Юбілей Акадэміі

№ 15 (1506) 10.04.2021 - 16.04.2021 г

“На працягу 30 гадоў дзейнасць Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце накіравана на фарміраванне нацыянальнай школы дзяржаўнага кіравання”, — адзначыў міністр культуры краіны Анатолій Маркевіч падчас Рэспубліканскага сацыяльнага форума, прысвечанага 30-годдзю ўстановы адукацыі, паведамляе Тэлеграм-канал міністэрства культуры.

 

За гэты час тут падрыхтавана цэлая плеяда высокапрафесійных дзяржаўных кіраўнікоў, якія адказваюць не толькі за свае кірункі і падраздзяленні, але і нясуць адказнасць за цэлыя галіны рэальнага сектара эканомікі. І тое, што сёння сацыякультурная сфера прадстаўлена падрыхтаванымі кіраўнікамі, падкрэслівае тое, што тут працуюць высакакласныя спецыялісты, людзі, мэта якіх — далейшае развіццё нашай рэспублікі”, — падкрэсліў Анатолій Маркевіч.