На­ша ва­сь­мёр­ка не ўпала з “Вежы”

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Бе­ла­рус­кая па­літ­ра міжнароднага фестывалю
На лю­бым кон­кур­се ці фес­ты­ва­лі ад­но з са­мых хва­лю­ючых пы­тан­няў — як вы­сту­пі­лі на­шы. На ХХІІ Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі “Бе­лая Ве­жа” ў Брэс­це бы­ла прад­стаў­ле­на рэ­кор­дная ко­ль­касць бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў — 8 (на фо­не 20-ці за­меж­ных з 13-ці іншых кра­ін). Як жа ўспры­ма­ла­ся “на­ша ва­сь­мёр­ка” не ў пра­сто­ры айчын­най ку­ль­ту­ры, а ся­род ты­ту­ла­ва­ных кон­кур­сна-гас­ця­вых па­ста­но­вак?

/i/content/pi/cult/658/14594/13.jpgКа­лі пад­су­моў­ваць ад­ным сло­вам —  год­на. Дву­ма —  ве­ль­мі год­на. Тры­ма —  ве­ль­мі-ве­ль­мі год­на. Аб’ектыў­ныя до­ка­зы? На сем кон­кур­сных спек­так­ляў (ба­лет Во­ль­гі Сквар­цо­вай “Вес­на свя­щен­на ли…” ішоў ужо па­сля пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў) —  ажно ча­ты­ры дып­ло­мы ў роз­ных на­мі­на­цы­ях. І шмат доб­рых слоў ад за­меж­ных спе­цы­яліс­таў —  як на пуб­ліч­ных аб­мер­ка­ван­нях, так і, што ве­ль­мі важ­на, у ку­лу­арах. А дзве мас­квіч­кі —  ма­ла­дыя кры­ты­кі з ба­га­тым фес­ты­ва­ль­ным во­пы­там —  уво­гу­ле бы­лі ўпэў­не­ны, што прад­эман­стра­ва­нае ў Брэс­це вы­со­кае тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі вы­ні­кае з-за ге­агра­фіч­най бліз­кас­ці да Еўро­пы: пэў­на, ва­шы рэ­жы­сё­ры скрозь ці­ка­вяц­ца там­тэй­шы­мі на­він­ка­мі, ездзяць ледзь не на ўсе за­ход­нія прэм’еры і ары­енту­юцца вы­ключ­на на леп­шыя сус­вет­ныя да­сяг­нен­ні. Эх, каб гэ­тыя сло­вы ды бы­лі б рэальнасцю!.. 

Не бу­дзем за­плюш­чваць во­чы на пра­бле­мы. Бо ка­лі пе­ра­маг­чы жа­дан­не ты­ра­жа­ваць вы­шэй­зга­да­нае “ве­ль­мі-ве­ль­мі” да бяс­кон­цас­ці, да­вя­дзец­ца пры­знаць, што агу­ль­ны ўзро­вень спек­так­ляў быў, шчы­ра ка­жу­чы, роз­ным. А ад­на­му з іх тыя ж мас­коў­скія кры­ты­кі ўво­гу­ле пра­па­ноў­ва­лі ўру­чыць што­сь­ці на­кшталт “Ся­рэб­ра­на­га га­лё­ша” —  дып­ло­ма “за гор­шы спек­такль” уся­го фо­ру­му. Але ж з’еха­лі кры­ху ра­ней, не да­гля­дзеў­шы кон­кур­сныя па­ка­зы да кан­ца. На­сам­рэч, каб існа­ва­ла та­кая “антып­рэ­мія” (што ў та­ле­ран­тнай, спа­гад­лі­вай, інтэ­лі­ген­тна стры­ма­най Бе­ла­ру­сі па­прос­ту не­маг­чы­ма), дык яна па­він­на бы­ла б ад­ра­са­вац­ца інша­му спек­так­лю — замежнаму. Бо наш быў сціп­ла-ні­яка­ва­тым, а той за­меж­ны —  з амбі­цый­най прэ­тэн­зі­яй на су­час­насць і су­пер­кан­цэп­цый­насць, ды па­збаў­ле­ны эле­мен­тар­на­га гус­ту, па­чуц­ця ме­ры і пра­фе­сій­на­га рэ­жы­сёр­ска­га пад­ыхо­ду. 

Ся­род айчын­ных бы­лі спек­так­лі не то­ль­кі дзяр­жаў­ных рэ­пер­ту­арных тэ­атраў. Бо­льш за тое, фес­ты­валь у чар­го­вы раз да­па­мог усвя­до­міць про­стую ісці­ну: най­пер­шы склад­нік, не­абход­ны для на­ра­джэн­ня доб­ра­га спек­так­ля, —  яркая твор­чая асо­ба. А тое, які ста­тус мае спек­такль, на­ле­жыць ён дзяр­жаў­на­му тэ­атру ці з’яўля­ецца пры­ват­ным твор­чым пра­ектам, —  рэч дру­гас­ная. І пе­ра­ка­на­насць, што рэ­пер­ту­арны тэ­атр, у ад­роз­нен­не ад пра­ектна­га, слу­жыць бе­раж­лі­ва­му за­ха­ван­ню вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ад­мет­ных спек­так­ляў —  уся­го то­ль­кі міф (пра фес­ты­ва­ль­ны па­каз “Пін­скай шлях­ты” На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы гл. № 38). За­тое аб­едзве фор­мы, як ні дзіў­на, мо­гуць сяб­ра­ваць, пры­чым уз­аем­а­вый­грыш­на.

Пры­кла­дам апош­ня­га стаў­ся мо­нас­пек­такль “Да­рож­ка мая”, уз­на­га­ро­джа­ны “За вы­со­ка­мас­тац­кае за­сва­енне бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру”. Афі­цый­на ён ува­хо­дзіць у рэ­пер­ту­ар гас­па­да­ра фес­ты­ва­лю, Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы. Але з’явіў­ся як твор­чы пра­ект Іва­на Кір­чу­ка. Той ужо мно­га га­доў пра­кты­куе кан­цэр­ты на асно­ве бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру, які ста­но­віц­ца ад­праў­ным пун­ктам яго шмат­лі­кіх улас­ных кам­па­зі­цый. Збі­ра­ль­нік і да­след­чык на­род­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры, лі­дар гур­та “Трой­ца” і аўтар не­ка­ль­кіх кніг, Кір­чук пра­во­дзіў пад­обныя імпрэ­зы і ра­ней, у тым лі­ку без удзе­лу іншых артыс­таў: спя­ваў пес­ні (пад улас­нае інстру­мен­та­ль­нае су­пра­ва­джэн­не), рас­каз­ваў пра іх, пра на­род­ныя аб­ра­ды і тра­ды­цыі, па­каз­ваў му­зыч­ныя інстру­мен­ты, якія ста­на­ві­лі­ся па­ўна­вар­тас­ны­мі дзе­ючы­мі асо­ба­мі гэ­тай кры­ху міс­тыч­най “му­зыч­най ва­раж­бы”. Ад­чуў­шы струк­тур­ную бліз­касць між най­бо­льш ста­ра­даў­ні­мі фа­льк­лор­ны­мі за­мо­ва­мі-за­кліч­ка­мі і су­час­ным му­зыч­ным мі­ні­ма­ліз­мам (і там і тут па­ўта­ра­юцца сціс­лыя па­пеў­кі-па­тэр­ны з іх да­лей­шы­мі амаль не­заў­важ­ны­мі зме­на­мі), ён звы­чай­на за­нур­ваў слу­ха­чоў у стан мед­ыта­цыі: за­плюш­чвай во­чы ў па­ўзмро­ку —  і плы­ві па хва­лях успа­мі­наў-ад­чу­ван­няў, фі­ла­соф­ствуй на мя­жы мік­ра- і мак­ра­кос­ма­су. Ме­на­ві­та та­кая му­зыч­ная дра­ма­тур­гія  — бес­кан­флік­тная, пад­обная не да адзі­най мэ­та­на­кі­ра­ва­най лі­ніі з яе па­сля­доў­ным раз­гор­там, а да ко­лаў, што раз­ыхо­дзяц­ца па ва­дзе, —  з’яўля­ецца ад­ным з трэн­даў па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя. 

Но­вы пра­ект Кір­чу­ка, па-ра­ней­ша­му за­хоў­ва­ючы лек­цый­на-кан­цэр­тны па­ча­так (апо­вед пра на­цы­яна­ль­ныя тра­ды­цыі і іх дэ­ман­стра­цыя праз пес­ні), па­бу­да­ва­ны на іншай дра­ма­тур­гіі —  ме­на­ві­та тэ­атра­ль­най. “Да­рож­ка мая” ста­но­віц­ца апо­ве­дам пра ча­ла­ве­чае жыц­цё (так зва­ны ся­мей­на-аб­ра­да­вы цыкл бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру) — і жыц­цё сус­ве­ту, за­сна­ва­нае на со­неч­ным ко­лаз­ва­ро­це, зме­не по­раў го­да. А так­са­ма на ча­ты­рох па­праў­дзе “кас­міч­ных” сты­хі­ях: зям­ля, ва­да, агонь, па­вет­ра, што тран­сфар­му­ецца ў ня­бё­сы. Аб­едзве лі­ніі —  пры­ро­ды і ча­ла­ве­ка —  спля­та­юцца праз ка­лян­дар­на-аб­ра­да­вы цыкл на­род­най пе­сен­нас­ці, на які на­кла­да­юцца і асноў­ныя цар­коў­ныя свя­ты. Пры ўсёй раз­на­стай­нас­ці жан­ра­вых вы­то­каў, не­ве­ра­год­ным сін­тэ­зе фо­ль­ка з пра­фе­сій­ны­мі мас­тац­кі­мі плы­ня­мі — спек­такль быц­цам акан­та­ва­ны ка­лы­хан­кай, “за­ка­лых­ван­не” якой на­бы­вае амбі­ва­лен­тнасць, сім­ва­лі­зу­ючы ў па­чат­ку —  на­ра­джэн­не, по­тым —  смерць. І ад­на­ча­со­ва но­вае на­ра­джэн­не!

Як ча­ла­ве­чае жыц­цё спа­лу­ча­ецца з жыц­цём Хрыс­та і пры­род­ны­мі з’ява­мі, бо па­ўсюль уз­ні­ка­юць па­ра­ле­лі, так і ўлас­на бе­ла­рус­касць, на­цы­яна­ль­ны па­ча­так не за­мкнё­ныя ў не­йкую “рэ­зер­ва­цыю”, а ўспры­ма­юцца час­ткай сус­вет­ных пра­цэ­саў. Вы­ве­дзе­на ў спек­так­лі і па­праў­дзе на­ву­ко­вая ідэя са­мой струк­ту­ры на­цы­яна­ль­на­га, што скла­да­ецца не ад­но з асаб­лі­вых ры­саў, але і з вя­лі­ка­га плас­та агу­ль­на­ча­ла­ве­чых. 

“Дзе­ючы­мі асо­ба­мі” мо­нас­пек­так­ля ста­но­вяц­ца не то­ль­кі вы­ка­рыс­та­ныя ў ім ля­ль­кі, мас­кі, звя­за­ныя з аб­ра­да­вас­цю, але і са­мі му­зыч­ныя інстру­мен­ты: раз­га­лі­на­ва­нае ся­мей­ства ака­ры­наў, шмат­лі­кія дуд­кі (не блы­таць з ду­дой: яе якраз і ня­ма), свіс­ту­ль­кі, раз­на­стай­ныя ўдар­ныя (ажно да ка­ме­нь­чы­каў і ка­зі­ных ка­пы­тоў), ба­сэт­ля, гус­лі, вар­ган (вар­га­ны ў нас бы­лі зной­дзе­ны ў час архе­ала­гіч­ных рас­ко­паў, у тым лі­ку на Бе­рас­цей­шчы­не, а ма­ла­ды бе­ла­рус­кі кам­па­зі­тар Аляк­сей Пі­ла­таў на­пі­саў ня­даў­на на­ват Кан­цэрт для вар­га­на з аркес­трам). 

Пе­ра­тва­рэн­ню сін­тэ­за­ва­на­га дзея­ння ў па­ўна­вар­тас­ны спек­такль са­дзей­ні­ча­лі та­кія тэ­атра­ль­ныя атры­бу­ты, як сцэ­наг­ра­фія брэс­цка­га мас­та­ка Ула­дзі­мі­ра Тка­чэн­кі, вя­до­ма­га пад твор­чым псеў­да­ні­мам Мі­раў­лад Па­ла­чыч, і ўда­лыя свет­ла­выя эфек­ты. Ка­мер­ная сцэ­на не за­гру­ваш­ча­на збу­да­ван­ня­мі-пры­ла­да­мі. На пер­шым пла­не — су­цэ­ль­ная “да­рож­ка” му­зыч­ных інстру­мен­таў: на спе­цы­яль­ных пад­стаў­ках ці про­ста на пад­ло­зе. Па­сля­доў­на ру­ха­ючы­ся ад ад­на­го да дру­го­га, за час спек­так­ля рас­каз­чык, спя­вак і му­ль­ці­інстру­мен­та­ліст у ад­ной асо­бе пра­хо­дзіць не то­ль­кі вір­ту­аль­ную “да­рож­ку”, але і гэ­тую рэ­аль­ную —  праз усю аван­сцэ­ну. Яшчэ ад­ну цал­кам рэ­аль­ную “сця­жы­ну” ства­ра­юць рас­пас­цёр­тыя руч­ні­кі, раз­асла­ныя ў ад­ну лі­нію. Да гэт­кай “лі­ней­нас­ці” да­лу­ча­юцца два вя­ліз­ныя кру­гі. Адзін пад­обны да пле­це­най “сур­вэт­кі” —  чым не со­нца ў вы­гля­дзе сво­еа­саб­лі­вай “вы­ці­нан­кі”? Дру­гое ко­ла —  по­ўня, быц­цам вы­тка­ная роў­ны­мі ніт­ка­мі-“да­рож­ка­мі”. А на­вод­даль —  вер­ты­ка­ль­ныя ніт­кі-про­мні-“да­рож­кі” ўтва­ра­юць слуп срэб­на­га “да­жджу”, пад­обны да кас­міч­на­га свет­ла­во­га па­то­ку. Ме­на­ві­та з яго вы­хо­дзіць артыст у па­чат­ку спек­так­ля —  і ў яго ж сы­хо­дзіць у фі­на­ле. 

Не змян­ша­ючы за­слу­гі Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы і яго кі­раў­ні­ка Аляк­сан­дра Ко­за­ка ў над­анні доб­рай “упа­коў­кі” пра­цы Іва­на Кір­чу­ка, на на­ступ­ным фес­ты­ва­лі, як спра­вяд­лі­ва адзна­чы­ла ў час пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў лі­дар бе­ла­рус­ка­га тэ­атраз­наў­ства, пра­фе­сар Тац­ця­на Арло­ва, ха­це­ла­ся б уба­чыць спек­такль, пад­рых­та­ва­ны са­мой брэс­цкай тру­пай.

Іншыя бе­ла­рус­кія спек­так­лі не па­тра­бу­юць па­глыб­ле­на­га ана­лі­зу, бо кож­ны з іх у свой час ужо меў раз­гор­ну­тую рэ­цэн­зію на ста­рон­ках “К”. Леп­шым мо­нас­пек­так­лем пры­зна­лі “Сі­нюю-сі­нюю...” Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек. Да­дам, што ў па­ра­ўнан­ні з вяс­но­вай прэм’ерай (гл. “К” № 13) Мі­ка­лай Сце­шыц пра­вёў раз­моў­ную лі­нію сва­ёй ро­лі бо­льш цэ­лас­на, без за­ліш­няй па­тэ­ты­кі, а ў ма­ля­ван­ні пяс­ком уво­гу­ле да­сяг­нуў уз­роў­ню леп­шых пра­фе­сі­яна­лаў гэ­та­га мас­тац­тва.

Дып­лом “За раз­віц­цё мо­вы плас­тыч­на­га тэ­атра” атры­маў “За­ла­ты век, ці Тры­умф Deus ex machina” ста­ліч­на­га Тэ­атра “ІнЖэст” (гл. “К” № 30 за 2015 г.). На аб­мер­ка­ван­ні кры­ты­кі вы­каз­ва­лі не то­ль­кі за­хап­лен­не ві­до­віш­чнас­цю і се­ман­тыч­ным ба­гац­цем спек­так­ля, але і спа­дзеў, што ка­лек­тыў бу­дзе вы­сту­паць час­цей. 

“Опі­ум” Цэн­тра ві­зу­аль­ных і вы­ка­на­ль­ніц­кіх мас­тац­тваў “Арт кар­па­рэйшн” (гл. “К” № 43 за 2016 г.) па­каз­ваў­ся на фо­ру­ме двой­чы, яго па­гля­дзе­лі ўсе пя­цё­ра за­меж­ных кры­ты­каў, бо­ль­шасць якіх ла­дзіць улас­ныя тэ­атра­ль­ныя фес­ты­ва­лі. Усе ў адзін го­лас адзна­чы­лі яго сты­ль­насць, чыс­ці­ню вы­ка­нан­ня, да­сяг­нен­не эфек­ту мі­ні­му­мам срод­каў —  і ад­да­лі яму па­ль­му пер­шын­ства ў на­мі­на­цыі “Леп­шы спек­такль ма­лой фор­мы”.

Шка­да, што не ўсе змаг­лі па­ба­чыць зга­да­ны ра­ней ба­лет “Вяс­на...” Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра (гл. “К” № 33). Ён быў па-за кон­кур­сам, але мог бы ўпры­го­жыць не то­ль­кі ўлас­на тэ­атра­ль­ную афі­шу, а і пра­гра­му лю­бо­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі.  

Не са­мым уда­лым, мяк­ка ка­жу­чы, ака­заў­ся спек­такль “4510 па Фа­рэн­гей­це” Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Але ўдзел ка­лек­ты­ва ў фес­ты­ва­лі, шчы­рая раз­мо­ва з за­про­ша­ны­мі кры­ты­ка­мі па­він­ны стаць ка­рыс­ны­мі для тру­пы на ча­ле з га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам Ге­на­дзем Муш­пер­там. Тым бо­льш, што ў твор­чым ба­га­жы гро­дзен­цаў ме­ла­ся ня­ма­ла вы­дат­ных прац. 

Не ста­лі­ся “су­пе­рад­крыц­цём” ма­ль­ераў­скія “Ма­нер­ні­цы” Брэс­цка­га тэ­атра ля­лек. За­тое лі­та­ра­ль­на праз два дні па­сля за­вяр­шэн­ня фо­ру­му тру­па “вы­бух­ну­ла” не­ве­ра­год­най “Но­вай зям­лёй”. Але пра гэ­та — у на­ступ­ным ну­ма­ры “К”.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"