У экспазіцыі — самыя старадаўнія кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Гэта 12 кірылічных старадрукаў XVII — XVIII стагоддзяў: “Служэбнік” (1601), “Анфалагіён” (1619), “Трыадыён” (1664). Кнігі для выставы прадаставіла з фондаў епархіяльнага гісторыка-археалагічнага кабінета і Гомельская епархія.
Выстава прыцягнула грамадскую ўвагу да маральна-духоўнай літаратуры. На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, навукоўцы і бібліятэкары.