Наша кіно ў Кітаі

№ 24 (1359) 16.06.2018 - 22.06.2018 г

Пяць айчынных стужак прадстаўляе беларуская дэлегацыя на кінафестывалі краін-удзельніц Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), што праходзіць днямі ў горадзе Цындао Кітайскай Народнай Рэспублікі.

/i/content/pi/cult/696/15278/1200p-1111_opt.jpegФестываль распачаўся 13 чэрвеня і завяршыцца заўтра. За гэты час замежныя гледачы ўбачылі фільм “Тум-Пабі-Дум” (рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў), “Рыжык у Залюстрэччы” (рэжысёр Алена Турава), “Сляды на вадзе” (рэжысёр Аляксандр Анісімаў), “Масакра” (рэжысёр Андрэй Кудзіненка), “Салодкае развітанне Веры” (рэжысёр Аляксандра Бутар).

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі: начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыдван, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі, рэжысёр, памочнік генеральнага дырэктара па творчых пытаннях Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Вячаслаў Нікіфараў, актрыса Валерыя Арланава, акцёр Павел Харланчук-Южакоў, рэжысёр Аляксандр Анісімаў, актрыса Вераніка Пляшкевіч, рэжысёр Алена Турава. У якасці члена журы на кінафестываль ШАС запрошана старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Агафонава.

Падчас фестывалю запланаваны перамовы з прадстаўнікамі краін-удзельніц ШАС: Афганістана, Індыі, Ірана, Казахстана, Кіргізіі, Манголіі, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.