Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Генадзь ГАРБУК. Нельга эканоміць на творчых статунках
Як падаецца, у віхуры фестывальнага жыцця акцёры -- самыя «пакрыўджаныя»: яны прыязджаюць на фестываль, адыгрываюць спектакль і амаль адразу з’язджаюць дадому, часта так і не пабачыўшы на сцэне нікога са сваіх калег. А між тым, няма большых абаронцаў фестываляў, чым акцёры... Менавіта з гэтага мы і пачалі нашу размову з народным артыстам СССР Генадзем Гарбукам.
Оскарас Каршуновас: Цяжка быць богам...
Цягам многіх дзесяцігоддзяў тэатр у Літве ўпэўнена займае асаблівае месца ў нішы духоўнага жыцця. Тут здаўна працуюць творчыя асобы, дзякуючы якім Літву пазнаюць у свеце. Нягледзячы на ўсе гістарычныя буры і цяжкасці пераходных перыядаў, сапраўдных мастакоў у літоўскім тэатры не паменела. Беларускай публіцы гэтыя імёны вядомыя. Толькі за апошні час мінскім гледачам былі прадстаўлены інтэрпрэтацыі «Трох сясцёр» -- Э.Някрошусам, «Маскараду» -- Р.Тумінасам, «Дзядзькі Вані» і «Макбета» -- А.Латэнасам. На ІІ Міжнародным тэатральным фестывалі «Панарама» з вялікім поспехам прайшоў спектакль «Рамэо і Джульета» у пастаноўцы О.Каршуноваса. Оскарас Каршуновас, сапраўдны маг тэатра (хоць яму толькі 38!), здаецца, больш папулярны сёння ў Літве, чым рок-зоркі. І цалкам адпавядае сентэнцыі свайго настаўніка Й.Вайткуса, які сказаў, што мастакамі становяцца тады, калі «капаюць ямы» сваім настаўнікам. А новае ў тэатры з’яўляецца, калі адмаўляецца тое, што было важным некалі. Увосень 2004 года тэатр О.Каршуноваса -- на той час ОКТ -- ініцыяваў і правёў буйны міжнародны фестываль «Сірэны», так што пачалі мы з тэмы фестывальнай.
Сяргей Жэнавач: «Педагог і рэжысёр -- адна прафесія…»
Інтэрв’ю з мастацкім кіраўніком Студыі тэатральнага мастацтва адбылося ў невялічкім падвальчыку, які здымаюць студыйцы для сваіх заняткаў. Магчыма, і з гэтае прычыны размова адразу скіравалася ў бок праблем выхавання тэатральнай моладзі, студыйнасці, перадачы тэатральных традыцый. Гэтым, вядома, не вычэрпваецца творчы досвед Сяргея Жэнавача, сёлетняга лаўрэата «Залатой маскі», аднаго з найбольш аўтарытэтных рэжысёраў сучаснага расійскага тэатра. Ён неаднаразова меў магчымасць ставіць спектаклі на акадэмічнай сцэне, кіраваў Тэатрам на Малой Броннай. Тым не менш невыпадкова, што менавіта педагагічная дзейнасць рэжысёра аказалася такой запатрабаванай у сучасным тэатры. Нам гэты досвед мусіць быць вельмі і вельмі карысным.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»