Канцэпцыі паміж формай і зместам

№ 12 (381) 01.12.2014 - 31.12.2014 г

Выяўленчае мастацтва
За­вяр­ша­ецца год інтры­гай, звя­за­най з Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле: кон­курс на ўдзел у ім быў аб­веш­ча­ны на­пры­кан­цы во­се­ні. Вы­бра­ны пра­ект, які, на маю дум­ку, з’яўля­ецца хоць і кры­ху не­ча­ка­ным для ві­до­віш­чна­га жан­ру бі­ена­ле, але да­ска­на­ла вы­бу­да­ва­ным па экс­па­зі­цыі і кан­цэп­цы. Фа­таг­ра­фіч­нае да­сле­да­ван­не «Архіў свед­каў вай­ны» Аляк­сея Шын­ка­рэн­кі мяр­куе актыў­ную пры­сут­насць гле­да­ча.

 

Фа­таг­ра­фія, та­кім чы­нам, сё­ле­та вя­дзе рэй па­вод­ле двух кры­тэ­ры­яў: падзея го­да («Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску») і пе­ра­мо­га го­да (кон­курс на ўдзел у Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле). 

Яна ж, фа­таг­ра­фія, і ў пры­ват­нас­ці ме­не­джар і фа­тог­раф Андрэй Лян­ке­віч пе­ра­кон­ва­юць нас па­збыц­ца ком­плек­су пра­він­цый­нас­ці. Вар­та пры­клас­ці на­ма­ган­ні, рас­па­чаць іні­цы­яты­ву, саб­раць ка­ман­ду — і Ве­не­цыя бу­дзе тут. Ці, як ка­жа жы­ва­пі­сец Ула­дзі­мір Кан­дру­се­віч у інтэрв’ю: «Дзе ты, там і ёсць цэнтр». А мас­тац­тва, на маю дум­ку, суб­стан­цыя да­во­лі ртут­ная, здо­ль­ная за­трым­лі­вац­ца ў не­ча­ка­ных мес­цах.

Па­ча­так-ся­рэ­дзі­на го­да па­ра­да­ва­лі вы­кштал­цо­ны­мі пер­са­на­ль­ны­мі экс­па­зі­цы­ямі: «Кас­тынг» Сяр­гея Гры­не­ві­ча, «Мі­мі­ка лёг­кіх» Во­ль­гі Са­зы­кі­най, «Ло­га­сы» Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва, «Ад­ны та­кія, іншыя та­кія» Та­ма­ры Са­ка­ло­вай. Дзень 8 са­ка­ві­ка быў адзна­ча­ны да­во­лі ўда­ла. Пра­ект «Штуч­нае асвят­лен­не. Кла­ра і Роза», пад­рых­та­ва­ны Мар­тай Шма­та­вай, прад­эман­стра­ваў арга­ні­за­цый­ную сі­лу кан­цэп­цыі, якая зму­шае твор­цаў вы­да­ваць не­ча­ка­ны для гле­да­ча прад­укт. 

Мас­тац­кае ле­та вы­зна­чыў Чэм­пі­янат све­ту па ха­кеі, пад­час яко­га бы­лі прэ­зен­та­ва­ны ме­гап­ра­екты: блок­бас­тар пад мар­кай су­час­на­га мас­тац­тва «Ад квад­ра­та да аб’екта» («Бе­лЭк­спа») з су­пра­ва­джа­ль­най пра­гра­май і па­ра­ле­ль­най вы­ста­вай у Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва і «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» — у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім. Му­зей­ны пра­ект спра­вяд­лі­ва кры­ты­ка­ва­лі за не­дап­ра­ца­ва­насць кан­цэп­цыі, у вы­ста­ве ў «Бе­лЭк­спа» гэт­кая не­дап­ра­ца­ва­насць да­йшла да аб­са­лю­ту. Ці­ка­вы па­ра­докс: мя­не «Дзе­сяць ста­год­дзяў» ад­ра­зу за­ха­пі­лі і ўра­зі­лі. З ча­сам зра­зу­ме­ла ча­му: упер­шы­ню ўба­чы­ла та­кі па­ўна­вар­тас­ны збор. Ад­нак па­сля асэн­са­ва­ла пра­ва­лы кан­цэп­цыі: пра­фе­сій­ных ка­му­ні­ка­цый пад­час пад­рых­тоў­кі вя­ло­ся ві­да­воч­на ма­ла. Дык што ж не так з аўта­ры­тэт­ны­мі мер­ка­ван­ня­мі, пра­фе­сій­ны­мі ацэн­ка­мі? Ча­му іх не чу­юць? Спра­цоў­ва­юць пра­ві­лы за­кры­тых арт-су­по­ль­нас­цей: са­мі ся­бе хва­лім, са­мі ся­бе слу­ха­ем.

Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў вы­сту­піў па­ўнап­раў­ным аген­там арт-поля. Мно­гія во­се­ньс­кія падзеі ад­бы­ва­лі­ся з удзе­лам Цэн­тра і Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. На­прык­лад, пра­екты стрыт-арту, ся­род іх са­мым гуч­ным ака­заў­ся бе­ла­рус­ка-бра­зі­льс­кі фес­ты­валь «Vulica Brazil». Вы­ста­ва-прэ­зен­та­цыя ў за­лах Цэн­тра ака­за­ла­ся бо­льш цэ­лас­най і сме­лай, чым са­мі рос­пі­сы ў двух вы­зна­ча­ных пун­ктах ста­лі­цы. Вы­дат­на гля­дзе­ла­ся інста­ля­цыя Андрэя Бус­ла на плош­чы Яку­ба Ко­ла­са, мас­так пе­ра­нёс ту­ды свой бе­ла­рус­ка-бра­зі­льс­кі го­рад. «Ана­то­мія» Дзі­ны Да­ні­ло­віч — ку­ра­тар­скі пра­ект з да­лі­кат­ным на­чын­нем — уз­ня­ла пы­тан­ні ця­лес­нас­ці да ме­та­фа­рыч­на­га асэн­са­ван­ня. «Suma Sumarum», рэ­інкар­на­цыя не­за­леж­най га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «6 лі­нія», стаў падзе­яй-ка­та­лі­за­та­рам, бо вы­клі­каў шмат­лі­кія аб­мер­ка­ван­ні пра дзяр­жаў­нае і пры­ват­нае ў на­шай ку­ль­ту­ры, пра зме­ны ў арт-ася­род­дзі, пра маг­чы­масць уз­наў­лен­ня дзей­нас­ці га­ле­рэі 1990-х у цал­ках іншых умо­вах. Мо­жа, яна — ужо гіс­то­рыя? Ці яе дух яшчэ жы­вы і здо­ль­ны ўтва­раць но­выя сэн­сы?

Не­ка­ль­кі ад­мет­ных экс­па­зі­цый бы­ло ў Па­ла­цы мас­тац­тваў. Экс­пе­ры­мен­та­ль­ная «Па­мяць іх це­ням» пры­све­ча­на па­ўстан­ню 1863—1864 га­доў. Стар­шы­ня Са­юза мас­та­коў Ры­гор Сіт­ні­ца рых­та­ваў яе доў­га, яшчэ на па­са­дзе на­мес­ні­ка, бо па­ста­віў за мэ­ту пад­аць ста­рых ге­ро­яў і гіс­та­рыч­ныя падзеі праз но­вую вы­яўлен­чую мо­ву. Для гэ­та­га бы­ла за­про­ша­на кі­раў­нік пра­гра­мы ма­ла­дых твор­цаў у га­ле­рэі «Ў» На­тал­ля Га­ра­чая, якая да­лі­кат­на ўклю­чы­ла ў экс­па­зі­цыю тво­ры най­ноў­ша­га арту. Экс­па­зі­цыя сек­цыі ску­льп­ту­ры Са­юза мас­та­коў вы­яві­ла ня­прос­тыя пы­тан­ні са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі май­строў у на­шых скла­да­ных эка­на­міч­ных умо­вах. Бі­ена­ле «Фор­маз­мест 703» ста­ла спра­ваз­дач­най вы­ста­вай за два га­ды, саб­ра­ла тво­ры жы­ва­пі­су, гра­фі­кі і ску­льп­ту­ры. Пра ад­сут­насць уцям­най кан­цэп­цыі га­ва­рыць бо­льш не бу­ду. Над­аку­чы­ла за сто­ль­кі га­доў.

Арт-поле па­шы­ры­ла­ся — лі­та­ра­ль­на і тэ­ма­тыч­на. Но­выя пля­цоў­кі, но­выя тэ­мы, но­выя аген­ты... Вар­та то­ль­кі пра­са­чыць, дзе пры­ту­ліў­ся «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі», каб зра­зу­мець, што не­шта та­кі зру­шы­ла­ся.

 

МЕРКАВАННІ

 

Ла­ры­са Міх­не­віч:

На­пры­кан­цы го­да бу­ду шчод­ра раз­да­ваць пры­зы: лі­мо­ны і апе­ль­сі­ны. Пер­шыя — рэз­кія, але ка­рыс­ныя, дру­гія — пры­емныя ва ўсіх ад­но­сі­нах.

У мас­тац­кім жыц­ці Бе­ла­ру­сі сё­ле­та бы­лі два важ­кія кан­трапун­кты: спа­чат­ку адбыўся пра­ект «Ад квад­ра­та да аб’екта», на­пры­кан­цы — кон­курс на ўдзел у Ве­не­цы­янскай бі­ена­ле.

Апе­ль­сін тым, хто рых­та­ваў пра­ект «Ад квад­ра­та да аб’екта», — гэ­та бы­ла цяж­кая пра­ца. Лі­мон — за ад­сут­насць кан­цэп­цыі, праз што экс­па­зі­цыя атры­ма­ла­ся сла­бой.

Вя­ліз­ны апе­ль­сін тым, хто вы­дат­ка­ваў гро­шы на бе­ла­рус­кі ўдзел у 56-й Ве­не­цы­янскай бі­ена­ле, Мі­ніс­тэр­ству ку­ль­ту­ры — за ад­кры­ты кон­курс, які, ад­нак, вы­явіў на­шу га­лоў­ную пра­бле­му. Бы­ло пад­адзе­на 36 кан­цэп­цый, на­ват за гэ­ты сціс­лы тэр­мін адзін Мінск па­ві­нен быў вы­даць не менш со­тні ідэй. 

Па­між гэ­ты­мі дзвю­ма падзе­ямі раз­даю:

Апе­ль­сін На­цы­яна­ль­на­му мас­тац­ка­му му­зею за вы­ста­ву япон­скай гра­вю­ры.

Лі­мон за рэ­алі­за­цыю пра­екта «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі»: пра­ект па­тра­ба­ваў на­хнё­ных на­цы­яна­ль­ных мі­фаў, а іх тут не бы­ло.

Апе­ль­сін Іры­не Біг­дай за ідэю ад­на­ўлен­ня «Шостай лі­ніі».

І ко­шык апель­сі­наў Рус­ла­ну Ваш­ке­ві­чу за зроб­ле­ны ў Го­ме­лі леп­шы пра­ект го­да. Ма­эстра, я ў за­хап­лен­ні і шчы­ра раю сва­ім сяб­рам: «Ідзі і гля­дзі».

Сяр­гей Ша­бо­хін

Сё­ле­та мно­гія да­след­чыя пра­екты за­кра­на­лі хва­ра­ві­тыя для гра­мад­ства тэ­мы — сек­су­аль­нас­ці і ідэн­тыч­нас­ці гра­ма­дзян праз опты­ку квір-тэ­орыі («XXY» у га­ле­рэі «Ў») ці пра­грэ­сіў­ныя так­ты­кі ў фе­міс­цкім мас­тац­тве («FEMENISTская ART Кры­ты­ка 2014» на пля­цоў­цы «Цэх»). Чэм­пі­янат све­ту па ха­кеі пры­кмет­на лі­бе­ра­лі­за­ваў мін­скую арт-пра­сто­ру, на фо­не ча­го акты­ві­за­ва­лі­ся ўрба­ніс­цкія пра­кты­кі, у тым лі­ку пра­йшоў «Мін­скі фес­ты­валь урба­ніс­ты­кі».

Са­май буй­ной падзе­яй го­да стаў «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску», іні­цы­ява­ны Андрэ­ем Лян­ке­ві­чам. «Suma Sumarum», арга­ні­за­ва­ная ку­ра­та­рам за­чы­не­най у 1998 го­дзе га­лерэі «Шостая лі­нія» Іры­най Біг­дай вы­клі­ка­ла хва­лю дыс­ку­сій пра фор­мы су­пра­цоў­ніц­тва су­час­на­га твор­цы з на­яўны­мі арт-інсты­ту­цы­ямі.

 

Ка­мі­ла Януш­ке­віч:

Для мя­не зна­ка­вым стаў грун­тоў­ны «на­ступ» фа­таг­ра­фіі, са шмат­лі­кі­мі вы­ста­ва­мі на роз­ных пля­цоў­ках і твор­чы­мі сус­трэ­ча­мі, ворк­шо­па­мі (маю на ўва­зе «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску»). На дру­гім мес­цы — пра­ект Дзі­ны Да­ні­ло­віч «Anatomia» ў Цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў. Адзна­чу дзве кні­гі — «Твор­чая фа­таг­ра­фія ў Бе­ла­ру­сі», пад­рых­та­ва­ная Ула­дзі­мі­рам Па­рфян­ком, і з май­го бо­ку: «Парт­рэ­ты па­ўстан­цаў» са 180-цю архіў­ны­мі вы­ява­мі.

Упэў­не­на, што і на­ступ­ны год бу­дзе не сла­бей­шы, ад­па­вед­ныя надзеі дае Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў і прэ­зен­та­цыя Бе­ла­рус­ка­га па­ві­ль­ёна на Ве­не­цы­янскай бі­ена­ле.

 

Па­вел Вай­ніц­кі:

Му­шу на­зваць рас­ча­раван­­нем го­да «Avante-gARTе. Ад квад­ра­та да аб’екта». Так, я быў удзе­ль­ні­кам гэ­та­га амбі­цый­на­га пра­екта і ска­за­нае бу­дзе па­про­кам і мне так­са­ма. Бо ня­гле­дзя­чы на тое, што мая пра­ца бы­ла экс­па­на­ва­на без май­го ве­да­ма — яна зна­хо­дзіц­ца ў збо­ры Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, — але ж дып­лом Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры за яе ўва­хо­джан­не ў дзя­сят­ку леп­шых тво­раў я з за­да­ва­ль­нен­нем атры­маў. На маю дум­ку, падзеі апош­ніх га­доў свед­чаць, што ідэя «вя­лі­ка­га пра­екту», арга­ні­за­ва­на­га ў фор­ме кам­пі­ля­цыі з тво­раў ужо вя­до­мых аўта­раў — не спра­ча­юся, ве­ль­мі доб­рых — не пра­па­ну­юць ні­чо­га но­ва­га. Пры­мер­ка­ва­ны да ЧМ-2014 па ха­кеі, «Avante-gARTе» быў ні­бы­та пры­зна­ча­ны для зна­ёмства інтэр­на­цы­яна­ль­на­га гле­да­ча з су­час­ным бе­ла­рус­кім мас­тац­твам,  але ці шмат ха­кей­ных за­ўзя­та­раў здо­ле­лі ім па­ці­ка­віц­ца? Да­рэ­чы, з раз­ма­іта­га ка­ля­чэм­пі­янат­на­га шэ­ра­гу ме­рап­ры­емстваў най­бо­льш ад­экват­най і ці­ка­вай атры­ма­ла­ся опе­ра-буф «0:1» Вольгі Падгайскай, паказаная на лё­дзе сап­раў­днай ха­кей­най арэ­ны.

Асаб­лі­ва па­ра­да­ва­лі не­сіс­тэм­ныя падзеі ча­тыр­нац­ца­та­га — сап­раў­ды не­абход­ныя лю­дзям і су­по­ль­нас­цям. Вось то­ль­кі не­ка­то­рыя з пры­ўкрас­ных пры­кла­даў са­ма­арга­ні­за­цыі бе­ла­рус­ка­га куль­тур­на­га поля: Мін­скі архі­тэк­тур­ны фо­рум і фес­ты­валь урба­ніс­ты­кі, фэст «На Гру­шаў­цы» і моў­ныя кур­сы «Мо­ва на­но­ва» — яны ве­ль­мі роз­ныя, іх шмат — і гэ­та вы­дат­на!

 

Во­ль­га Архі­па­ва:

Мас­тац­кімі да­сяг­нен­ня­мі 2014 го­да я лі­чу дзве вы­ста­вы: «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» і «Сто год бе­ла­рус­ка­га аван­гар­да». Дзя­ку­ючы Чэм­пі­яна­ту све­ту па ха­кеі 2014 го­да Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры пад­тры­ма­ла ве­ль­мі знач­ныя мас­тац­кія падзеі. Для мя­не га­лоў­ным на­ва­тар­ствам бы­ло пе­ра­асэн­са­ван­не гіс­то­рыі айчын­на­га мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя. Па-пер­шае: бе­ла­рус­кае мас­тац­тва раз­гля­да­ла­ся як шмат­стай­ная з’ява, у адзі­ны шэ­раг бы­лі уклю­ча­ны су­пра­ць­лег­лыя, але вы­зна­ча­ль­ныя мас­тац­кія на­кі­рун­кі і асо­бы: Ва­лен­ці Ва­нь­ко­віч і Ста­ніс­лаў Жу­коў­скі, Юдэль Пэн і Шра­га Цар­фін, Ха­ім Су­цін і Мі­ха­іл Ста­ню­та, Марк Ша­гал і Мі­ха­іл Са­віц­кі, са­вец­кае афі­цый­нае і не­афі­цый­нае мас­тац­тва, пра­фе­сій­нае і са­ло­ннае, апан­та­на-бе­ла­рус­кае і кас­ма­па­лі­тыч­нае, аб­страк­тнае і фі­гу­ра­тыў­нае. 

Па-дру­гое: на вы­ста­ве «Сто год бе­ла­рус­ка­га аван­гар­да» бы­ла зроб­ле­на спро­ба па­ка­заць гіс­то­рыю ХХ ста­год­дзя як гіс­то­рыю роз­ных мас­тац­кіх аб’яднан­няў, дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны тво­ры ад 1912 да 2012, што і аб­умо­ві­ла на­зву.

Кож­ны з пра­ектаў, без­умоў­на, меў і свае не­да­хо­пы, але га­лоў­нае: за­кла­дзе­ны пад­му­рак да бо­льш па­ўна­вар­тас­на­га по­гля­ду на мас­тац­тва як на гіс­то­рыю асо­баў...