У прэзентацыі акрамя прадстаўнікоў культурніцкага грамадства Беларусі, кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея бралі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, польскія дыпламаты і дэлегацыя Нацыянальнага музея ў Варшаве. Дырэктар згаданага музея Лукаш Гавэл у сваёй прамове адзначыў, што гэты юбілей — знакавая падзея для нашых народаў, і, згадваючы агульнае мінулае, трэба думаць, як будаваць на ягонай аснове сённяшнія стасункі.
Дырэктар Нацыянальнага музея ў Варшаве Лукаш Гавэл, генеральны дырэктар НММ РБ Уладзімір Пракапцоў, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
У Год Рушчыца адбудзецца выстава твораў мастака. На ёй ягоная творчасць будзе прадстаўлена максімальна шырока, нават панарамна. Беларускія гледачы пабачаць карціны, сёння вядомыя ім толькі па рэпрадукцыях. Адбудзецца мастацкі пленэр. Навукоўцы зладзяць канферэнцыю.
Год Рушчыца ахопіць не толькі Беларусь і Польшчу, але і іншыя абсягі.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ