Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ЯК НАВУЧЫЦЦА ЛЮБІЦЬ СВАЁ?
Прэстыж нацыянальнай опернай школы. Оперны спявак -- тэатр -- глядач… У гэтай неабсяжнай прасторы я вылучыла б некалькі аспектаў. Найперш -- беларускі кампазітар і тэатр.
Алег Залётнеў. Трыццаць тры такты
Кампазітар найперш уяўляецца чалавекам «не ад гэтага свету». Лунае, так бы мовіць, у аблоках, бачыць нябачнае, чуе нячутнае, грае на струнах дажджу. Кампазітар Алег Залётнеў выдатна рамантуе разеткі, выключальнікі, таршэры і настольныя лямпы. Цягам доўгага знаёмства гэта сталася свайго кшталту рытуалам: «А чаму тут святло не гарыць? -- (пытанне задаецца ледзь не з парога). -- Адвёртка знойдзецца?» Зрэшты, такую любоў да спраўнага электраабсталявання можна было б патлумачыць узнёсла: лямпачка -- усё ж які-ніякі заменнік сонца. Аднак водаправодныя краны, з якіх капае, кампазітар таксама выяўляе імгненна, пасля чаго просіць ужо не адвёртку, а пласкагубцы. І засмучаецца, калі іх у гаспадарцы няма. І абвяргае тым самым тэзіс наконт лунання ў аблоках. Ён увогуле шмат што ўмее рабіць рукамі, а ў ягонай працоўнай кніжцы ёсць нават такі запіс, датаваны 1993-м годам: «сталяр 3-га разраду» (час быў цяжкі, трэба было карміць сям’ю). Пры ўсім гэтым у яго няма хобі. Хобі, лічыць ён, -- адзнака пэўнай неадпаведнасці, нейкага ўнутранага канфлікту, калі чалавек займаецца не тым (або не зусім тым), да чаго закліканы. Ведаючы Алега Барысавіча яшчэ з ягоных кансерваторскіх часоў, сведчу: з ім можна добра пагаманіць на самыя розныя побытавыя тэмы, атрымаўшы пры гэтым і карысныя парады, і рэальную дапамогу, -- але размова ў рэшце рэшт абавязкова скіруецца (будзе ім скіравана) у музычнае рэчышча. Гэта непазбежна, як надыход раніцы. І натуральна, як спеў шпака. Не, Алег Залётнеў не «апантаны музыкай» -- ці не ў кожнай апантанасці можна згледзець або знарочыстасць, або адценне вар’яцтва. Ён -- «ад гэтага свету», абсалютна нармальны, нічога з сябе не строіць, а музыкай жыве -- насамрэч.
Патрыярх вучонага гравёрства
У працэсе даследавання каранёў нацыянальных мастацкіх традыцый асаблівую ўвагу прыцягваюць лёсы неардынарных асоб, якія значна паўплывалі на культурнае развіццё. Гэты матэрыял -- як і артыкулы пра творчасць Г.Грубера, Ф.Смуглевіча, раней апублікаваныя ў нашым часопісе («Мастацтва». 2005/2, 4, 2007/3), -- распавядае пра станаўленне беларускай станковай графікі.
Мастак надпачуццёвага складу
У невялікай майстэрні Георгія Скрыпнічэнкі ўражваюць стосы палотнаў на паліцах і ў спецыяльна прыстасаваных для іх захоўвання скрынях. «Тыдзень маглі б тут сядзець, дзень і ноч разглядваючы мае працы», -- гаворыць мастак. Веру, што так яно і ёсць. Нямногім выпадае шчасце грунтоўна пазнаёміцца з творчасцю майстра. Нават яго бліжэйшыя сябры не заўжды маюць уяўленне, колькі ім напрацавана з вучнёўства да сённяшняга дня.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»