“Дзе­ці да­юць нам сэнс”

№ 41 (1324) 14.10.2017 - 20.10.2017 г

Тры птуш­кі, тры рыб­кі, два во­жы­кі, воб­лач­ка і кве­тач­кі — так вы­гля­дае та­ту На­стас­сі ШПА­КОЎ­СКАЙ. Кра­на­ль­ны на­це­ль­ны рос­піс на ру­цэ актры­сы На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га і лі­дар­кі рок-гур­та Naka — ніш­то іншае, як ма­лю­нак яе да­чкі Се­ра­фі­мы. На­пя­рэ­дад­ні Дня ма­ці На­ста падзя­лі­ла­ся сва­ім умен­нем ста­віц­ца да ма­ця­рын­ства як да кры­ні­цы твор­час­ці.

/i/content/pi/cult/660/14618/_MG_6063_op-Wt.jpg

— На­ста, як ты ра­шы­ла­ся на та­кі пры­го­жы жэст — та­ту з ма­люн­кам да­чкі? 

— Я да­ўно ха­це­ла зра­біць та­ту­іроў­ку, пры­чым ме­на­ві­та на ру­ках. Спра­ва бы­ла ад­но ў вы­ба­ры вы­явы — каб яна не над­аку­чы­ла мне ўжо праз год. Тут і ака­заў­ся пад ру­кой ма­лю­нак Се­ра­фі­мы: ка­лі яго ўба­чы­ла,   зра­зу­ме­ла,  што ён  бу­дзе за­ўжды мя­не ра­да­ваць. 

— Ты ад­на з са­мых твор­чых і сме­лых мам, якіх я ве­даю. Сён­ня твай­му сы­ну Арсе­нію ўжо 11 га­доў, але, па­мя­таю, як ты на во­сь­мым ме­ся­цы ця­жар­нас­ці па­еха­ла ў Мас­кву вы­сту­паць на рок-фес­ты­валь “Кры­лы”. Та­ды быў цэ­лы шквал як аб­урэн­няў, так і за­хап­лен­няў…

— Ду­маю, гэ­та “раз­дзь­му­тая” сі­ту­ацыя. Ка­лі ця­жар­насць пра­хо­дзіць на­рма­ль­на, то лю­дзі да апош­ня­га пра­цу­юць у офі­сах, не вы­клі­ка­ючы ні ў ко­га здзіў­лен­ня. І ў ма­ім учын­ку я так­са­ма не ба­чу ча­го­сь­ці звыш­мер­на­га.  Так, вы­ступ­лен­не на фэс­це аса­цы­юец­ца з эма­цый­ным уз­ру­шан­нем, але я спа­кой­на і доб­ра гэ­та пе­ра­нес­ла. Да­рэ­чы, “Кры­лы” та­ды па­кі­ну­лі ад­но з най­леп­шых ўра­жан­няў ад рас­ійскай фес­ты­ва­ль­най сцэ­ны. 

— Існуе стэрэатып, што мама павінна цалкам прысвяціць сябе дзіцяці. Але твая кар’ера — акурат удалы прыклад таго, як можна спалучаць творчую і мацярынскую ролі, атрымліваючы ад гэтага задавальненне. Не адыходзячы ад калыскі, ты запісвала песні, выпускала альбомы, выступала з канцэртамі...

— Так, памятаю, калі Серафіме было два месяцы, яе мне прыносілі на канцэрт, і я карміла ў перапынку. Яна шмат ездзіла са мной у сліме па ўсіх выступленнях. Проста я разумею, што дзіця мае патрэбу ў шчаслівай маме — гарманічнай і радаснай. Не мой варыянт, калі маці ахвяруе ўсімі сваімі ўнутранымі памкненнямі і жаданнямі. Я імкнуся знаходзіць баланс паміж тым, каб знаходзіцца разам з дзецьмі, і сваёй справай. Але калі ў кагосьці ёсць памкненне сядзець дома з дзіцём — не бачу нічога дрэннага. Кожны мусіць рабіць тое, у чым мае патрэбу. Самае галоўнае — я ніколі не адчувала, што пакідаю дзяцей без увагі, хаця на першыя гады іх жыццяў выпадалі важныя крокі ў прафесіі. Ніколі такога не было, каб я з’язджала кудысьці на тыдзень без малых. Я проста фізічна не здольная дазволіць сабе падобную разлуку. Таму і ўмудралася усё спалучаць. Дый, дзякуй Богу, блізкія мне дапамагалі.

— Мацярынства табе спрыяе ў творчасці?

— Каб не дзеці — нічога не было б увогуле! Такое маё меркаванне і адчуванне. Калі казаць пра акцёрства — проста не ўяўляю, як можна існаваць на сцэне ў пэўных ролях, не маючы досведу маці, не ведаючы, што такое пяшчота, любоў да дзіцяці. Калі разважаць пра музыку, то таксама — гэта глыбокае пераасэнсаванне сябе ў творчасці і творчасці ў сабе, усведамленне пэўных глыбінных тэм, рэагаванне на навакольныя працэсы пад пэўным ракурсам. Дзякуючы таму, што ёсць дзеці, з’яўляецца гіперадказнасць, гіперлюбоў, звышзадача. Дзеці даюць нам сэнс, у якім мы маем патрэбу. Прызнаюся, што менавіта іх прысутнасць у жыцці спыняла мяне перад страшнымі ўчынкамі.

— У Мікалая Гогаля ёсць такая думка, што менавіта духоўныя іспыты, якія прыпадаюць на наша сэрца, акурат і робяць больш вострым наш розум. Дзеці для цябе — гэта іспыт ці інструмент, які робіць нас лепей?

 — Усё разам. Бо кожная любоў — гэта іспыт, як і кожнае шчасце. І тая праца, якая прыходзіць разам з мацярынствам у жыццё — пастаянная, кругласутачная, нязменная. Замяніць яе нічым іншым немагчыма. Безумоўна, добрае мацярынства і бацькоўства — гэта калі ў чалавека ёсць сувязь з дзіцём, абвастрае ўспрыманне і адчуванне ад жыцця і свету.

— На адным буйным арт-фестывалі ў Германіі была практыка — журы дзяцей. Яны ацэньвалі сур’ёзнае канцэптуальнае мастацтва ды раздавалі дыпломы знаным аўтарам. Пасля такой прэамбулы хачу цябе запытаць: а твае дзеці — журы для цябе? Крытыкуюць?

— Крытыкі, здаецца, пакуль няма. На маіх пастаноўках у тэатры яны яшчэ не былі: я граю у “дарослых” спектаклях. А ў музыцы нашы густы вельмі падобныя. Калі ж гэта мая музыка… Дарэчы, акурат цяпер працую над альбомам Naka Piano “Гульня ў праўду”. Часта яго праслухоўваю, шукаючы лепшыя варыянты ў паслядоўнасці песень і версіях звядзення. І дзеці, адпаведна, вызначыліся са сваімі ўлюбёнымі трэкамі. Я бачу іх рэакцыю: калі гучыць тая песня, што падабаецца,  — яны задаволеныя. А калі тая, што не вельмі, яны пачынаюць нудзіць: “Ай, толькі не стаў гэтую!” Вось такім чынам у нас і працуе крытыка. І я згодная, што непасрэдная рэакцыя дзяцей можа быць карыснай.

— Ці ёсць у вашай сям’і месца, куды вы можаце схавацца, як у дзяцінстве ?

— Цяпер у нас такое месца — дом. Мы нядаўна перабраліся жыць за горад і вельмі тым усцешаныя. Ад’язджаеш на некалькі кіламетраў ад кальцавой, — і аказваешся ў цішыні, на чыстым паветры, дзе іржуць коні і мэкаюць козы… Лепшага месца схавацца ўсёй сям’ёй, мабыць, і няма.

— А ці ёсць у вас, як кажуць, свая “фішка?

— Яна, напэўна, у тым, што мы заўжды разам. І што мой муж для мяне — родная душа, і я не ўспрымаю сябе асобна ад яго. Часам нават не ведаю: гэта “фішка” альбо праклён (смяецца), але мы разам з дзецьмі робім практычна ўсё — і працуем, і адпачываем. Нават цяжка ўявіць, што можа быць па-іншаму. Мы — такія папугайчыкі-неразлучнікі.

Фо­та Сяр­гея ЖДА­НО­ВІ­ЧА

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"