Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
Дзівосы ансамбляў і сола
Трыццаць гадоў таму, калі Беларусь рыхтавалася адзначыць знамянальную дату свайго вызвалення, у музычным жыцці тагачаснай рэспублікі з’явіўся новы фестываль: «Мінская вясна». Ён быў запачаткаваны як творчая справаздача айчынных выканаўцаў і кампазітараў на розных пляцоўках сталіцы — маштабны паказ новых праграм ва ўсіх жанрах, з правядзеннем канцэртаў-сустрэч і шматлікімі прэм’ерамі.
Тысяча гадоў...
Праект «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі» быў прааналізаваны ў папярэднім нумары часопіса, але мы вырашылі вярнуцца да яго яшчэ раз. І папрасілі нашых аўтараў падагульніць вынікі выставы і адказаць на некаторыя пытанні. Ці адэкватныя і паўнавартасныя былі формы і кантэкст экспанавання, адбор артэфактаў? Ці паўплывае на мастацтвазнаўчую навуку, на грамадскую думку такі прадстаўнічы збор нацыянальных рарытэтаў?
Без настальгіі і палітыкі
На сусветных фестывальных абсягах лёгка згубіцца, застацца незаўважаным. Міжнародны аўтарытэт назапашваецца гадамі і з’яўляецца пэўнай адзнакай якасці для арганізатараў любога форуму. Не кожны з іх заваёўвае прызнанне ў прафесійнай супольнасці. Для гэтага неабходна валодаць шматлікімі ўласцівасцямі. Санкт-Пецярбургскі Тэатр-фестываль «Балтыйскі дом» імі без сумневу валодае.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
© 2013-2024 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»