Музычны турнір для віртуозаў

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

V Міжнародны кон­курс пі­яніс­таў «Мінск — 2014»
Апош­ні ме­сяц мі­ну­ла­га го­да стаў сапраў­дным свя­там для ама­та­раў і фа­на­таў фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі. Ме­на­ві­та ў снеж­ні ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі пра­хо­дзіў кон­курс пі­яніс­таў «Мінск — 2014». Тра­ды­цый­на час­ткай на­звы спа­бор­ніц­тва з’яў­ля­ецца год яго пра­вя­дзен­ня: пер­шы ад­быў­ся ў 1996-м, да­лей ён ла­дзіў­ся ў 2000-м, 2005-м, 2010-м.

У апош­нім кон­кур­се пры­ня­лі ўдзел 49 пі­яніс­таў з 10 кра­ін. Ня­гле­дзя­чы на ма­ла­досць (ся­рэд­ні ўзрост 22—23 га­ды), за пля­ча­мі пра­ктыч­на ў кож­на­га — не­ка­ль­кі спа­бор­ніц­тваў, зван­ні лаў­рэ­атаў і дып­ла­ман­таў, сты­пен­ды­ятаў роз­ных фон­даў па пад­трым­цы та­лен­таў. Між­на­род­нае жу­ры пад стар­шын­ствам на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Іга­ра Алоў­ні­ка­ва скла­да­ла­ся з мэтраў фар­тэ­пі­янна­га мас­тац­тва, якія прад­стаў­ля­лі му­зыч­ныя ВНУ сва­іх кра­ін — Арме­ніі, Бе­ла­ру­сі, Лат­віі, Літ­вы, Рас­іі.

Асаб­лі­ва пры­емна, што ўсе ту­ры ад­бы­ва­лі­ся ў Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, гэ­та да­зво­лі­ла па­шы­рыць ко­ла слу­ха­чоў. А пуб­лі­кі на ўсіх кон­кур­сных пра­слу­хоў­ван­нях бы­ло ня­ма­ла. Ці­ка­васць да му­зыч­ных тур­ні­раў на­ра­дзі­ла­ся ў да­лё­кія ча­сы і да­гэ­туль не стра­ці­ла сва­ёй акту­аль­нас­ці. Без­умоў­на, кон­курс — гэ­та вы­пра­ба­ван­не не то­ль­кі пра­фе­сій­ных якас­цей, вы­ка­на­ль­ніц­кай во­лі, але і нер­во­вай сіс­тэ­мы, пра­вер­ка яе на тры­ва­ласць. На не­ка­га атмас­фе­ра су­пер­ніц­тва дзей­ні­чае пры­гня­та­ль­на, інша­га ж, на­адва­рот, сты­му­люе.

Кон­курс у сфе­ры мас­тац­тва, у ад­роз­нен­не ад спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, не мае ві­да­воч­ных бяс­спрэч­ных до­ка­заў пе­ра­ва­гі ад­на­го ўдзе­ль­ні­ка над іншым. Зда­ва­ла­ся б, га­лоў­ны чын­нік — да­клад­насць вы­ка­нан­ня па­вод­ле аўтар­ска­га, кам­па­зі­тар­ска­га тэк­сту, ігра без па­мы­лак і збо­яў. Ад­нак на­ват ка­лі ўсё сыг­ра­на быц­цам уда­ла, гэ­та­га не­дас­тат­ко­ва, каб ска­рыць роз­ум і сэр­ца слу­ха­чоў і жу­ры. Якія ж та­ды кры­тэ­рыі ацэн­кі вы­ка­наў­цы, што пры­вя­дзе яго да по­спе­ху?

Буй­ны кон­курс у трох ту­рах прад­угле­джвае, што пі­яніст па­ві­нен вы­явіць ся­бе роз­на­ба­ко­ва: прад­эман­стра­ваць вір­ту­ознасць, тон­касць і раз­на­стай­насць гу­ка­вя­дзен­ня, ва­ло­дан­не роз­ны­мі му­зыч­ны­мі сты­ля­мі. За­да­ча «Мінск—2014» у тым, каб вы­явіць вы­ка­наў­цаў шмат­гран­ных, та­ле­на­ві­тых, не­арды­нар­ных. Не­тры­ві­яль­ная пра­гра­ма гэ­та­му спры­яе.

У 1-м ту­ры вы­кон­ваў­ся кла­січ­ны твор (па ўмо­вах гэ­та не па­він­на быць са­на­та), два вір­ту­озныя мас­тац­кія эцю­ды і твор бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра з асоб­на­га пе­ра­лі­ку. Ідэя пра­па­ган­да­ваць айчын­ную фар­тэ­пі­янную му­зы­ку стала­ся для кон­кур­су тра­ды­цый­най. Гэ­тым раз­ам фа­ва­ры­там кан­кур­сан­таў зра­біў­ся Па­ла­нэз рэ мі­нор Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі. Пра­гу­ча­ла мнос­тва інтэр­прэ­та­цый фар­тэ­пі­янных тран­скрып­цый айчын­най сім­фа­ніч­най і сцэ­ніч­най му­зы­кі, на­пі­са­ных стар­шы­нёй жу­ры Іга­рам Алоў­ні­ка­вым. Му­зы­кант за­сна­ваў улас­ны прыз за леп­шае вы­ка­нан­не сва­ёй тран­скрып­цыі, які быў уру­ча­ны лаў­рэ­ату III прэ­міі кон­кур­су Ган­не Грот (Рас­ія). Пі­яніс­тка ігра­ла два фраг­мен­ты з ба­ле­та «Апош­ні інка» Сяр­гея Кар­тэ­са — Іга­ра Алоў­ні­ка­ва. Ра­яль пад яе па­ль­ца­мі пе­рад­аваў моц сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, вы­ка­нан­не вы­лу­ча­ла­ся яркім артыс­тыз­мам і тэ­атраль­нас­цю, што да­зво­лі­ла кан­кур­сан­тцы бліс­ку­ча ўва­со­біць жанр фар­тэ­пі­яннай тран­скрып­цыі.
Скла­да­нае акус­тыч­нае ася­род­дзе, у якое трап­ля­юць вы­ка­наў­цы, ігра­ючы ў не­зна­ёмай за­ле, па­тра­буе да­па­мо­гі звон­ку. Доб­ра, ка­лі по­бач ёсць на­стаў­нік, які мо­жа пад­ка­заць ню­ансы пед­алі­за­цыі, гу­ка­во­га ба­лан­су. А ка­лі яго ня­ма? І тут пэў­ныя цяж­кас­ці для кан­кур­сан­таў бы­лі звя­за­ны з вы­ка­нан­нем кла­сі­кі. Ня­рэд­ка яна гу­ча­ла за­ліш­не «ра­ман­ты­за­ва­най» з-за злоў­жы­ван­ня пед­аль­най тэх­ні­кай і за­над­та вя­лі­кім за­хап­лен­нем crescendo і diminuendo, гэ­та не ўлас­ці­ва са­чы­нен­ням та­го пе­ры­яду. Але бы­лі вы­пад­кі вель­мі ўда­лыя, ка­лі вы­ка­наў­ца «трап­ляў у стыль». Тут ха­це­ла­ся б адзна­чыць вы­ка­нан­не дып­ла­ман­там кон­кур­су Ві­та­лём Ста­ры­ка­вым (Рас­ія) Aндан­тэ з ва­ры­яцы­ямі фа мі­нор Ёза­фа Гай­дна, бо пі­яніст ства­рыў надзі­ва ары­гі­на­ль­ную інтэр­прэ­та­цыю кла­сі­ка. «Бу­ру і на­ціск» му­зы­кі Люд­ві­га ван Бет­хо­ве­на (Пят­нац­цаць ва­ры­яцый з фу­гай, опус 35), вы­раз­ны пруг­кі рытм і ва­ло­дан­не фор­май тво­ра як адзі­ным цэ­лым прад­эман­стра­ваў у сва­ёй ігры лаў­рэ­ат II прэ­міі Аляк­сандр Да­ні­лаў (Бе­ла­русь). А вось у трак­тоў­цы эцю­даў ча­сам за­ўва­жа­ла­ся тэн­дэн­цыя абіраць ве­ль­мі хут­кія тэм­пы.

Зда­ра­лі­ся на кон­кур­се яркія мо­ман­ты, ка­лі хут­касць ігры вы­во­дзі­ла твор на но­вы ўзро­вень і да­зва­ля­ла па­чуць яго ў ня­звык­лым і но­вым гучанні, якое здзіў­ля­ла і ўраж­ва­ла. Та­кі­мі якас­ця­мі бы­ло адзна­ча­на вы­ка­нан­не Эцю­да опус 10 №7 Фры­дэ­ры­ка Ша­пэ­на Дзі­най Іва­но­вай (Рас­ія) і «Кам­па­не­лы» Фе­ран­ца Ліс­та дып­ла­ман­там кон­кур­су Ана­то­лем Кас­цю­чэн­кам (Укра­іна). Ці­ка­ва, што ся­род эцю­даў най­бо­льш час­та на кон­кур­се вы­кон­ваў­ся актаў­ны Эцюд сі мі­нор опус 25 №10 Ша­пэ­на. У пла­не інтэр­прэ­та­цыі асаб­лі­вую ці­ка­васць уяў­ля­ла яго лі­рыч­ная ся­рэд­няя час­тка, дзе кож­ны кан­кур­сант тлу­ма­чыў по­лі­фа­ніч­ную фак­ту­ру па-свой­му. Хто­сь­ці ад­даў пе­ра­ва­гу бо­льш аб­агу­ль­не­най ігры, хто­сь­ці шчод­ра сма­ка­ваў лі­ніі пад­га­лос­каў, вы­свят­ля­ючы, пад­обна пра­жэк­та­ру, роз­ныя іх пра­вя­дзен­ні.

У 1-м ту­ры быў прад­стаў­ле­ны роз­ны вы­ка­на­ль­ніц­кі ўзро­вень удзе­ль­ні­каў, па­ко­ль­кі ў кон­кур­се тра­ды­цый­на ня­ма ўступ­на­га ўнёс­ку і ад­бо­ру па аўдыя- і ві­дэ­аза­пі­сах. У 2-гі тур жу­ры ад­абра­ла 19 удзе­ль­ні­каў, зна­чыць, кры­ху бо­льш тра­ці­ны ад агу­ль­на­га лі­ку. Вы­ка­наў­цам быў дадзены карт-бланш у вы­ба­ры пра­гра­мы, да­рэ­чы, да­во­лі пра­цяг­лай — 45-50 хві­лін па рэ­гла­мен­це. Ва ўмо­вах спа­бор­ніц­тва і хва­ля­ван­ня гэ­та да­лё­ка не лёг­кае вы­пра­ба­ван­не! Рэ­пер­ту­ар быў, з ад­на­го бо­ку, прад­ка­за­ль­ны: пра­гу­ча­лі та­кія кон­кур­сныя хі­ты, як «На­чны Гас­пар» Ма­ры­са Ра­ве­ля і «Ісла­мей» Мі­лія Ба­ла­кі­ра­ва. Але раз­ам з тым бы­лі вы­ка­на­ны ці­ка­выя і рэ­дкія для кон­кур­саў са­чы­нен­ні: Пер­шая са­на­та Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва, 24 прэ­лю­дыі Ша­пэ­на.

Не­ка­ль­кі кан­кур­сан­таў аб­ра­лі та­кое скла­да­нае кан­цэп­ту­аль­нае са­чы­нен­не, як Са­на­та сі мі­нор Ліс­та. А вось су­час­най му­зы­кі аван­гар­дна­га кі­рун­ку прад­стаў­ле­на не бы­ло. Та­кія опу­сы па­куль ве­ль­мі ма­ла інтэг­ра­ва­ны ў ця­пе­раш­ні рэ­пер­ту­ар фар­тэ­пі­яннай шко­лы по­стса­вец­кай пра­сто­ры. Вя­лі­кім тэм­пе­ра­мен­там вы­зна­ча­ла­ся ігра лаў­рэ­ата II прэ­міі кон­кур­су Ра­ма­на Ка­ся­ко­ва (Рас­ія). Гэ­та вы­яўля­ла­ся і ў трак­тоў­цы ма­лых форм (На­кцюрн і Ва­льс-скер­ца Пят­ра Чай­коў­ска­га), і ў буй­ным са­чы­нен­ні (Пер­шая са­на­та Рах­ма­ні­на­ва). Ве­лі­зар­ны ды­япа­зон гра­да­цый гу­ку ад най­тон­ка­га piano да гран­ды­ёзна­га forte над­ава­лі яго інтэр­прэ­та­цыі асаб­лі­вы маг­не­тызм.

Ме­на­ві­та тое са­мае «ва­ло­дан­не гу­кам» і свед­чыць пра адметнасць. Ча­сам не­ка­то­рыя кан­кур­сан­ты пры­му­ша­лі слу­ха­чоў за­быц­ца, што ра­яль — гэ­та інстру­мент з ма­ла­точ­ка­вай ме­ха­ні­кай. У кам­па­зі­тар­скім тэк­сце за­кла­дзе­на вя­лі­кая раз­на­стай­насць трак­то­вак тво­ра. І ад пі­яніс­та ча­сам па­тра­бу­ецца пе­ра­адо­лець стэ­рэа­ты­пы гу­ка­во­га воб­ра­за, па-но­ва­му зір­нуць на са­чы­нен­не, угле­дзец­ца ў тэкст. «Кан­так­туй­це бо­лей з парт­ыту­ра­мі, чым з вір­ту­оза­мі», — пі­саў у сва­іх не­за­быў­ных «Жыц­цё­вых пра­ві­лах для му­зы­кан­таў» Ро­берт Шу­ман. Све­жая трак­тоў­ка са­чы­нен­ня, све­жы по­гляд, які пры­му­шае слу­хаць, пра­ява ўлас­най інды­ві­ду­аль­нас­ці ста­лі ты­мі кры­тэ­ры­ямі, які­мі кі­ра­ва­ла­ся жу­ры пад­час ад­бо­ру фі­на­ліс­таў.

Дзя­ку­ючы та­му, што не­ка­то­рыя тво­ры ў пра­гра­мах пі­яніс­таў су­па­да­лі, мож­на бы­ло пра­са­чыць за тым, як ад­роз­ні­ва­юцца іх трак­тоў­кі, пры­чым ня­рэд­ка «па га­ра­чых сля­дах». У гэ­тым пла­не ад­мыс­ло­вым чы­нам бы­ла па­бу­да­ва­на пра­гра­ма апош­ня­га кон­кур­сна­га дня, дзе быў вы­ка­на­ны ча­ты­ры разы за­пар Пер­шы кан­цэрт Чай­коў­ска­га. Як адзна­чыў Юрый Гі­ль­дзюк, адзін з сяб­раў жу­ры, мас­тац­кі кі­раў­нік Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, «та­кім чы­нам мы па­ча­лі святкаваць бу­ду­чы 155-га­до­вы юбі­лей Чай­коў­ска­га».

У 3-м ту­ры кон­кур­су му­зы­кан­ты па­він­ны бы­лі вы­кон­ваць кан­цэрт для фар­тэ­пі­яна з аркес­трам. Тут ад пі­яніс­та па­тра­бу­юцца не то­ль­кі якас­ці доб­ра­га са­ліс­та, але і здо­ль­насць чуй­на слу­хаць аркестр, іграць у ансам­блі. Не ўсе фі­на­ліс­ты змаг­лі прад­эман­стра­ваць гэ­тыя якас­ці. Ча­сам пі­яніс­ту, які мае ўлас­ную кан­цэп­цыю, што ад­роз­ні­ва­ецца ад тра­ды­цый­най, скла­да­на пры­ста­са­вац­ца да аркес­тра, які за­клю­чае ў са­бе аб­агу­ль­ня­ючы па­ча­так і дык­туе пэў­ныя пра­ві­лы вы­ка­нан­ня. У та­кіх вы­пад­ках па­тра­бу­ецца бо­льш рэ­пе­ты­цый, а ва ўмо­вах кон­кур­су, ка­лі ча­су на сыг­ры­ван­не ма­ла, гэ­та амаль не­да­сяж­на. І тым не менш фі­нал атры­маў­ся яркім і вы­раз­ным. Дзі­вос­ную арга­ніч­насць у ста­сун­ках з аркес­трам прад­эман­стра­ваў лаў­рэ­ат I прэ­міі кон­кур­су Андрэй Іва­ноў (Бе­ла­русь), які вы­ка­наў Пер­шы кан­цэрт Чай­коў­ска­га. Яркасць ігры ў со­ль­ныя мо­ман­ты і ўмен­не зліц­ца з аркес­трам, сыс­ці на дру­гі план, не стра­ціў­шы пры гэ­тым па­трэб­на­га гу­ка­во­га ба­лан­су, да­зво­лі­лі вы­явіць у ім вы­дат­на­га ансам­бліс­та. Вір­ту­ознасць бы­ла ў яго не мэ­тай, а срод­кам. Вы­раз­насць фак­ту­ры, фра­зі­роў­кі і ўсіх вы­ка­на­ль­ніц­кіх на­ме­раў му­зы­кан­та да­зво­лі­лі ства­рыць інтэр­прэ­та­цыю, у якой існуе вя­лі­кая сту­пень аб’­ектыў­нас­ці.

У дзень за­крыц­ця кон­кур­су ў за­ле быў аншлаг. У за­ключ­ных пра­мовах Юрый Гіль­­дзюк і Ігар Алоў­ні­каў адзна­чы­лі, што ўзро­вень апош­­ня­га спа­бор­ніц­тва у па­раў­нан­ні з па­пя­рэд­нім знач­на ўзрос. На цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў, апроч кон­кур­сных прэ­мій, бы­лі ўру­ча­ны спе­цы­яль­ныя пры­зы: Аляк­сан­дру Да­ні­ла­ву ад ка­фед­ры спе­цы­яль­на­га фар­тэ­пі­яна як леп­ша­му на кон­кур­се сту­дэн­ту Ака­дэ­міі му­зы­кі і Але­не Ка­ва­ле­віч ад Бе­ла­рус­ка­га са­юза му­зыч­ных дзея­чаў як са­май ма­ла­дой удзе­ль­ні­цы тур­ні­ра. У за­ключ­ным кан­цэр­це ігра­лі ўсе фі­на­лісты — тыя, хто атры­маў зван­ні дып­ла­ман­таў і лаў­рэ­атаў. І на сцэ­ну яны вы­хо­дзі­лі ўжо ў сва­ім но­вым ста­ту­се.

Іры­на ГАРБУШЫНА