ПАЛАЖЭННЕ аб Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў

№ 22 (788) 02.06.2007 - 08.06.2007 г


1. Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў (далей — фестываль) праводзіцца адзін раз у два гады ў г. Брэсце па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узгодненым з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.
2. Фестываль праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам, рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, вытворча-творчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Беларускі відэацэнтр”, рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз кінематаграфістаў” і яго філіялам — “Фестывальная дырэкцыя”.
3. Мэтамі фестывалю з’яўляюцца павышэнне ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінамастацтва, аднаўленне на новых пачатках і ў новых формах адзінай фільмапракатнай прасторы; аналіз сучаснага стану беларускай кінематаграфіі ў кантэксце развіцця еўрапейскага кінапрацэсу, пашырэнне міжнародных прафесійных кантактаў творчых работнікаў галіны; даследаванне працэсаў, якія адбываюцца ў нацыянальнай кінематаграфі, выяўленне і стымуляванне эстэтычных пошукаў, падтрымка прагрэсіўных творчых ідэй, у першую чаргу — маладых кінематаграфістаў, і прасоўванне іх фільмаў на экраны рэспублікі і за мяжу.
4. У мэтах ажыццяўлення кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю ствараецца арганізацыйны камітэт фестывалю (далей — аргкамітэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю.Склад аргкамітэта ва ўстаноўленым парадку зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
5. Аргкамітэт фарміруе і зацвярджае склад адборачнай камісіі фестывалю (далей — адборачная камісія).
6. Адборачная камісія:
разглядае заяўкі на ўдзел у фестывалі;праводзіць папярэдні прагляд заяўленых для прадстаўлення ў конкурснай праграме фестывалю фільмаў;
ажыццяўляе працу па падрыхтоўцы матэрыялаў для каталога фестывалю;
уносіць на разгляд аргкамітэта прапановы:
па фарміраванні спіска ўдзельнікаў фестывалю;
аб допуску фільмаў да ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю;
аб парадку конкурснай дэманстрацыі фільмаў.
7. У фестывалі прымаюць удзел вытворцы фільмаў, асобы, якія валодаюць маёмаснымі правамі на прадстаўляемыя фільмы, а таксама тэлерадыёвяшчальная кампанія, іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
8. У рамках фестывалю праводзіцца конкурс фільмаў. Умовамі яго правядзення з’яўляюцца наступныя патрабаванні. Фільм павінен быць:прадастаўлены на кінаплёнцы фарматам 35 мм, ці на відэаносьбіце ў стандарце SVHS, ці на DVD;
выпушчаны пасля завяршэння папярэдняга фестывалю.
Рашэнне аб колькасці фільмаў, адабраных для ўдзелу ў конкурснай праграме, прымаецца аргкамітэтам (па прапанове адборачнай камісіі) не пазней чым за 25 дзён да пачатку фестывалю.
9. Парадак конкурснай дэманстрацыі фільмаў вызначаецца адборачнай камісіяй і зацвярджаецца аргкамітэтам.
10. Па ўзгадненні з асобамі, якія валодаюць маёмаснымі правамі на прадстаўлены ў конкурснай праграме фільм, гэты фільм можа дэманстравацца ў іншых мерапрыемствах фестывалю.
11. Для ўдзелу ў фестывалі ў адборачную камісію прадастаўляюцца наступныя дакументы:
заява;
фільмаграфічны аркуш у двух экзэмплярах;
рэкламныя і прэс-матэрыялы;
матэрыялы для каталога (фатаграфіі, слайды, сведкі аб аўтарах фільма, выканаўцах галоўных роляў, кадры з фільма).
12. Прыём названых у пункце 11 дадзенага Палажэння дакументаў завяршаецца не пазней, чым за 30 дзён да пачатку фестывалю.
13. Па рашэнні аргкамітэта праграма правядзення фестывалю можа ўключаць пазаконкурсныя, рэтраспектыўныя і іншыя паказы фільмаў, правядзенне іншых мерапрыемстваў, якія не супярэчаць заканадаўству.
14. У рамках фестывалю конкурс фільмаў ацэньвае журы фестывалю (далей — журы), у склад якога ўваходзяць выдатныя дзеячы айчыннага і замежнага кінематографа.
Склад журы ў колькасці не менш 7 чалавек зацвярджаецца аргкамітэтам не пазней, чым за 20 дзён да пачатку фестывалю.У склад журы не могуць уваходзіць асобы, якія маюць дачыненне да стварэння ці камерцыйнага пракату прадстаўленых у конкурсным паказе фільмаў.
Парадак працы журы вызначаецца рэгламентам, зацверджаным старшынёй журы па дамоўленасціз арганізацыйным камітэтам.
Журы прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў фестывалю па наступных намінацыях:
“За лепшы кінафільм фестывалю” (галоўны прыз фестывалю),
“За лепшую мужчынскую ролю”,
“За лепшую жаночую ролю”,
“За лепшую рэжысуру”,
“За лепшы сцэнарый”,
“За лепшае музычнае афармленне”,
“За лепшае выяўленчае рашэнне”;
пры неабходнасці зацвярджае іншыя намінацыі.
Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду з боку аргкамітэта.
Пераможцам фестывалю ўручаюцца адпаведныя прызы і дыпломы.
15. Органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі па ўзгадненні з аргкамітэтам могуць устанаўлівацца спецыяльныя прызы для ўзнагароджання фільмаў і мерапрыемстваў фестывалю.
16. Каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў фестывалю зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь.
17. Дастаўку фільмаў да месца правядзення фестывалю забяспечваюць асобы, якія прадстаўляюць дадзеныя фільмы да ўдзелу ў фестывалі.
18. Фінансаванне фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.