Свята адданых

№ 40 (1323) 07.10.2017 - 13.10.2017 г

Заўтра работнікі культуры краіны адзначаюць прафесійнае свята — ужо амаль 20 гадоў кожная другая нядзеля кастрычніка для іх асаблівы дзень. Сёлета лепшых прадстаўнікоў сферы 6 кастрычніка ўганароўвалі ў сталічным Палацы рэспублікі.

/i/content/pi/cult/659/14601/KULTURA W.jpg

На пачатку ўрачыстай цырымоніі першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі. Пачэсныя ўзнагароды Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі культурнай супольнасці атрымалі з рук намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко і намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мар’яны Шчоткінай.

Нагрудныя знакі “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, Ганаровыя граматы і Падзякі дзеячы галіны прынялі ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара.

Ад імя педагагічнай супольнасці работнікаў культуры павіншаваў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш. Падчас цырымоніі прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўручыла старшыня Цэнтральнага камітэта прафсаюза Таццяна Філімонава.