Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У завею па Брадвеі
У колішніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, падрыхтаваных як артысты музычных тэатраў, зноў пачалася творчая ліхаманка. У пошуках выратавання яны згуртаваліся з аднадумцамі і ў чарговы раз звярнуліся да жанру мюзікла — дакладней, да фрагментаў з мюзіклаў, склаўшы з іх музычнае рэвю “Прывітанне, Брадвей!”. Спачатку той “Брадвей” разгарнуўся на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, каб потым рушыць па іншых сцэнічных пляцоўках краіны.
МІЛЬЯРДЫ, АД ЯКІХ ВЫРАСТАЮЦЬ КРЫЛЫ
Артыкул гэты — невыпадковы. Ён з’яўляецца лагічным працягам чэрвеньскай публікацыі нашай газеты (“К” № 24, 2008 г.) “Навука асвойваць грошы”, дзе акцэнт рабіўся на аналіз сістэмнага падыходу да ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў культурнай прасторы Івацэвіцкага раёна Брэстчыны. Прайшоў час, і натуральным падалося жаданне пацікавіцца, з якімі вынікамі за 2008-ы спрацаваў у гэтым кірунку мясцовы аддзел культуры. Здабыткі, як і чакалася, аказаліся больш чым важкія. На рамонт і ўзвядзенне ўстаноў культуры ў рэгіёне асвоена летась амаль паўтара мільярда рублёў. Да сямі наяўных аграгарадкоў цягам мінулага года дадалося яшчэ тры: “Целяханы”, “Гошчава”, “Даманава”. Паказальнымі падаюцца і першыя тыдні бягучага года: 23 студзеня ў аграгарадку “Хадакі” з удзелам прадстаўнікоў абласных улад быў урачыста адкрыты сельскі Дом культуры, на ўзвядзенне якога выкарыстана больш за мільярд рублёў (600 мільёнаў — з абласнога бюджэту, ільвіная доля — з раённага)... Не, нездарма начальнік аддзела культуры Івацэвіцкага райвыканкама Любоў Фосцікава ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Вопыт прафесіянала, які ўпэўнены, што без капіталаўкладанняў культура на сённяшнім этапе не будзе даваць аддачу, які ведае, куды, на што і як трэба выкарыстоўваць грошы, варты павагі ды пераймання.
КАЛАРЫТ ІНІЦЫЯТЫВЫ
Парламентарыі наведалі Нацыянальны мастацкі музей з рабочым візітам, пад час якога разгледзелі пытанні музейнага заканадаўства. Дарэчы, сёння, 24 студзеня, славуты Нацыянальны мастацкі ўся краіна віншуе з 70-гадовым юбілеем!
“Народ, які мае...”
22 студзеня, у дзень, калі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначала сваё 80-годдзе, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пад час адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі правяла літаратурна-творчую сустрэчу “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” з лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года. Больш за дзесяцігоддзе гэтыя высокія ўзнагароды з’яўляюцца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, гуманітарнай і творчай дзейнасці. Удзельнічалі ў сустрэчы і прадстаўнікі аўтарскага калектыву дзесяцітомнага выдання “Беларусы” Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З дырэктарам установы і кіраўніком творчай групы, доктарам архітэктуры і гістарычных навук, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, прафесарам Аляксандрам ЛАКОТКАМ і сустрэўся наш карэспандэнт.
Паміж зямным і незямным…
22 студзеня ва ўсіх залах першага паверха, вестыбюлі і галерэі другога паверха Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адкрылася унікальная выстаўка жывапісу, габелена і малюнка (каляровы аловак, пяро) выдатнага мастака сучаснасці Аляксандра Кішчанкі. Ён пражыў усяго 64 гады, але ў вялікім мастацтве паспеў зрабіць столькі, на што іншаму творцу спатрэбілася б два ці тры жыцці. Часцяком шэрую паўсядзённасць мінулага гэты чалавек літаральна ўзрываў сваімі смелымі наватарскімі карцінамі, якія пранізаны ўзвышана-зямным і касмічным дыханнем, творамі манументальнага жывапісу і габеленамі вялікіх форм. А яшчэ ён быў бліскучым рысавальшчыкам, арыгінальным вершатворцам і выдумшчыкам показак.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»