Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Гульня сэнсаў і стыляў
«Белая Вежа» зноў здзівіла: у адпрацаваным цягам двух дзесяцігоддзяў фармаце знайшлася магчымасць для новага манеўра. Здаецца, колькасць запрошаных на фестываль краін-удзельніц цяпер не такая ўжо актуальная. Галоўнае ўзнікае на скрыжаванні розных сцэнічных накірункаў і стыляў. Сэнс у гэтым ёсць. Пашыраюцца прафесійныя ўяўленні, выпрабоўваюцца на трываласць і адхіляюцца тэатральныя пастулаты, адкрываюцца новыя магчымасці. Дый, урэшце, не сумна...
Перыпетыі творчага пошуку
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава, прысвечаная памяці Віктара Кліменкі (1941—2010). Яна стала падзеяй значнай і доўгачаканай для родных, сяброў і калег гэтага надзвычай цікавага, але шмат у чым недаацэненага майстра. У экспазіцыі было прадстаўлена 68 графічных і жывапісных твораў са збору сям’і і прыватных калекцый.
Мода і стыль
Чвэрць стагоддзя таму я пачаў звяртаць увагу на старыя фотаздымкі, зробленыя з такім густам , што выглядалі яны як каштоўныя творы. Адваротны бок фотакарткі часцей за ўсё быў упрыгожаны віньеткай з шэрагам медалёў, атрыманых аўтарам у Парыжы, Санкт-Пецярбургу ці Варшаве. На той час было цяжка ўявіць, што на вуліцах нашых гарадоў, на прыёмах і балях зіхацелі вытанчаныя дамы ў крыналінах з залацістага натуральнага шоўку, бы сатканымі з вераснёвага туману.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»