У ліку перададзеных копій — адна з самых славутых выяваў горада над Нёманам з кнігі Theatrum praecipuarum urbium, positarum ad septentrionalem Europae plagam, выдадзенай у 1657 годзе (на фота).
Перадача копій гравюр стала вынікам дамоўленасцей, дасягнутых падчас перамоў Пасла Беларусі ў Іспаніі Паўла Пуставога з Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі спадарыняй Анай Сантос Арамбуро ў ліпені бягучага года. Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Мадрыдзе і дырэктар іспанскай бібліятэкі акрэслілі шэраг праектаў, накіраваных на развіццё беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.
Варта адзначыць, што факсімільныя копіі гравюр былі надрукаваныя на бязвыплатнай аснове, што сведчыць аб прыязным стаўленні бібліятэкі да беларускай гісторыі і культуры.
Пасольства ў бліжэйшы час плануе перадаць факсімільныя копіі гравюр Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею.