­сы­ла­ла мно­гае: раз­мы­ван­не меж­аў па­між тан­цам і так зва­ным «не-тан­цам», актыў­нае вы­ка­рыс­тан­не па­ўся­дзён­ных ру­хаў і на­ту­ра­ліс­тыч­ных дэ­та­ляў, ба­лан­са­ван­не на мя­жы тра­ге­дыі і клаў­на­ды, на­рэш­це, ты­по­выя для Ба­уш рэ­тра-ме­ло­дыі ў якас­ці му­зыч­най асно­вы па­ста­ноў­кі.

Іншы ва­ры­янт сін­тэ­зу пра­па­ноў­ваў спек­такль «На­зва на­ступ­най пес­ні» кам­па­ніі «Andersson Dance» (Стак­го­льм). Ство­ра­ная на па­меж­жы тан­ца­ва­ль­на­га тэ­атра і мод­на­га сён­ня ві­зу­аль­на­га тэ­атра, па­ста­ноў­ка Ар’яна Андэр­са­на на­гад­ва­ла ажы­лыя вы­явы Ся­рэд­ня­веч­ча з іх рэ­зкай свят­ла­цен­ню, сак­ра­ль­най сім­во­лі­кай мі­зан­сцэн. Ге­роі гэ­тай меды­та­тыў­най, гіп­на­тыч­най па атмас­фе­ры дзеі ні­бы­та вы­хо­дзі­лі з Ра­кі ча­су і, рас­па­вёў­шы свае гіс­то­рыі, зноў вяр­та­лі­ся ў яе.

Прэм’ерай но­ва­га ба­ле­та па­ра­да­ваў «Fine Five Dance Theatre» (Та­лін). Ад­на­акто­вы спек­такль «...І сі­ні» ў ха­рэ­агра­фіі Рэ­нэ Но­мі­ка, Ці­іны Олеск і артыс­таў тэ­атра — плас­тыч­ны роз­дум на тэ­му стра­ху. Мас­тац­кае вы­ра­шэн­не вы­лу­ча­ла­ся стро­гай, аске­тыч­най пра­ста­той, дзе не бы­ло ні па­ста­но­вач­ных эфек­таў, ні звык­лай на­ра­тыў­нас­ці, ні ме­лад­ра­ма­тыч­ных ка­лі­зій. Дыс­цып­лі­на эмо­цый, па­мно­жа­ная на ге­амет­рыч­ную ло­гі­ку ансам­бле­вых кам­па­зі­цый, су­гес­тыў­насць сцэ­ніч­ных пры­ёмаў ага­ля­лі глы­бін­ную энер­ге­тыч­ную плынь дзеян­ня і апе­ля­ва­лі да пад­свя­до­мас­ці гле­да­ча. Фе­но­мен стра­ху да­следа­ваў­ся аўта­ра­мі на роз­ных уз­роў­нях: фі­зі­яла­гіч­ным, эма­цы­яна­ль­на-псі­ха­ла­гіч­ным, ка­му­ні­ка­тыў­ным, са­цы­яль­ным, але най­перш экзіс­тэн­цы­яль­ным — як стан, уні­вер­саль­­ны для ча­ла­ве­ка. Не­за­леж­на ад яго по­ла­вай, на­цы­яна­ль­най і гіс­та­рыч­най пры­на­леж­нас­ці. Гэ­ты ма­тыў зна­хо­дзіў ува­саб­лен­не і ў му­зы­цы, дзе ме­ло­дыі ў ду­ху Ся­рэд­ня­веч­ча ядна­лі­ся з элек­трон­на-са­на­рыс­тыч­ны­мі гар­мо­ні­ямі, і ў вы­ра­шэн­ні кас­цю­маў, у якіх гіс­та­рыч­ныя дэ­та­лі су­сед­ні­ча­лі з су­час­ным кро­ем. Усё гэ­та ства­ра­ла цэ­ль­ны і моц­ны мас­тац­кі воб­раз спек­так­ля.

Прэ­м’е­ру прад­ста­віў так­са­ма «Кі­еў ма­дэрн-ба­лет» Ра­ду Па­клі­та­ру. Ба­лет «Жан­чы­ны ў рэ мі­но­ры» ва­біць най­перш дзі­вос­най му­зыч­нас­цю ха­рэ­агра­фіч­най дзеі. Скла­да­ны тан­ца­ва­ль­ны ма­лю­нак з пе­ра­пля­цен­нем гру­па­вых і со­ль­ных парт­ый, кан­тра­пун­ктыч­ным уз­ае­ма­дзе­яннем плас­тыч­ных га­ла­соў цал­кам рэ­за­нуе з по­лі­фа­ніч­най фак­ту­рай ба­хаў­ска­га Кан­цэр­та № 1 для кла­ві­ра з аркес­трам. Ад­нак па­зі­тыў­насць ура­жан­няў зні­жа­ла­ся тры­ві­яль­нас­цю тэ­мы і яе ўва­саб­лен­нем — дэк­ла­ра­тыў­ным, па­збаў­ле­ным ме­та­фа­рыч­нас­ці. Успры­ман­не спек­так­ля не па­тра­ба­ва­ла ад гле­да­ча ні­якіх інтэ­лек­ту­аль­ных рэ­флек­сій.

Цэн­тра­ль­ная падзея IFMC — між­на­род­ны кон­курс су­час­най ха­рэ­агра­фіі — ура­зі­ла най­перш ліч­ба­мі. З бо­льш як 55 прэ­тэн­дэн­таў аб­ра­лі 33. Най­вя­лік­шыя сум­не­вы вы­клі­ка­ла якасць. Мож­на, вя­до­ма, ко­ль­кі за­ўгод­на ка­заць, маў­ляў, уз­ро­вень спа­бор­ніц­тва ўзрос. Ка­лі мець на ўва­зе то­ль­кі вы­ка­на­ль­ніц­кі склад­нік, то цяж­ка з гэ­тым не па­га­дзіц­ца: доб­рую тэх­ніч­ную фор­му дэ­ман­стру­юць ця­пер амаль усе. Ад­нак су­час­ны та­нец — гэ­та не то­ль­кі за­сво­ены ад­па­вед­ны тэ­заў­рус, але і ад­мыс­ло­вае мыс­лен­не — ёміс­тае, кан­цэп­ту­аль­нае, анты­сіс­тэм­нае, на­кі­ра­ва­нае на экс­пе­ры­мент і кры­тыч­нае стаў­лен­не да рэ­ча­існас­ці. Што нам пра­па­ноў­ваў у гэ­тым сэн­се апош­ні IFMC? Інфан­ты­лізм і ба­на­ль­насць дум­кі, кам­пі­ля­тыў­насць лек­січ­ных кам­бі­на­цый, што ван­дра­ва­лі з тво­ра ў твор, дэ­ва­ль­ва­цыю аўтар­ска­га вы­каз­ван­ня. Мож­на ра­да­вац­ца пе­ра­мо­гам бе­ла­рус­кіх ха­рэ­огра­фаў, але яны свед­чы­лі не пра вы­со­кую мас­тац­кую якасць ра­бот, а пра ад­сут­насць кан­ку­рэн­цыі. У су­вя­зі з гэ­тым уз­ні­кае пы­тан­не: быў кон­курс ці то­ль­кі яго імі­та­цыя?

Яшчэ ад­на за­ўваж­ная тэн­дэн­цыя апош­ніх год — схі­ль­насць да эстрад­нас­ці. Мно­гія ўдзе­ль­ні­кі дэ­ман­стра­ва­лі ну­ма­ры, якія цу­доў­на гля­дзе­лі­ся б у шоу «Тан­цы з зор­ка­мі» або вы­гля­да­лі б як пе­сен­ныя пад­тан­цоў­кі, але не ме­лі да­чы­нен­ня ні да contemporary dance, ні да су­час­на­га ба­ле­та. Слуш­нае мер­ка­ван­не на гэ­ты конт вы­ка­заў сяб­ра экс­пер­тна­га са­ве­та Аат Хаў­гее (Га­лан­дыя): «Ся­род кон­кур­сных ра­бот я не ўба­чыў су­час­на­га тан­ца. Бо­ль­шасць кам­па­зі­цый ад­па­вя­да­ла за­баў­ля­ль­най эстэ­ты­цы». І гэ­та не вы­пад­ко­вае на­зі­ран­не, а кан­ста­та­цыя фак­та. Бо як та­ды рас­тлу­ма­чыць тую не­да­рэч­насць, што па­ста­ноў­ка Ган­ны Кар­зюк («SKVO’s Dance Company», Мінск) «Я ў N-ай сту­пе­ні», ад­на з ня­мно­гіх экс­пе­ры­мен­та­ль­ных ра­бот у сты­ліс­ты­цы contemporary dance, на­ват не пра­йшла ў фі­нал? У гэ­тым сэн­се ўру­чэн­не Воль­­зе Сквар­цо­вай спе­цы­яль­най прэ­міі экс­пер­тна­га са­ве­та «За ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га contemporary dance» вы­гля­да­ла жэс­там ма­ра­ль­най кам­пен­са­цыі.

Ся­род ня­мно­гіх вы­клю­чэн­няў з эстрад­на-за­баў­ля­ль­на­га мэй­нстры­му — уша­на­ва­ная Гран-пры кам­па­зі­цыя «Nil» у па­ста­ноў­цы Ая­ка Ха­ба­та (То­кіа). Ду­этны ну­мар, на­зва яко­га пе­ра­кла­да­ецца як «пус­та­та», «ніш­то», вы­лу­чаў­ся кан­цэп­ту­аль­най змяс­тоў­нас­цю, дра­ма­тур­гіч­най за­вер­ша­нас­цю, змроч­най міс­тыч­нас­цю атмас­фе­ры, дзі­вос­най арга­ні­кай це­ла-дум­кі і да­клад­нас­цю кож­на­га ру­ху. Спек­такль пры­му­шаў за­ду­мац­ца пра гвалт над асо­бай, ма­ні­пу­ля­ван­не іншым дзе­ля ўлас­ных мэ­таў. Пус­та­ту, ну­ля­вы стан свя­до­мас­ці тут ува­саб­ля­ла тан­цоў­шчы­ца, якую ман­стру­озны ге­рой ні­бы­та на­паў­няў улас­най дэ­ма­ніч­най энер­ге­ты­кай.

Тэ­ма пус­та­ты атры­ма­ла не­ча­ка­ны пра­цяг у мі­ні­яцю­ры Сяр­гея Мі­ке­ля «Вальс для гар­дэ­роб­най мо­лі» («BGAM Company», Мінск). На жаль, фі­ла­соф­ска-ме­та­фа­рыч­ны па за­ду­ме і яе плас­тыч­ным ува­саб­лен­ні, ба­га­ты на ары­гі­на­ль­ныя лек­січ­ныя кам­бі­на­цыі, цу­доў­на вы­ка­на­ны ну­мар не пра­йшоў у 2-гі тур фі­на­лу па крыў­днай пры­чы­не: са­ліс­ты Вя­лі­ка­га тэ­атра Люд­мі­ла Хіт­ро­ва і Кан­стан­цін Ге­ро­нік бы­лі тэр­мі­но­ва вы­клі­ка­ны тан­ца­ваць ба­лет «Лаў­рэн­сія», які не­зап­ла­на­ва­на ўклю­чы­лі ў афі­шу.

Ві­цеб­скі фес­ты­валь як адзін з най­буй­ней­шых фо­ру­маў су­час­на­га тан­ца на ўсёй по­стса­вец­кай пра­сто­ры за­ўсё­ды за­да­ваў ары­енці­ры, па­каз­ваў на­прам­кі, якімі вар­та ру­шыць ма­ла­дым ха­рэ­огра­фам. Ад­нак тое, што ад­бы­ва­ецца на IFMC апош­нім ча­сам, бо­льш на­гад­вае дэ­за­ры­ента­цыю. Па­ка­за­ль­ны­мі ў гэ­тым пла­не ста­лі сло­вы ад­ной з рас­ійскіх удзель­­ніц кон­кур­су: «Я шмат чу­ла пра гэ­ты фес­ты­валь і ўра­жа­на яго маш­таб­нас­цю. Ад­нак, па­ба­чыў­шы фі­на­ль­ныя ра­бо­ты, пе­ра­ка­на­ла­ся, што трэ­ба за­быц­ца на по­шук і экс­пе­ры­мент, не “за­ма­роч­вац­ца” з ары­гі­на­ль­най кан­цэп­цы­яй. Трэ­ба ўзяць ба­на­ль­ны сю­жэт, пры­емную му­зы­ку, па­збаў­ле­ную аўтар­скай інтэр­прэ­та­цыі лек­сі­ку — і ты па­тра­піш у фар­мат». Ве­ль­мі пры­кра чуць та­кі вод­гук у ад­но­сі­нах да фес­ты­ва­лю, які ця­гам мно­гіх год па­збаў­ляў­ся свай­го эстрад­на­га мі­ну­ла­га і ўпар­та кро­чыў у бок кан­цэп­ту­аль­най ха­рэ­агра­фіі. Ку­ды ру­шым да­лей? Ня­ўжо на­пе­рад у мі­ну­лае?

Святлана УЛАНОЎСКАЯ