Гедымін для лідскіх муроў

№ 29 (1364) 21.07.2018 - 28.07.2018 г

Падзея мусіць адбыцца ў 2019 годзе. Над эскізным праектам працуюць скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктар Сяргей Багласаў.

/i/content/pi/cult/701/15368/3.JPGЯк распавялі аўтары, 5,5-метровы помнік (бронзавая фігура вершніка на гранітным пастаменце) з’явіцца каля Лідскага замка — аднаго з пяці дзяржаўных замкаў, пабудаваных у XIV стагоддзі Гедымінам на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага для абароны ад набегаў нямецкага ордэна крыжакоў.

— Гедымін паўстае перад намі як спакойны мужны кіраўнік, які ўпэўнена сядзіць на магутным кані, — каментуе эскіз Вольга Нячай. — Яго рука ўладна ляжыць на мячы, што сімвалізуе сабой ваяўнічы характар улады таго гістарычнага перыяду. Аднак, меч не аголены і ў першую чаргу з’яўляецца сімвалам абароны і аховы княства. Пастамент, які плануецца выканаць з грубага граніту, магчыма з імітацыяй бутавага мура, сімвалізуе краіну. Доўгая мантыя — як адзнака княжацкай улады — цяжкай драпіроўкай спадае на пастамент, часткова ахінае яго, з’яўляецца сімвалам апекі над дзяржавай. Усё пад аховай князя!

Фота прадастаўлена аўтарамі праекта